Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-1 (Раздрукаваць, вывучыць і мець с сабо...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
194 Кб
Скачать
☆

Феадальная раздробленнасць на тэрыторыі Беларусі (хіі – сярэдзіна хііі ст.)

Феадальная раздробленнасць – гэта заканамерны этап у развіцці першых дзяржаўных утварэнняў які выяўляецца ў раздзяленні іх тэрыторый, пад уздзеяннем эканамічных, геаграфічных і этнічных прычын, на больш дробныя ўдзельныя княствы. У перыяд з  пачатку ХІІ ст. першадзяржаўныя утварэнні, што існавалі на Беларусі – Полацкае, Тураўскае і інш. – раздрабіліся на дробныя ўдзельныя княствы. Апошнія, на гэтым этапе, выступалі ў якасці асобных адміністрацыйных і гаспадарчых адзінак. Яны мелі сваё кіраўніцтва (князя, дружыну, або нават і сваё веча) якія вырашалі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі дадзенага рэгіёна.

Феадальная раздробленасць гэта заканамерны і прагрэсіўны этап у гісторыі феадальнага этапу развіцця грамадства. Яго наяўнасць сведчыць пра тое, што феадальны спосаб вытворчасці поўнасцю ўсталяваўся і перамог ранейшае шматукладнае грамадства. Асобныя землі ўжо дасягнулі такога ўзроўню развіцця пры якім мясцовыя князі мелі дастаткова сродкаў што маглі самі наймаць сваё войска (дружыну) і самі  эксплуатаваць насельніцтва свайго рэгіёна, а таксама ўступаць у суперніцтва з вялікім Полацкім, Тураўскім, ці інш. князем.

Феадальная раздробленнасць на полаччыне пачалася ў пачатку ХІІ ст. (з часу смерці Усяслава Чарадзея ў 1101 годзе). Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Давыдам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем). Найбольш буйное княства – Полацкае – дасталася Барысу, Менскае – Глебу. Менавіта з гэтых часоў і на тэрыторыі Полаччыны пачынаецца перыяд феадальнай раздробленнасці. Гісторык В. Ракуць налічыў усяго 26 княстваў на землях сучаснай Беларусі ў перыяд феадальнай раздробленнасці.

Раздробленасць на беларускіх землях

(удзелы Полацкай зямлі ў ХІІ ст.)

Даведка: (узята: Ракуць В. Карта як крыніца гістарычных ведаў // БГЧ, №1, 2000, с.64.)

Полацкая зямля

Тураўская зямля

Панямонне

Іншыя княствы

1.Полацкае

2.Менскае

3.Ізяслаўскае

4.Віцебскае

5.Лукомскае

6.Друцкае

7.Лагожскае

8.Віленскае

9.Кукенойскае

10.Герцыкскае

1.Тураўскае

2.Пінскае

3.Слуцкае

4.Клецкае

5.Нясвіжскае

1.Гарадзенскае

2.Наваградскае

3.Ваўкавыскае

4.Слонімскае

5.Дайноўскае

(каля г .Ліда)

1.Мсціслаўскае

2.Свіслацкае

3.Берасцейскае

4.Кобрынскае

5.Гальшанскае

6.Крэўскае

Усяго: 26 княстваў (на землях сучаснай Беларусі)

Феадальная раздробленнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя рысы. Хоць яна і была прагрэсіўным этапам у развіцці першых дзяржутварэнняў (княстваў), але іх ваенная моц падчас яе значна слабела. Былі і іншыя складанасці – суперніцтва асобных удзельных князёў паміж сабой. Яна часам прыводіла да спрэчак і крывавых боек паміж імі. Тым не менш вядома што Полацкая зямля, асабліва на першым этапе феадальнай раздробленнасці, захоўвала цэласнасць і абаранялася ад знешніх праціўнікаў супольнымі сіламі. Аб гэтым сведчыць паход князёў Усяславічаў на балтыйскае племя земгалаў у 1106 г. хоць ён, нажаль, і не завяршыўся перамогай. Пацверджаннем адінства Полаччыны была і ўпартая барацьба адносна невялікага Менскага ўдзельнага княства з Кіеўскай Руссю якое узначальваў Глеб Менскі. Наўрад ці ён змог бы паспяхова ваяваць без падтрымкі іншых полацкіх удзелаў.

Увогуле Глеб Усяславіч Менскі быў найбольш яркім з палітычных кіраўнікоў удзельных княстваў Полацкай зямлі Ён праводзіў асабліва актыўную палітыку па ўмацаванні свайго княства. Гэта выклікала незадаволенасць Кіева. Тым больш што Менскае княства, у асноўным, размяшчалася на этнічных дрыгавіцкіх землях, а яны, як вядома, падпарадкоўвалася Кіеву. Войны Кіева і Менска скончыліся палонам Глеба і яго смерцю, відавочна, прымусовай, у Кіеве ў 1119 г.. Але гераізм кіраўніка будучага сталічнага, для сучаснай Беларусі, горада Мінска, сапраўды уразіў летапісцаў. Яны распавялі пра яго пераможныя паходы на Слуцк, Гародню і Смаленск, якія ў той час належалі Кіеўскай Русі, даволі падрабязна.

Нягледзячы на раздробленасць Полацкай зямлі, відаць з-за таго што паміж Усяславічамі не было крывавых боек, як гэта вядома з гісторыі перыяду феадальнай раздробленнасці ў Кіеўскай Русі, звонку, на полаччыну, паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт полацкіх валадароў не давалі спакою паўднёварускім князям.

У 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў, запатрабаваў (прыказным тонам) каб палачане далі войскі для барацьбы кіеўлян з полаўцамі, што абурыла полацкіх князёў. Яны адмовілі Мсціславу тым жа тонам і той-жа манерай што пачулі ад яго. “Ты с Боняком Шелудяком здравствуйте оба и управляйтесь сами, а мы имеем дома что делать” – адказалі палачане. Пакрыўджаны Мсціслаў, пасля перамогі над полаўцамі, сабраў велізарную кааліцыю войскаў, дзе былі прадстаўлены практычна ўсе землі Кіеўскай Русі (і нават некаторыя беларускія землі: клецкі і гарадзенскі князі са сваімі дружынамі) падышоў да Полацка. Полацкае Веча, не змагло арганізаваць абарону і вымушана была аддаць Мсціславу (у палон) яго крыўдзіцеляў – прадстаўнікоў дынастыі полацкіх князёў. У выніку ўвесь радавод – князі Расціслаў, Святаслаў, Васіль, Іван, Давыд, былі схоплены і разам з сем'ямі высланы ў Візантыю. Там яны ў якасці военачальнікаў змагаліся на тэрыторыі Малой Азіі з арабамі (сарацынамі). Жывымі засталіся Васіль ды Іван, якія ў 1138–1139 гг. вярнуліся на радзіму.

У 1229 г. вядома што Полацк разам са Смаленскам удзельнічаў у перагаворах з крыжакамі аб гандлі па р.Заходняя Дзвіна вынікам чаго было падпісанне дагавора, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай “Смаленская праўда”. Былі і іншыя падзеі якія, тым не менш усё часцей былі звязаны з барацьбой беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі.

 (Пытанне – 3):