
- •Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- •Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
Першым празаічным творам з'яўляецца алегарыч апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі". Гэта невялічкая замалёўка з жыцця беднага і гаротнага селяніна Мацея нагадвае пракламацыю з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй — патрабаваннем права на зямлю і волю. Экспазіцыя апавядання даволі лаканічная. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай Мацей павінен працаваць на полі, бо болей няма каму. Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. І прыходзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. Тры браты, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: "Разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...". Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці. Прыйдзе час, і разоры гісторыі запоўняцца новым сэнсам. І не кроў і слёзы будуць сімвалізаваць гэты час, а ўрадлівая ніва, каласы якой будуць згінацца пад цяжарам зерня.
“Зялёнка”: адлюстроўвае настроі студэнцкай моладзі. Лёс Зяленкі — гэта трагічны лёс той часткі бел нар дэмакратычнай іытэлігенцыі, якая з вялікімі цяжкасцямі і перашкодамі выбівалася ў людзі, набывала адукацыю з адзінаю высакароднаю мэтаю - дапамагчы занядбанаму працоўнаму люду роднай Беларусі заняць. Але гэтыя намаганні каштавалі некаторым занадта дорага — жыцця. Такою дарагою цаною зашіаціла за навуку і Зялёнка - чалавек высокіх маральных якасцей, узвышаных пачуццяў, светлых, рамантычных ідэалаў і надзей, якія разбіваюцца аб грубую прозу навакольнага жыцця. Лёс галоўнай гераіні шмат у чым падобны да лёсу самой паэтэсы.
“Міхаська”: гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве.
“Асеннія лісты” — жахлівы лёс працоўнага чалавека, сумны малюнак беспрасветнага жыцця .
Асаблівасці прозы:
-разгалінаваяная скаладаная сімволіка;
-блізкасць да экспрэсіянізму.
-Героі апавяданняў — ахвяры ладу жыцця
- часта звярталася да дзіцячай тэматыкі.
Публіцыстычная спадчына Цёткі.
“Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзежы”: пра бел.м, асвету, заклікала любіць яе і шанаваць, бо развіццё нац культуры, літ немагчыма без развіцця роднай мовы.
Нарысы “З дарогі”, “Успаміны з паездкі ў Фінляндыю”: перадаюць уражанні аб чужых краінах