Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зборнік раздзел 9..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
436.22 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ БІБЛІЯТЭЧНЫ КАЛЕДЖ

ІМ. А.С.ПУШКІНА”

ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БІБЛІЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ І КАТАЛОГАЎ

УЛІК І ПРАВЕРКА БІБЛІЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ

зборнік тэкстаў лекцый

па дысцыпліне “Арганізацыя бібліятэчных фондаў і каталогаў”

для груп завочнай формы навучання

па спецыяльнасці 2-23 01 11 “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”

Магілёў 2010

Складальнікі: Т.М.Нікіфарава, старшыня цыклавой камісіі арганізацыі бібліятэчных фондаў і каталогаў, выкладчык першай катэгорыі дысцыпліны АБФ і К УА “Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж ім.А.С.Пушкіна”.

А.Р.Крупенько, выкладчык першай катэгорыі дысцыпліны

АБФ і К УА “Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж ім.А.С.Пушкіна”.

Разгледжан і адобран на пасяджэнні

цыклавой камісіі АБФ і К

Пратакол № _____ ад ________ г.

Старшыня камісіі Т.М.Нікіфарава

ЗМЕСТ

Уводзіны

1. Задачы, віды і формы ўліку бібліятэчных фондаў. Прыём дакументаў, паступаючых у бібліятэку

2. Сумарны ўлік дакументаў

3. Індывідуальны ўлік дакументаў

4. Улік паступаючых часопісаў, газет і іншых відаў дакументаў

5. Улік выбываючых дакументаў

6. Арганізацыйныя пытанні ўліку дакументаў

7. Праверка бібліятэчных фондаў. Здача – прыём фонду

8. Камп’ютэрная праверка бібліятэчных фондаў

Літаратура

Дадаткі

Тэрміналагічны слоўнік

Спіс скарачэнняў

Уводзіны

У зборнік уключаны наступны раздзел:

- улік і праверка бібліятэчных фондаў.

Мэта зборніка – тэарэтычна і практычна падрыхтаваць спецыялістаў для работы з улікам і праверкай бібліятэчнага фонду. Таму пры вывучэнні раздзелу навучэнцы будуць знаёміцца з тэорыяй прадмета, вывучаць асобныя працэсы, этапы і аперацыі, якія звязаны з улікам і праверкай бібліятэчных фондаў, і авалодваць навыкамі работы.

Для павышэння якасці і эфектыўнасці правядзення працэсаў па ўліку ў розных відах і формах неабходна, каб гэтыя працэсы ў бібліятэках ажыццяўляліся на аснове адзіных пранцыпаў, метадаў, прыёмаў. Гэта дасягаецца з дапамогай прымянення абавязковай для выкарыстання сістэмы нарматыўна-метадычных дакументаў: стандартаў, аўтарскіх табліц, табліц класіфікацыі, інструктыўна-метадычных матэрыялаў.

Асноўныя палажэнні тэм па ўліку бібліятэчных фондаў ілюстраваны прыкладамі ўліковых форм прынятымі як для традыцыйнага, так і для аўтаматызаванага ўліку.

Матэрыял будзе садзейнічаць:

- атрыманню навучэнцамі ведаў аб тэарэтычных асновах уключаных у раздзел, выкарыстанні сучасных тэхналогій ва ўліку бібліятэчных фондаў.

- выпрацоўцы ў навучэнцаў уменняў і навыкаў валодання як традыцыйнай так, і аўтаматызавай тэхналогіямі па прапанаванаму раздзелу.

Тэксты лекцый дапоўнены спісам выкарыстанай літаратуры, дадаткамі, тэрміналагічным слоўнікам і спісам скарачэнняў .

Тэма: Задачы, віды і формы ўліку бібліятэчных фондаў. Прыём дакументаў, паступаючых у бібліятэку

План:

1. Значэнне ўліку.

2. Патрабаванні да ўліку.

3. Адзінкі ўліку.

4. Віды і формы ўліку.

5. Прыём паступаючых дакументаў.

Уліку бібліятэчных фондаў заўсёды надавалася вялікае значэнне, яго віды і формы ў розны час былі рознымі. Выкананне патрабаванняў да ўліку забяспечваецца інструкцыямі і ўліковымі формамі. Правілы, устаноўленыя інструкцыяй, даюць магчымасць забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчных фондаў, таму што кнігі і іншыя дакументы маюць асаблівую каштоўнасць, яны прыроўнены да помнікаў гісторыі і культуры.

Значэнне ўліку.

Уліку падлягаюць усе дакументы, якія састаўляюць фонд бібліятэкі, як паступаючыя ў бібліятэку, так і выбываючыя з яе.

Улік бібліятэчных фондаў з’яўляецца часткай справаздачнасці бібліятэкі. Параўнанне і аналіз звестак уліку бібліятэчнага фонду з іншымі паказчыкамі работы дазваляе зрабіць вывад аб якасці і перспектывах работы бібліятэкі ў цэлым. Таму матэрыялы ўліку бібліятэчных фондаў знаходзяць шырокае прымяненне ва ўсёй дзейнасці бібліятэкі.

Улік бібліятэчных фондаў дае поўнае ўяўленне аб агульным памеры фонду, яго руху, колькасці паступіўшых і выбыўшых дакументаў. Усе гэтыя даныя даюць зрабіць вывад аб якасці камплектавання фонду, аб прычынах выбыцця літаратуры і г.д.

Улік дае магчымасць устанавіць такія паказчыкі работы, як дакументазабяспечанасць, абарачальнасць фонду як па ўсёй ЦСДПБ, так і па кожнаму з філіялаў, што ў сваю чаргу ўплывае на планаванне работы. Так, напрыклад, калі даныя ўліку сведчаць аб частай утраце кніг, неабходна задумацца аб паляпшэнні выхаваўчай работы з чытачамі ў мэтах захаванасці фонду.

Дакументазабяспечанасць уплывае на планаванне колькасці чытачоў, пунктаў выдачы і т.п. Нізкая абарачальнасць дазваляе зрабіць вывад аб праверцы фонду з мэтай выявіць устарэлую па зместу, дублетную ці няпрофільную літаратуру. Вывады такога зместу потым адлюстроўваюцца ў плане работы бібліятэкі.

Даныя ўліку бібліятэчнага фонду, што ўваходзяць у статыстычны ўлік, суміруюцца ў межах раёна, горада, вобласці, рэспублікі і ствараюць агульную карціну развіцця бібліятэчнай справы. Гэта дазваляе планаваць сродкі на набыццё кніг, пераразмеркаванне фондаў і іншыя мерапрыемствы, якія вядуць да паляпшэння бібліятэчнага абслугоўвання.

На аснове ўліковых форм адбываецца праверка і перадача фонду.

Правільная арганізацыя ўліку садзейнічае ахове бібліятэчнага фонду – дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, якая мае вялікую культурную і матэрыяльную каштоўнасць.

Патрабаванні да ўліку.

- Улік павінен мець аднастайныя прыёмы і формы. Гэта патрабаванне забяспечваецца абавязковым прымяненнем “Інструкцыі па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь” 1998 г. са змяненнямі і дапаўненнямі 02.10.2001 г.

- Улік павінен даваць поўныя і дакладныя звесткі аб фондзе. Каб гэта адбылося, патрэбна ўлічваць кожную партыю паступіўшых дакументаў, а ў гэтай партыі – усе іх віды. У ЦБС гэтыя звесткі павінны быць як па ўсёй сістэме, так і па кожнаму філіялу.

- Улік патрэбна весці своечасова. Кожную новую партыю дакументаў, што паступілі ў бібліятэку, патрэбна ўлічваць адразу пры паступленні ва ўсіх дакументах бібліятэкі і падводзіць вынікі руху фонду ў тэрмін, устаноўлены інструкцыяй.

- Рух фонду павінен быць дакументаваны. Гэта азначае, што ні адзін дакумент не прымаецца ў бібліятэку без суправаджальнай дакументацыі, і не выключаецца з яе без акта з указаннем прычыны, па якой ён выбывае з фонду.

Усе асноўныя аперацыі па ўліку бібліятэчных фондаў ажыццяўляецца бібліятэчнымі работнікамі, вартасны балансавы ўлік вядзецца бухгалтэрыяй.

Неабходна каб даныя бібліятэчнага ўліку фондаў адпавядалі ў колькасным і вартасным выражэнні даным бухгалтарскага ўліку.

Адзінкі ўліку.

Для правільнай пастаноўкі ўліку неабходна дакладна вызначыць адзінку ўліку. Адзінка ўліку фонду – гэта ўніфікаваная адзінка вылічэння велічыні і руху фонду. Яна павінна супадаць з адзінкай выдачы. У адпаведнасці з інструкцыяй адзінкамі ўліку з’яўляюцца: