Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зборнік раздзел 9..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
436.22 Кб
Скачать

6. Матэрыяльная адказнасць работнікаў бібліятэк за захаванасць бібліятэчнага фонду.

Адказнасць за захаванасць фонду нясуць усе работнікі бібліятэкі, якія маюць доступ да фонду.

Адміністрацыя не мае права заключаць з бібліятэчнымі работнікамі дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасці. Абмежаваную матэрыяльную адказнасць, у адпаведнасці з заканадаўствам нясуць: работнікі бібліятэк у памеры нанесенай страты (за пашкоджанне або знішчэнне па нядбайнасці выданняў і матэрыялаў), але не вышэй свайго сярэдняга месячнага заработку. Кіраўнікі ўстаноў, структурных падраздзяленняў (магчыма і загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі ЦСДПБ) – у памеры нанесенай па іх віне страты, але не вышэй трохкратнага сярэднягпа месячнага заработку, калі страта нанесена няправільнай пастаноўкай уліку і захоўання матэрыяльных каштоўнасцей.

Работнікі бібліятэк нясуць матэрыяльную адказнасць у поўным памеры страты, панесенай па іх віне ў тым выпадку, калі недахоп кніг выкліканы дзеяннямі, якія караюцца законам (крадзёж, прысвойванне, наўмыснае пашкоджанне выданняў і гэтак далей).

Кошт нанесенай шкоды вызначаецца па дзеючых цэнах на момант вынясення рашэння аб яе спагнанні ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Пры закрытым доступе чытачоў да фонду адказнасць за выяўлены недахоп нясуць усе работнікі бібліятэкі, якія маюць доступ да яго.

За кнігі, прынятыя замест страчаных, але нераўнацэнныя па кошту і зместу, матэрыяльную адказнасць нясе бібліятэкар, які іх прымаў.

Страта, якая не перавышае месячны заработак, утрымліваецца з бібліятэкара па распараджэнню дырэктара ЦСДПБ, а з кіраўніка бібліятэкі – па распараджэнню вышэйстаячага органа (загадчыка аддзелам культуры) шляхам утрымання неабходнай сумы з заработнай платы.

Распараджэнне адміністрацыі павінна быць зроблена не пазней двух тыдняў з дня выяўлення страты і прынята да выканання не раней 7 дзён з дня паведамлення аб гэтым работніка.

Калі бібліятэкар не згодны з вынікам або яго памерам, працоўныя спрэчкі па яго заяве разглядаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам. У астатніх выпадках пакрыццё страты ажыццяўляецца шляхам прад’яўлення іску ў раённы (гарадскі) народны суд. Пры кожнай выплаце заработнай платы агульны памер усіх затрыманняў не можа перавышаць 20%, а ў асобных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам – 50% заработнай платы. Не дапускаецца ўтрыманне з выхадной дапамогі, кампенсацыйных і іншых выплат, на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не распаўсюджваецца спагнанне.

Па выніках праверкі фонду дазваляецца выключэнне дакументаў, страчаных па невядомых прычынах, у тым ліку з адкрытага доступу, на суму, якая вызначаецца з разліку не больш за 0,01% ад агульнай дакументавыдачы, памножанай на сярэдні за апошні год кошт кнігі.

Агульная дакументавыдача вызначаецца шляхам падсумавання ўсіх гадавых дакументавыдач за правераны перыяд. Такім чынам, акт праверкі фонду, які падпісалі ўсе члены камісіі, зацвярджае дырэктар ЦСДПБ у тым выпадку, калі да акта прыкладзена заключэнне Савета бібліятэкі. Адзін экзэмпляр зацверджанага акта перадаюцб у бухгалтэрыю. Недахоп кніг або спісваюць. У выпадку перавышэння нарматыву (0,01%) прымаюць меры па пакрыццю страт.

7. Здача-прыём фонду. Пры перадачы ўсяго або часткі бібліятэчнага фондуь абавязкова праводзіцца праверка. У гэтым выпадку праверка акрамя задач, якія рашаюцца звычайна, вызваляе новага загадчыка ад адказнасці за кнігі, што прапалі ў перыяд работы былога загадчыка, і разам з тым ускладае на новага загадчыка маральныя і матэрыяльныя абавязкі па захаванню прынятага фонду. І бібліятэкар, які здае фонд і бібліятэкар, што прымае, аднолькава зацікаўлены ў тым, каб праверка і перадача прайшлі паспяхова. Таму падрыхтоўку да праверкі і перадачы фонду загадчык, які здае бібліятэкару, ажыццяўляе так як і пры звычайнай праверцы. Гэта значыць работу пачынае за 2-3 месяцы да правядзення праверкі і перадачы фонду.

Праверка фонду пры яго здачы – прыёме праводзіцца на падставе загада дырэктара ЦСДПБ, у якім адзначаецца хто, калі, у які тэрмін павінен перадаць бібліятэку-філіял, і прызначаецца камісія, у склад якой уваходзіць бібліятэкар, які здае бібліятэку-філіял і той, што прымае фонд, супрацоўнік ЦБ (старшыня камісіі) і прадстаўнік грамадкасці (старшыня Савета бібліятэкі). Калі адзін з членаў камісіі па ўважлівай прычыне або із-за хваробы не можа працаваць, то ў склад камісіі ўключаюць прадстаўніка грамадкасці (члена Савета бібліятэкі). Любыя змены ў складзе камісіі афармляюцца загадамі. Калі загадчык, што здае фонд адказваецца прыняць удзел у праверцы, то патрэбна аформіць пісьмовы да яго зварот аб неабходнасці ўдзелу ў праверцы. Копію гэтага зварота трэба прыкласці да матэрыялаў праверкі. Калі і ў гэтым выпадку атрымалі адказ, праверка праводзіцца без яго.

Выезжаць да месца работы загадчык павінен абавязкова разам з прадстаўніком ЦБ (супрацоўнікам ці загадчыкам аддзела камплектавання і апрацоўкі ЦБ). Гэта неабходнасць выклікана шэрагам прычын. Занава назначаны загадчык, асабліва калі гэта малады спецыяліст, можа сутыкнуцца з рознымі парушэннямі ва ўліку фонду, уліку выдачы кніг з якімі без вопытнага работніка і чалавека, які добра ведае аб рабоце гэтай бібліятэкі-філіяла, сам разаацца не зможа.

Можа быць і так, што ў бібліятэцы якую трэба прыняць у гэты час увогуле няма загадчыка.

Тэрміны праверкі пры здачы-прыёме не рэгламентуюцца, але адміністрацыя (дырэктар ЦСДПБ) павінна стварыць усе неабходныя ўмовы для аператыўнай перадачы. Пры вызначэнні тэрміну трэба улічваць час, на працягу якога матэрыяльна адказная асоба, што здае фонд, звальняецца і колькасць удзельнікаў праверкі. Час разлічваецца і на падставе прыкладнай нормы на аднаго чалавека на праверку 1000 экз. выданняў траціцца не менш 24-26 гадзін.

У задачу камісіі пры здачы-прыёму філіяла уваходзіць не толькі прыём фонду, а і прыём усей дакументацыі бібліятэкі, абсталявання і інвентару.

Пасля заканчэння праверкі складаецца акт.

АКТ №

Зацвярджаю

Дырэктар Бялыніцкай ЦБС

____________І.А.Конанава