Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135 Кб
Скачать
☆

Паводле грэчаскай традыцыі вылучаюцца 2 віды жыцій:

 

  уласна жыціе біяс, у якім паслядоўна апісваецца жыццё святога ад нараджэння да смерці;

  мартырый, у якім апісваецца пакутніцкая смерць святога з невялікай перадгісторыяй.

 

Прынята вылучаць 2 формы жыційных твораў:

 

  кароткую форму – т.зв. пролагавыя жыціі (распаўсюджваліся ў складзе зборнікаў “Пролагаў”), напр., “Жыціе Кірыла Тураўскага”;

  разгорнутую – т.зв. мінейныя жыціі (захаваліся ў складзе “Міней-Чэццяў”), напр., “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”.

 

Жыціі ствараліся з дыдактычнымі мэтамі па пэўнай схеме, якая называецца агіяграфічным канонам. Паводле агіяграфічнага канону жыціе мае трохчаскавую кампазіцыю: складаееца з уступу (малітвы), асноўнай (апавядальнай) часткі і заключэння (пахвалы святому).

 

Герой жыційнага твора – святы, ідэальны хрысціянскі герой, пазбаўлены індывідуальных рыс жывога чалавека, які дзейнічае ў даволі ўмоўных абставінах.

ЛЕТАПІСАННЕ

(матэрыялы да лекцыі)

Летапіс

Летапіс – своеасаблівы жанр даўняга пісьменства. Выклад падзей у летапісах вядзецца ў храналагічнай паслядоўнасці, па гадах (“летах”) – адсюль і назва твораў. Летапісы сінкрэтычныя паводле свайго характару, бо ўвабралі творы розных жанраў. У іх арганічна спалучаюцца гістарычная дакладнасць і літаратура, дакумент і мастацкі вымысел.

 

Летапісны звод

Складаючы звод, летапісец:

  спачатку збіраў увесь даступны яму матэрыял:

  рукапісы папярэднікаў-летапісцаў,

  гістарычныя дакументы (дамовы, пасланні, тэстаменты князёў, гістарычныя аповесці, жыція святых);

  затым аб’ядноўваў яго ў пагадовым выкладзе;

  па завяршэнні працы “зводчыка”, дапаўняў гэты матэрыял уласнымі запісамі аб сучасных яму падзеях.

 

Летапіс –гэта твор манументальнага мастацтва:

  ён складаецца з розначасавых кавалкаў, з твораў розных жанраў, з фрагментаў розных па сваім ідэйным змесце,

  але ён цэласны і закончаны, бо вызначаецца паслядоўнасцю і прадуманасцю сваёй кампазіцыі, адзінствам і грандыёзнасцю ідэі, усёпранікальным патрыятызмам зместу.

 

 

Формы летапіснага аповеду:

  пагадовы запіс – гэта адзінкавы факт, які заслугоўвае занатавання, калі падзея толькі згадваецца, але яе сэнс не раскрываецца (напр., “В лето 6481. Нача княжити Ярополк”);

  летапіснае апавяданне характарызуецца сюжэтнасцю.

 

Вылучаюцца 2 тыпы летапіснага апавядання:

  летапіснае паданне,

  апавяданне аб сучасных летапісцу падзеях ці ўласна летапіснае апавяданне.

ЛЕТАПІСЕЦ ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ:

СТРУКТУРА І СІНКРЭТЫЗМ ПОМНІКА

(электронная лекцыя)

 

ЛЕТАПІСЕЦ ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ

(ЛВКЛ)

 літаратурна-гістарыяграфічны твор, у якім выкладаецца палітычная гісторыя ВКЛ амаль за цэлае стагоддзе: храналагічна ахоплівае перыяд прыблізна ад смерці князя Гедыміна (1341) да смерці князя Вітаўта (1430);

 паводле сваёй формы хутчэй нагадвае невялікую гістарычную аповесць;

 па сваёй будове не вызначаецца цэласнасцю: у галоўнай частцы ў храналагічнай паслядоўнасці апавядаецца пра падзеі, звязаныя пераважна з дзейнасцю вялікіх князёў, а ў заключнай частцы дзеянне пераносіцца на Падолле, і далей выкладаецца выключна гісторыя гэтай украінскай зямлі з часоў князя Альгерда да пачатку 30-х гадоў XV ст.