Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135.04 Кб
Скачать

Біблія як помнік перакладной літаратуры

Біблія – гэта код культуры.

Д. С. Ліхачоў

 

ЛІТАРАТУРА ХІ – першай паловы ХІІІ ст. падзяляецца на перакладную і арыгінальную.

Перакладная літаратура – гэта літаратура, агульная для ўсяго хрысціянскага свету, якая лічыцца неад’емнай часткай кожнай нацыянальнай літаратуры.

Кнігі Бібліі – выдатнага помніка сусветнай культуры – займаюць ганаровае месца сярод першых перакладаў царкоўна-рэлігійнай скіраванасці.

 

Біблія (з грэч. biblos – кнігі) – гэта збор кніг, напісаных з натхнення і адкрыцця Святога Духа праз абраных ад Бога людзей: прарокаў і апосталаў , Боганатхнёныя кнігі.

 

Біблія складаецца з дзвюх частак:

  Старога Запавету,

  Новага Запавету.

 

Запавет:

  для Старога Запавету: адкрыццё Бога чалавеку; пагадненне, дамова паміж Богам і чалавекам, Богам і абраным народам;

  для Новага Запавету: тэстамент; перадача ў вечную  спадчыну наказу Госпада дзеля вечнага жыцця.

 

Стары Запавет

 

Кнігі ствараліся з XIV – XIII стст. да н.Хр. па III – II стст. да н.Хр.

 

Гэта 50 кніг:

  39 кананічных  на старагабрэйскай мове (што выкарыстоўваліся ў літургічнай службе);

  11 некананічных  на старагрэчаскай мове (прызнаных хрысціянскай царквою карыснымі для духоўнага выхавання).

 

Структура Старога Запавету:

  Торá – Пяцікніжжа прарока Маісея:

  Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другі Закон/Другазаконне

  Кнігі Прарокаў: Ісайі, Іераміі і інш.

  Святое Пісьмо: Псалтыр, Кніга Прытчаў Саламона, Песня Песняў і нек. інш.

 

Новы Запавет

 

Назва звязана з вераю ў “новы дагавор” Бога з людзьмі, які быў заключаны з дапамогай Ісуса Хрыста.

 

Кнігі ствараліся з сярэдзіны І ст. па н.Хр. па канец II ст. па н.Хр.

 

Гэта 27 кніг на старагрэчаскай мове:

  4 Евангеліі (г.зн.дабравесці) / Чацвераевангелле: ад Мацвея, Марка, Лукі і Іаана;

  22 творы пад агульнай назвай “Апостал”;

  Апакаліпсіс або Адкрыццё Іаана Багаслова.

 

Біблійная традыцыя на беларусі

Рукапісныя кнігі Бібліі на Беларусі:

 Жыровіцкае Евангелле (“Евангелле Сапегі”) ХV / ХVІ стагоддзя

 Слуцкае Евангелле ХVІ стагоддзя

Друкаваныя кнігі Бібліі:

  “Бівлія руска” Францыска Скарыны (Прага, 1517-1519)

 “Катэхізіс” Сымона Буднага (Нясвіж, 1562)

 “Радзівілаўская Біблія” (Бярэсце, 1563)

 “Евангелле вучыцельнае” (Заблудаў, 1569)

 “Евангелле” Васіля Цяпінскага (Цяпіна, 1570-я гг.)

 “Псалтыр рыфматворны” Сімяона Полацкага (Масква, 1680)

Паэтыка ўрачыстых слоў кірыла тураўскага (лекцыя)

Залатою парой старабеларускага пісьменства стала ХІІ стагоддзе, упрыгожанае ўрачыстым царкоўным красамоўствам Тураўскага Златавуста Кірыла, які, па словах аўтара першай “Гісторыі беларускае літэратуры” Максіма Гарэцкага: “Дасканальна ведаў грэцкую рыторыку, а быў прыродны красамоўца. Уславіўся сваімі паўчэньнямі, як нязвычайна здольны прамоўца-поэт”. У навуковай літаратуры існуе думка аб тым, што і да ліку святых Тураўскі прапаведнік быў прылічаны “па меркаваннях нацыянальнага прэстыжу”, як выдатны пісьменнік, у мастацтве красамоўства роўны ўслаўленым майстрам грэчаскай аратарскай прозы: Іаану Златавусту і Грыгорыю Багаслову. Пра ўнікальнасць таленту Кірыла Тураўскага сведчыць і неверагодна вялікая для сярэднявечнага аўтара колькасць помнікаў, што захавалася да нашага часу з ХІІ ст.: сёння Тураўляніну прыпісваецца больш шасцідзесяці выдатных твораў славянскага Сярэднявечча. У жанравых адносінах гэта: малітвы, Словы, павучанні, прытчы, каноны, пасланні.

 

З пункту гледжання мастацкай формы творы Кірыла Тураўскага – гэта пропаведзі – яны прамаўляліся ў час святочнай літургіі ў царкве і былі разлічаны на слухачоў, а не на чытачоў. Словы Кірыла Тураўскага ахопліваюць Велікодны цыкл святочных дзён ад Вербніцы да Узнясення. Ствараючы Слова на пэўнае царкоўнае свята, Кірыла Тураўскі ставіў перад сабой мэты: 1.успомніць гістарычную аснову свята; 2.настроіць слухачоў на ўрачысты лад, на думкі аб вечным; 3.паказаць велічнасць і глыбокі сэнс падзей.

 

Згодна з візантыйскай традыцыяй, кампазіцыйна Словы складаюцца з трох частак: уступу, цэнтральнай (апавядальнай) часткі і заключэння.

 

Уступная частка: звычайна невялікая па памеры. У ёй Кірыла вызначаў сваю літаратурную задачу (“прославити”, “воспети”, “украсити словесы” свята), выкарыстоўваў шматлікія “самаўніжальныя” формулы (“мы же нищи есмы словом и мутни умом, не имуще огня Святаго Духа на слажение душеполезных словес”), надаваў тэксту афарыстычны характар (“Якоже бо и пленица златы, растворены жьньчюгомь с многоценьнымь каменьемь, веселять зрящиих на ня очи, нъ паче сих духовьная нам красота - праздьници святии, веселяще верьныих сердца и душа освящающе.”).

 

Апавядальная частка: у ёй падаецца пераказ евангельскай падзеі, якая адпавядае святу. Кірыла як бы перакідвае мост ад мінулага да сучаснага, робіць слухачоў непасрэднымі ўдзельнікамі евангельскай падзеі. Для гэтага Тураўлянін выкарыстоўвае дзеясловы цяперашняга часу, словы “днесь” і “ныне”, запрашае слухачоў: “Взидем ныне и мы, братие, мысльно в Сионьскую горницю…”, карыстаецца простай мовай, уводзіць дыялогі, маналогі, плачы (напр., у “Слове аб зняцці цела Хрыстова з крыжа” плач Багародзіцы), дапаўняе Евангельскі сюжэт апісаннямі прыроды. Карціна вясновага абуджэння прыроды ў “Слове на Вялікдзень” уяўляе сабой разгорнутую метафару, з дапамогай якой Кірыла імкнецца перадаць сімвалічны сэнс свята Вялікадня: прамоўца прымяняе метафары-сімвалы (сонца-Хрыстос, месяц-Стары Запавет, зіма-язычніцтва, вясна-Хрысціянтва і інш.) і вобразы-сімвалы біблейскага паходжання (ягнянасеннепчала і інш.).

 

Звяртаючыся да пэўнай евангельскай падзеі ў цэнтральнай частцы Слова Кірыл Тураўскі падкрэслівае, што ўсё адбываецца зараз, ныня і днесь. Згодна з канцэпцыяй мастацкага часу пропаведзі: “Хрысціянскія святы – гэта не толькі памяць пра падзеі свяшчэннай гісторыі, пра святых і інш. Падзеі зноў і зноў адбываюцца штогод у адзін і той жа час. Яны не зніклі, яны існуюць у пазачасным свеце і працягваюць існаваць у часовым шляхам паўтарэння ў хрысціянскім календары. Пагэтаму хрысціянскае богаслужэнне не толькі іх “успамінае”, але лічыць, што яны адбываюца ў момант святкавання і нават часткова іх узнаўляе”. Такая ўстаноўка сярэднявечнага прапаведніка на ўзнаўленне, драматызацыю падзей абумовіла тое, што евангельскі сюжэт у апавядальнай частцы Слова выкарыстоўваўся ў якасці фабулы, канвы, схемы развіцця дзеяння, а праца Тураўляніна над творам заключалася ў майстэрскім прымяненні ампліфікацыі – сюжэтнай і рытарычнай.

 

Сюжэтную ампліфікацыю Кірыла Тураўскі ствараў праз увядзенне ў тэкст Слова маналогаў і дыялогаў (напр., маналогі і дыялог Хрыста і Фамы ў “Слове на Антыпасху”).

 

Асноўным мастацкім прынцыпам стылістычнага ладу Слоў Кірылы Тураўскага з’яўляецца рытарычная ампліфікацыя.

 

Ампліфікацыя (ад лац. аmplificatio – пашырэнне, накапленне) – стылістычная фігура, сутнасць якой у выкарыстанні блізказначных або аднатыпных па пабудове моўных адзінак ці канструкцый. Пры рытарычнай ампліфікацыі тэма славесна вар’іруецца, разгортваецца, пакуль змест яе не будзе канчаткова вычарпаным. Напр.: “В минувшюю неделю святыа Пасхы удивление бе небеси и устрашение преисподним, обновление твари, избавление миру, разрушение аду и попрание смерти, въскресение мрътвым и погубление прелестныя власти диаволя, спасение же человеческому роду Христовым въскресением, обнищание ветхому закону и порабощение суботе, обогащение Церкви и въцарение недели.”.

 

У выніку паслядоўнага прымянення гэтага мастацкага прынцыпу тэма ў Словах Кірыла Тураўскага прымала формурытарычнай тырады. Рытарычная тырада – гэта славесная пабудова, у аснове якой чаргаванне блізкіх па значэнні і аднатыпных па сінтаксічнай структуры сказаў.

 

У Словах Кірылы сустракаюцца розныя тыпы тырад:

 

     анафарычная тырада – пабудавана на паўтарэнні аднаго і таго ж слова ці выразу ў пачатку сказаў, напр.:

Верую, господи, и кланяю ти ся!

Верую в тя, сыне божий, и прославляю тя!

Верую, владыко, и проповедаю тя…!

     тырада, дзе чаргуюцца пытанні, на якія кожны раз даюцца адказы, станоўчыя ці адмоўныя, напр.: “Небом ли тя прозову? Но того светьлей быть благочестьем… Землю ли тя благоцветущю нареку? Но тоя честьней ся показа…

     антытэтычная тырада (заснаваная на антытэзе), напр.: “Господь наш Исус Христос яко человек распинаем бе и яко бог и солнце помрачи и луну в кровь преложи... яко человек воспив испусти дух, но яко бог землю потрясе...

 

Самым эфектным тэхнічным дасягненнем аратарскай прозы Кірылы Тураўскага па праву лічыцца звыштырада. Схематычна гэтую рытарычную канструкцыю на прыкладзе “Слова на Антыпасху” Кірыла Тураўскага можна паказаць наступным чынам:

вижь прободение ребр Моих

веруй

Аз Сам есмь

осязай Мя

Сам Аз есмь

Егоже преже осязав Семеон

и не буди неверен

якоже Ирод

веруй Ми, Фомо, и познай Мя

якоже и Аврам

а не буди неверен

акы Валам

веруй Ми, Фомо

Сам Аз есмь

Егоже виде Иаков

и не буди неверен

яко Навходоносор

веруй Ми, Фомо

Аз есмь

Егоже образ виде Исаиа

Аз есмь

Аз есмь,

Егоже виде Даниил

вижь руце Мои

вижь нози Мои

и не буди неверен, но верен

 

У Словах Кірыла ўсё чаргуецца (у межах твора чаргуюцца тырады, у межах тырады – сказы, у межах сказаў – словы, у межах слоў – сугучгыя канчаткі, напр.: течяху-вопияху, потрясошася-ужасошася, пение-учение – т.зв. граматычная рыфма). І гэта надае Словам Кірыла своеасаблівы ўнутраны рытм.

 

Словы Кірыла Тураўскага насычаны біблейскімі цытатамі:

       старазапаветнымі,

       новазапаветнымі.

 

Выкарыстаны разнастайныя формулы абазначэння цытаты:

       дакладнае ўказанне на кнігу ці групу кніг: “яко глаголеть Матфей” / “о немь же бо закон и пророци притчами написаша”,

       безасабовыя канструкцыі: “пишеть бо ся о немь”, “рече бысть”,

       героі аповеду, якія лічацца рэальна існуючымі, гавораць мовай Пісання.

 

Тэксты помнікаў аздоблены стылістычнай сіметрыяй. Сутнасць яе ў наступным: пра адно і тое ж у блізкай сінтаксічнай форме гаворыцца двойчы.

Па форме СС можа быць:

паралельнай: “…Яко жив питаюся и яко же мьртв не делаю”, “утрьуду болезнь клещить мя, вънеуду досадами укоризньник стужаю си”,

люстраной: “…Мьртв есмь в живых и жив есмь в мьртвых”,

поўнай / няпоўнай.

Па змесце СС бывае:

сінанімічнай: “Господь поможеть мне на одре болезни моея и весь недуг мой обратил есть в съдравие”,

антытэтычнай: “…Яко жив питаюся и яко же мьртв не делаю”.

 

Сустракаецца ў Словах і адметная “рэдуцыравананая метафара”, па трапным азначэнні І. П. Яроміна, яна праявіла тэндэнцыю да ператварэння ў параўнанне ці ў адметнага віду метафару – раскрытую, бо выявіла свой іншасказальны падтэкст. Напр.: “Ныне ратаи слова словесныя уньца к духовному ярму приводяще, и крестное рало в мысльных бразнах погружающе, и бразну покаяниапрочертающе, семя духовное въсевающе, надежами будущих благ веселятся.

 

У заключнай частцы Слова звычайна змяшчалася пахвала і малітва.

Агіяграфія

 к.VIII-IX ст. жыціе афармляецца як жанр у Візантыі.

 ХІ-ХІІ стст. помнікі перакладной агіяграфіі шырока распаўсюджваюцца на ўсходнеславянскіх землях (“Жыціе Аляксея, чалавека Божага” – архетып жанру Жыція).

 ХІ ст. жыціе як жанр трывала замацоўваецца ў арыгінальнай літаратуры Старажытнай Русі (“Сказанне пра Барыса і Глеба”, “Жыціе Феадосія Пячэрскага” і іш.).

 ХІІ-ХІІІ стст. на беларускіх землях створаны помнікі арыгінальнай старабеларускай агіяграфіі:

  Жыціе Еўфрасінні Полацкай;

  Жыціе Кірыла Тураўскага;

 

  Жыціе Аўраамія Смаоенскага;

  Аповесць пра Меркурыя Смаленскага.

 

Агіяграфія / агіябіяграфія, жыція, жыційная літаратура, агіяграфічная літаратура (ад грэч. αγιος “святы“ і γραφω “пішу“) – творы, у якіх апавядаецца аб жыцці рэальных асоб, прылічаных царквою да святых, г.зн.кананізаваных. Т.ч. гэта жыццяпісы святых.