
- •Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- •Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
(1868 – 1922)(Антон Іванавіч Лявіцкі)
Пачынальнік беларускай мастацкай прозы.
25.06-нарадзіўся, маентак Добасня (Рагачоўшчына). Жыў на пераломе стагоддзяў.
Сям’я: бацька ўпраўляючы гэтага маентка
Жыцце і праца звязаны з фальваркам Карпілаўка каля Радашковіч – радавой уласнасці сям’і Лявіцкіх.
1877-1878 - жыў у Люцінцы, прывезены бацькам на вучобу ў прыватную школу дачкі Дуніна-Марцінкевіча. Рос у хаце Дуніна-Марцінкевіча.
Адукацыя: Мінская гімназія ,Маскоўскі універсітэт,медыцынскі факультэт(перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі на забойства Аляксандра 2)
1890- арышт за падтрымку бунту студэнтаў Пятроўска-Разумоўскай с/г акадэміі. У турме выпускалі рукапісную газету і арганізавалі міжнацыянальны канцэрт, пасля якога было вырашана заснаваць першы беларускі гурток моладзі ў Маскве і адраджаць бел культуру). Пасля вызвалення не мог вярнуцца ва універсітэт, здаў экзамен на аптэкарскага практыканта, прайшоў практыку ў Маскве. Потым выехаў у Бел, дзе прац памочнікам правізара ў мяст Радашковічы. Там падабраўся дружны гурток мясцовай інтэліг, актыўным дзеяачм якога ен і стаў.
1891г – выданне ў Маскве пераклада апавядання Гаршына “Сігнал”.
1892г – напісана камедыя “Злодзей”, рыхтавалася да выдання і пастаноўкі, але нічога не атарымалася і рукапісны экзэмпляр згублены. Павятовы пракурор даведаўся пра тое, што рыхтуецца пастаноўка, якая не прайшла цэнзуры, напісанная на забароненай мове.Забарона спектакля моцна кранула пісьменіка, выклікала доўгае творчае маўчанне.
1894 – жаніцьба з Луцыянай Гнатоўскай,якая займалася шытвом у Радашковічах. Да гэтага загадваў у Радашковічах крамай-кааперацыяй.
1897 пагаршэнне здароўя, пераязджае ў Карпілаўку, дзе заняўся садаводствам.
1903-1904гг – прозвішча пісьм з’яўляецца на старонках рускіх,Мінскіх і Віленскіх прагрэсіўных газет (на рус мове пра Бел).
1905г – пералом у жыцці і творчасці , звязаны з рэвал. Пачатак атыўнай літ-най працы, уключаецца ў культурна-асветніцкую работу, захоплены ідэйна-палітычным і нац уздымам.
1906г – “Нн” №3, першае апавяданне на бел мове “Суд”. З гэтага часу – актыўны супрацоўнік першых бел легальных газет “Нн” і “Наша доля”.
1906-1914-самы пленны перыяд
1909-1910-асабліва актыўны, жыве ў Вільні, праца сакратаром,загадчыкам літ.аддзела “НН”.
1910 - пешае падарожжа па Бел.
1912 - пачынаецца спад у творчасці. Прычына: хранічныя хваробы ,вайна, рэвалюцыя. “Бярозка”
1913-студзень1915-пераехаў у Мінск, тэхнічны рэдактар мінскага с\г часопіса “Саха” і часопіса для дзяцей “Лучынка”.
1914г – пераехаў у Мінск, дзе да пач імперыяліст в-ны быў адным з арганізатараў і рэдактарў штомесячных часопісаў “Саха” і “Лучынка”; выдае зб “Васількі”. Становіцца арганізатарам “Таварыстве дапамогі ахвярам вайны”, ставіў спектаклі,
1915-за свой кошт выдаў зборнік “Беларускія жарты”, некалькі с\г брашурак
1918г – хвароба (сухоты горла) вымушае легчы ў мінскі шпіталь, вяртаецца ў Карпілаўку.
1920-на курорце для сухотнікаў у Закапанэ. Вярнуцца на радзіму не здолеў. У газ “Беларусь” друкуе раман “Золата” – адзін з першых твораў буйнога эпічн жанра бел літ.
1921-– выязджае ў Вільню, дзе друкуе“Успаміны”. Выйшла толькі першая частка, якая ахоплівая студэнцкія гады.
24.01-Памер у Віленскім шпітале
Праявіў сябе, як:
навеліст,
фельетаніст,
нарысіст,
спроба стварэння бел.рамана.
выкарыстоўваў мовы:
беларускую,
рускую,
польскую.
Я.Купала пра Ядвігіна Ш.:
Называе Ядвігіна Ш. у ліку тых пісьменнікаў, што на пачатку літаратурнага шляху заахвочвалі яго да мастацкай творчасці.