Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».

Беларуская літаратура ўведзена ў школьныя вучэбныя планы ў 1923 г. У наш час у агульнаадукацыйных установах вывучаецца як самастойны прадмет ў V–ХІ класах.

З яе дапамогай рэалізуецца асноўная мэта навучання і выхавання – «фарміраванне гарманічнай асобы, інтэлектуальна развітой, здольнай усведамляць ролю маралі, этыкі ў асабістым і грамадскім жыцці, адчуваць і ацэньваць прыгожае, дасканала валодаць мовай».

Літаратура – прадмет надзвычай спецыфічны. З аднаго боку – гэта навука: вучні атрымліваюць пэўныя веды па тэорыі літаратуры, вывучаюць асновы яе гісторыі, аналіз мастацкіх твораў абапіраецца на здабыткі айчыннага літаратуразнаўства. Разам з тым, «літаратура ў школе, – адзначаў акадэмік М.А. Лазарук – гэта прадмет, дзе галоўнае – само «прыгожае пісьменства», а не літаратуразнаўства». Гэта азначае, што літаратура ў школе павінна разглядацца найперш як славесны від мастацтва. Вывучэнне літаратуры як мастацтва слова прадугледжвае спасціжэнне твора ў адпаведнасці з яго эстэтычнай прыродай, г. зн. з улікам эмацыянальна-вобразнага ўспрыняцця, родавых і жанравых асаблівасцей, аўтарскай пазіцыі і індывідуальнага стылю пісьменніка, адзінства зместу і формы.

Беларуская літаратура ў школе – шматпланавы прадмет і мае складаную будову: яго састаўнымі часткамі з‘яўляюцца мастацкія творы, асновы тэорыі і гісторыі літаратуры, навуковыя і крытычныя артыкулы. Значнае месца ў школьным курсе беларускай літаратуры займае сістэма вусных і пісьмовых работ па развіцці маўлення і чытацкай культуры вучняў.

Беларуская літаратура – прадмет шматфункцыянальны. Яе асноўныя функцыі: пазнавальная, выхаваўчая, камунікатыўная, эстэтычная, развіццѐвая, геданічная, культуратворчая.

Творы мастацкай літаратуры маюць камунікатыўную прыроду, якая выяўляецца ў дыялогу паміж героямі, аўтарам і чытачом, паміж чытачамі, канкрэтнымі тэкстамі і мноствам кантэкстаў.

Літаратура больш за іншыя прадметы ўплывае на эмацыянальную сферу вучня і таму выконвае важную выхаваўчую функцыю, яна спрыяе фарміраванню асобы школьніка, яго духоўнага свету, светапогляду, светаразумення, становіцца для яго маральным падмуркам на ўсё астатняе жыццё.

Мастацкая літаратура здольная аказваць маральна-эстэтычнае ўздзеянне на чытача усімі сваімі кампанентамі. Найважнейшае значэнне ў гэтым плане мае вобраз станоўчага героя.

Менавіта станоўчыя героі літаратуры, эмацыянальна ўплываючы на школьнікаў, абуджаюць у іх лепшыя якасці, навучаюць жыццю, выхоўваюць з іх сапраўдных змагароў за праўду і справядлівасць.

Вялікія магчымасці для маральна-эстэтычнага выхавання вучняў адкрываюцца на ўроку літаратуры пры аналізе адмоўнага героя. Нельга поўнасцю зразумець прыгожае, не спазнаўшы агіднае.

Своеасаблівую магчымасць маральна-эстэтычнага ўздзеяння на чытача ўтрымлівае ў сабе мова твора мастацкай літаратуры. Мова мастацкай літаратуры як узор прыгожай мовы робіць уплыў на агульнае развіццё чытача, а таксама спрыяе фарміраванню камунікатыўных якасцей, умення гаварыць правільна і прыгожа.

Літаратура развівае асобу, ўзбагачае яго інтэлектуальны і эмацыянальны свет.

З‘яўляючыся самастойным і вельмі спецыфічным прадметам ў школе, беларуская літаратура не ізалявана ад іншых дысцыплін, а цесна звязана з імі, асабліва з рускай літаратурай, з дысцыплінамі эстэтычнага (музыка, выяўленчае мастацтва) і грамадазнаўчага (беларуская мова, гісторыя) цыклаў.

Адукацыйны стандарт па беларускай літаратуры

Адукацыйны стандарт – гэта нарматыўны дакумент, які ўключае ў сябе сістэму патрабаванняў да асноўных параметраў адукацыі, устанаўлівае адпаведны ўзровень адукацыі, які прымаецца ў якасці дзяржаўнай нормы адукаванасці асобы.

У структуру адукацыйнага стандарта агульнай сярэдняй адукацыі ўваходзяць адукацыйныя стандарты па прадметах.

Створаны на аснове адукацыйнага стандарта агульнай сярэдняй адукацыі і канцэпцыі прадмета «Беларуская літаратура», адукацыйны стандарт прадмета «Беларуская літаратура» (І –ХІ класы) акрэслівае мэту і задачы вывучэння прадмета, вызначае змест літаратурнай адукацыі і патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў па беларускай літаратуры на розных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Беларуская літаратура як вучэбны прадмет вывучаецца з І па ХІ клас ва ўсіх агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання.

Разам з тым, на І ступені (І – ІV класы) на вывучэнне беларускай літаратуры ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання адводзіцца 3 гадзіны ў тыдзень, а з рускай мовай навучання – толькі 1. З ўлікам гэтай розніцы стандартам вызначаны і неаднолькавая задачы вывучэння прадмета на І ступені адукацыі.

Перад настаўнікам І – ІV класаў з рускай мовай навучання ставяцца задачы, накіраваныя на выпрацоўку ў вучняў маўленчых навыкаў па-беларуску, развіццѐ цікавасці да беларускай кнігі і фарміраванне першапачатковых чытацкіх уменняў і ведаў, неабходных для належнага ўспрымання беларускай мастацкай літаратуры. У беларускамоўных адукацыйных установах у адпаведнасці са стандартам настаўнік павінен скіраваць сваю працу з вучнямі гэтага ж узросту на выкананне больш складаных задач, сярод якіх – пашырэнне кола чытання, фарміраванне вобразных уяўленняў, развіццѐ вобразнага і крытычнага мыслення, літаратурна-творчых здольнасцяў і інш.

Рознымі задачамі навучання на І ступені абумоўлены і адметны змест навучання (веды і ўяўленні пра літаратурныя з‘явы, чытацкія ўменні).

У V – ХІ класах ва ўсіх агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання вывучаецца сістэматычны курс беларускай літаратуры з аднолькавымі задачамі навучання, зместам, патрабаваннямі да літаратурнай падрыхтоўкі вучняў і аднолькавай колькасцю адведзенага для гэтай мэты вучэбнага часу.

Асноўнымі задачамі навучання беларускай літаратуры на другой ступені (V – ІХ класы) з‘яўляецца развіццѐ дыферэнцыраванага ўспрымання літаратурных твораў, вывучэнне твораў айчыннай літаратуры ў кантэксце сусветнай, сістэматызацыя ведаў пра літаратуру як цэласнасць, фарміраванне культуралагічнай і камунікатыўнай кампетэнцый. На ІІІ ступені навучання (Х – ХІ класы) вызначаныя для папярэдняй ступені задачы ўскладняюцца і ставяцца новыя – фарміраванне ў вучняў ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць самастойнае засваенне мастацка-эстэтычных каштоўнасцей, развіццѐ ўяўленняў пра літаратуру як сацыякультурны феномен і да т.п..

Змест адукацыі па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў V –ІХ класах (ІІ ступень) складаюць фальклорныя творы, біблейскія казанні, мастацкія творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры, асобныя творы замежных аўтараў, а таксама некаторыя гісторыка-літаратурныя веды пра час напісання твора і час, адлюстраваны ў тэксце, вытокі мастацтва, найбольш характэрныя прыкметы літаратуры ў розныя гістарычныя эпохі, асноўныя факты жыцця пісьменнікаў, творчасць якіх вывучаецца манаграфічна. Значнае месца на гэтым этапе навучання займаюць тэарэтыка-літаратурныя веды, гэта вусная народная творчасць і яе жанры, тэма і ідэя мастацкага твора, характар літаратурнага твора і сродкі яго раскрыцця, сюжэт і кампазіцыя мастацкага твора, вобразна-выяўленчыя сродкі мовы, проза і паэзія як два віды літаратурнай творчасці, вершаваныя памеры, літаратурныя роды і жанры i г.д.

За час навучання ў Х – ХІ класах (ІІІ ступень) вучні павінны прачытаць вызначаныя праграмай творы нацыянальнай класікі, сучаснай беларускай літаратуры, асобныя творы класічнай сусветнай літаратуры, а таксама атрымаць тэарэтыка-літаратурныя веды: этапы развіцця беларускай літаратуры, звесткі пра істотныя асаблівасці творчых напрамкаў (рамантызм, рэалізм, мадэрнізм), абагульненыя звесткі пра сутнасць мастацтва i г.д. Акрамя гэтага ў змест навучання літаратуры на гэтай ступені ўключаны гісторыка-літаратурныя веды, у склад якіх уваходзяць звесткі пра жыццѐвы і творчы шлях пісьменнікаў, творчасць якіх вывучаецца манаграфічна, звесткі пра творчую гісторыю найбольш значных твораў, уяўленне пра літаратурны працэс як частку агульнакультурнага.

У заключным раздзеле стандарта сфармуляваны патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў (веды, уменні, навыкі) за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.