Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зборнік раздзел 9..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
436.22 Кб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце прычыны, па якіх дакументы выбываюць з фондаў бібліятэк.

2. Якія дакументы лічацца ўстарэлымі па зместу?

3. Дайце характарыстыку іншых прычын?

4. Назавіце правілы састаўлення акта і спіса на выключэнне дакументаў.

5. Ці могуць быць уключаны ў адзін акт кнігі і АВ матэрыялы?

6. Якія адрозненні існуюць пры састаўленні і афармленні актаў на дакументы, што выбываюць па розных прычынах.

7. Як складаюцца акты ў філіялах і ў АК і А ЦБ?

8. Калі і ў якіўх уліковых дакументах адзначаюцца выбыўшыя дакументы?

9. Што патрэбна зрабіць з дакументамі, выбыўшымі як зношаныя і ўстарэлыя, пасля іх выключэння?

10. Як адбываецца выключэнне АВ дакументаў?

11. Як выключаюцца часопісы м газеты?

12. Дзе захоўваюцца першыя і другія экзэмпляры актаў на выключэнне?

13. Як улічваюць кнігі, прынятыя ад чытачоў узамен страчаных?

14. Як падвесці вынікі ў 3 частцы “Кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду”.

Тэма: Арганізацыйныя пытанні ўліку дакументаў.

Падвядзенне вынікаў руху фонду ў дакументах ЦСДПБ і філіялах. Па заканчэнні кожнага года падводзяцца вынікі паступлення і выбыцця за год. У першай і другой частках кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду пад апошняй партыяй паступлення і выбыцця пішуць словы “Паступіла за 200__ год”, “Выбыла за 200___год” і звсеткі кожнай графы складаюць у слупок. Гэтыя лічбы з абодвух бакоў вылучаюць рысай чырвонага коляру і пераносяць у трэцюю частку кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду (гл. дадат № 3).

У трэцюю частку вынікі руху фонду трэба перанесці і запоўніць радкі:

Складае на 200__ год

Паступіла за 200__ год

Выбыла за 200___год

Складае на 200___ год

К таму, што ёсць на пачатак справаздачнага перыяду трэба прыбавіць тое, што паступіла і адносяць тое, што выбыла за год. Правесці ў кожнай графе арэфметычныя дзеянні, пасля чаго Вы атрымаеце звесткі аб фондзе на канец справаздачнага перыяду.

Такім чынам, кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду ЦСДПБ і структурных падраздзяленняў даюць дакладныя звсеткі аб аб’ёме фонду, яго складзе па ЦСДПБ у цэлым і яе структурных падраздзяленнях, аб зменах, якія ў іх адбываюцца, руху фонду, дазваляюць дазнацца калі і адкуль паступілі дакументы, наколькі сістэматычна вядзецца камплектаванне, дае магчымасць рабіць аналіз асноўных паказчыкаў бібліятэчнай работы пры вывучэнні фонду.

Звесткі колькаснага ўліку фонду па ЦСДПБ павінны супадаць з бухгалтэрскім улікам, таму мэтазгодна ў канцы кожнага года праводзіць зверку дакументацыі бібліятэкі з бухгалтэрыяй, а ў выпадку разходжання высветліць прычыны па якіх гэта адбылося і імкнуцца да поўнай іх адпаведнасці.

Тэма: Праверка бібліятэчных фондаў. Здача – прыём фонду

План:

1.Задачы праверкі бібліятэчных фондаў.

2. Тэрміны правядзення праверкі фонду структурных падраздзяленняў і адзінага фонду ЦСДПБ.

3. Падрыхтоўка да праверкі фонду.

4. Праверка фонду. Тэхніка праверкі.

5.Падвядзенне вынікаў праверкі. Складанне акта праверкі фонду.

6.Матэрыяльная адказнасць работнікаў бібліятэк за захаванасць фонду.

7. Здача-прыём фонду

8.Камп’ютэрызаваная праверка бібліятэчных фондаў.

1.Задачы праверкі. Галоўнай мэтай праверкі бібліятэчнага фонду з’яўляецца ўстанаўленне фактычнай наяўнасці бібліятэчных дакументаў, выяўленне памылак у арганізацыі фонду і павышэнне адказнасці за яго захаванасць. Праверка бібліятэчнага фонду – адказны момант у рабоце бібліятэкі.

Праверка дае поўнае ўяўленне аб тым, як вялася ўліковая дакументацыя: аб дакладнасці вядзення “Інвентарнай кнігі”, уліковага каталога, “Кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду ЦСДПБ”, “Кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду адпаведнага структурнага падраздзялення ЦСДПБ”, “Зводнай картатэкі перыядычных выданняў”, аб правільнасці выключэння кніг.

Сутнасць праверкі – у тым, што кожную адзінку захавання, што ёсць у фондзе бібліятэкі, звяраюць з дакументацыяй індывідуальнага ўліку (з “Інвентарнай кнігай”, “Рэгістрацыйнай картатэкай перыядычных выданняў і інш.

У час праверкі ажыццяўляецца кантроль за тым, як вядзецца ўлік выдачы кніг чытачам, у перасоўкі, бібліятэчныя пункты, выяўляецца запазычанасць за чытачамі, бачны недахопы ў рабоце па захаванасці фонду і прывядзенне яго ў адпаведнасць з задачамі па абслугоўванню чытачоў, так як выяўляюцца зношаныя і ўстарэлыя па зместу выданні, дублетная і няпрофільная літаратура.

Праверка дазваляе устанавіць канкрэтных віноўнікаў няправільнага ўліку, апрацоўкі і выкарыстання фонду. Такім чынам, у выніку праверкі могуць быць намечаны мерапрыемствы, якія дазваляюць ліквідаваць выяўленыя недахопы. Праверка садзейнічае навядзенню парадку у расстаноўцы кніг на паліцах, выпраўленню недахопаў у апрацоўцы кніг (ліквідаваць памылкі ў прастаноўцы інвентарных нумароў, сістэматызацыі і інш.). Акрамя гэтага, праверка фонду рашае яшчэ адну важную задачу – забеспячэнне захаванасці кніг.

2. Тэрміны правядзення праверкі фонду структурных падраздзяленняў і адзінага фонду ЦСДПБ. Праверка бібліятэчнага фонду прадугледжваецца ў гадавых і перспектыўных планах работы ЦСДПБ і іх структурных падраздзяленняў. Перыядычнасць праверак залежыць ад аб’ёму фонду. Згодна “Інструкцыі па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь” (2002 г.)

Фонд да 50 тысяч экз. правяраецца праз 5 гадоў;

Фонд ад 51 да 100 тысяч экз. правяраецца праз 7 гадоў;

Фонд звыш 100 тыс.экз. правяраецца праз 10 гадоў;

Фонд каштоўных і рэдкіх дакументаў – не радзей аднаго разу ў 3 гады

Фонды, якія захоўваюцца ў сейфах правяраюцца штогодна.

Дапускаецца прымяненне іншага тэрміну праверкі і выбарачная праверка фонду па распараджэнню дырэктара або вышэйстаячага кіраўніцтва.

Абавязковая праверка фонду праводзіцца: пры змене матэрыяльна адказнай асобы, пры выяўленні фактаў крадзяжу, злоўжывання або пашкоджання дакументаў; у выпадку стыхійнага бедства, пажару або іншых надзвычайных сітуацый, якія выкліканы экстрэмальнымі ўмовамі; пры рэарганізацыі і ліквідацыі бібліятэкі.

Фонд асобных структурных падраздзяленняў, або яго асобныя часткі правяраецца ў залежнасці ад аб’ёму. Кантроль за перыядычнасцю праверкі ўскладаецца на дырэктара ЦСДПБ.

Праверка фонду пры надзвычайных абставінах або пры змене адказнай асобы залічваецца за планавую.