Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зборнік раздзел 9..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
436.22 Кб
Скачать

15 Жніўня 2009 г. Пячатка

Мы, ніжэйпадпісаныя, старшыня камісіі Іванова Тамара Міхайлаўна, ст.бібліятэкар аддзела камплектавання і апрацоўкі Бялыніцкай ЦСДПБ і члены камісіі: загадчыца, што здае фонд Нежкаўскай бібліятэкі-філіяла № 5 Салавей Валянціна Іванаўна, што прымае фонд Нежкаўскай бібліятэкі-філіяла № 5 Лужанкова Наталля Аляксандраўна і Нікалаенка Вера Іванаўна, старшыня Савета Нежкаўскай бібліятэкі-філіяла № 5 склалі акт аб тым, што намі ў перыяд з 1 жніўня па 12 жніўня 2009 года была праведзена праверка бібліятэчнага фонду Нежкаўскай бібліятэкі-філіяла № 5 Бялыніцкай ЦСДПБ Магілёўскай вобласці шляхам зверкі кантрольных талонаў з інвентарнымі кнігамі і карткамі алфавітнага каталога.

У выніку праверкі устаноўлена:

1. Па ўліковых дакументах налічваецца:

7161 экз. кніг, 2300 экз. іншых дакументаў

2. Маецца ў наяўнасці 7101 экз. кніг, 2300 экз. іншых дакументаў.

3. Недастае: 60 экз. кніг на агульную суму

50000 руб. (пяцьдзесят тысяч рублёў).

Спіс недастаючых кніг прыкладаецца да акта.

4. З выданых чытачамі кніг і іншых дакументаў не вернутых кніг няма.

5. Выяўлена не ўзятых на індывідуальны ўлік і іншых дакументаў 1 экз.

6. Вывады камісіі па праверцы:

Не выяўленая пры праверцы літаратура ў асноўным вытворчага характару (па жывёлаводству, механізацыі сельскай гаспадарцы). Яна прапала па абставінах, якія не залежаць ад бібліятэкара; з выстаў на вытворчых участках, у праўленні калгаса.

Улік у бібліятэцы вядзецца добра, запазычанасці за чытачамі няма (Тры кніжкі не вернуты чытачамі, што змяніліі месца жыхарства).

Подпісы:

Старшыня камісіі:

Ст.бібліятэкар АК і А ЦБ Т.М.Іванова

Члены камісіі:

В.Г.Салавей

Т.А.Лужанкова

В.І.Нікалаенка

Заключэнне Савета Нежкаўскай бібліятэкі-філіяла № 5: Савет бібліятэкі лічыць магчымым хадатайнічаць перад Бялыніцкім раённым аддзелам культуры аб спісанні літаратуры (недахопу).

12 жніўня 2009 г.

Старшыня Савета бібліятэкі В.І.Нікалаенка

Пасля таго як перадалі фонд бібліятэкі, перадаюць дакументацыю: копію паспарта бібліятэкі-філіяла №5, папкі актаў, сшытак уліку заказаў па МБА, “Інвентарныя кнігі”, “Кнігі сумарнага ўліку фонду бібліятэкі-філіяла, “Журнал уліку бібліятэчных дакументаў”, што прыняты ад чытачоў замест страчаных, і іншыя дакументы.

Па “Інвентарнай кнізе гаспадарчай маёмасці” перадаецца абсталяванне бібліятэкі. усё гэта таксама афармляецца актам перадачы. За бібліятэкарам, які прымае бібліятэку застаецца права не падпісваць акт да таго часу пакуль былы загадчык не збярэ кнігі з тых чытачоў, якія павінны былі іх даўно вярнуць, з даўно не абмененых перасовак і не пагасіць запазычанасць.

Пры змене загадчыка аддзела бібліятэкі (абанемента, чытальнай залы і інш.) праводзіцца праверка фонду аддзела.

У склад камісіі уваходзіць бібліятэкар, што здае фонд абанемента і той, які прымае, работнік з іншага аддзела бібліятэкі і прадстаўнік грамадкасці (старшыня Савета бібліятэкі).

У цэнтральнай бібліятэцы і бібліятэках-філіялах можа ўзнікнуць такая сітуацыя, калі работнік, адказны за фонд звальняецца без адпрацоўкі вызначанага законам тэрміну, а супрацоўнік, што прымае бібліятэку, не жадае прымаць бібліятэку без праверкі фонду.

Улічваючы, што прападаюць часцей за ўсё актыўна чытаемыя і рэдкія выданні, таму для іх праверкі ў АК і А ЦБ складаюць картатэку выданняў павышанага попыту, на картках якой змяшчаюць бібліяграфічны запіс і сіглы тых аддзелаў ЦБ і бібліятэк-філіялаў, у фондзе якіх гэтыя кнігі ёсць. Картатэка выкарыстоўваецца для выбарачнай праверкі фондаў (зразумела з удзелам камісіі) пры здачы-прыёме фонду. Згода на праверку такім чынам супрацоўніка, што прымае бібліятэку-філіял або аддзел бібліятэкі, абавязкова.

Фонд можа быць перададзены без праверкі, калі на працягу года праводзілася планавая праверка, у выпадкут экстраннага звальнення работніка, пры вялікім аб ёме фонду і іншых прычынах. Работнік, што прымае фонд, мае права патрабаваць правядзенне праверкі у любым выпадку.

А К Т

Мы, ніжэйпадпісаныя, старшыня камісіі па праверцы____________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)

і члены камісіі_______________________________________________________

(прозвішча, імены, імены па бацьку, пасады)

склалаі акт аб тым, што намі ў перыяд з

“____”__________________па “____”_________________200___г.

была праведзена праверка бібліятэчнага фонду____________________________

(назва бібліятэкі, прычыны)

У выніку праверкі ўстаноўлена:

1. Па ўліковых дакументах налічваецца:

_________________________________________________________________экз.

кніг______________________________________________________________экз.

іншых дакументаў

2. Маецца ў наяўнасці___________________________________________экз.кніг

іншых дакументаў

3. Недастае:_________________________________________________________

кніг,_____________________________________________________________экз.

Іншых дакументаў на агульную суму_______________________руб______кап.

(паўтарыць суму пропісам)

1. З выданых чытачамі кніг і іншых дакументаў не вернуты_____________экз.

2. Выяўлена не ўзятых на індывідуальны ўлік кніг і іншых дакументаў______

________________________________________________________________экз.

3. Вывады камісіі па праверцы (аб вядзенні ўліку, стану ўліковых дакументаў, аб недастаючай літаратуры і г.д.)______________________________________________________________

1. Прапановы камісіі__________________________________________________

Подпісы:

Старшыня камісіі_______________

Члены камісіі:__________________

8. Камп’ютэрызаваная праверка бібліятэчных фондаў. Паспяховая рэалізацыя ў адпаведнай ЦСДПБ Рэспублікі аўтаматызаванага ланцужка “камплектаванне - каталагізацыя – абслугоўванне на абанеменце, выкарыстанне штрыхавога кадзіравання для экземплярнага ўліку і выдачы – звароту дакументаў стварае базу для камп’ютэрызаванай праверкі бібліятэчных фондаў (аўтаматызацыі функцыі праверкі фонду). Гэта рэалізуецца ў падсістэме “Зверка фонду”, якая складаецца з шэрагу паслядоўных, узаемазвязаных праграм.

На першым этапе праверкі вызначаецца раздзел фонду, які павінен быць правераны.

Другім этапам з’яўляецца фарміраванне тапаграфічнай картатэкі ў электроннай форме, кожны запіс якой адпавядае экземпляру кнігі на паліцы ў фондзе.

Фарміруе картатэку, супрацоўнік бібліятэкі, які ажыццяўляе зверку, счытвае штрых коды кніг. Праграма правярае да якога фонду адносіцца экзэмпляр. Затым адбываецца аўтаматычны аналіз нумара штрых кода.

Па выніках аналізу ажыццяўляецца пошук адпаведнага бібліяграфічнага запісу ў адным з электронных каталогаў і каталозе рэттрафонду. Пасля таго, як гэтая інфармацыя найдзена, праграма аўтаматычна запаўняе поле запісу тапаграфічнай картатэкі зместам адпаведнага поля электроннага каталога кніг або каталога рэтрафонду.

Калі экземпляр, які ўзяты з паліцы не мае штрыхкода, то прадугледжана магчымасць складання ўручную электроннага бібліяграфічнага запісу такіх кніг, і ўжо тады ім прысвойваецца штрыхкод.

Занава складзены бібліяграфічны запіс у тапаграфічнай картатэцы аўтаматычна дубліруецца ў каталозе рэтрафонду. Пасля таго як выведзены звесткі аб усіх экземплярах фонду, які належыць праверцы, пачынаецца працэс праверкі. Функцыя выконваецца праграмай “Зверка з каталогамі”.

Супрацоўнік бібліятэкі мае магчымасць выбраць адзін з рэжымаў праверкі: па электронным, або традыцыйным (алфавітным ці сістэматычным) каталогах.

Пасля выбару любога рэжыму на экран дысплея выводзяцца ўсе уведзеныя у электронную тапаграфічную картатэку бібліяяграфічныя запісы.

Для адлюстравання інфармацыі аб тым экземплярах, што прйшлі праверку ў праграмме прадугледжаны спецыяльныя адзнакі:

Э – электронны каталог

А – алфавітны каталог

С – сістэматычны каталог

Гэтыя адзнакі прастаўляюцца ў аўтаматычным і ручным рэжыме ў радку запісаў выданняў, якія прайшлі праверку.

Пасля выбару рэжыму “Электоронныя каталогі” праверка адбываецца аўтаматычна. Пасля яе заканчэння насупраць экземпляраў, што паспяхова прайшлі праверку, сістэма сама прастаўляе спецыяльную адзнаку “Э”.

Затым у электронным каталозе кніг і каталозе рэтрафонду адбываецца пошук інфармацыі аб тых дакументах, якія не прайшлі праверку і гэтая інфармацыя аўтаматычна пераносіцца ў тапаграфічную картатэку. Пошук адбываецца па сукупнасці прызнакаў (шыфр захоўання дакумента, код фонду і адсутнасць у экземплярах адзнакі аб паспяховай праверцы.

Пры выбару рэжыму “Алфавітны або сістэматычны каталог” праверка запісаў тапаграфічнай картатэкі адбываецца візуальна. З запісаў фарміруецца спіс, які выводзіцца на экран, раздрукоўваецца і ўжо па раздрукоўцы адбываецца зверка. Супрацоўнік пры гэтым прастаўляе спецыяльныя абазначэнні (А або С).

Праверка дакументаў, якія выдадзены чытачам, адбываецца на заключным этапе у файле выданых кніг. Адбываецца па сукупнасціі прызнакаў (шыфр захоўвання дакумента, код фонда і адсутнасць у экземплярах адзнакі аб праверцы).

Выкарыстанне падсістэмы “Зверка фонду павышае прадукцыйнасць працэса праверкі фонду ў некалькі разоў. За адну гадзіну супрацоўнік праглядае ад 40 да 120 экземпляраў дакумента.

У сельскіх бібліятэках-філіялах ЦСДПБ, якія працуюць у аўтаматызаваным рэжыме праверка фонду робіцца па выведзенай на папяровы носьбіт інвентарызацыйнай ведамасці, у якой дакументы адсартаваны па палічнаму індэксу.

СВЕРКА ФОНДА Сф. Топографическая картотека

Сверка с алфавит