Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135.04 Кб
Скачать

Перыядызацыя старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)

 

У айчыннай літаратуразнаўчай навуцы на сучасным этапе суіснуюць і арганічна ўзаемадапаўняюць адана адну дзве перыядызацыі старабеларускай літаратуры.

 

І-ая ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ПАВОДЛЕ АСНОЎНЫХ ЭТАПАЎ

Палітычнай гісторыі беларускіх земляў

 

•        І перыяд: літаратура ХІ-перш. пал. ХІІІ ст.

•        ІІ перыяд: літаратура сяр. ХІІІ-ХV стст.

•        ІІІ перыяд: літаратура ХVІ-ХVІІ стст.

 

І перыяд: літаратура ХІ – першай паловы ХІІІ ст.

•        агульны перыяд развіцця трох усходнеславянскіх літаратур: беларускай, украінскай і рускай;

•        адбываецца Хрышчэнне Русі;

•        першы паўднёваславянскі літаратурны ўплыў (сутнасць яго ў наступным: Балгарыя хрысцілася ў 862 г., таму ў Х ст. там ужо склалася багатая літаратура; на ўсходнеславянскія землі была прынесена творчая спадчына балгарскіх пісьменнікаў Навума Ахрыдскага, Чарнарызца Храбра, Іаана Экзарха; праз пасрэдніцтва Балгарыі на Русь трапіла патрыстычная літаратура – творы славутых візантыйцаў: Яфрэма Сірына, Іаана Дамаскіна, Іаана Златавуста, Грыгорыя Назіанзіна);

•        пачынае развівацца арыгінальная старабеларуская літаратура;

•        станаўленне жанравай сістэмы;

•        вядучы стыль - стыль манументальнага гістарызму.

ІІ перыяд: літаратура сярэдзіны ХІІІ - ХV стст.

•        літаратура перыяду ўваходжання беларускіх земляў у склад ВКЛ, барацьбы з крыжацкай і татара-мангольскай агрэсіяй, фарміравання беларускай народнасці і выкарыстання старабеларускай мовы як дзяржаўнай мовы ВКЛ;

•        узнікае і развіваецца агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне;

•        другі паўднёваславянскі літаратурны ўплыў;

•        росквіт эмацыянальна-экспрэсінага стылю /стылю “пляцення славес” (творчасць Грыгорыя Цамблака).

ІІІ перыяд: літаратура ХVІ-ХVІІ стст.

•        старабеларуская літаратура развіваецца ў складзе поліэтнычных і поліканфесійных дзяржаўных утварэнняў (спачатку ВКЛ, а потым Рэчы Паспалітай);

•        цесная сувязь літаратуры з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі (Рэфармацыяй і Контррэфармацыяй);

•        кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны;

•        пераклад Свяшчэннга Пісання на старабеларускую мову (Ф.Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі).

 

ІІ-ая ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ПАВОДЛЕ БУЙНЫХ КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫХ ЭПОХ

 

•        Літаратура Сярэднявечча (ХІ-ХV стст.)

•        Літаратура Адраджэння (ХVІ ст.)

   Літаратура Барока (к. ХVІ-перш. пал. ХVІІІ стст.)

Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)

І этапПісьмовая спадчына беларускага народа ў працах даследчыкаў ХІХ-пач. ХХ ст.

Першай па часе працай, прысвечанай старабеларускай літаратуры сталі Очерки по истории западнорусской литературы” А.Х. Архангельскага (1888). Вучоны, у прыватнасці, сцвердзіў, што старабеларуская мова была дзяржаўнай мовай ВКЛ.

Шматлікія факты з гісторыі беларускай літаратуры змешчаны ў манаграфіі Адама Кіркора “Живописная Россия” (1882).

Тэарэтычна абагульніў практычны вопыт развіцця беларускай літаратуры М. Багдановіч у артыкуле “Кароткая гісторыя беларуская пісьменнасці да ХVІ ст.”.

 

ІІ этапНавуковыя даследаванні 20-х гг. ХХ ст.

Я.Ф.Карскі ў трэцім томе грунтоўнейшай манаграфіі “Беларусы” (другая частка трэцяга тома называлася “Старая заходнеруская славеснасць”Пг., 1921) упершыню зрабіў навуковы аналіз унікальных помнікаў старабеларускай літаратуры. Асноўную ўвагу вучоны засяродзіў на летапісах. У працы была змешчана падрабязная бібліяграфія па гісторыі старабеларускай літаратуры. У 1922 г. Я.Ф. Карскі перадаў сваю бібліятэку БДУ (зараз фонды захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі).

У 1922 г. у свет выйшлі “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд” М.М. Янчука. Яны пачынаюцца з аналізу твораў Ф. Скарыны і С. Буднага.

Сістэматызаваны аналіз тысячагадовага шляху беларускага пісьменства здзейснены М. Гарэцкім у кнізе “Гісторыя беларускае літаратуры”(1924).

В. Ластоўскі ў працы “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926) сабраў звесткі пра больш як 900 беларускіх пісьменнікаў і ўпершыню згадаў імя Грыгорыя Цамблака.

 

ІІІ этапДаследаванне гісторыі беларускай літаратуры ў 60-80-я гг. ХХ ст.

На гэтым этапе было ажыццёўлена навуковае выданне помнікаў старабалераскай літаратуры.

Шлях беларускай медыявістыцы (раздзел філалагічнай навукі, што займаееца вывучэннем сярэднявечнай літаратуры) пракладаўА.Ф. Коршунаў, які ў 1959 выдаў “Хрэтаматыю па старажытнай беларускай літаратуры”.

Даследаваннем і выданнем у складзе Полного собрания русских летописей (скарочана ПСРЛ) летапісаў займаліся навукоўцыМ.Н. Улашчык і В.А. Чамярыцкі.

 

IV этапСучасная айчынная медыявістыка

Адбываецца вывучэнне гісторыі асобных літаратурных жанраў і творчасці пісьменнікаў ХІ-ХVІІ ст.

А.А. Мельнікаў даследаваў жанр жыція, С.Л. Гаранін – жанр хаджэння, С.В. Кавалёў – вывучае шматмоўную героіка-эпічную паэзію,А.У. Бразгуноў – жанр рыцарскага рамана, Т.П. Казакова даследуе творчасць Грыгорыя Цамблака, У.Г. Кароткі – творчасць Мялеція Сматрыцкага,І.В. Саверчанка – літаратурную спадчыну Сымона Буднага, Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая – лацінамоўную паэзію Беларусі.