- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
Фарміраванне тэарэтычных ведаў адбываецца паэтапна : ад першапачатковых уяўленняў да замацавання сутнасных прыкмет паняццяў. Асноўным крытэрыем засваення паняцця з‘яўляецца ―крытэрый адзінства абагульнення і канкрэтызацыі‖. Вывучэнне тэарэтычных паняццяў у школе суадносіцца з патрабаваннямі сістэмнасці пераемнасці, навуковасці, завершанасці.
Заключны этап прыпадае на Х-ХІ класы, фактычна пачатак прынцыпаў гэтай адукацыі пачаўся ў апошні год базавай школы. У Х класе працягваецца вывучэнне беларускай літаратуры на гісторыка- храналагічнай аснове, пры гэтым захоўваецца пераемнасць у паглыбленні папярэдне набытых і засваенні новых тэарэтыка-літаратурных ведаў (уводзіцца паняцце ―літаратурны працэс‖, мадэрнізм). Неабходна адзначыць, што навучанне патрабуе ад настаўніка дасведчанасці не толькі ў тэорыі літаратуры, але ва ўсіх галінах мастацтва, таму што неабходна пры невялікай колькасці гадзін даць вялікую колькасць матэрыялу. Асобнай увагі вымагае ўвядзенне паняцця пра літаратурны працэс, а таксама развіццѐ ўяўленняў пра спецыфіку адлюстравання свету ў літаратуры розных эпох. Вучні ў папярэдніх класах ужо знаѐміліся з важнейшымі асаблівасцямі светапогляду, культуры, мастацтва (у тым ліку славеснага) Адраджэння, асветніцтва, рамантызму, рэалізму. У Х класе іх веды пра гістарычную дынаміку літаратурных эпох і метадаў канкрэтызуюцца і дапаўняюцца пасля засваення агульных паняццяў пра рэалізм, мадэрнізм і яго плыні.
У гэтым класе праграмай прадугледжана і сістэматызацыя (з далейшым паглыбленнем) ведаў пра родава-жанравую спецыфіку літаратуры. Напрыклад, на матэрыяле творчасці Змітрака Бядулі засвойваюцца асаблівасці абразка, лірычнай мініяцюры і прыпавесці як жанраў малой прозы (вобразная асацыятыўнасць, метафарычнасць, маналагічнасць формы, алегарычнасць, іншасказальнасць і інш.). Удакладняюцца жанравыя межы апавядання, навелы, аповесці — падчас вывучэння твораў Стафана Цвейга, Міхася Зарэцкага, Янкі Брыля.
Разам з тым, у дзесяцікласнікаў павінны сфарміравацца ўяўленні і пра больш складаныя формы, што сінтэзуюць адзнакі розных відаў і жанраў у межах аднаго літаратурнага роду (трагікамедыя, сатырычная камедыя). Цікава прасачыць камічнае і сатырычнае ў розных літаратурных жанрах. Так, спачатку вывучаюцца байкі і камедыя ―Хто смяецца апошнім‖ Кандрата Крапівы, а затым сатырычны раман ―Запіскі Самсона Самасуя‖ Андрэя Мрыя. Акрамя родава-жанравай спецыфікі вывучаемых твораў, вучні дэталізуюць уяўленні пра будову і структуру твора: паглыбляюцца паняцці пра тэму, ідэю, лейтматыў, праблематыку твора; пра сюжэт і яго элементы (пралог, завязка, развіццѐ дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог), а таксама пра пазасюжэтныя кампаненты (пейзаж, партрэт, апісанні, аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды).
Тэарэтыка-літаратурны матэрыял, які ўтрымлівае праграма для вывучэння беларускай літаратуры ў Х класе, у структурным і змястоўным планах суадносіцца з адпаведным матэрыялам, паглыбляюцца ўжо вядомыя і ўводзяцца новыя паняцці, якія характарызуюць родава-жанравую прыналежнасць твораў (аповесць, шэраг ―малых‖ празаічных жанраў, лірычных (актава), ліра-эпічных (байка, паэма-споведзь і інш.), драматычных, узбагачаюць уяўленні пра сістэму вобразаў у творы, вобразна-выяўленчыя сродкі (тропіка), вершаскладанне (верлібр). Удакладняюцца ў дачыненні да літаратуры агульнаэстэтычныя катэгорыі трагічнага і камічнага. ХІ клас завяршае вывучэнне тэарэтыка-літаратурных паняццяў, паглыбляецца паняцце аповесці, увага засяроджваецца на адрозненні аповесці і апвядання. На прыкладзе твораў Івана Шамякіна прасочваюцца асаблівасці аповесці як жанра, прычым узгадваецца гісторыя напісання, асаблівасці творчай манеры аўтара, разбіраюцца сюжэтныя лініі, змест і інш., што спрыяе больш свядомаму засваенню матэрыяла.
У ХІ класе працягваецца вывучэнне жанраў, пра раман ў вершах настаўнік распавядае на прыкладзе ―Родных дзяцей‖ Ніла Гілевіча, звяртае увагу на спалучэнне традыцыйнага і наватарскага ў галіне паэзіі, фальклорныя матывы, шырокі тэматычны змест. Паняцце ―гістарычная драма‖ дэманструецца на творчасці Аляксея Дудурава, падкрэсліваецца наватарскае адлюстраванне мінулага, спалучэнне рэальнага і ўмоўна-фантастычнага планаў. Такім чынам, вучні ХІ класа, знаѐмячыся з канкрэтнымі творамі або творчасцю асобных пісьменнікаў, авалодваюць цэлым комплексам ведаў з гісторыі і тэорыі літаратуры: літаратурны працэс, сувязь літаратуры з грамадскім жыццѐм, літаратурныя напрамкі і стылі, развіццѐ жанраў, традыцыі і наватарства, нацыянальная своеасаблівасць беларускай літаратуры, літаратура і культура, іншыя віды мастацтва. Пры вывучэнні тэмы ―Беларуская літаратура на сучасным этапе‖ літаратурна-тэарытычныя веды аднаўляюцца і замацоўваюцца пра знаѐмстве з творамі розных жанраў і родаў. У канцэнтры ІХ—Х класаў паглыбляюцца ўяўленні вучняў пра суадносіны і стасункі міфалогіі, літаратуры і фальклору; абагульняюцца і сістэматызуюцца веды пра мастацкі твор (тэма, ідэя, сюжэт, кампазіцыя, сістэма вобразаў, канфлікт, выяўленчыя сродкі), яго родава-жанравую прыналежнасць; пра вершаскладанне. Акрамя таго, вучні павінны засвоіць пачатковыя паняцці стылю пісьменніка, творчага метаду і інш., засвоіць ўяўленні пра рэалізацыю шэрагу агульных мастацка-эстэтычных катэгорый і паняццяў у літаратурным творы (камічнае, іранічнае, узвышанае, трагічнае; ―вечны вобраз‖). Курс беларускай літаратуры на заключным этапе будуецца на гісторыка-літаратурнай аснове. Вывучаючы беларускую літаратуру на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, старшакласнікі не толькі ўзбагачаюць атрыманыя раней тэарэтыка-літаратурныя веды, але і сістэматызуюць згаданые веды.
На заключным этапе літаратурнай адукацыі відавочна ўскладняюцца структура і змест тэарэтыка-літаратурных паняццяў. Яны адбіраюцца не толькі з улікам мастацкай спецыфікі твора, яго родавай і жанравай прыналежнасці, прыярытэтнай функцыянальнай ролі пэўнага тэарэтычнага паняцця ў засваенні канкрэтнага літаратурнага матэрыялу, значнасці таго або іншага паняцця ў фарміраванні чытацкіх уменняў, успрымання, аналізу і ацэнкі твораў; даступнасці тэарэтыка-літаратурнага паняцця для вучняў пэўнай узроставай групы і г.д., але і з улікам выкарыстання тэрмінаў у роднасных літаратуры відах мастацтваў (музыка, жывапіс, скульптура, тэатр, тэле- і кінамастацтва і інш.).
Зарыентаванасць праграм на вывучэнне беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай пашырае ўяўленні пра шляхі развіцця літаратуры узмацняе культуралагічны характар навучання прадмету. Школьнікі павінны мець уяўленне пра своеасаблівасць развіцця нацыянальнай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя на фоне сусветнага літаратурнага працэсу.
У Х і ХІ паглыбляецца разуменне паняццяў, якія звязаны з фарміраваннем уяўленняў аб развіцці і станаўленні мастацкага слова. Варта адзначыць, што канцэпцыя сучаснай літаратурнай адукацыі дае настаўнікам магчымасць дыферэнцыраваць тэарэтычны матэрыял у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі класа.
