- •Уводзіны
- •Тэма: Задачы, віды і формы ўліку бібліятэчных фондаў. Прыём дакументаў, паступаючых у бібліятэку
- •Для кніг і брашур – экземпляр і назва.
- •2.Часопісы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •5. Выяўленчыя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •6. Картаграфічныя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Сумарны ўлік дакументаў
- •1. Сумарны ўлік у ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Індывідуальны ўлік дакументаў
- •2. Інвентарная кніга ў электроннай форме.
- •3. Інвентарная кніга ў ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік паступаючых часопісаў, газет і іншых відаў дакументаў
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік выбываючых дакументаў
- •Асаблівасці выключэння кніг па розных прычынах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Праверка бібліятэчных фондаў. Здача – прыём фонду
- •3. Падрыхтоўка да праверкі. Да плнавай праверкі фонду бібліятэкі-філіяла неабходна рыхтавацца за 2-3 месяцы.
- •6. Матэрыяльная адказнасць работнікаў бібліятэк за захаванасць бібліятэчнага фонду.
- •15 Жніўня 2009 г. Пячатка
- •Пытанні для самаправеркі
- •Літаратура
- •Дадаткі Дадатак 1
- •Дадатак № 2
- •Кніга сумарнага уліку бібліятэчнага фонду
- •Зводная ведамасць уліку размеркавання дакументаў па цбс ва ўмовах работы ў аўтаматызаваным рэжыме
- •Дадатак № 5
- •Дадатак 6 Картка зводнай картатэкі перыядычных выданняў Правы бок карткі ўліку часопісаў
- •Адваротны бок карткі
- •Узор карткі ўліку часопісаў
- •Спіс дакументаў на _____ лістах прыкладаецца
- •Журнал уліку бібліятэчных дакументаў, прынятых ад чытачоў замест страчаных
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс скарачэнняў
Асаблівасці выключэння кніг па розных прычынах.
- выключэнне дакументаў, не вернутых чытачамі (у выпадку смерці чытача або адсутнасці звестак аб новым месцы жыхарства, работы, вучобы) праводзіцца па акту на падставе дакументаў, якія падцвярджаюць немагчымасць спагнання запазычанасці (даведкі ЗАГСа, адраснага бюро, сельсавета, а таксама зафіксаваныя ў фармуляры чытача напаміны аб звароце дакументаў, якія былі накіраваны бібліятэкай на адрас чытача). Гэтыя дакументы прыкладаюцца да акта.
- у спіс на выключэнне дакументаў па прычыне зношанасці ўключаецца графа “Знойдзены дэфект”.
- выключэнне дакументаў, якія пашкоджаны ў выніку аварыі або стыхійнага бедства, праводзіцца на падставе дакумента, складзенага прадстаўнікамі адпаведных органаў, якія прыбылі на месца здарэння.
- выключаныя з фондаў бібліятэк празмерна дублетныя і няпрофільныя дакументы перадаюцца ў абменныя фонды для пераразмеркавання, а пры адсутнасці попыту на іх з боку бібліятэк – для продажу.
- дакументы, выключаныя з бібліятэк як устарэлыя па зместу і зношаныя, здаюцца ў макулатуру, квітанцыя аб здачы прыкладаецца да акта і здаецца ў бухгалтэрыю.
Акты і спісы падшываюцца і захоўваюцца 10 год пасля чаго знішчаюцца.
Калі чытач губляе кнігу або шкодзіць яе, ён павінен вярнуць у бібліятэку такую ж, або замяніць яе раўназначнай па цане і зместу.
Перш чым прыняць кнігу, бібліятэкар павінен праверыць, ці раўназначная яна той, што згублена.
Потым у фармуляры чытача робіцца адзнака, што кніга згублена, закрэсліваецца яе інвентарны нумар. У прысутнасці чытача запаўняецца “Журнал уліку дакументаў, якія прыняты ад чытачоў замест страчаных” (гл. дадатак № 9.). Запісваецца дата, звесткі аб чытачы, нумар яго фармуляра, звесткі аб страчаных дакументах і аб прынятых узамен. Гэты запіс завяраецца подпісам чытача і бібліятэкара. Такія запісы вядуцца на працягу года, а потым у тэрмін, устаноўлены АК і А, на падставе гэтых запісаў складаецца два акты: адзін акт на выключэнне згубленых дакументаў, а другі – на прыём кніг узамен згубленых. У спіс да акту на выключэнне уключаецца графа “Цана на момант замены”. Цана вызначаецца фондавай камісіяй у адпаведнасці з цэнамі на момант замены.
Складзеныя акты і атрыманыя ўзамен кнігі напраўляюцца ў АК і А, дзе складаюцца зводныя акты на прыём і выключэнне. Акты на выключэнне зацвярджаюцца, ажыццяўляеца сумарны і індывідуальны ўлік паступіўшых і выбыўшых кніг па ЦСДПБ і філіялах.
Пры немагчымасці раўназначнай замены чытач павінен кампенсаваць страты ў формах і памерах, якія ўстаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай і прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.
За дакументы, страчаныя непаўналетнімі чытачамі, нясуць адказнасць бацькі, апекуны, або ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца. Каліж непаўналетнія маюць заработак або стыпендыю, яны самі кампенсуюць страту.
Перыядычныя выданні выключаюць з бібліятэчнага фонду пасля заканчэння тэрміну захоўвання:
- камплекты рэспубліканскіх і замежных газет – пасля 3-х гадоў захоўвання;
- камплекты грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх і іншых часопісаў – пасля 5 гадоў захоўвання.
- камплекты мясцовых газет абласныя, гарадскія і раённыя бібліятэкі захоўваюць пастаянна.
На выключэнне перыядычных дакументаў складаецца акт са спісам – пералікам часопісаў і газет, як на кнігі. Робяцца адзнакі аб выбыцці на рэгістрацыйных картках і ў ч.2 “Кнігі сумарнага ўліку”. Акт напраўляецца ў АК і А, дзе на падставе актаў усіх філіялаў складаецца зводны акт, які зацвярджаецца дырэктарам ЦСДПБ, робіцца сумарны і індывідуальны ўлік у дакументах ЦСДПБ. У бухгалтэрыю акт не перадаецца.
Пры выключэнні аўдывізуальных і электронных дакументаў неабходна улічваць тэрмін прыгоднасці пры нарамальных умовах знаходжання.
- для магнітных стужак – 1-15 гадоў;
- для грампласцінак – прайграванне 100 разоў;
- для фотапленкі каляровай – 5-30 гадоў;
- для фотапленкі чорна-белай – 1—140 гадоў;
- для відэакасеты – 7-12 гадоў;
- для кампакт-дыскаў і CD-ROMаў – 100 гадоў.
Адбор і выключэнне фота і мікраплёнак праводзіцца па выніках візуальнага кантролю:
- пажаўцелы фотаслой, выцвілы колер;
- ліпкасць эмульсійнага слою, склейванне віткоў, асыпанне стужкі;
- размякчэнне рулонаў;
- механічныя пашкоджанні (скручванне, разрывы, абломы і г.д.)
Правілы выключэння гэтых відаў дакументаў – як для кніг і брашур.
Дакументы, не ўзятыя на баланс, выключаюцца па прычыне заканчэння тэрміну захоўвання, які кожная бібліятэка, зыходзячы з канкрэтных умоў, вызначае самастойна.
