Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Установа адукацыі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
57.56 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Зацвярджаю

Рэктар

УА “ Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

-------------------------- Ю.П.Бондар

------“------------------ 20--------г.

Рэжысура свят

Праграма дзяржаўнага экзамена па спецыяльнасці 1-17 01 05-01

“ Рэжысура свят” ( па напрамках ) Напрамак спецыяльнасці

1-17 01 05-01 Рэжысура свят ( народныя ).

Мінск

БДУКМ

2014.

Праграму распрацавалі:

П.А. Гуд, прафесар, кандыдат гістарычных навук

А.Г. Фядотаў, дацэнт

Рэкамендавана прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады УА “ Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” ( пратакол № ад )

Адказны за рэдакцыю -

Адказны за выпуск – П.А.Гуд

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА.

Сучасныя працэсы станаўлення і развіцця духоўнай культуры беларускага грамадства вылучаюць у якасці адной з важнейшых задач стварэнне аптымальнай сістэмы падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў.

Дзейнасць будучых рэжысёраў, якіх рыхтуюць на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў для работы у галіне святочнай культуры, патрабуе ад іх дасканалых ведаў, уменняў і навыкаў у розных аспектах распрацоўкі і ўвасаблення свята, глыбокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі.

Высокія патрабаванні, якія дэтэрмініраваны практыкай сучаснага развіцця асобы і грамадства, ставяць перад праграмай дзяржаўнага экзамена па рэжысуры свят задачу высвятлення сістэмы творчых і арганізацыйных ведаў студэнтаў як базавай асновы іх далейшай практычнай дзейнасці, выяўлення здольнацей выпускнікоў інтэграваць веды, назапашаныя на працягу пяці гадоў навучання па спецыяльных дыцыплінах.Змест праграмы распрацаваны на аснове дзяржаўных адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі, у адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі дысцыплін вучэбных планаў.

Менавіта таму ў змест дзяржаўнага іспыту ўключаны пытанні па шэрагу прадметаў спецыяльнасці, неабходных для эфектыўнай дзейнасці ў галіне свят: рэжысуры свят,беларускім народным гульням, рэжысуры традыцыйнага абрада, асновам режысуры і майстэрства акцёра, асновам драматургіі і сцэнарнага майстэртва, традыцыйнай святочнай культуры беларусаў, мастацка-дэкаратыўнаму вырашэнню свята, музычна-шумавому вырашэнню свята, пластыка-харэаграфічнаму вырашэнню свята, тэхналогіі стварэння свята.

Дзяржаўны экзамен па рэжысуры свят праводзіцца ў форме вуснага адказа студэнта на пытанні білетаў па творчаму, матэрыяльна-тэхнічнаму, арганізацыйнаму і фінансаваму забеспячэнню святочных дзей рознай тэматычнай і жанравай накіраванасці. Студэнт можа адказваць на пытанні білетаў, грунтуючыся на аснове распрацаванага ім асабіста рэжыёрскага праэкта дыпломнага свята.

На здачу дзяржаўнага экзамена кожнаму студэнту адводзіцца да 30 хвілін. Для ўдакладнення экзаменацыйнай адзнакі студэнту членамі ДЭК могуць задавацца адпавядаючые праграме дадатковыя пытанні. Вынікі здачы дзяржаўнага экзамена агалошваюцца ў той жа дзень пасля афармлення адпаведных пратаколаў.

ЗМЕСТ.

Раздзел I “ Асновы драматуріі і сцэнарнае майстэрства”

Тэма 1. Драма як род літаратуры.

Паняцце “ драма”. Прадмет драмы. Драма як род літаратуры. Спосабы адлюстравання сацыяльных праблем і вырашэння канфліктных сітуацый. Тэма як праблема. Ідэя як філасофскае асэнсаванне і вобразнае бачанне твора. Жанры і паджанры драматургіі..

Тэма 2. Канфлікт у драматургічным творы.

Паняцце “ канфлікт” і канфліктная аснова . Канфлікт знешні і ўнутраны. Вызначэнне ідэй двух супрацілеглых груп дзеючых асоб як аснова для вырашэння знешняга канфлікта п”есы, інсцэніроўкі. Вызначэнне лініі дзеі і лініі супрацьдзеі Расстаноўка дзеючых сіл па канфлікту. Канфлікт як спосаб выражэння асабістых адносін, распрацаваных рэжысёрам у сістэме вобразаў.

Тэма 3. Сцэнарна-рэжысёрскі ход, яго функцыі ў сцэнарыі свята

Сцэнарна-рэжысёрскі ход як прыём, які аб”ядноўвае разрозненыя часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае. Віды сцэнарна – рэжысёрскага хода. Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода.

Тэма 4. Элементы драматургічнай кампазіцыі сцэнічнага твору.

Архітэктоніка як спосаб кампазіцыйнай пабудовы тэмы, канфлікта. Паняцці “ экспазіцыя”, “ пралог”,“ развіццё дзеі”, “ кульмінацыя”, “ спад дзеі”, “ апафеоз”, “ фінал”, “ эпілог” і іх задачы ў кампазіцыйнай пабудове твора.

Тэма № 5. Пераклад празаічнага твору, вершаванай формы, дакументальнага матэрыялу н а мову сцэнічнага дзеяння.

Рэжысерская трактоўка літаратурнага твору. Увасабленне канфлікту ў выглядзе дыялогу дзеючых асоб і рэмарак аўтара. Межы рэжысёрскай свабоды падчас работы над аўтарскім тэкстам. Захаванне аўтарскай задумы пры неабходнасці стварэння новай кампазіцыйай пабудовы твора. Трансфармацыя апісальнай прозы ў дзеянне. Выкарыстанне вобразнасці замест ілюстрацыі. Вызначэнне тэмы, ідэі, звышзадачы, падзейнага раду. Характарыстыка персанажаў. Вызначэнне кола прапанаваных абставін твору і кожнага персанажа. Пабудова ланцужка падзей (скразная дзея).