- •Уводзіны
- •Тэма: Задачы, віды і формы ўліку бібліятэчных фондаў. Прыём дакументаў, паступаючых у бібліятэку
- •Для кніг і брашур – экземпляр і назва.
- •2.Часопісы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •5. Выяўленчыя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •6. Картаграфічныя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Сумарны ўлік дакументаў
- •1. Сумарны ўлік у ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Індывідуальны ўлік дакументаў
- •2. Інвентарная кніга ў электроннай форме.
- •3. Інвентарная кніга ў ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік паступаючых часопісаў, газет і іншых відаў дакументаў
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік выбываючых дакументаў
- •Асаблівасці выключэння кніг па розных прычынах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Праверка бібліятэчных фондаў. Здача – прыём фонду
- •3. Падрыхтоўка да праверкі. Да плнавай праверкі фонду бібліятэкі-філіяла неабходна рыхтавацца за 2-3 месяцы.
- •6. Матэрыяльная адказнасць работнікаў бібліятэк за захаванасць бібліятэчнага фонду.
- •15 Жніўня 2009 г. Пячатка
- •Пытанні для самаправеркі
- •Літаратура
- •Дадаткі Дадатак 1
- •Дадатак № 2
- •Кніга сумарнага уліку бібліятэчнага фонду
- •Зводная ведамасць уліку размеркавання дакументаў па цбс ва ўмовах работы ў аўтаматызаваным рэжыме
- •Дадатак № 5
- •Дадатак 6 Картка зводнай картатэкі перыядычных выданняў Правы бок карткі ўліку часопісаў
- •Адваротны бок карткі
- •Узор карткі ўліку часопісаў
- •Спіс дакументаў на _____ лістах прыкладаецца
- •Журнал уліку бібліятэчных дакументаў, прынятых ад чытачоў замест страчаных
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс скарачэнняў
Пытанні для самаправеркі
1. Што такое індывідуальны ўлік, дайце яго азначэнне.
2. Пералічыце формы індывідуальнага ўліку.
3. Дзе вядзецца ўліковы каталог?
4. Што такое “уліковы каталог” і якое яго назначэнне?
5. Якія звесткі змяшчаюцца на картачцы ўліковага каталога?
6. Як захоўваецца ўліковы каталог і хто нясе адказнасць за яго захаванасць?
7. Раскажыце аб індывідуальным уліку ў аўтаматызаваным рэжыме.
8. Хто вядзе інвентарныя кнігі ў ручным рэжыме?
9. З чаго складаецца падрыхтоўка інвентарнай кнігі да работы?
10. Якімі правіламі трэба карыстацца пры запаўненні граф “Інвентарнай кнігі”?
11. Як запісваюцца дублеты, мнагатомныя выданні і як яны пераносяцца на наступную старонку?
12. Чым заканчваецца сумарны і індывідуальны ўлік?
Тэма: Улік паступаючых часопісаў, газет і іншых відаў дакументаў
План:
1. Улік часопісаў і газет.
2. Улік іншых відаў дакументаў.
1. Улік часопісаў і газет. Часопісы і газеты паступаюць у ЦСДПБ па падпісцы. Падпіска на перыядычныя выданні пачынаецца задоўга да канца года і ажыццяўляецца праз “Белдрук”, яе праводзіць аддзел камплектавання і апрацоўкі. Філіялы ў межах вызначаннай для гэтай мэты сумы выбіраюць па “Каталогу перыядычных выданняў на ...год” патрэбныя ім часопісы і газеты з улікам профіля бібліятэкі, патрабаванняў карыстальнікаў. Потым АК і А ЦБ збірае заяўкі філіялаў, абагульняе заказ і запаўняе “Бланк-спіс”, атрыманы ў “Белдруку”. Ён падпісваецца дырэктарам ЦСДПБ і бухгалтарам. На падставе “Бланка-спіса” на кожную назву запаўняецца абанемент. Пасля пералічэння грошай ў “Белдруку” афармляецца падпіска і абанементы вяртаюцца ў АК і А ЦБ. На іх падставе складаецца зводная рэгістрацыйная картатэка перыядычных выданняў. Формай індывідуальнага ўліку перыядычных выданняў пры рабоце як у аўтаматызаваным рэжыме, так і ў ручным з’яўляецца рэгістрацыйная картатэка, якая складаецца з двух раздзелаў:
улік паступаючых часопісаў;
улік паступаючых газет.
У ЦСДПБ, якія працуюць у аўтаматызаваным рэжыме, у якасці рэгістрацыйнай картатэкі на перыёдыку выкарыстоўваецца база даных “Падпіска”.
Пры рабоце ў ручным рэжыме на правым баку кожнай карткі прастаўляецца падпісны індэкс, назва часопіса, колькасць выпісаных камплектаў кожнай назвы на ЦСДПБ, а на адвароце – іх размеркаванне па сістэме.
Картка зводнай картатэкі перыядычных выданняў. (глядзі дадатк № 6).
Карткі расстаўляюцца ў алфавітным парадку. Аналагічная картка і для рэгістрацыі газет у зводнай картатэцы перыядычных выданняў.
Па гэтай картатэцы можна даведацца ў якой бібліятэцы-філіяле маецца гэты часопіс ці газета, у колькіх экзэмплярах і нават за якія гады.
Афармляе падпіску і вядзе рэгістрацыйную картатэку перыядычных выданняў аддзел камплектавання і апрацоўкі ЦСДПБ, а паступаюць перыядычныя выданні непасрэдна ў філіялы.
Кожная бібліятэка-філіял вядзе рэгістрацыйную картатэку перыядычных выданняў на тое, што атрымоўвае філіял. Усе паступіўшыя часопісы адразу адзначаюць на рэгістрацыйнай картачцы і штэмпелююць. Кожнае структурнае падраздзяленне павінна мець для гэтай мэты спецыяльны штэмпель, на якім разам з назвай ЦСДПБ указываецца нумар філіялу. Штэмпель ставіцца на тытульным лісце часопіса пад выхаднымі данымі. Адзначаныя і апрацаваныя часопісы паступаюць у чытальную залу і імі карыстаюцца на працягу года.
У канцы года, а калі ўсе часопісы не паспяваюць паступіць, то і ў пачатку наступнага, па рэгістрацыйнай картатэцы падлічваецца колькасць атрыманых перыядычных выданняў за год і складаецца згодна з дадаткам № 7 акт, які перадаецца ў аддзел камплектавання цэнтральнай бібліятэкі. У АК і А ЦБ акты філіялаў аб’ядноўваюць, ствараюць зводны акт, які заносяць у першую частку кнігі сумарнага ўліку ЦСДПБ, а акты філіялаў у першую частку паступленне ў фонд адпаведнага філіяла. Акты ў бухгалтэрыю не перадаюцца, таму што там ёсць падпісныя квітанцыі як дакумент, які падцвярджае расход сродкаў на падпіску. Захоўваюцца акты ў АК і А ЦБ.
Рэгістрацыйныя карткі на часопісы захоўваюцца, іх выкарыстоўваюць для рознага рода даведак. Напрыклад, аб наяўнасці таго ці іншага нумара часопіса за мінулы год, а таксама для праверкі фонда перыядычных выданняў. Таксама ўлічваюцца і газеты.
2.Улік іншых відаў дакументаў. Нотныя, картаграфічныя, выяўленчыя выданні, дыяфільмы, грампласцінкі, магнітафонныя стужкі, кампакт-дыскі, відэакасеты, электронныя дакументы, мікраформы і г.д. сумарна ўлічваюцца ў кнізе сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду ў першай частцы паступленне ў фонд.
Формай індывідуальнага ўліку іншых відаў дакументаў з’яўляецца інвентарная кніга. Інвентарная кніга, як у электроннай форме, так і друкаванай вядзецца асобна на кожны від бібліятэчных дакументаў. Штэмпель і інвентарны нумар ставіцца на этыкетцы першага боку грампласцінкі, на ўкладышы або ў пакоўцы да кампакт-дыска, СД-ROMа, на катушцы, касеце магнітафоннай стужкі, на этыкетцы дыскеты, дыяфільма, фільмакопіі, мікрафільма, відэафільма, на рамцы дыяпазітыва (слайда), пры гэтым нельга дапускаць пашкоджання тэксту або ілюстрацыі. На мікраформах штэмпель не ставіцца.
У АК і А ЦБ на кожны від дакумента запаўняюць картку ўліковага каталога. На адным баку карткі змяшчаюць поўнае бібліяграфічнае апісанне дакумента, цану, абазначаную ў суправаджальным дакуменце, адзінку яго ўліку. На адвароце ў сіглах даецца размеркаванне па філіялах.
Кожны від дакументаў мае самастойны рад у каталозе і выдзяляецца за цэнтральным раздзяляльнікам з адпаведным подпісам,напрыклад, “электронныя дакументы”, “АВ-дакументы”, “ноты”, “карты” і гэтак далей, за якім ставяцца карткі з апісаннем дакумента адпаведнага віду. Карткі на іншыя віды дакументаў расстаўляюць ва ўліковым каталозе пасля кніг і брашур за раздзяляльнікам “Іншыя віды дакументаў” у парадку алфавіта назваў гэтых дакументаў.
У асобны рад таксама выдзяляюцца карткі на дакументы, якія не бяруцца на баланс. Пасля сумарнага ўліку на кожны з іх заводзіцца самастойная картка. Безбалансавыя (нефандуемыя) дакументы інвентарны нумар не атрымоўваюць.
