Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135.04 Кб
Скачать

Хроніка вялікага княства літоўскага і жамойцкага

Звод агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Быў створаны ў 20-я гг. ХVI ст. асобай, блізкай да літоўскіх магнатаў Гаштольдаў.

 

Ідэя летапісу

 Помнік узнік у асяроддзі літоўскіх арыстакратаў з мэтай гістарычна абгрунтаваць даўнасць і высакароднасць свайго паходжання, ідэалагічна сцвердзіць сваю вядучую ролю у гісторыі ВКЛ, гераізаваць і узвялічыць мінулае ўласна Літвы.

 

Этнагенетычная легенда

 Хроніка адмаўляе канцэпцыю паходжання літоўскіх князёў ад Рурыка. У аснову звода пакладзена вядомая з др.пал. XV ст. легенда пра паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскай знаці, ад рымскага патрыцыя Палемона, які разам са сваімі прыбліжанымі ў І ст.н.э. уцякае ад ганенняў імператара Нерона. У Хроніцы гэтая легенда была літаратурна аформлена ў выглядзе гістарычнай аповесці пра сапраўдныя падзеі мінулага і ўпісана ў кантэкст еўрапейскай гісторыі.

 

Летапісныя паданні

 Хроніка насычана гістарычнымі паданнямі (напр., Паданне пра заснаванне Вільні).

 

Белетрызацыя

 Праяўленнем белетрызацыі падзей у помніку АДБЛЛ з’яўляецца паказ інтымных бакоў жыцця вышэйшых асоб дзяржавы ў Хроніцы (“Аповесць пра Жыгімонта Аўгуста і Барбару Радзівіл”).

 

Тэндэнцыйнасць

 У Хроніцы шмат недакладнасцяў, своеасабліва падаюцца ўзаемаадносіны Русі і Літвы (нават у назве высакамерна апушчана слова “рускае”, а на фоне гераічнай Літвы Русь паказваецца як слабая і безабаронная).

 

Крыніцы помніка

 Акрамя гістарычных паданняў і ўласнай фантазіі складальнікі Хронікі выкарысталі:

   старажытнарускі Галіцка-Валынскі летапі;

  арыгінальную частку БЛЛ 1430-1446 гг. (“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”);

   дапоўнілі іх арыгінальнымі запісамі пра падзеі др.пал. XV ст.-перш.пал. XVI ст.

 

ХРОНІКА БЫХАЎЦА

Звод агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Як летапісны звод Хроніка была завершана ў 40-я гг. ХVI ст.

 

Назва помніка

Сваю назву Хроніка атрымала па імені пана з-пад Ваўкавыска Аляксандра Быхаўца, у бібліятэцы якога ў 1820-я гг. быў выяўлены адзіны вядомы яе спіс у рукапісе XVIІІ ст., перапісаным лацінкай з больш даўняга, кірылічнага тэксту. Гэты рукапіс быў згублены ў др.пал.ХІХ ст., але тэкст помніка захаваўся дзякуючы таму, што ў 1846 г. яго апублікаваў гісторык Тэадор Нарбут.

 

Асаблівасці помніка

 Хроніка прысвечана гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку XVI ст.

  Значная частка помніка – гэта, па-сутнасці, кампіляцыя, якая грунтуецца на Галіцка-Валынскім летапісе, Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх і Хроніцы ВКЛ і Жамойцкага, але ёсць і істотныя разыходжанні:

  дзеянне звязанае з уцёкамі Палемона пераносіцца з І ст. у пачатак V ст.;

  Палемон уцякае не ад Нерона, а ад валадара гунаў Атылы, празванага Бічам Божым, пры гэтым сам Палемон называеццаАпалонам;

  летапісец імкнецца растлумачыць паходжанне слова “Літва”, апісвае герб Вялікага княства.

 Арыгінальная  частка твора складаецца з асобных дакументальных запісаў і белетрызаваных гістарычных апавяданняў пра мінулае Літвы і Беларусі.

 Хроніка напісана паводле гістарычных і сямейных паданняў, успамінаў відавочцаў, а таксама ўласных назіранняў аўтараў, якіх, верагодна, было двое. Адзін з іх – беларус, праваслаўнага веравызнання, прыбліжаны да князёў Слуцкіх.

 Характэрная асаблівасць Хронікі Быхаўца – перавага белетрыстычных аповесцей над кароткімі дзелавымі запісамі.

 

Прачытаць белетрызаваныя аповесці:

  Пра паход Альгерда на Маскву (выкарыстанне воінскай сімволікі).

  Пра сватанне караля Ягайлы да Соф’і Гальшанскай (паказ інтымных бакоў жыцця валадароў дзяржавы).

  Забойства ў Троках князя Жыгімонта (антычная традыцыя).

 

 Значнае месца ў Хроніцы адводзіцца апавяданню пра значныя ваенна-палітычныя падзеі ў жыцці дзяржавы.

Прачытаць:

  Апавяданне пра сечу пад Дуброўна (у летапісе датуецца 1412 годам).

 

 Адметнасцю помніка таксама з’яўляецца выразная антыпольская тэндэнцыя, якая выяўляецца ў апавяданнях.

Прачытаць апавяданні:

  Пра задзіночанне шляхты літоўскае з польскімі панамі;

  Пра падкопы ляшскіх паноў.

ЛАЦІНАМОЎНАЯ ПАЭЗІЯ РАННЯГА РЭНЕСАНСУ

 

  Храналагічна мяжа XV і XVI ст. падводзіць рысу пад Сярэднявеччам.

  Першая палова XVI ст. – эпоха ранняга Рэнесансу ў беларускай культуры.

 

Даследаваннем лацінамоўнай паэзіі ў беларускім літаратуразнаўстве займаліся:

 В. Дарашкевіч

 Я. Парэцкі

 М. Прашковіч

 

Сучасныя даследчыкі лацінамоўнай паэзіі XVI ст.:

 А. Жлутка

 С. Кавалёў

 Ж. Некрашэвіч-Кароткая

 

Sarmatia

Лацінскае пісьменства, адукацыя, дый, наогул, антычная культурная спадчына адыгралі вялікую ролю ў гісторыі духоўнай культуры шматлікіх народаў, якія жылі на землях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны – таго рэгіёна, што з часоў Герадота і Пталамея Александрыйскага пазначаўся назваю Sarmatia”.

 

Лацінская мова

  У XVI ст. працягвала паўнакроўнае існаванне сярод народаў Еўропы:

       як сакральная мова хрысціянства,

       як мова культуры, навукі і адміністрацыі,

       выконвала ролю міжнароднай (да ХІХ ст.).

 

  На Беларусі сфарміравалася тая спецыфічная культура, якую прынята называць Latinitas (“сапраўдная, чыстая лаціна”, а таксама “лацінская культура”):

       арыентацыя літаратурнага развіцця ХІ – перш.пал. XV ст. на балгара-візантыйскую традыцыю, з к. XV ст. змянілася на традыцыю Latinitas;

       як і ў краінах Заходняй Еўропы, лаціна была ў нас мовай школьніцтва і навукі, мовай касцёла і адміністрацыі, мовай дыпламатыі і прыгожага пісьменства.

 

У эпоху Рэнесансу ў беларускай літаратуры актывізуецца ў першую чаргу паэтычная творчасць.

Лацінамоўная паэзія першай паловы XVI ст., створаная беларускімі аўтарамі, – гэта пачатак беларускай свецкай паэзіі наогул.

 

  Папулярнасць лацінскай кнігі спрыяла развіццю на Беларусі асноўнага феномена эпохі Адраджэння – рэцэпцыі (успрыняцця / засваення)антычнасці. Гэта быў інтэлектуальны рух, звязаны з адраджэннем культуры Старажытнага Рыма.

  Нічога падобнага не назіралася ў культуры суседняй Маскоўскай дзржавы. У адрозненне ад літаратуры рускай, беларуская літаратура з пачатку XVI ст. развівалася пад уздзеяннем ідэй гуманізму, якія прывялі да росквіту Рэнесансу на нашых землях.

  Генеральным кірункам у засваенні антычнасці была імітацыя: пісьменнікі павінны былі з антычных матываў, тэм, стыляў кампанаваць уласныя творы, з дапамогай чужых фармулёвак выказваць уласныя думкі.

  Вершы і паэмы беларускіх лацінамоўных аўтараў пісаліся на мове эпохі “залатога веку” імператара Актавіяна, з захаваннем метрычных і стылёвых асаблівасцей твораў тагачасных “мэтраў” паэзіі – Вергілія, Авідзія і Гарацыя.

  Пераважаюць гекзаметр і элегічны двуверш, засвоеныя ад італьянскіх паэтаў-гуманістаў.

  Беларускую вершаваную культуру Рэнесансу найбольш ярка прэзентуе вялікая форма – паэма.

  Велічная форма вымагала і велічнага зместу: прэзентавалася новае, нетрадыцыйнае мастацкае асэнсаванне знакавых гістарычных асоб і падзей.

   Аўтары ставілі перад сабой задачу стварыць арыгінальную літаратуру на лацінскай мове, напоўніўшы яе нацыянальнымі пачуццямі, думкамі, успамінамі, нарэшце, нацыянальнай славай.

  Лацінская паэзія ў ВКЛ развівалася сваім шляхам, адметным нават у параўнанні з блізкай польскай літаратурай.

  Польскія паэты XVI ст. кампанавалі “лёгкія” вершы. Аўтарам “эротык” быў Андрэй Кшыцкі, “любоўныя элегіі” напісаў Ян Дантышак.

  Зусім іншы характар мела паэзія гуманістаў, якія паходзілі з Беларусі: іх муза нарадзілася сярод народных паданняў і легенд, на грунцеўсходнеславянскай кніжнасці. У іх творах быў увасоблены праўдзівы і велічны вобраз Айчыны. Дзеі гераічнага мінулага беларусаў і літоўцаў былі апісаны лацінскай моваю і прыбраны ў слоўную квецень паэзіі Старажытнага Рыма.

  Лацінамоўныя творы беларускіх аўтараў былі разлічаны як на замежнага, так і на айчыннага чытача-інтэлектуала, прэзентавалі сваю гісторыю, культуру, побыт і звычаі.

  Першая палова XVI ст. у развіцці беларускага лацінамоўнага пісьменства звязана з каралеўскім мецэнацтвам.

  Каралеўскім асобам прысвячалі свае паэтычныя зборнікі Я. Вісліцкі і М. Гусоўскі – пачынальнікі беларускай лацінамоўнай паэзіі.

 

ЯН ВІСЛІЦКІ

 

Аўтар паэмы “Bellum prutenum” (“Пруская вайна”), надрукаванай разам з іншымі яго творамі ў кракаўскай друкарні Яна Галера ў 1516 г.

Ураджэнец Беларусі, пясняр Літвы і “гадаванец польскай айчыны”. Неардынарная творчая асоба, паэт-наватар, што першым асвоіў гістарычную тэматыку ў паэзіі XVI ст.

Першы стваральнік патрыятычнай паэмы (эпасу): стварыў агульнадзяржаўны эпас на лацінскай мове, у якім першым з усходнеславянскіх паэтаў уславіў векапомную перамогу пад Грунвальдам і прапанаваў арыгінальную дынастычную канцэпцыю (дынастычную канцэпцыю Ягелонаў).

 

Паходжанне:

В. Дарашкевіч прывёў важкія аргументы на карысць беларускага паходжання Яна з Вісліцы:

  азначэнне “Ruthenus” (“русін”) пры яго імені ў рэктарскіх актах Ягелонскага універсітэта;

  акцэнтаванне паэтам увагі на ключавой для беларускай гісторыі бітве пад Клецкам.

 

Імя:

  Сам паэт падпісваўся Ioannes Visliciensis, а яго настаўнік, Павел з Кросна, называў свайго вучня Ioannes Vislicius.

 

Месца нараджэння:

  Польскія даследчыкі: Вісліца над Нідай (аргументацыя адсутнічае).

  Беларускія даследчыкі: раён паміж Клецкам і Пінскам, дзе беларуская рэчка Вісліца ўпадае ў возера Пагост (В. Дарашкевіч, М. Прыгодзіч).

 

Гады нараджэння і смерці:

  Згодна з дакументамі, у 1506 г. стаў бакалаўрам, а ў 1510 г. – магістрам Ягелонскага універсітэта, а зн. нарадзіўся, хутчэй за ўсё, паміж1485 і 1490 гг.

  Пасля 1516 г. ніякіх звестак пра Я. Вісліцкага не захавалася. Але панегірык Леанарда Кокса 1518 г.(у якім у ліку навучэнцаў Ягелонскага універсітэта згаданы Ян з Вісліцы) і ананімны зборнік “Пра сённяшнюю Прускую вайну” указваюць на тое, што паэт павінен быў яшчэ жыць у 20-я гг. XVI ст.

 

Экзэмпляры першадрукаў:

  “Bellum prutenum” (Кракаў, друкарня Яна Галера, 1516 г.) – два паасобнікі захоўваюцца ў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта.

  “De presenti bello Prutenico” (“Пра сённяшнюю Прускую вайну”) – ананімны зборнік, што захаваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Вроцлаве. 

 

Паводле выдавецкай традыцыі, неад’емным элементам страдруку быў так званы “прадмоўна-пасляслоўны комплекс”.