- •Уводзіны
- •Тэма: Задачы, віды і формы ўліку бібліятэчных фондаў. Прыём дакументаў, паступаючых у бібліятэку
- •Для кніг і брашур – экземпляр і назва.
- •2.Часопісы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •5. Выяўленчыя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •6. Картаграфічныя дакументы ўлічваюцца ў экземплярах і назвах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Сумарны ўлік дакументаў
- •1. Сумарны ўлік у ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Індывідуальны ўлік дакументаў
- •2. Інвентарная кніга ў электроннай форме.
- •3. Інвентарная кніга ў ручным рэжыме.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік паступаючых часопісаў, газет і іншых відаў дакументаў
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Улік выбываючых дакументаў
- •Асаблівасці выключэння кніг па розных прычынах.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма: Праверка бібліятэчных фондаў. Здача – прыём фонду
- •3. Падрыхтоўка да праверкі. Да плнавай праверкі фонду бібліятэкі-філіяла неабходна рыхтавацца за 2-3 месяцы.
- •6. Матэрыяльная адказнасць работнікаў бібліятэк за захаванасць бібліятэчнага фонду.
- •15 Жніўня 2009 г. Пячатка
- •Пытанні для самаправеркі
- •Літаратура
- •Дадаткі Дадатак 1
- •Дадатак № 2
- •Кніга сумарнага уліку бібліятэчнага фонду
- •Зводная ведамасць уліку размеркавання дакументаў па цбс ва ўмовах работы ў аўтаматызаваным рэжыме
- •Дадатак № 5
- •Дадатак 6 Картка зводнай картатэкі перыядычных выданняў Правы бок карткі ўліку часопісаў
- •Адваротны бок карткі
- •Узор карткі ўліку часопісаў
- •Спіс дакументаў на _____ лістах прыкладаецца
- •Журнал уліку бібліятэчных дакументаў, прынятых ад чытачоў замест страчаных
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс скарачэнняў
Пытанні для самаправеркі
1.Раскажыце парадак падпіскі на перыядычныя выданні ў АК і А ЦБ.
2. Што з’яўляецца формай індывідуальнага ўліку перыядычных выданняў пры рабоце як у аўтаматызаваным, так і ў ручным рэжыме ў АК і А ЦБ?
3. Якія звесткі змяшчаюцца на картачцы зводнай картатэкі перыядычных выданняў? На якія пытанні адказвае гэтая картатэка?
4. Куды непасрэдна паступаюць часопісы і газеты?
5. Раскажыце індывідуальны ўлік часопісаў і газет у бібліятэцы-філіяле.
6. Калі і як ажыццяўляецца сумарны ўлік перыядычных выданняў у філіяле?
7. Пералічыце іншыя віды дакументаў, якія атрымліваюць бібліятэкі?
8. Дзе сумарна ўлічваюцца іншыя віды дакументаў?
9. Як іншыя віды дакументаў ўлічваюцца індывідуальна?
10. Як улічваюцца ў АК і А ЦБ іншыя віды дакументаў ва ўліковым каталозе?
Тэма: Улік выбываючых дакументаў
План:
1. Прычыны выключэння дакументаў з фондаў бібліятэк.
2. Парадак выключэння дакументаў па розных прычынах.
3. Сумарны і індывідуальны ўлік выбываючых дакументаў.
4. Улік кніг, прынятых ад чытачоў узамен страчаных
5. Улік выбываючых часопісаў і газет, іншых відаў дакументаў.
Неабходнай умовай для аптымізацыі якасці бібліятэчнага фонду з’яўляецца выяўленне і выключэне дакументаў.
Дакументы выбываюць з фонду па наступных прычынах:
устарэлыя па зместу;
няпрофільныя;
зношаныя;
празмерна дублетныя;
дэфектныя;
страчаныя;
заканчэнне тэрміну захоўвання;
пераведзены ў фонд іншага структурнага падраздзялення.
1. Устарэлымі па зместу лічуцца дакументы, якія страцілі сваю актуальнасць, навуковую, вытворчую і практычную каштоўнасць (кніжныя помнікі не лічуцца ўстарэлымі). Да ўказаных выданняў адносяцца:
1.1. навуковая, навукова-папулярная, вытворчая, вучэбная, вучэбна-метадычная, даведачная тэхнічная літаратура, устарэлая ў навуковых і вытворчых адносінах і непрыгодная для практычнага выкарыстання (калі ў новых выданнях адсутнічаюць важныя звесткі: схемы, чарцяжы, табліцы, ілюстрацыі і г.д., якія ёсць у папярэдніх, то папярэднія выданні не трэба выключаць), устарэлыя метадычныя распрацоўкі, памяткі, праграмы, адмененыя нормы; устарэлыя правілы тэхнічнай эксплуатацыі, прэйскуранты, вытворчыя інструкцыі, цэннікі і г.д.
1.2. брашуры, буклеты, лістоўкі, неапублікаваныя і іншыя матэрыялы па тэхналогіі вытворчасці, як правіла, праз 5 гадоў пасля выхаду з друку;
1.3. папулярныя выданні па прыродазнаўчых навуках, медыцыне пры наяўнасці выданняў, якія характэрызуюць тэму з новых, больш сучасных навуковых пазіцый;
1.4. асобныя віды нарматыўных вытворча-практычных дакументаў, а таксама інфармацыйныя выданні з указаннем тэрміну дзеяння – пасля заканчэння вызначаных тэрмінаў;
1.5. падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і матэрыялы для паступаючых – пасля выхаду ў свет дапоўненых і перапрацаваных выданняў;
1.6. падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, якія не ўваходзяць у штогадовы пералік падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, прыгодных для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у навучальным годзе;
1.7. інструкцыі, статуты, памяткі, палажэнні, кіраўніцтвы, падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і іншая масавая літаратура па ваеннай справе, выданні і матэрыялы па пытаннях грамадзянскай абароны, якія страцілі сваё практычнае значэнне пасля выхаду ў свет дапоўненных і перапрацаваных выданняў;
1.8. палітычная літаратура і матэрыялы да рэферэндумаў, выбараў і іншых палітычных кампаній, якія страцілі сваю актуальнасць, навуковую і гістарычную значнасць;
2. Няпрофільнымі лічуцца дакументы, якія не адпавядаюць профілю камплектавання канкрэтнай бібліятэкі.
3. Зношанымі лічуцца дакументы, якія прыйшлі ў непрыгодны для выкарыстання стан і не падлягаюць рэстаўрацыі, або калі іх аднаўленне эканамічна немэтазгодна.
4. Празмерна дублетнымі лічуцца дакументы з залішняй экзэмплярнасцю для данай бібліятэкі.
5. Дэфектнымі лічуцца дакументы, якія прыйшлі ў частковую непрыгоднасць пры выкарыстанні або маюць прыкметы паліграфічнага браку (прапушчаныя старонкі, няправільна збрашураваныя лісты і г.д.).
6. Страчанымі лічуцца дакументы, якія згублены або не вернуты чытачамі (па прычынах змены месца жыхарства ці смерці), прапалі пры перасылках, зніклі ва ўмовах адкрытага доступу чытачоў да фонду, якія адсутнічаюць па невядомых прычынах (недахоп).
7. Па прычыне заканчэння тэрміну захоўвання выключаюцца часопісы, газеты, а таксама дакументы, не ўзятыя на баланс.
8. Выключэнне дакументаў па прычыне пераводу ў фонд іншага структурнага падраздзяленя здзяйсняецца толькі ўнутры адзінага фонду. У ЦСДПБ гэта правіла прымяняецца, калі закрываецца бібліятэка-філіял, а яе фонд размяркоўваецца па тых філіялах, якія працягваюць сваю дзейнасць.
Адбор і выключэнне дакументаў ажыццяўляецца работнікамі бібліятэкі з удзелам членаў фондавай камісіі. Кожны раздзел бібліятэчнага фонду вывучаецца шляхам суцэльнага прагляду, падчас якога вызначаецца фізічны стан кожнага дакумента, час і месца выдання, тэматыка, наяўнасць краязнаўчага матэрыялу, інтэнсіўнасць яго выкарыстання чытачамі. Адабраныя дакументы раздзяляюцца па прычынах выбыцця і афармляюцца актамі. У кожны акт уключаюцца дакументы, што выбываюць па нейкай адной прычыне. Акт складаецца ў двух экзэмплярах (гл. дадатак № 8). Нумарацыя актаў на выключэнне працягваецца з году ў год і з’яўляецца адзінай па ўсёй ЦСДПБ. Да акта складаецца спіс дакументаў, якія выключаюцца, дзе ўказваецца інвентарны нумар, аўтар і назва, год выдання дакумента, выдзяляецца мастацкая літаратура і беларускамоўныя выданні. Акты са спісам напраўляюцца ў АК і А, падпісваюцца ўсімі членамі камісіі і зацвярджаюцца дырэктарам ЦСДПБ. Пасля зацвярджэння актаў філіялаў на іх падставе складаецца зводны акт на выключэнне дакументаў з фонду ЦСДПБ. Ён таксама зацвярджаецца дырэктарам ЦСДПБ. Першы экзэмпляр зводнага акта застаецца ў АК і А, другі перадаецца ў бухгалтэрыю для спісання з балансу бібліятэкі. Першыя экзэмпляры актаў філіялаў напраўляюцца ў філіялы, другія застаюцца ў АК і А. Зацверджаныя акты з дадаткамі з’яўляюцца падставай для ажыццяўлення сумарнага і індывідуальнага ўліку выбываючых дакументаў. Выключэнне павінна пачынацца адразу пасля зацвярджэння акта і здзяйсняецца ў самы кароткі тэрмін – не пазней аднаго месяца.
- Даныя зводнага акта рэгіструюцца ў ч. II “Кнігі сумарнага ўліку” ЦБС, а даныя актаў філіялаў – у ч. II “Кнігі сумарнага ўліку” філіяла, або аналагічных электронных форм.
- На адваротным баку карткі ўліковага каталога ўнізе справа адзначаецца нумар акта, колькасць выбыўшых экзэмпляраў і ў сіглах змяняецца колькасць экзэмпляраў, што лічуцца за філіяламі.
- У інвентарнай кнізе закрэсліваецца інвентарны нумар выбыўшага дакумента, яго цану, і ў графе “№ і дата акта аб выбыцці” адзначаецца нумар акта і год, напрыклад: 87/09 г.
- Выключаюцца карткі з алфавітнага і сістэматычнага каталогаў.
