Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-1 (Раздрукаваць, вывучыць і мець с сабо...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
194 Кб
Скачать
☆

Пытанні

для паўтарэння і засваення вывучанага матэрыялу:

1. Калі і ў якой форме ўзніклі першыя дзяржавы на тэрыторыі Усходняй Еўропы? Назавіце самыя буйныя з іх. 

2. Назавіце першыя дзяржавы (княствы) на тэрыторыі Беларусі. Чым гісторыкі пацвярджаюць іх існаванне?

3. Раскажыце пра этнагенез (паходжанне) беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Растлумачце тэрмін “сімбіёз”.

4. Што вы ведаеце пра шлях “з вараг у грэкі”, якой была яго роля ў станаўленні ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.

5. Дайце характарыстыку органаў кіравання першых дзяржаў і іх функцый. Растлумачце тэрміны: “пасаднік”, “тысяцкі”, “дружына”

6. Кіеўская Русь і Полацкае княства – калі яны ўзніклі і ў якіх адносінах знаходзіліся на першым этапе свайго існавання ў ІХ – Х стст.?

7. Раскажыце пра ўзаемаадносіны Полацка, Ноўгарада і Кіева у 980-х гг. Што вы ведаееце пра Рагвалода і Рагнеду?

8. Які інасказальны сэнс (пра палітычнае развіццё Полацка) уклаў летапісец у паведамленне пра замах Рагнеды на жыццё Уладзіміра. Чаму Уладзімір не забіў непакорную палачанку, а наадварот (зрабіў “падарунак” полацкаму Вечу) аднавіў старажытную полацкую княжацкую дынастыю?

9. Раскажыце пра полацкую княжацкую дынастыю. Назавіце імены яе прадстаўнікоў і даты іх кіравання княствам.

10. Што вы ведаеце пра дзейнасць полацкіх князёў Ізяслава і Брачыслава?

11. Герцыке і Кукенойс – што гэта і што можна пра іх расказаць.

12. Раскажыце пра перыяд росквіту Полацкага княства і пра дзейнасць князя які кіраваў у гэты перыяд.