Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ ст.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.54 Кб
Скачать

Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.

Літ на п20 ст называецца новай літаратурай і яна развіваецца пад знакам нац адраджэння.

Гістарычныя ўмовы к19-п20ст:

-працягваецца паглыбленне нац самасазнання бел народа.

-моцны ўздым літ-грамадскага руху(Цэнтры: Пецярбург-Эпімах-Шыпіла-прызнаны апякун бел.адраджэння, Вільня, Мінск)

-1902 “Круг бел.нар.прасветы”: Луцкевічы, Цетка=>вялі выдавецкую дзейнасць: “Вязанка” Лучыны, “Казкі” Каганца

-На базе культурна-асветніцкіх гурткоў у 1902 заснавана рэвалюцыйная грамада. Потым была перайменавана на 1 зездзе ў БСГ(Браты Луцкевічы, браты Іваноўскія, Цетка).

-Рэвалюцыя 1905-1907 гг. змяніла грамадскае становішча.

-З’явілася некаторая свабода друку. Бел друкаванае слова дабілася легалізацыі, унармавання правапісу

-Вызначальная роля ў арганізацыі культ і літ жыцця належыць г“Наша ніва”(1906-1915, Вільня) “Наша доля”(1.09.1906, Вільня).

-1914 пачылася Першая сусветная вайна=>Узрастае інтэнсіўнасць літ жыцця Бел, узнікаюць выдавецтвы, выходзяць часопісы і газеты, каляндары і літ зборнікі:

Назва выдавецтва

Дзе існавала

Што выдала

“Загляне сонца і ў наша аконцы”

Пецярбург

“Жалейка” Купалы, альманах “Маладая Беларусь”

Прыватнае выдавецтва Грыневіча

Пецярбург

“Адвечная песня” і “Гусляр” Купалы

Выдавецтва пры “Нашай Ніве”

Вільня

“Беларускія календары”, “Вянок” Багдановіча

“Наша Хата”

Вільня

“Палачанін”

“Беларускае выдавецкае таварыства”

Вільня

“Васількі” Ядвігіна Ш.

“Мінчук”

Мінск

-з’яўляецца шмат новых пісьменнікаў, якія адкрылі новую старонку ў гісторыі духоўнай культуры і літаратуры.

-з’яўленне таварыстваў, гурткоў, клубаў, “беларускія вечарынкі”

-1924-пачатак беларусізацыі=>ліберальнае стаўленне да бел.літ

-30я: рэпрэсія і ганьба. Сапсаваны стылі Коласа і Купалы

-У перадкастрычніцкую рэвалюцыйную эпоху з’яўляецца новы тып пісьменніка-гэта выхадзец з працоўнага асяродку, змагар.

- Феномен паскоранага развіцця бел.літ. у первыяд і пасля рэвалюцыі 1905-1907 тлумачыцца цесным зліццем яе з развіццем грамадства, з нац-вызваленчымі ідэямі.

-50-я гг.пад эйфарыяй свабоды партыя імкнецца авалодаць літ.

У 90-я гг 20 ст навукоўцы прыйшлі да высновы аб стварэнні новай перыядызацыі. Бо гэта сістэматызуе літаратуру. Таму што гіст любой навукі ўяўляе сабой пэўную сістэму. У гіст літ гэту ролю адыгрывае перыядызацыя. З’яўленне новай перыядызацыі ў бел літ 20 ст. абумоўлена і падрыхтавана развіццем літ і свядомасцю самога народа.

Былі пастаўлены праблемы:

-стварыць новую фундаментальную гіст. літ

-пазначыць, якімі рухамі рухалася літ, яе заканамернасці.

-уключыць манаграфіч.артыкулы, забароненыя творы

-звярнуць увагу на пісьменнікаў, якія працавалі ў 30-я, 50-я гг

Папярэдняя пераадызацыя не задавальняла таму, што:

-існавала старая метадалогія,

-патрэбны былі новыя падручнікі

-існавала размежаванне на дакастрычніцкую і паслякастрычніцкую літ(бо трэба было падкрэсліць, што ў савецкі перыяд творы былі лепшыя).

-перыяды прывязваліся да пяцігодак

Пры стварэнні новай перыядызацыі былі выбраны новыя падыходы. І яе стваралі аператыўна. Абмяркоўвалася гэта на старонках ч“Літаратуры і Мастацтва”.

Навукоўцы, якія прапаноўвалі свае варыянты перыядызацыі:

-Міхась Мушынскі - прапанаваў у якасці крытэрыя ідэйна-мастацкую, эстэтычную сталасць, жанрава-стылявое, выяўленчае багацце літ. +Улічваць узровень гуманістычнай скіраванасці літ і выразнасць выяўлення яе нац асаблівасці і непаўторнасці.

-Алег Лойка

-Іван Шпакоўскі

-Мікола Мішчанчук

Перыядызацыя паводле Мушынскага:

1 перыяд: 1917-1932: бел.літ развівалася на традыцыях рэалізму, народнасці, на актыўным узбагачэнні вопыту папярэднікаў. Яна мела выразна-акрэслены нац-непаўторны твар. Важным момантам літ-грамадскага жыцця было пленнае супрацоўніцтва і ідэна-творчая барацьба паміж літ аб’яднаннямі “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. Гэты перыяд, як увогуле ўвесь пачатак 20 стагоддзя афарбаваны ў колеры нацыянальна-адраджэнскія, патрыятычныя. Літ рухалася наперад, імкліва набірала моц, пісьменнікам было ўласціва пачуцце сацыяльнага аптымізму, упэўненасці ў будучыні свайго народа, нацыі. У гэты час яшчэ не былі парушаны маральна-этычныя асновы народнага жыцця. Класавы падыход у ацэнцы літ твораў яшчэ не замяніў чалавечы: чалавек для літаратуры быў каштоўны як асоба, а не як прадстаўнік перадавога класа. У аснове “нашаніўскі перыяд”.

2 перыяд: 1956-1955-прыкметнае адступленне бел літ ад ранейшых заваёў: праўдзівасці, народнасці, са значнымі ідэйна-мастацкімі стратамі, адчувальным разбурэннем нац традыцый. У другой палове 30-х і ў к 40-х, п 50-х гг.дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменства. Пад літ фактычна пачынаюць разумець ідэалагічную форму водгуку пісьменніка на грамадскія падзеі часу, ілюстрацыю ў вобразах тых ці іншых паліт установак і лозунгаў. Класавыя крытэрыі ў ацэнцы літ твораў выцясняюць эстэтычныя. Выключэннем у развіцці літ у гэты перыяд з’яўляюцца гады ВАВ. Аднак ужо ў другой палове 40-х гадоў у грамадскім, культ жыцці рэспублікі ўсталеўваецца неспрыяльны клімат. Дамінуюч становішча займае тэорыя бесканфліктнасці

3 перыяд 1956-да н.дз.-глыбокія ўнутраныя супярэчнасці: дэмакратычнае аднаўленне грамадства, робяцца намаганні аднавіць рэчаіснасць. Развіваецца публіцыстыка, лірызацыя прозы. Пачынаецца хваля новага адраджэння. У 70-я першай палове 80-х пачынаецца застой.

Перыядызацыя Мікалая Мішчанчука (у аснове крытэрыі нац адраджэння)

1 перыяд:1900-1928-у аснове нашаніўскі перыяд.Перыяд узлету праўдзівасці, пошукаў стыля эпохі, абвостранай увагі да чалавека пакутніка, пошукаў стылю эпохі

2 перыяд:1931-1983-пошукі магістральнай праблематыкі, агульначалавеч каштоўнасцей, былі відавочныя дасягненні ў творах Мележа, Макаенка. Аднак не было ярка выяўленай нац ідэі.

3 перыяд: Прыкладна з 1983-да канца стагодзя-новы перыяд у развіцці літ. Павышаная цікавасць да грамадскіх праблем, уплыву законаў таталітарнага грамадства на асобу, перыяд пераасэнсавання ранейшых этапаў развіцця літ

Значэнне новага падыходу:

-шлях да паглыблення ў даследванні шляхоў, якімі рухалася літаратура, у спасціжэнні яе найбольш характэрных асаблівасцей і ўнутраных заканамернасцей.

-дапамагала адысці ад спрошчаных, вульгарных сацыялістычных ацэнак і прывязванняў да нейкіх грамадска-палітычных падзеяў(пяцігодкі).

Паэзія: задачы: абуджэнне самасвядомасці. Тэмы беднасці, вясковага убоства (Лучына), але і пратэст супраць прыгнятальнікаў (Гарун). Узмацняецца публіцыстычны пафас. Лірызм (Бядуля). Шырокае выкарыстанне народных матываў. Пачатак бел сентыменталізму (але тэарэтычна неабгрунтаваны). Задача паэзіі ― выразіць стан агульнанароднага ўздыму.

Проза: мела магчымасць шырэй паказць жыцце чалавека. Задача прозы― змяшчаць падрабязную “інфармацыя” пра народ.

Напрамкі развіцця:

1. апрацоўка вусна-паэтычнай творчасці, зварот да фальклору.

2. лірыка-рамантычны.

3. звязаны з развіццем сентыменталізму, як пераходнай стадыі ад фальклора да рэалізму.

4. раэлістычная лінія, найбольш адпавядаў задачам часу.

Паступальны рух прозы. Выхад на новыя рубяжы асэнсавання рэальнасці. Адначасова з рамантызацыяй адчуваецца ўзмацненне інтэлектуальных пошукаў (Ядвігін Ш. “Рабы” ― апрацоўка каляднай песні). Сентыменталізм на Беларусі не меў усеагульнага хараткару, а быў адной з плыняў рэалізму. Героі літаратуры ― падзвіжнікі з народа, прадстаўнікі самых розных сацыяльных груп. Пашыраецца рэалістычны накірунак, адлюстроўваюцца праблемы сучаснасці (ярка ў апавядання Коласа, потым Бядуля (рамантычнае светаадчуванне) і Гарэцкі (працягваў ралістычную лінію Коласа). Паскораны шлях развіцця літаратуры.

Драматургія: беларусы доўгі час глядзелі пастаноўкі не на роднай мове. Але з сярэдзіны 19 ст. ставілася пытанне аб стварэнні нац прафесійнага тэатра. Падмурак для бел драмы складваўся па крупінках. Ранейшыя творы імкнуліся абудзіць ў шляхце спагаду да простага беларуса, то новыя аўтары (Каганец, Ш., Купала, Бядуля, Лейка, Буйло, Аляхновіч, Галубок, Гарэцкі) ігнаравалі саслоўную выбарнасць.

Крытыка і літаратуразнаўства: таксама складаны шлях, але карацейшы. Крытыкі імкнуліся знайсці індывідуальнае ў аутарах. Пік актыўнаці ― 1913-1914 гады.

Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.

Нашаніўскі” ― класічны перыяд развіцця бел літ.

Важная роля для развіцця бел.літ адводзіцца рускамоўнаму друку, калі беларускамоўнага яшчэ не было: г“Северо-Западный край” (1902-1905, Мысоўскага). Большая частка рэдакцыі-перадавыя людзі. Тут дэбютаваў Купала ў 1905 годзе. Тут друкаваліся вершы Цеткі. Газета закрыта за свае рэвалюцыйныя погляды.

Справу нац.вызвалення падтрымлівалі:“Голас правінцыі”, “Голас Беларусі”, “Мінскій курьер”, “Мінскій лісток”, “Мінское слова”. Ядвігін Ш. патрабаваў, каб у рускамоўных газетах была хаця б адна беларускамоўная старонка.

17.10.1905-царскі маніфест “Аб свабодзе слова, друку, сходаў, партый”. З’явілася магчымасць адкрыцця газет.

1.09.1906-1.12.1906- “Наша доля”. 6 нумароў, 4 канфіскаваны. У першым нумары былі змешчаны творы Алаізы Пашкевіч пад псеўданімам “Мацей Крапіўка”. Падбухторванне народу да знішчэння парадку – абвінвачванне. Рэдактар Тухкернс прыгавораны на год зняволення.

10.11.1906-1915-штотыдневая, грамадска-палітычная і літаратурная газета “Наша ніва”. Ініцыятары – кіраўнікі БСГ браты Іван і Антон Луцэвічы. Накірункі дзейнасці: ЛІТАРАТУРН-АСВЕТНІЦКІ і ўласна літаратурны. Рэдактары: Аляксандр Уласаў 1906-1914; Купала 1914-1915. Сакратар-Вацлаў Ластоўскі. “НН” згрупала перадавыя грамадскія сілы, свядомую частку Бел. Там былі не толькі літаратары. У 1909 годзе Багдановіч дасылаў з-за мяжы свае творы і веў перапіску. Менавіта нашаніўцы запрасілі яго прыехаць. У лістах ен прасіў,каб правілі яго мову. У 1912 годзе быў змешчаны яго віншвальны верш “НН”. Дзякуючы “НН” у іншых цэнтрах Беларусі пачалі развівацца выдавецтвы. Выпускаліся серыі бел паштовак з краявідамі, партрэтамі пісьменнікаў, календары з вялікай колькасцю звестак.

У рэдакцыі існавала 2 палаты:

1) верхняя – Луцэвічы, Уласаў, Ядвігін Ш. (нейкі час быў загадчыкам літ. аддзела);

2) ніжняя – Купала, Колас, Бядуля

1913 г. на старонках “НН” адбылася дыскусія паміж Юрыем Верашчакай( “Сплачвайце доўг” (Вацлаў Ластоўскі) і Янкам Купалам(“Чаму плача песня наша”). Дыскусія мела станоўчы сэнс, бо мэтай было капанне новага рэчышча для бел літаратуры, выпрацоўка новых крытэрыяў, падыходаў да развіцця бел.літ.. Сутнасць дыскусіі была ў тым, што Верашчака гаварыў, што бел.літ зацыклілася на сацыяльных бядотах, прыводзячы вершы Купалы, Коласа. Па словах Верашчакі, чытач павінен звяртацца да твораў і чытаць не толькі сумнае, аднак і красу. Аданк, і Купалы і ў Коласа гэтага перыяду была адлюстравана прыгажосць. У Купалы гэтая прыгажосць больш рамантычная, а ў Коласа-рэалістычная. Аднак галоўнай іх тэмай была тэма сацыяльных нягод. Хаця і Ластоўскі быў праваў, аднак і Купала праў у тым, што пакуль не абудзецца свядомасць беларусаў іх цяжка будзе прыцягнуць да красоўтаў. Бо іх жыцце звязана з набыццем правоў. Ластоўскі праў у тым, што трэба ўзбагачаць літаратуру новымі формамі. Ен хацеў засяродзіць увагу на ўнутраным свеце селяніна, абысці агульнае адлюстраванне. Палеміка прыцягнула ўвагу пісьменнікаў і сведчыла пра высокую рамку, што ставілі перад сабой бел.пісьменнікі.

Выснова: Бел.літ у нашаніўскі перыяд развівалася ў агульнаеўрапейскім, агульнасусветным кантэксце.. Пісьменнікі стваралі літ.мову.