Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ ст.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
173 Кб
Скачать
☆

Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.

Бел.літ.п20ст.развівалася пад эгідай бел.адраджэння.

Беларускае адраджэнне па Уладзіміру Конану: гістарычны вопыт бел і іншых славянскіх народаў засведчыў, што за ўпадкам ці застоем этнічнай і нац культуры ў спрыяльных гіст умовах наступае яе паскоранае развіцце, якое і есць крытэрый нац адраджэння. Яго ядром і зыходным імпульсам з’яўляецца памяць народа і яго духоўнае самавыяўленне ў роднай мове, нац гісторыі, этнічных формах культуры, у народных сімвалах і святах. Яно звычайна пачынаецца з абвяшчэння роднай мовы найвялікшай каштоўнасцю і святыняй народа.

Па Алесю Бельскаму:гэта адраджэнне гіст свядомасці народа, бел дзяржаўнасці, стварэнне ўласных формаў дзяржаўна-палітычнага жыцця, адраджэнне нац культуры і мовы, выданне кніг, газет, часопісаў на бел мове, стварэнне нац тэатра.

Такім чынам, назва “беларускае нацыянальнае адраджэнне” гэта значыць аднаўленне гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гіст і культурнага развіцця бел народа, аднаўленне права на нац мову, адраджэнне літ традыцыі, адукацыі, асветніцтва на роднай мове, згубленых культурных сувязей.

У гэты час літ.развіваецца паскорана, што вылучыў Багдановіч(“Забыты шлях”), потым падцвердзіў Купала. Звязана з ранейшым прыгнетам і неабходнасцю ўзнавіць перарваныя традыцыі.

Вылучэнне творчых індывідуальнасцей (артыкул Багдановіча “Глыбы і слаі”);

Масавы прыток у літ.-ру творчых сіл, які нарадзіў так званую масавую паэзію і прозу;

спалучэнне фальклорных і кніжна-літ. традыцый (нац. і агульначалавечых);

Жанрава-стылёвае ўзбагачэнне бел. літ.: бурны росквіт паэзіі (лірыкі), бо традыцыі захаваны ў вуснай нар.творчасці. Проза развіваецца не так інтэнсіўна(Бядуля,Колас,Гарун). Яе развіццю недзе дапамагае паэзія. Яшчэ больш складана развіваецца драматургія(Купала, Каганец)

Спалучэнне рэалізму з рамантызмам, сімвалізмам, імпрэсіялізмам і інш. мастац. плынямі.

Усё развів. у агульнагістрач. кантэксце.

Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.

Сапраўднае імя: Казімір Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі.

Іпастасі:

-паэт,

-празаік,

-драматург,

-дзіцячы пісьменнік,

-навуковец-мовазнавец,

-мастак,

-скульптар,

-грамадскі дзеяч,

-аўтар першых бел. падручнікаў,

-перакладнік,

-фалькларыст.

Паходзіў са старажытнага разгалінаванага шляхнцкага роду. Нарадзіўся Карусь Каганец у Табольску. Бацька і бліжэйшыя родзічы Каруся прынялі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Пасля задушэння паўстання іх частка родавага маёнтка Навасёлкі (Менскі павет) была секвестравана, а яны сасланыя ў Сібір. Карусь ужо з дзяцінства, рос у ссылцы, а больш таго, нарадзіўся сасланым.

1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў. Там неўзабаве памёр бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання. Маці засталася з 4 дзецьмі. Калі малому Казіку споўнілася 6 год ён пайшоў у пастушкі і да 11 гадоў прыглядаў за жывёлай. Маці, каб выратаваць сям'ю, узяла ў прымы селяніна Кардзецкага, ад якога нарадзіла яшчэ траіх дзяцей. З Засулля сям'я пераехала ў Прымагілле пад Койданава, дзе сястра маці аддала ёй дзве валокі зямлі. Зажылі лепш. Але Казік - гарбатае, нялюбае дзіця, напаўсірата, нікому не патрэбны. Сыйшоў з дому і наняўся ў суседнім павеце пасвіць статак. Сябраваў з сялянскімі дзецьмі. Казімір вельмі імкнуўся атрымаць веды, таму з дзяцінства займаўся самаадукацыяй, а пасля вучыўся ў Менскай гарадской вучэльні. У 1890-х гадах вучыўся ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, скульптуры і дойлідства. Аднак на завяршэнне адукацыі грошай не хапіла.

1893-Казімір Кастравіцкі пачынае літ. дзейнасць. З'яўляюцца псеўданімы. Імя "Карусь Каганец" узята ў памяць бацькі. Карлаў у Беларусі заўсёды звалі Карусямі. Прозвішча - даніна тагачаснай модзе на гучныя, але народныя назвіскі. Каганец - прымітыўная сялянская свяцільня. Паэт збіраўся свяціць народу.

У 30 гадоў ажаніўся па каханні з Ганнай Пракаповіч і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. 1901-служыць у Менскай гарбатнай, потым тры месяцы ў мастацкай майстэрні ў Рызе.

к1902 эканом у Менскам таварыстве дабрачыннасці. Арганізуе беларускі хор і аркестр.

У 1890 - п1900-публікаваў апрацоўкі нар паданняў у г"Минский листок" і "Северо-Западный край".

1902 разам з Луцкевічамі, Бурбісам, Цёткай, Ластоўскім стварае Беларускую Рэвалюцыйную Партыю, якая потым змяніла назву на Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). Грамада стала першай бел партыяй, якая мела рэальныя сілы, друкаваныя выданні "Наша Доля" і "Наша Ніва". Карусь Каганец быў кіраўніком Рады БСГ. У 1904 годзе ён распрацаваў праект газеты "Палесьсе". У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі.

Падчас рэвалюцыі 1905 г. працаваў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі. Прывёз сюды жонку і двое дзяцей Янку і Мірона. 18.12.1905 г. Карусь Каганец паехаў да братоў пад Койданава і сабралў там шматлюдны мітынг. Назаўтра арыштавалі. 5 месяцаў сядзеў пад следствам у Менскай турме. Па хадатайніцтве сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. Пасля выхаду з турмы жыў у Менску з сям'ёй.

1906-у выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша ваконца” выходзіць “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каруся Каганца. Гэта першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні бел школ, ні бел дзіцячай кнігі.

п1908-ляснічы на Ігуменшчыне ў графа Патоцкага, пад восень яго пераводзяць у Дулебы. У верасні губляе службу і, пакінуўшы сям'ю ў Бярэзіне (нарадзіліся яшчэ дзве дачкі Галіна і Мілена), едзе ў Вільню. Усю зіму 1909 -1910 працуе ў рамеснай школе пры касцёле Св. Стэфана стварае драўлянае ўкрыжаванне Хрыста і "Моднага шляхцюка" - бытавую камедыю ў адным дзеянні.

1910-па справе 1905 года быў асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення і змешчаны ў Менскую турму. Сядзеў там некаторы час з Якубам Коласам. У турме здароўе вельмі пагоршылася... Пасля вызвалення ў 1911 жыве ў Менску ў сваёй сястры Мані,дзе пачаў вельмі хутка згараць ад хваробы. Два гады перабіваўся выпадковымі заробкамі пакуль не атрымаў працу эканома ў фальварку Жартай (Жортаў), дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця.

"Наша ніва" была выдавецкім органам БСГ, Карусь Каганец друкаваў у ёй свае думкі, роздумы. Асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк", які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нац тэатральнага рэпэртуару. 20.05.1918-памёр ад запалення лёгкіх у Прымагіллі. Пахаваны ў в. Навасёлкі. На яго пахаванне ні жонка, ні дзеці прыехаць не змаглі. Сын Янка стаў капітанам далёкага плавання. Мірон загінуў у 1919 годзе. Дачка Галіна, скончыўшы Горы-Горацкую акадэмію, выйшла замуж і з'ехала ў Маскву. Рагоўскі паклаў на музыку яго верш "О Божэ, спасе наш". М. Багдановіч прысвяціў яму свй верш. Пакінуй шмат казак, апавяданняў. Ніводнай мовазнаўчай працы Карусь Каганец пры жыцці не апублікаваў і нават поўнасцю не завяршыў. Дайшлі чарнавыя паперы. Цікавіўся графікай, правапісам, лексікаграфіяй і граматыкай. Пачынальнік мэтанакіраванай апрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі. Шэраг граматычных, прапанаваных у лемантары тэрмінаў замацаваліся ў нацыянальным беларускім мовазнаўтве як агульнапрынятыя: літара, склад, кропка, двукроп'е, клічнік, пытальнік. Карусь Каганец верыў у будучыню беларускай мовы і ў меру сваіх здольнасцяў і прафесійнай падрыхтаванасці займаўся яе навуковай распрацоўкай. Упершыню ўвёў у бел графіку матывы, якія надалей будуць успрымацца, як традыцыйна беларускія, нацыянальныя. Гэта быў першы крок у развіцці беларускай графікі. Выкарыстоўваў аловак, пяро, туш, алей. Частка рукапіснай спадчыны К. Каганца пасля яго смерці трапіла да Я. Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" і "Вольным сцягу". Вялікая частка спадчыны загінула ў гады апошняй вайны.