Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зборнік раздзел 9..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
436.22 Кб
Скачать

Спіс дакументаў на _____ лістах прыкладаецца

Подпісы:________________________________________

Старшыня камісіі____________________________

Члены камісіі_______________________________

_______________________________

У інвентарных кнігах выбыццё адзначана________________

(дата)

Карткі з каталогаў выбраны ____________________________

(дата)

Спісаныя дакументы здадзены____________________________

(дата)

Спіс дакументаў, які прыкладаецца да акта

№ п/п

Інвентарны №

Аўтар і назва

Год выдан-ня

Цана

Мастацкая літаратура

На бел. мове

1

2

3

4

5

6

7

Спіс кніг да акта складаецца на асобным лісце

Дадатак 9

Журнал уліку бібліятэчных дакументаў, прынятых ад чытачоў замест страчаных

Прозвішча, імя, імя па бацьку чытача

чытацкага

фармуля-

ра

Звесткі аб страчаных дакументах

Звесткі аб прынятых дакументах

Інвен-

тарны

нумар

Аўтар і

назва

Цана

Цана на

момент

замены

Аддзел

Аўтар і

назва

Цана

Цана на

момент

замены

Аддзел

Подпіс чытача

Пордпіс бібліятэкара

Тэрміналагічны слоўнік

АБАВЯЗКОВЫ ЭКЗЭМПЛЯР

Экзэмпляр кожнага дакумента, які напраўляецца ў абавязковым парадку кнігавыдавецкімі арганізацыямі згодна закону ці ўрадаваму распараджэнню ў дзяржаўныя кнігасховішчы, буйныя бібліятэкі, інфармацыйныя і бібліграфічныя цэнтры.

АБАРАЧАЛЬНАСЦЬ ФОНДУ

Адносны паказчык, які адлюстроўвае інтэнсіўнасць выкарыстання бібліятэчнага фонду. Вылічваецца шляхам дзялення колькасці кнігавыдач на кніжны фонд.

АБМЕННА-РЭЗЕРВОВЫ ФОНД

Частка бібліятэчнага фонду, якая фарміруецца для забеспячэння замены зношаных або страчаных дакументаў і для дакументаабмену ці пераразмеркавання дакументаў.

АДЗІНКА ЎЛІКУ ФОНДУ

АДЗІНКА ВЫЛІЧЭННЯ АБ’ЁМУ ФОНДУ

АДЗІНЫ БІБЛІЯТЭЧНЫ ФОНД

Сукупнасць фондаў бібліятэк, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і аб’яднаны па тэрытарыяльнаму і галіноваму прызнакам. (гл. Адзіны фонд ЦСДПБ)

АДМОВА

Адказ на запыт, які ўтрымлівае тлумачэнне, па якой прычыне немагчыма выдаць чытачу дакумент.

АЛФАВІТНЫ КАТАЛОГ

Бібліятэчны каталог, у якім бібліяграфічныя запісы расстаўлены ў алфавітным парадку іх першых слоў: прозвішчаў аўтараў, найменаванняў калектываў або назваў дакументаў.

АНАТАЦЫЯ

Кароткая характарыстыка дакумента: чытацкае назначэнне, змест, форма, іншыя асаблівасці.

АПЕРАТЫЎНЫ ПЛАН КАМПЛЕКТАВАННЯ

План, які ўтрымлівае лічбавыя паказчыкі, што адлюстроўваюць набыццё дакументаў па крыніцах камплектавання, па відах і колькасці дакументаў, а таксама фінансавыя разлікі.

АЎДЫЁВІЗУАЛЬНЫ ДАКУМЕНТ.

Дакумент, які ўтрымлівае выяўленчую і гукавую інфармацыю.

АЎТАР

Асоба, стварыўшая твор або прыняўшая ўдзел у яго стварэнні, а таксама ўстанова або арганізацыя, ад імя якой публікуецца матэрыял.

АЎТАРСКІ ЗНАК

Умоўнае абазначэнне прозвішча аўтара ці першага слова назвы дакумента, якое выкарыстоўваецца для расстаноўкі дакументаў у алфавітным парадку. Аўтарскі знак складаецца з першай літары прозвішча аўтара або назвы дакумента і лічбы, вызначанай па аўтарскіх табліцах.

АЎТАРСКІЯ ТАБЛІЦЫ

Алфавітны пералік найбольш распаўсюджаных пачатковых літарных злучэнняў, пранумараваных арабскімі лічбамі ад 11 да 99 (у двухзначных аўтарскіх табліцах), або ад 111 да 999 (у трохзначных). Прызначаны для вызначэння аўтарскага знака.

БІБЛІЯГРАФІЧНАЕ АПІСАННЕ

Звесткі аб дакуменце, прыведзеныя па адпаведных правілах, якія ўстанаўліваюць напаўненне і парадак размяшчэння абласцей і элементаў, і прызначаны для ідэнтыфікацыі і агульнай характарыстыкі дакумента.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ЗАПІС

Элемент бібліяграфічнай інфармацыі, які фіксуе (у дакументальнай форме) звесткі аб дакуменце, што дазваляюць яго ідэнтыфікаваць, раскрыць склад і змест у мэтах бібліяграфічнага пошуку. Ён складаецца з бібліяграфічнага апісання, якое па меры неабходнасці дапаўняецца загалоўкам, класіфікацыйнымі індэксамі, анатацыяй, шыфрам захавання, звесткамі аб дадатковых бібліяграфічных запісах і інш.

БІБЛІЯТЭЧНАЯ АПРАЦОЎКА

Комплекс працэсаў падрыхтоўкі дакументаў да іх выкарыстання і захавання ў бібліятэцы: састаўленне бібліяграфічнага апісання, сістэматызацыя, і тэхнічная апрацоўка. Бібліятэчная апрацоўка рэгламентуецца спецыяльнымі інструкцыямі і стандартамі.

БІБЛІЯТЭЧНЫ КАЛЕКТАР

Спецыялізаваная кнігагандлёвая ўстанова, прызначаная для забеспячэння бібліятэк дакументамі і прадметамі бібліятэчнай тэхнікі.

БІБЛІЯТЭЧНЫ ФОНД

Упарадкаваная сукупнасць кніг, іншых твораў друку, рукапісаў, АВ дакументаў, электронных дакументаў і іншых матэрыялаў, якая фарміруецца бібліятэкай у адпаведнасці з яе задачамі для захавання і грамадскага выкарыстання.

БРАШУРА

Кніжнае выданне аб’ёмам звыш 4, але не больш 48 старонак.

БУКІНІСТЫЧНАЯ КНІГА

Рукапісны ці друкаваны дакумент, які паступіў паўторна ў гандаль.

БЯГУЧАЕ КАМПЛЕКТАВАННЕ

Папаўненне фонду новымі творамі друку і іншымі дакументамі

ВОЧНАЕ КАМПЛЕКТАВАННЕ

Камплектаванне, якое заснавана на асабістым праглядзе і адборы дакументаў камплектарам.

ВЫДАВЕЦКАЯ ПРАДУКЦЫЯ

Сукупнасць выданняў, выпушчаных выдавецтвамі.

ВЫДАВЕЦТВА

Юрыдычна аформленае прадпрыемства, якое ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск выдавецкай прадукцыі.

ВЫДАННЕ

Твор друку, які паліграфічна самастойна аформлены, прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую апрацоўку, мае выхадныя звесткі і прызначаны для перадачы інфармацыі, што ў ім знаходзіцца.

ВЫКЛЮЧЭННЕ З ФОНДУ

Спісанне пэўнай колькасці дакументаў з балансу бібліятэкі за справаздачны перыяд.

ГАДАВЫ КАМПЛЕКТ

Адзінка ўліку аб’ёму фонду газет. Бывае таксама квартальны або паўгадавы.

ГАДАВЫ ПЛАН РАБОТЫ БІБЛІЯТЭКІ

Дакумент бягучага планавання, які вызначае змест, аб’ём работы і яе выканаўцаў на год, які мае быць, па ўсіх напрамках дзейнасці бібліятэк.

ГАЗЕТА

Перыядычнае тэкставае ліставое выданне, якое ўтрымлівае афіцыйныя матэрыялы, аператыўную інфармацыю і артыкулы па актуальных грамадска-палітычных, навуковых, вытворчых і іншых пытаннях, а таксама літаратурныя творы, ілюстрацыі, фотаздымкі, рэкламу.

ДАКАМПЛЕКТАВАННЕ

Разнавіднасць бягучага камплектавання, якая заключаецца ў папаўненні фонду дакументамі, што адсутнічаюць або ёсць у недастатковай колькасці.

ДАКУМЕНТ

Матэрыяльны аб’ект з зафіксаванай на ім інфармацыяй у выглядзе тэксту, гукапісу, відарыса, у тым ліку ў машыначытаемай форме, які прызначаны для захоўвання і грамадскага выкарыстання.

ДАР

Бязвыплатная перадача дакументаў бібліятэцы асобай, групай асоб, установай ці іншай бібліятэкай. Дары з’яўляюцца дадатковай крыніцай папаўнення фонду.

ДУБЛЕТНЫ ЭКЗЭМПЛЯР

Паўторны экзэмпляр дакумента ў бібліятэчным фондзе. Бывае запланаваная пры камплектаванні дублетнасць і залішнія дублетныя экзэмпляры.

ДЭЗІДЭРАТА

Неабходны бібліятэцы дакумент, які яна імкнецца набыць для запаўнення прабелаў у фондзе, замены дэфектнага або страчанага экзэмпляра.

ДЭФЕКТНЫ ЭКЗЭМПЛЯР

Экзэмпляр выдання, які мае прызнакі паліграфічнага браку (прапушчаныя старонкі, няправільна збрашураваныя лісты і т.п.), або прышоўшы ў непрыгодны стан пры выкарыстанні.

ЗАВОЧНАЕ КАМПЛЕКТАВАННЕ

Камплектаванне, заснаванае на сістэме заказаў без папярэдняга прагляду і адбору літаратуры камплектатарам бібліятэкі.

ЗАМЕНА СТРАЧАНАГА ДАКУМЕНТА

Уключэнне ў фонд замест страчанага дакумента яго копіі, аднаіменнага экзэмпляра або раўнацэннага дакумента.

ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА

Уліковы дакумент, які прызначаны для індывідуальнага ўліку кніг, брашур, іншых відаў дакументаў, паступіўшых у фонд бібліятэкі, або выбыўшых з яго, а таксама для кантролю за іх захаванасцю.

ІНВЕНТАРНЫ НУМАР

Нумар які прысвойваецца экзэмпляру твораў друку ў парадку іх запісу ў інвентарную кнігу.

ІНДЫКАТАР

Картатэка на дакументы, якія выдадзены на працяглае карыстанне з адзінага фонду ў фонд структурных падраздзяленняў.

ІНСТРУКЦЫЯ

Афіцыйнае выданне, якое ўтрымлівае правілы па рэгуляванню вытворчай і грамадскай дзейнасці.

КАТАЛОЖНАЯ КАРТКА

Носьбіт інфармацыі ў картачных каталогах, які прызначаны для афармлення бібліяграфічнага запісу. Фармат карткі 75х125 мм, з адтулінай у ніжняй частцы.

КАМПЛЕКТАТАР

Супрацоўнік бібліятэкі, які камплектуе фонд.

КАРТАТЭКА БЯГУЧАГА КАМПЛЕКТАВАННЯ

Картатэка, якая ўтрымлівае пералік дакументаў, заказаных бібліятэкай.

КАРТАТЭКА (СШЫТАК) АДМОЎ

Картатэка, у якой улічваюцца незадаволеныя запыты карыстальнікаў на дакументы.

КАРТАТЭКА ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ

Алфавітная картатэка, якая ўтрымлівае інфармацыю аб газетах і часопісах, якія маюцца ў бібліятэцы: камплектах і асобных нумарах.

КАРТАТЭКА ЭКАНАМІЧНАГА І КУЛЬТУРНАГА ПРОФІЛЮ

Картатэка, якая адлюстроўвае даныя па рэгіёну, які абслугоўвае, аб галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, а таксама кароткія звесткі аб прадпрыемствах, установах і іх бібліятэчным абслугоўванні.

КАРЫСТАЛЬНІК БІБЛІЯТЭКІ

Фізічная або юрыдычная асоба, якая звяртаецца да паслуг бібліятэкі.

КЛАСІФІКАЦЫЙНЫ ІНДЭКС

Умоўнае (літарнае, лічбавае ці змешанае) абазначэнне дзялення якой-небудзь сістэмы класіфікацыі, да якой адносіцца той ці іншы дакумент.

КНІГА

Кніжнае выданне аб’ёмам больш 48 старонак.

КНІГА СУМАРНАГА ЎЛІКУ ФОНДУ

Бібліятэчны дакумент, у якім фіксуецца паступленне, выбыццё дакументаў, а таксама вынікі ўліку фонду бібліятэкі.

КНІГААБМЕН

Перадача дакументаў у пастаяннае карыстанне бязвыплатна ці на спецыяльна агавораных умовах з бібліятэк

КНІГАВЫДАЧА

Колькасць дакументаў, якія выдадзены карыстальнікам па іх запытах.

КНІГАЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ

Адносны паказчык, які адлюстроўвае сярэдні лік бібліятэчных кніг, што прыходзяцца на аднаго карыстальніка бібліятэкі.

КРЫНІЦЫ КАМПЛЕКТАВАННЯ

Арганізацыі, установы і асобы, з дапамогай якіх папаўняюцца бібліятэчныя фонды.

ЛАКУНА

Прабел у фондзе бібліятэкі.

ЛІСТОК ТЭРМІНАЎ ЗВАРОТУ

Лісток, на якім адзначаецца тэрмін звароту дакумента і ставіцца нумар чытацкага фармуляра. Служыць для напаміну чытачу аб своечасовым звароце дакумента ў бібліятэку, для пошуку фармуляра чытача, для аналізу выкарыстання фонду.

МАКЕТ АНАТАВАНАЙ КАТАЛОЖНАЙ КАРТКІ

Форма каталагізацыі ў дакуменце-публікацыя на адвароце тытульнага ліста або на апошняй старонцы дакумента бібліяграфічнага апісання з класіфікацыйнымі індэксамі, анатацыямі, іншымі элементамі.

МАДЭЛІРАВАННЕ ФОНДУ

Устанаўленне з дапамогай мадэлі свойстваў і параметраў бібліятэчнага фонду з мэтай іх выкарыстання.

МАДЭЛЬ ФОНДУ

Умоўны вобраз фонду, які адлюстроўвае асноўныя характарыстыкі фонду.

ПАДПІСКА

Афармленне права бібліятэк атрымоўваць перыядычныя і падпісныя выданні.

ПАЧАТКОВАЕ КАМПЛЕКТАВАННЕ

Умоўная назва аднаразава праводзімага бягучага і рэтраспектыўнага камплектавання, якое стварае бібліятэчны фонд, аб’ём якога дастатковы для адкрыцця бібліятэкі.

ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ПЛАН КАМПЛЕКТАВАННЯ

Дакумент, які вызначае галоўную мэту і канчатковы вынік камплектавання фонду.

ПРАВЕРКА ФОНДУ

Зверка кожнай адзінкі захавання фонду з дакументамі індывідуальнага ўліку для ўстанаўлення наяўнасці ў фондзе дакументаў.

РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КАРТАТЭКА ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ

Алфавітная картатэка перыядычных выданняў, што паступаюць у бібліятэку ў бягучым годзе; выконвае даведачна-інфармацыйныя функцыі, адказваючы на пытанні якія перыядычныя выданні выпісаны бібліятэкай і які апошні нумар паступіў.

РЭТРАСПЕКТЫЎНАЕ КАМПЛЕКТАВАННЕ

Папаўненне фонду дакументамі за мінулыя гады, якіх не хапае ў фондзе бібліятэкі.

СІГЛА

Кароткае ўмоўнае абазначэнне бібліятэкі.

УЛІК ФОНДУ

Комплекс аперацый, якія забяспечваюць атрыманне дакладных звестак аб аб’ёме, складзе і руху фонду, а таксама яго захаванне. Улік бывае сумарным і індывідуальным.

УЛІКОВЫ КАТАЛОГ

Службовы каталог, на картках якога ажыццяўляецца індывідуальны ўлік дакументаў. Карткі расстаўляюцца ў алфавітным парадку.

ЧАСОПІС

Перыядычнае выданне, якое мае пастаянную рубрыкацыю і ўтрымлівае артыкулы па розных пытаннях і літаратурна-мастацкія творы.

ЭКЗЭМПЛЯР

Адзінка ўліку аб’ёму фонду – кожная асобная адзінка з тыражу.

ЯДРО ФОНДУ

Абавязковы мінімум самых каштоўных у навуковых, мастацкіх адносінах твораў друку па тых галінах ведаў і відах выданняў, якія адпавядаюць профілю фонду данай бібліятэкі.