- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
КАНЦЭПЦЫЯ РЭФАРМАВАННЯ ЛІТАРАТУРНАЙ АДУКАЦЫІ
Упершыню была апублікавана 31 ліпеня 1991 года ў настаўніцкай газеце пад назвай «Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» (аўтары М.А. Лазарук, В.А. Каваленка, В.У. Івашын, І.В. Шаблоўская, В.Я. Ляшук, Я.В. Перавозная, А.У. Рагуля, М.С. Крот, А.А. Майсейчык, Т.Ф. Мушынская.
У 1996 годзе выйшла асобнай брашурай пад рэдакцыяй М.А. Лазарука і В.У. Івашына.
Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь была прынята ў 1996 г. Асноўныя палажэнні канцэпцыі застаюцца актуальнымі і метадалагічна абгрунтаванымі для сучасных агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў.
Мастацкая літаратура ў сучаснай школе разглядаецца як форма грамадскай свядомасці і як від мастацтва, а таксама як навуковая дысцыпліна. З гэтай прычыны, паводле канцэпцыі, вызначаюцца спецыфічныя мэты і задачы літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Найважнейшай яе мэтай з‘яўляецца арыентацыя навучэнцаў на далучэнне іх да прызнаных каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай літаратуры. У лік галоўных задач літаратурнай адукацыі уваходзяць: развіццё цікавасці вучняў як да літаратуры, так і да мастацтва ў цэлым; арганізацыя чытання літаратурных твораў; атрыманне ведаў і ўменняў, якія даюць магчымасць навучэнцам успрымаць, разумець і засвойваць з‘явы мастацкай літаратуры; далучэнне школьнікаў да самастойнай творчай дзейнасці; развіццѐ моўнай культуры.
Умовы, якія склаліся ў Рэспубліцы Беларусь пасля набыцця ёю суверэнітэту, запатрабавалі абнаўлення метадалогіі ў сістэме літаратурнай адукацыі – не толькі пераасэнсавання агульнавядомых дыдактычных прынцыпаў (даступнасці, сістэмнасці, нагляднасці, паслядоўнасці, пераемнасці), але і замацавання новых – дэмакратызацыі і гуманізацыі, арыентацыі на агульначалавечыя і нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, творчага характару навучання, дыферэнцаванага і індывідуальна-асабовага падыходу да навучэнцаў, бесперапыннасці і пераемнасці працэсу навучання.
Прынцып дэмакратызацыі і гуманізацыі прадугледжвае новыя падыходы да ролі вучня ў адукацыйным працэсе, паварот навучання да ―чалавечага ў чалавеку‖. Гэты прынцып патрабуе бачыць у вучню найперш асобу, якая мае свае погляды на з‘явы рэчаіснасці і імкнецца да самасцвярджэння ў самых разнастайных відах дзейнасці.
Прынцып арыентацыі на агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці робіць прыярытэтным агульначалавечае. Разам з тым гэты прынцып не адхіляе народнае, нацыянальнае, беларускае, не ставіць яго на другі план, а наадварот ўздымае нацыянальнае на больш высокі ўзровень: менавіта праз нацыянальнае праяўляецца агульначалавечае. Нацыянальнае і агульначалавечае цесна ўзаемазвязаны, і таму беларуская літаратура павінна вывучацца як частка нацыянальнай і агульначалавечай культуры.
Прынцып творчага навучання літаратуры прадугледжвае фарміраванне ў вучняў уменняў і навыкаў не толькі адэкватна ўспрымаць і інтэрпрэтаваць літаратурныя з'явы, але і праяўляць элементы даследавання, развіваць здольнасці ўласнай мастацкай творчасці.
Прынцып пераемнасці і бесперапыннасці забяспечвае адзінства літаратурнай адукацыі на ўсіх яе ступенях – ад дзіцячага сада да выпускнога класа і далей падрыхтоўка настаўнікаў у ВНУ і іх перападрыхтоўка ва ўстановах паслядыпломнай адукацыі.
Прынцып дэмакратызацыі і гуманізацыі арыентуе на цэласнасць літаратурнай адукацыі. Пад цэласнасцю разумецца вывучэнне беларускай літаратуры не адасоблена, а ў агульналітаратурным кантэксце, што прадугледжвае асабліва ў старшых класах своеасаблівую інтэграцыю літаратуры як вучэбнага прадмета (пераемнасць літаратурных эпох, кірункаў, мастацкіх стыляў, сінхронная падача гісторыка-тэарэтычных ведаў у курсе беларускай і рускай літаратур).
Канцэпцыя прадугледжвае і тэкстуальнае вывучэнне асобных твораў замежнай класікі ў перакладзе на беларускую мову. Для выяўлення літаратурных узаемасувязей можа быць выкарыстаны параўнальна-тыпалагічны падыход да адпаведных з‘яў у літаратуры.
Паводле канцэпцыі, адным з галоўных прынцыпаў адукацыі павінна стаць апора на нацыянальна-культурную аснову, што патрабуе больш цесных кантактаў урокаў беларускай літаратуры з іншымі прадметамі мастацка-эстэтычнага цыкла і грамадазнаўчымі дысцыплінамі.
У канцэпцыі вызначаны асноўныя метады і формы літаратурнага навучання, найважнейшымі патрабаваннямі да якіх з‘яўляюцца з‘арыентаванасць на мастацкую спецыфіку літаратуры і ўзроставыя асаблівасці вучняў, іх жыццѐвы і чытацкі вопыт. У сувязі з гэтым ў сярэдніх класах прапаноўваецца звяртацца да тых метадаў і прыѐмаў, якія стымулююць працу па засваенні тэксту з улікам жанравых і стылѐвых асаблівасцей твора на эмацыянальна-вобразным узроўні, спрыяюць развіццю творчай фантазіі, актывізуюць маўленчую дзейнасць вучняў (чытанне, услухоўванне, каменціраванне прачытанага тэксту на даступным ўзроўні, творчасць і сатворчасць з пісьменнікам).
У старшых класах рэкамендуецца выкарыстоўваць пераважна літаратуразнаўчыя падыходы, якія дазваляюць асэнсаваць твор на навуковай аснове ў адзінстве зместу і формы і на канцэптуальным узроўні. У настаўніка абавязкова павінна быць літаратуразнаўчая канцэпцыя канкрэтнай тэмы, на аснове якой ствараецца канцэпцыя метадычная. Галоўнымі становяцца метады, якія маюць эўрыстычную або даследчую скіраванасць (эўрыстычная гутарка, дыспут, самастойная праца).
Асноўнай формай па-ранейшаму застаецца ўрок. У сваю чаргу канцэпцыя важнае значэнне надае факультатыўным заняткам, мэта якіх у сярэдніх класах – абудзіць цікавасць вучняў да мастацтва слова, фарміраваць у іх эстэтычны густ, развіваць творчыя здольнасці, у старшых – у першую чаргу паглыбіць і пашырыць асноўны курс літаратуры. Не абыдзена ўвагай і пазакласная праца па літаратуры, асноўнымі формамі якой з‘яўляюцца гурткі, аб‘яднанні, літаратурна-краязнаўчыя музеі, гасцёўні і нш.
У адпаведнасці прынцыпу бесперапыннасці ў канцэпцыі былі вызначаны этапы літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: дашкольны перыяд, этап базавага школьнага навучання, поўная сярэдняя адукацыя ва ўстановах розных тыпаў, вышэйшая адукацыя, перападрыхтоўка і самаадукацыя. Школьны перыяд навучання літаратуры ў базавай школе складаўся з некалькіх ступеняў: пачатковая (І – ІУ класы), сярэдняя ступень (У – УІІІ класы), старэйшая ступень (ІХ– Х класы).
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 ад 17 ліпеня 2008 г. «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі», які ўстанавіў 9-гадовы тэрмін атрымання базавай адукацыі і 11-гадовы – сярэдняй, у цяперашні час агульная сярэдняя адукацыя Беларусі з‘яўляецца трохступеневай (І ступень – 4 гады, ІІ – 5, ІІІ – 2). Вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца на базавым узроўні. Вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні вучні могуць на факультатыўных занятках.
