Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 неделя практики Ермалинская.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
596.57 Кб
Скачать

Урок літаратурнага чытання

Тэма: Чуллівыя адносіны да людзей і жывёл. В. Вітка «Чатыры пажаданні». Э. Валасевіч «Хлопчык і кацянё»

Мэты:

  • фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць у голас і моўчкі, удасканальваць уменне чытаць выразна;

  • садзейнічаць фарміраванню ўмення эмацыянальна рэагаваць на прачытанае, прыдумваць працяг твора;

  • развіваць уменне арыентавацца у аб'ёмным тэксце, працаваць у группах;

  • садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў;

  • садзейнічаць выхаванню ўважлівых і добразычлівых адносін да птушак і жывёл, жадання рабіць дабро.

Тып урока: урок-разважанне.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, лісткі са словамі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, пажадайце вясёлага настрою і плённай працы.

Загадка:

Хто зялёнымі вачамі грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія кіпцікі - царапкі,

Спінку пругка выгінае.

Страх на мышак наганяе? (Кошка.)

II. Паведамленне тэмы урока

  • Як вы думаеце, чаму мы пачалі ўрок з гэтай загадкі? (Адказы дзяцей.)

  • Правильна, мы будзем гаварыць сёння пра ката і пра ўзаемаадносіны яго з чалавекам. А дапаможа нам у гэтым верш Эдуарда Валасевіча «Хлопчык і кацянё».

III. Чытанне верша настаўнікам

  • Назавіце герояў верша.

  • Чаму аўтар даў вершу такую назву?

Бюро даведак:

крыга – рус. льдина

рызыкаваў – ставіў сябе пад пагрозу

чуллівы – уважлівы да людзей, сардэчны.

IV. Чытанне верша вучнямі

  1. Чытанне напаўголасу.

  2. “Жывы малюнак” (адзін вучань чытае, другі мімікай рэагуе на пачутае)

V. Аналіз зместу твора

- Якія ёсць людзі?

- Што зрабіў чалавек з чорнай душой? Які гэта быў учынак?

  • Як паводзіла сябе кацяня на крызе?

  • Хто прыйшоў яму на дапамогу?

  • Чым рызыкаваў Міця?

  • Што магло з ім здарыцца?

  • Якім хлопчыкам расце Міця?

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Хадзьба на месцы. Імітацыя рухаў. Сціснуць рукі ў кулакі, Імітацыя рухаў.

Раз-два-тры — мы сябры.

Чатыры-пяць — ідзём гуляць.

Шэсць-сем-восем — ваду носім.

Дзевяць-дзесяць — цеста месім.

Каравай на славу ўдаўся.

Бег на месцы.

Надакучыла стаяць —

Мы бяжым ужо гуляць.

VI. Работа у групах

На асобных лістах у канвертах ляжаць надрукаваныя асобна словы. Заданне — саставіць са слоў сказы, растлумачыць значэнне атрыманых прымавак.

  1. група: пра дабро (добры чалавек гэта той, хто не ўмее рабіць зла).

2 група: пра жорсткасць (жорсткасць — такая вырадлівасць, як горб).

  • Як можна вызначыць выхаванасць чалавека? (Па паводзінах, ветлівых словах)

  • Мы будзем гаварыць аб ветлівых словах. А дапаможа нам у гэтым верш В. Віткі “Чатыры жаданні”

VII. Чытанне верша настаўнікам

  • Што хацеў сказаць аўтар у сваім вершы?

VIII. Чытанне верша вучнямі

  1. Чытанне «ланцужком», спыняючыся кожны раз на паўзах.

  2. Камбінаванае чытанне ( настаўнік – вучні хорам)

IX. Аналіз твора

  • Якімі словамі вітаюць зранку? Апоўдні? Вечарам?

  • Што можна сказаць нанач сонейку, добрым людзям?

  • З якога ўзросту чалавек павінен ведаць гэтыя словы?

  • Ці ведаеце вы яшчэ якія-небудзь падобныя словы?

X. Падвядзенне вынікаў. Дамашняе заданне

- Ці спадабалася вам праца на ўроку?

- Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар.