- •Перыядызацыя старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Палітычнай гісторыі беларускіх земляў
- •Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Перакладная літаратура беларусі XI-XVII ст. (электронная лекцыя)
- •Беларуская рэдакцыя апокрыфа “Блуканне Багародзіцы па пакутах”
- •Біблія як помнік перакладной літаратуры
- •Біблійная традыцыя на беларусі
- •Паэтыка ўрачыстых слоў кірыла тураўскага (лекцыя)
- •Прынята вылучаць 2 формы жыційных твораў:
- •Паводле грэчаскай традыцыі вылучаюцца 2 віды жыцій:
- •Структура “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”
- •Уласна “Летапісец”
- •Першапачатковая частка
- •Другая частка уласна “Летапісца”
- •Аповесць пра Падолле
- •Сінкрэтызм лвкл
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Беларуска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг.
- •Структура помніка
- •Крыніцы помніка:
- •Адлюстраванне барацьбы ўсходніх славян з ордамі Батыя і крыжакамі
- •Асноўная ідэя летапіса
- •Старабеларуская літаратура xvі-xvіі стст.
- •Хроніка вялікага княства літоўскага і жамойцкага
- •Ідэя летапісу
- •Этнагенетычная легенда
- •Прадмоўна-пасляслоўны комплекс
- •Эпоха рэнесансу (адраджэння) ў беларускай літаратуры
- •Мікалай гусоўскі
- •Жанравая прырода твора:
- •Творчая праграма Мікалая Гусоўскага:
- •Рыцарскі раман “трышчан”
- •Сымон будны і рэфармацыя ў беларусі Рэфармацыя
- •Сымон будны (к.20-х гг., каля 1530 г. – 13 студзеня 1593)
- •Нацыянальна-культурны сэнс беларускай Рэфармацыі
- •Мемуарная літаратура Беларусі к.Хvі-сяр.Хvіі ст.: узнікненне і росквіт жанру.
- •Рэлігійна-палемічная літаратура ў беларусі
Прадмоўна-пасляслоўны комплекс
Тэрмін увёў у навуковы ўжытак даследчык беларускіх друкаваных кніг XVI-XVII стст. – У. Кароткі.
Паводле структуры ў ППК маглі ўваходзіць настыпныя творы:
эпікграма,
прысвячэнне,
прадмова да кнігі,
пасляслоўе-малітва,
пасляслоўе / кароткі выдавецкі калафон.
Да іх прымыкае нелітаратурны кампанент – герб-гравюра, дзе слоўная сімволіка эпікграмы матэрыялізуецца выяўленча-мастацкімі сродкамі.
Колькасць элементаў у асобнай кнізе вар’іруецца.
Эпоха рэнесансу (адраджэння) ў беларускай літаратуры
Храналагічныя рамкі
Храналагічна мяжа XV і XVI ст. падводзіць рысу пад Сярэднявеччам.
XVI – пач. XVIІ ст. – гэта эпоха Рэнесансу ў айчыннай духоўнай культуры.
Значэнне
С. Падокшын: Адраджэнне (XVI - пач. XVIІ ст) – гэта “восевая эпоха” для нашай культуры, паколькі “менавіта ў гэтую эпоху сфарміраваліся каштоўнасці і ідэалы, якія складаюць аснову сучаснай духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа”.
XVI стагоддзе называюць «залатым векам» старабеларускай культуры, перыядам яе найвялікшага росквіту.
Паняцце
Рэнесанс (франц. Renaissance), Адраджэнне – гісторыка-культурная эпоха паміж Сярэднявеччам і Новым Часам. Назва “Адраджэнне” звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.
Гістарычны кантэкст (асяродак, у якім існуе аб’ект)
З сярэдзіны XIII ст. беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Цэлы шэраг гістарычных прычын – найперш пастаянная пагроза з боку мангола-татараў і крыжакоў – прымушаў князёў Міндоўга, Віценя, Гедзіміна, Вітаўта праводзіць мэтанакіраваную палітыку аб’яднання земель. Малады беларускі этнас, які ў тагачасных пісьмовых крыніцах часцей за ўсё фігураваў пад назвамі “ліцвіны” альбо “русь”, адыгрываў вядучую ролю ва ўзнікненні і палітычным жыцці гэтай найбуйнейшай для свайго часу еўрапейскай дзяржавы. Невыпадкова пануючае месца ў ёй займалі беларуская культура і мова. Старабеларуская, ці, як тады называлі, “руская” мова з часу ўзнікнення княства і да канца XVII ст. афіцыйна выконвала тут функцыю дзяржаўнай. На ёй быў створаны адзін з першых законаў у Еўропе – Статут Вялікага Княства Літоўскага (у трох рэдакцыях 1529, 1566, 1588 гг.), а таксама багаты збор дзяржаўных дакументаў – Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Такім чынам, з сярэдзіны XIII ст. складваліся спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай літаратуры.
Даследаванне
Першынства ў пастаноўцы праблемы культуры эпохі Адраджэння ў Беларусі належыць вядомаму беларускаму пісьменніку і мысліцелю М. Багдановічу. У шэрагу нарысаў, напісаных у 1911-1914 гг., ён вылучыў канцэпцыю “беларускага Адраджэння”. Галоўнай сутнасцю “беларускага Адраджэння” М. Багдановіч лічыў “стварэнне літаратуры на беларускай мове”.
Перыядызацыя
У 1978 г. выйшла ў свет манаграфія У.М. Конана “Ад Рэнесансу да класіцызму”, дзе была прапанавана перыядызацыя рэнесанснай культуры Беларусі: ранні Рэнесанс (першая палова ХVІ ст.) і позні Рэнесанс (другая палова ХVІ – пачатак ХVІІ ст.). Даследчык слушна адзначыў пераемную сувязь айчыннага Рэнесансу з духоўнай культурай сярэдневякоўя. Айчынны рэнесансны гуманізм, прымаў выгляд “хрысціянскага гуманізму”, ён уяўляў сабой спалучэнне антычнай цялеснасці і сярэднявечна-хрысціянскай духоўнасці. Заснавальнікам рэнесансна-гуманістычнага светапогляду ў Беларусі У.М. Конан лічыць Францыска Скарыну.
Рэнесансны гуманізм
У. Кароткі: “У адрозненне ад літаратуры рускай, беларуская літаратура з пач. ХVІ ст. развівалася пад уздзеяннем ідэй гуманізму, якія і прывялі да росквіту Рэнесансу на нашых землях”. Асноўныя прадстаўнікі гуманізму на Беларусі – гэта тры пісьменнікі: Францыск Скарына, Ян Вісліцкі, Мікалай Гусоўкі.
Рэнесансныгуманізм – інтэлектуальнырух, які з’яўляеццаважнымкампанентамРэнесансу. Асноўнай ідэяй рэнесансных гуманістаў было паляпшэнне чалавечай прыроды праз вывучэнне антычнай літаратуры. Першапачатковая лацінская форма гэтага паняцця –studiahumanitatis. У такім выглядзе яно было ўведзена ўласна рэнесанснымі гуманістамі. Рэнесансны “гуманізм” азначаў перанясенне чалавека ў цэнтр свету, вывучэнне чалавека ў першую чаргу. Тэрмін “гуманізм” у гэтым плане з’яўляецца ў чымсьці сінонімам слова “антрапацэнтрызм” і супрацьстаіць тэрміну “тэацэнтрызм”.
У Ренессансе панавала ідэя акультурвання, “вырошчвання” душы шляхам вывучэння антычных аўтараў, ідэя здольнасці праз гуманістычныя заняткі ажыццявіць і выявіць усе магчымасці, закладзеныя прыродай у індывідууму.
Цэнтрам інтарэсаў гуманістаў з’яўлялася “славеснасць” – філалогія і рыторыка, у цэнтры філасофіі было Слова, панаваў культ прыгожага і чыстага класічнага маўлення.
Кнігадрукаванне (“гуманістычная рэвалюцыя”)
Вялікай з’явай эпохі Адраджэння стала кнігадрукаванне, якое часам называюць “гуманістычнай рэвалюцыяй”.
Пражскімі і віленскімі кірылічнымі выданнямі Ф. Скарыны 1517–1525 гг. пачалося кнігадрукаванне Беларусі і Літвы. На жаль, пасля таго, як дзейнасць Скарыны ў Вільні спынілася, наступная друкарня на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з’явілася толькі ў 1553 г. у Брэсце і пачала выдаваць кнігі ўжо на польскай мове. На польскай і лацінскай мовах выдавала сваю прадукцыю пераважная большасць іншых друкарняў Беларусі і Літвы другой паловы XVI ст. Праўда, у 1562 г. дзве кнігі на старабеларускай мове выдаў у Нясвіжы С. Будны. На роднай мове надрукаваў «Евангелле» ў 1570-х гг. В. Цяпінскі. Значную колькасць кірылічных друкаў выпусцілі ў Вільні, пачынаючы з 1575 г., Мамонічы, а з 1590-х гг. – друкарня Віленскага праваслаўнага брацтва.
Такім чынам, дзейнасць Ф. Скарыны падштурхнула многіх яго суайчыннікаў да пашырэння культуры і асветы свайго народа праз друкаваную кнігу, у тым ліку на роднай мове.
Школьная адукацыя, універсітэты
У эпоху Адраджэння выдатную ролю адыгрывалі ўніверсітэты. На Беларусі стала выразна адчувацца неабходнасць універсітэцкай адукацыі. “Ліцвіны” або “русіны” вучыліся ва ўніверсітэтах Кракава і Прагі, Балоны, Падуі, Лейпцыга, Базеля і інш.
У артыкуле “Беларускае Адраджэнне” (1916) Максім Багдановіч адзначаў: “…у эпоху Адраджэння агульны разумовы і інтэлектуальны ўздым, які пачаўся на Захадзе, адлюстраваўся і на Беларусі. Ключом тут забіла жыццё, ішла, дзіўна пераплятаючыся, гарачая рэлігійная, нацыянальная і класавая барацьба, арганізаваліся брацтвы, што былі аплотам беларускай народнасці, закладваліся друкарні, адкрываліся школы з нечакана шырокай па тым часе праграмай (у некаторых выкладаліся пяць моў), узнікалі вышэйшыя вучэбныя ўстановы (юрыдычная школа імя св. Яна, Полацкая акадэмія з правамі універсітэта і г.д. … У розных месцах Беларусі запрацавалі друкарскія варштаты, выпускаючы кнігі царкоўныя, палемічныя, апалагетычныя, вучэбныя… Усё гэта, узятае разам, вылучала Беларусь на адно з першых месцаў сярод культурнага славянства, ставячы яе далёка наперадзе Маскоўшчыны – тагачаснай глухамені, якая быццам чужаядная расліна жывілася духоўнымі сокамі Белай Русі” (Багдановіч М. Зб.тв.: У 2 т. Мн., 1968. Т.2.С.217-218.)
Адметнасць айчыннага Рэнесансу
Адметнасцю айчыннага Рэнесансу стала рэлігійная талерантнасць у часы панавання Ягелонаў,што зафіксавана як у афіцыйных дакументах (Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588), так i ў помніках мемуарнай літаратуры (“Дыярыуш” Ф. Еўлашоўскага). “Рэлігійная цярпімасць у Польшчы і Літве… – адзіная ў Еўропе XVI стагоддзя” [Голенищев-Кутузов, 1973, 150].
Беларуская літаратура эпохі Рэнесансу
Традыцыйна эпоха Адраджэння ў беларускай культуры звязваецца з першай трацінай XVI ст., з імёнамі Ф. Скарыны, Я. Вісліцкага, М. Гусоўскага. Але свайго апагею Рэнесанс дасягнуў у беларускай культуры ў 70–80-х гг. XVI ст., пра што сведчыць росквіт кнігадрукавання, пашырэнне мецэнацтва, узнікненне літаратурных гурткоў гуманістычнага кірунку. Менавіта ў гэты час з’яўляюцца ў беларускай літаратуры першыя гісторыка-мемуарныя творы (сямейныя запісы Уніхоўскіх, падарожныя дзённікі Ю. Радзівіла і М.К. Радзівіла), першыя драматычныя тэксты (тэатралізаваныя дэкламацыі К. Пянткоўскага), рыцарскія раманы (“Бава”, “Трышчан”), героіка-эпічныя паэмы (творы Ф. Градоўскага, А. Рымшы, Я. Радвана). У грамадстве ўзмацняецца цікавасць да сусветнай і айчыннай гісторыі, у літаратурным ландшафце ўсё больш прыкметнае месца займае паэзія. Адметнай праявай позняга Рэнесансу сталася выданне ў 1588 г. “Статута Вялікага Княства Літоўскага” з патрыятычнай прадмовай Л. Сапегі і вершам А. Рымшы.
Паводле меркавання даследчыка У. Конана, у культуры Беларусі не адбылося выразнага размежавання паміж познім Рэнесансам і барока. Злучэнне гэтых дзвюх культур можна бачыць ў творчасці Сімяона Полацкага. На мяжы XVI–XVIІ стст. літаратура Беларусі і Літвы развіваецца на сутыку дзвюх эпох: Рэнесансу і Барока.
Адметныя рысы Рэнесансу ў беларускай літаратуры:
асвеітніцкі характар;
полілінгвізм: асноўныя літаратурныя мовы айчыннага Рэнесансу: старабеларуская, лацінская, старапольская, стараславянская (старабеларуская мова адыгрывала галоўную ролю ў дзелавым пісьменстве і ў гістарычнай прозе);
дэмакратызацыя літаратуры, узмацненне свецкага пачатку;
сувязь развіцця літаратуры з мецэнацтвам: мяшчанскім (Багдан Онькаў, Якуб Бабіч) і магнацкім (Радзівілы, Астрожскія, Хадкевічы, Кішкі і інш.);
узнікненне новых жанраў (мемуарнага, героіка-эпічнай паэмы, рыцарскага раману і інш.);
дамінанта паэзіі: XVI стагоддзе – гэта “стагоддзе паэзіі” ў айчыннай літаратуры;
роскіт літаратуры прыпадае на 70 – 80-я гг. XVI ст.
сінтэз позняга Рэнесансу і барока.
