Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Беларуси.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
2.05 Mб
Скачать

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларусі ў перыяд германскай акупацыі. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва

  • § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі

  • § 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)

  • § 3. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР

§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі

Становішча Савецкай Расіі ўскладнялася тым, што яна знаходзілася ў стане вайны з Германіяй. У сувязі з тым, што краіны Антанты адмовіліся ад мірных перагавораў, савецкі ўрад рашыў пачаць сепаратныя перагаворы з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпісана пагадненне аб перамір’і, а 9 – у Брэст-Літоўску пачаліся мірныя перагаворы.

3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны мірны Дагавор на вельмі цяжкіх умовах, навязаных Германіяй. Паводле гэтага дагавора, пад нямецкай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі.

Брэсцкі мірны дагавор быў несправядлівы і грабежніцкі. Асабліва цяжкімі былі яго вынікі для працоўных Беларусі. Германіі Беларусь уяўлялася толькі як частка тэрыторыі Расіі, як залог пад ваенную кантрыбуцыю, выплаціць якую павінна была Савецкая Расія.

Такім чынам, у выніку нямецкай акупацыі Беларусь была падзелена на дзве часткі. Разгледзім перш-наперш становішча, якое склалася ў 1918 г. на свабоднай ад нямецкіх акупантаў частцы тэрыторыі Беларусі.

На неакупіраванай тэрыторыі Беларусі важнейшай задачай партыйных і савецкіх органаў стала дапамога Чырвонай Арміі, павышэнне баяздольнасці чырвонаармейскіх і іншых рэвалюцыйных атрадаў.

У адпаведнасці з дэкрэтам СНК ад 8 красавіка 1918 г. быў створаны новы ваенна-адміністрацыйны апарат: акруговыя, губернскія, павятовыя і валасныя камісарыяты па ваенных справах.

У адпаведнасці з рашэннем ІІ з’езда Саветаў Заходняй вобласці ў красавіку 1918 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, а ў маі–снежні – губернскія і павятовыя саўнаргасы. Яны працягвалі распачатую ў канцы 1917 г. работу па ўстанаўленні рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем, за дзейнасцю чыгунак, фінансавых, харчовых і іншых устаноў, ажыццяўлялі нацыяналізацыю фабрык і заводаў. Толькі з сакавіка да верасня 1918 г. у 12 паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпрыемства. На іншых заводах і фабрыках устанаўліваўся рабочы кантроль. Саўнаргасы арганізоўвалі рамонт старых прадпрыемстваў, адкрывалі новыя. У Віцебску да лета 1918 г. была наладжана работа гарбарнай, сталярнай, швейнай, шапачнай, шавецкай, шорнай і іншых майстэрань, на якіх працавала больш за 1 тыс. чалавек. Дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для Чырвонай Арміі і прадметы шырокага ўжытку, былі адкрыты ў Мсціславе, Сянно і іншых гарадах.

Аднак, нягледзячы на прынятыя меры па барацьбе з разрухай, становішча гаспадаркі Беларусі было цяжкае. У канцы 1918 г. на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў дзейнічалі толькі 92 прадпрыемствы, або 23,6 % ад іх колькасці ў 1913 г. На іх было занята 18 тыс. рабочых – 52,6 % да 1913 г.

У Магілёўскай і Віцебскай губернях у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК ад 11 чэрвеня 1918 г. была створана густая сетка камітэтаў вясковай беднаты.

На свабоднай ад ворага тэрыторыі органы савецкай улады правялі значную работу па культурнаму будаўніцтву. Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі народнай адукацыі.

Такім чынам, гаспадарчая і культурна-асветная дзейнасць, якая праводзілася на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі ў 1918 г., была накіравана на аказанне дапамогі Чырвонай Арміі, умацаванне новай, савецкай улады, павышэнне агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню працоўных.