- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
Методыка выкладання літаратуры – педагагічная дысцыпліна, якая даследуе працэс навучання літаратуры з мэтаю выкарыстання яго заканамернасцей для далейшага павышэння эфектыўнасці адукацыі, выхавання і развіцця школьнікаў.
Прадметам методыкі выкладання літаратуры з‘яўляецца працэс выхаваўчага навучання школьнікаў літаратуры як вучэбнаму прадмету і даследаванне заканамернасцей гэтага працэсу.
Задачы методыкі выкладання літаратуры як навукі:
*вызначэнне мэт, задач і зместу навучання літаратуры ў школе;
*адкрыццѐ заканамернасцей засваення літаратуры, якія не зводзяцца да літаратуразнаўчых або педагагічных і псіхалагічных заканамернасцей;
*вызначэнне прынцыпаў навучання літаратуры;
*пошук найбольш эфектыўных метадаў, прыѐмаў і формаў навучання літаратуры;
*вывучэнне метадычнай спадчыны;
*вывучэнне і навуковае асэнсаванне перадавога вопыту.
Методыка выкладання літаратуры цесна звязана з літаратуразнаўствам, педагогікай і псіхалогіяй.
Літаратуразнаўства вывучае заканамернасці літаратурнага працэсу, ацэньвае мастацкія творы, вызначае іх эстэтычную вартасць і грамадскую каштоўнасць і такім чынам робіць уплыў на методыку навучання літаратуры.
Педагогіка вывучае заканамернасці вучэбнага працэсу, распрацоўвае агульную тэорыю і агульныя прынцыпы навучання. Не ведаючы асноў дыдактыкі, нельга арганізаваць належным чынам навучанне літаратуры, каб яно вырашала навучальныя, развіццѐвыя і выхаваўчыя задачы.
Сувязь методыкі выкладання літаратуры з псіхалогіяй мае два бакі. Першы – псіхалогія навучання, разумовага развіцця вучняў і іх выхавання. Другі – псіхалогія мастацкай творчасці і мастацкага ўспрымання.
Літаратуразнаўства, педагогіка і псіхалогія дапамагаюць знайсці адказ на 3 асноўныя пытанні методыкі: што вывучаць? як вывучаць? для чаго вывучаць?
Што вывучаць, г. зн. якім павінен быць аптымальны адбор зместу і якая яго структура, якія творы, біяграфічны матэрыял, тэарэтычныя паняцці, крытычныя артыкулы неабходна ўключыць у школьную праграму, каб з найбольшым поспехам ажыццявіць мэты навучання.
Як вывучаць, г.зн. якімі спосабамі найбольш эфектыўна ажыццяўляць вучэбную дзейнасць, якімі сродкамі і метадамі дасягаць аптымальных вынікаў у адукацыі, выхаванні і развіцці вучняў.
Для чаго вучыць, г. зн. якія мэты неабходна і можна ставіць з улікам узроставых асаблівасцей вучняў і ў адпаведнасці з канкрэтнымі магчымасцямі школьнага курса.
Непарыўную сувязь методыка выкладання літаратуры мае з эстэтыкай – навукай аб прыгожым, аб ідэйнай сутнасці і формах прыгожага ў мастацкай творчасці. Літаратура як адзін з відаў мастацтва ў эстэтыцы разглядаецца з пункту гледжання яе вобразнага адлюстравання рэчаіснасці праз яе славеснае афармленне.
Цесна звязана вывучэнне літаратуры ў школе з гісторыяй. Зварот да пэўных гістарычных падзей дапамагае вучням ўбачыць у літаратурным творы вынік інтэлектуальнай працы пісьменніка пэўнай эпохі і адначасова з‘яву мастацкай творчасці, актуальную для сучаснага чытача. Нельга ўявіць урок літаратуры без гістарычнай даведкі пра час напісання твора, час, адлюстраваны ў творы, і гісторыю яго напісання. Паводле канцэпцыі літаратурнай адукацыі літаратура ў старшых класах вывучаецца на гістарычнай аснове.
Методыка літаратуры таксама звязана з такімі навуковымі дысцыплінамі, як філасофія, сацыялогія, культуралогія, этнаграфія, этыка, лінгвістыка.
Методыка як навука займаецца распрацоўкай праблем, мэт і задач выкладання, зместу і структуры курса літаратуры, метадаў навучання, а таксама падрыхтоўкай праграм, падручнікаў, вучэбных і наглядных дапаможнікаў, тэхнічных сродкаў навучання.
Методыка літаратуры як навука мае свае метады даследавання. Прадметам навуковага даследавання ў методыцы з‘яўляецца навучанне школьнікаў літаратуры як вучэбнаму прадмету.
Адзін з пашыраных метадаў даследавання – вывучэнне перадавога вопыту настаўнікаў-практыкаў.
Прыступаючы да працы над абранай праблемай, навуковец-метадыст знаѐміцца з адпаведнай навуковай літаратурай, вызначае задачы даследавання, вывучае і абагульняе вопыт настаўнікаў.
Шырока выкарыстоўваецца ў педагагічных даследаваннях адначасовае масавае апытанне школьнікаў у форме анкет або тэстаў. Такі спосаб у даследчыцкай дзейнасці атрымаў назву метад зрэзаў, мэта якога ў выяўленні чытацкіх інтарэсаў вучняў, іх начытанасці, уменняў і навыкаў, ведання тэарэтычных паняццяў, агульнай літаратуразнаўчай падрыхтоўкі.
Метад мэтанакіраванага назірання прадугледжвае выяўленне пэўных вынікаў у працэсе выкладання літаратуры ў адпаведнасці з вызначанай праблемай і гіпотэзай. У час назірання даследчык праводзіць лакальныя аднаразовыя зрэзы, вуснае або пісьмовае апытанне, праверку чытацкіх дзѐннікаў, міні-сачынні, вывучае школьную дакументацыю, пісьмовыя працы вучняў, што дае яму магчымасць атрымаць веды пра дасягненні і недахопы ў практыцы выкладання літаратуры.
Асноўным метадам даследавання ў галіне методыкі з‘яўляецца натуральны эксперымент, у час якога навуковец-метадыст не толькі сочыць за вучэбным працэсам, як пры назіранні, але і свядома ўносіць у яго карэктывы, мэтанакіравана падключае новыя элементы ў змест, неабходныя сродкі і прыѐмы навучання. Вынікі метадычных даследаванняў падлягаюць матэматычнай і статыстычнай апрацоўцы, пацвярджаюцца навукова аформленай дакументацыяй.
