Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135 Кб
Скачать
☆

Структура “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”

ЛВКЛ складаецца з:

  уласна “Летапісца”;

  Аповесці пра Падолле.

Гэтыя часткі ствараюць уражанне асобных, самастойных твораў.

 

Уласна “Летапісец”

 У храналагічнай паслядоўнасці ў ім апавядаецца пра падзеі, звязаныя з дзейнасцю вялікіх літоўскіх князёў: пачынаючы з пералічэння сыноў князя Гедыміна і заканчваючы паведамленнем пра сустрэчу ў Смаленску вялікага князя Вітаўта з князем маскоўскім Васілём у 1396 г.

 Мастацкая структура “Летапісца”, характар яго асобных частак пераканаўча паказваюць, што гэты твор быў напісаны ў два этапы двума рознымі аўтарамі:

  у 1382-1392 гг. была напісана першапачатковая частка;

  на другім этапе ў канцы 20-х гадоў XV ст. “Летапісец” быў прадоўжаны другой часткай.

 

Першапачатковая частка

 У цэнтры ўвагі летапісца апісанне барацьбы за ўладу паміж Кейстутам і Ягайлам пасля смерці вялікага князя Альгерда (1377).

 Мастацкай адметнасцю гэтай часткі “Летапісца” з’яўляецца адсутнасць у ёй пагадовых запісаў. Яна ўзнікла ў акружэнні Вітаўта і была створана таленавітым апавядальнікам, які змог аб’ектыўна перадаць складаныя гістарычныя падзеі ў форме займальнага апавядання.

 Сімпатыі летапісца, відавочна, на баку Кейстута і Вітаўта. Аўтар даводзіць, што Вітаўт законны пераемнік улады свайго бацькі Кейстута, якога Ягайла здрадлівым чынам пазбавіў жыцця.

 

Другая частка уласна “Летапісца”

 складаецца з кароткіх самастойных апавяданняў розных па змесце і не звязаных паміж сабой адзіным сюжэтам;

 адлюстравана далейшая барацьба Вітаўта і Ягайлы за ўладу;

 па той увазе, якая ўдзелена ў другой частцы “Летапісца” падзеям Смаленскай гісторыі, можна меркаваць, што аўтар працаваў у Смаленску, належаў да асяроддзя смаленскага епіскапа Герасіма, быў асобай духоўнага сану;

 пра гэта сведчаць мова і стыль другой часткі: яна вылучаецца сваёй царкоўнаславянскай кніжнай афарбоўкай, архаічнасцю форм, насычанасцю біблейскімі цытатамі;

 асноўным крытэрыем ацэнкі князя для аўтара служыць маральны кодэкс хрысціянства, таму нават апісанні батальных сцэн пад яго пяром часам атрымліваюць рэлігійную афарбоўку.

 

Аповесць пра Падолле

 выкладаецца гісторыя Падолля – украінскай зямлі – з часоў князя Альгерда (трэцяя чвэрць XІV ст.) да пачатку 30-х гадоў XV ст.;

 створана аповесць у асяроддзі патрыятычна настроеных грамадскіх колаў з мэтай абгрунтаваць і даказаць гістарычнае права ВКЛ на Падольскую зямлю, якую незаконна, гвалтам захапіла Польшча;

 твор напісаны ў момант найбольш напружаных адносін ВКЛ з Польшчай з-за Падолля дзесьці ў 1431-1434 гг.;

 мова і стыль твора вольныя ад кніжных стараславянізмаў і вельмі нагадваюць стыль актавых грамат ВКЛ XV ст.;

 аўтар, верагодна, свецкі чалавек, блізкі да кіруючых колаў, магчыма адзін з пісцоў вялікакняскай канцылярыі ў Вільні.

Гэты арыгінальны помнік удала дапоўніў “Летапісец”.

 

Сінкрэтызм лвкл

 Адметнай асаблівасцю ЛВКЛ з’яўляецца сінкрэтызм яго формы:

ён спалучае ў сабе асаблівасці літаратурнага твора і дзелавога пісьменства, дакладнае апісанне гістарычных падзей з жывым і займальным іх выкладам (дыялогі князёў, элементы прыгодніцтва: пераапрананне, загадкавая смерць ад атруты).

 “Летапісец” – гэта ўзор тагачаснай гістарычнай белетрыстыкі.

 

ЛВКЛ увайшоў у склад І зводу АДБЛЛ, які прынята называць “Беларуска-літоўскім летапісам 1430-1446 гг.”.