- •Перыядызацыя старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Палітычнай гісторыі беларускіх земляў
- •Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Перакладная літаратура беларусі XI-XVII ст. (электронная лекцыя)
- •Беларуская рэдакцыя апокрыфа “Блуканне Багародзіцы па пакутах”
- •Біблія як помнік перакладной літаратуры
- •Біблійная традыцыя на беларусі
- •Паэтыка ўрачыстых слоў кірыла тураўскага (лекцыя)
- •Паводле грэчаскай традыцыі вылучаюцца 2 віды жыцій:
- •Прынята вылучаць 2 формы жыційных твораў:
- •Структура “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”
- •Уласна “Летапісец”
- •Першапачатковая частка
- •Другая частка уласна “Летапісца”
- •Аповесць пра Падолле
- •Сінкрэтызм лвкл
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Беларуска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг.
- •Структура помніка
- •Крыніцы помніка:
- •Адлюстраванне барацьбы ўсходніх славян з ордамі Батыя і крыжакамі
- •Асноўная ідэя летапіса
- •Старабеларуская літаратура xvі-xvіі стст.
- •Хроніка вялікага княства літоўскага і жамойцкага
- •Ідэя летапісу
- •Этнагенетычная легенда
- •Прадмоўна-пасляслоўны комплекс
- •Эпоха рэнесансу (адраджэння) ў беларускай літаратуры
- •Мікалай гусоўскі
- •Жанравая прырода твора:
- •Творчая праграма Мікалая Гусоўскага:
- •Рыцарскі раман “трышчан”
- •Сымон будны і рэфармацыя ў беларусі Рэфармацыя
- •Сымон будны (к.20-х гг., каля 1530 г. – 13 студзеня 1593)
- •Нацыянальна-культурны сэнс беларускай Рэфармацыі
- •Мемуарная літаратура Беларусі к.Хvі-сяр.Хvіі ст.: узнікненне і росквіт жанру.
- •Рэлігійна-палемічная літаратура ў беларусі
Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
(АДБЛЛ)
З-за памылковага ўяўлення пра гісторыю беларускага народа помнікі АДБЛЛ называліся літоўскімі, літоўска-рускімі, заходнерускімі летапісамі.
М.М. Улашчык прапанаваў назву беларуска-літоўскае летапісанне, якая сёння нікім не аспрэчваецца.
Вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання пачалося з публікацыі ў 1823-1824 гг. Ігнатам Даніловічам, прафесарам права Віленскага універсітэта, аднаго з летапісных спісаў, знойдзеных у бібліятэцы Супрасльскага манастыра.
Даследаваннем беларускіх летапісаў і хронік займаліся польскія, рускія, украінскія, літоўскія вучоныя: І. Шараневіч, М. Грушэўскі, Я. Якубоўскі, І. Ціхаміраў, А. Шахматаў, Ф. Сушыцкі, М. Ючас, Р. Ясас.
Найбольшы ўклад у вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў унеслі беларускія даследчыкі М.М. Улашчык і В.А. Чамярыцкі.
Менавіта яны ў 50-60-х гг. ХХ ст. увялі ў навуковы ўжытак тэрмін АДБЛЛ.
Агульнадзяржаўнае – таму, што апісваліся падзеі агульнадзяржаўнага значэння; беларуска-, бо створаны на старабеларускай мове, дзяржаўнай мове ВКЛ; -літоўскае, паводле назвы дзяржавы ВКЛітоўскае.
Беларуска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг.
Звод агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Быў складзены ў 1430 г., а потым дапоўнены запісамі да 1446 г. Захаваўся ў 4-х спісах і 2-х рэдакцыях.
Структура помніка
Складаецца з дзвюх самастойных частак:
Избрания летописания изложеного въкратце:
Сюды ўваходзяць: агульнаруская частка, прысвечаная падзеям ІХ-ХІІІ стст., ад пачатку Русі да часоў Яраслава Мудрага, у заключэнні якой прыводзіцца невялічкі ўрывак з “Аповесці мінулых гадоў”, і частка, прысвечаная падзеям гісторыі ВКЛ ХІV-перш.пал.ХV ст.: апавядаецца пра каранацыю князя Вітаўта і яго смерць, змешчана “Пахвала Вітаўту” і апісаны падзеі на Смаленскай зямлі.
Летапісца вялікіх князёў літоўскіх.
Крыніцы помніка:
Маскоўскі летапіс мітрапаліта Фоція к.20-х гг. XV ст.
Аповесць мінулых гадоў
Пахвала Вітаўту
Смаленская хроніка, складзена ў 30-я гг. XV ст. у Смаленску
Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
Адлюстраванне барацьбы ўсходніх славян з ордамі Батыя і крыжакамі
Летапіс падрабязна апісвае мангола-татарскую навалу. Дэталёва адлюстравана Кулікоўская бітва 1380 г. Пад 1398 г. апавядаецца пра бітву князя Вітаўта з ханам Цімер-Куклуем на рацэ Ворскле, якая скончылася паражэннем Вітаўта.
Вялікая ўвага надаецца вобразу Аляксандра Неўскага. Летапісец адзначае, што у Неўскай бітве вылучыліся 6 храбрых мужоў, сярод якіх і Якаў Палачанін.
Згадваецца ў летапісе і славутая бітва пад Дуброўна, Грунвальдская бітва 1410 г.
Асноўная ідэя летапіса
ВКЛ – дзяржава, якая прызнаецца галоўным цэнтрам палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Таму мінулае Літвы і Беларусі выкладаецца ў цеснай сувязі з гісторыяй іншых рускіх зямель, у пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі.
Гэтая ідэя яскрава ўвасоблена ў “Пахвале князю Вітаўту”.
Старабеларуская літаратура xvі-xvіі стст.
У другой палове XV-XVI ст. ва ўсходняй Еўропе адбыліся значныя змены.
Маскоўская дзяржава абвясціла сябе адзінай пераемніцай былой Русі і цэнтрам аб’яднання ўсходніх славян. З 1492 па 1537 г. адбылося 5 войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, у выніку чаго княства страціла чвэрць сваёй тэрыторыі.
Фарпостам ВКЛ на ўсходзе быў старажытны беларускі горад Смаленск. У 1514 г. ён быў узяты 80-тысячным войскам маскоўцаў. 8 верасня 1514 г. адбылася найбуйнейшая ў Еўропе XVI ст. Аршанская бітва, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага поўнасцю разграміла войска Маскоўскага князя Васіля ІІІ.
ВКЛ павінна было абараняцца. І не толькі сілай зброі, але і сілай ідэі. Такой ідэалагічнай зброяй сталі помнікі АДБЛЛ.
