
- •Класавы тэрор
- •Цыт. Паводле: Colley м. S. More Than a Grain.,. P. 212. 216.
- •Ilpa 37 000 нямецкіх яўрэяў гл.: Evans r. J. The Third Reich in Power. P. 15. Гл. Такеама: Longerieh p. Politik der Vemichtung... S. 126.
- •I ў Сталіна з’явілася магчымасць усталяваць кантроль над
- •Ілішнт аильных уводзін V гісторыю савецкіх органаў дзяржбяспекі г.М.: Andrew с., Gordlevsky о. Kgb...; Dziak j. Chekisty: a History of t he kgb.
- •33 Цыт. Наводле: Haslam j. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 129. Пра пагрозу Бухарына гл.: Kuromiya 11. Stalin. P. 83.
- •З’ездзе 1934 г. („з'ездзе пераможцау”), былі расстраляны 98. Усяго ж „чыстка” ўзброеных сіл, дзяржаўных інстытутаў і кампартыі забрала амаль 50 тыс. Жыццяў37.
- •4Г Гэтыя карныя акцыі пямецкай паліцыі разглндагоцца ў раздзслах 6 і 7.
- •“ Slronski н. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie...
- •Варые гТастарпак праводзіць гэтую думку ў снаім рамане „Доктар
- •3. Нацыянальны тэрор
- •11 I кольский в. М. Репрссивпа діялыіість органів державноі беапегсй
- •1 Верасня 1939 г. Вермахт атакаваў Польшчу на ўсім праця- гу мяжы, скарыстаўшы для гэтага жывую сілу і зброю анекса- ваных Аўстрыі і Чэхаславакіі. Гітлер пачаў сваю вайну.
11 I кольский в. М. Репрссивпа діялыіість органів державноі беапегсй
’ I'Р и Украіні. С. 337; Stronski 11. Represje stalinizmu wobec lud- nosci polskiej na Ukrainie... S. 227. Падрабязней пра Баліцкага гл.: 111ііі і она л Ю., Пристайко В,, Золотарьов В. Всеволод Валицький.
С. (>9-74. Падобпы лес чакаў Станіслава Касіёра, былога першага
л!ф,ттра ЦК КП(б)У, які быў палякам. Як і Валіцкі. сн таксама пдыграу клточавуто ролю ў йрацэсе рэалізацыі палітыкі галадамору у I О!!:', г., а па.нктг таксама быў расстраляны як польскі хппіён.
арганізацыя вайсковая" арудавала ў Савецкім Саюзе з самага пачатку і пранікла не толькі ў камуністычную партыю, але і ў структуры Чырвонай Арміі, ды НКУС. Яе нябачнасць, даводзіў Яжоў, тлумачылася акурат яе ўсюдыіснасцю: агенты ПАВ займалі самыя высокія пасады і мслі магчымасць эфектыўна пакрываць сябе і сваю дзейнасць9.
жніўя 1937 г. Яжоў выдаў загад № 00485. які ўпаўнаважваў НКУС на поўную ліквідацыю незакранутай дагэтуль шырокай дыверсійна-паўстанцкай сеткі ПАВ і асноўных людскіх кантыншентаў польскай разведкі ў СССР”. Хоць загад Ny 00485 быў выдадзены зусім неўзабаве пасля пачатку „кулацкай аперацыі, ён значна радыкалізаваў тэрор. У адрозненне ад загаду No 00447, які быў накіраваны супраць блізкароднасных катэгорый ворагаў, акрэсленых — прынамсі таарэтычна — паводле класавых матываў. загад № 00485 абвяшчаў „ворагамі народа” пэўную нацыянальную групу. Праўда. „кулацкі” загад датычыў яшчэ крымінальнікаў, а таксама нацыяналістаў і ўсялякіх іншых „антысавецкіх элементау”. Але ён усё ж хоць у асноўных рысах спавядаў класавы падыход. Кулацтва як група прынамсі магло быць апісана ў марксісцкіх тэрмінах. Варожасць жа да савецкай улад з боку цэлых нацыянальных груп унутры Савецкага Саюза была чымсьці новым. Гэта выглядала як адыход ад аднаго з асноватворных палажэнняў савецкай ідэалогіі — сацыялістычнага братэрства народаў СССР10.
У гэтыя гады, калі асаблівую папулярнасць мела ідэя Народнага фронту, міжнародны ўплыў СССР вельмі залежаў ад яго іміджу шматнацыянальнай дзяржавы. Маральная перавага Савецкага Саюза ў вачах еўрапейцаў, занепакоеных трыумфам фашызму і нацызму, а таксама чарнаскурых жыхароў амерыканскага ІІоўдня, якія пакутавалі ад расавай дыскрыміттацыі, грунтавалася на яго здольнасці паказаць прыклад пазітыўных міжнацыянальных адносін. Так, у папулярным савецкім тэлефільме ,,Цырк’ які выйшаў на экраны ў 1936 г., галоўнай гераіняй была амерыканская цыркачка,
’ Больш д.тгалізаканыя развагі пра вьттокі иольскай аперацыі гл. у: Рубльов О.. Репринцев Б. Репресіі проти поляків в Украіні у 30-ті роки. С. 126; Paezkowski A. Poiogne. la „nation etmemie". P. 400; a таксама: Stronski H. Represje stalinizmu woboc ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 220.
Тэкст загаду N<_> 00485 гл. v: Ленинградский мартиролог. 1937-1938.
С.454-456.
якая, нарадзіла чарнаскурае дзіця, знаходзіць у Савецкім Саюзе прытулак ад расізмуа.
Інтэрнацыяналізм у СССР быў не пустым гукам, таму этнічныя забойствы сталі шокам для савецкай сістэмы. Самі супрацоўнікі НКУС мелі надзвычай разнароднае этнічнае паходжанне, таму і яны спавядалі своеасаблівы інтэрнацыяналізс. Калі ў 1936 г. пачаліся паказальныя працэсы, у вярхах ККУС пераважалі акурат прадстаўнікі савецкіх нацыянальных менгшасцяў, перш за ўсе яўрэі. Каля 40% старшага начальніцкага складу НКУС былі яўрэямі па пашпарце. Сярод камісараў НКУС іх было больш за палову. У тагачаснай атмасферы яўраі больш чым хто мслі падставы процістаяць палітыцы нацыянальнага пераследу. Мабыць, улічваючы падобныя асцярогі начскладу НКУС, Яжоў разаслаў спецыяльнае пісьмо пад назвай „Аб фашысцка-паўстанцкай, шпійнскай, паражэнцкай і тэрарыстычнай дзейнасці польскай разведкі ў СССР, у якім запэўніваў, што ставіцца мэта пакараць шпіёнаў, а не прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнасці. На трыццаці старонках гатага пісьма выкладалася тэорыя Яжова, ужо даведзенаяда ведама Цэнтральнага Камітэта і Сталіна. Пра тое, што “Польская арганізацыя вайсковая” ўвайшла ў кантакт з іншымі шпіёнскімі цэнтрамі і ўкараніла сваіх агентаў ледзьве не ва ўсе савецкія установы.
Нават калі ідэя наконт глыбокага ўкаранення польскай шпіёнскай сеткі ў савецкія ўстановы была пераканаўчай для Яжова і Сталіна, то яна не давала доказнай базы для паасобных арыштаў. У Савецкім Саюзе проста не было нічога, падобнага на польскую змову. У супрацоўнікаў НКУС было надта мала зачэпак. Нават пры вельмі вялікім старанні сувязь паміж Польшчай і падзеямі ў Савецкім Саюзе было б вельмі цяжка даказаць. Дзве самыя відавочныя групы польскіх грамадзян у СССР – дыпламаты і камуністы – яўна не пасавалі для масавай чысткі. Лепшыя часы полськага шпіянажу ў Савецкім Саюзе даўно мінулі, і органам НКУС было вядома літаральна ўсё наконт адпаведных намаганняў палякаў у канцы 1920 – пачатку 1930-х г. Праўда польскія дыпматы ўсё
Ini'i.i тчсалысі нрыкладаў прыводзяцца ў: Gilmore G. Defying
f Ь ч и-...
Ivirov N., lioginskii A, The „Polish Operation” of the NKVD. P. 154; IIіі;чі’п.гкпіі П. M. Репресйнна діяльніеть органів державно! без- іігі.іі (ЧЧ'Р н Украіні. С. 105. Колькасны склад нрадстаўнікоў
.11іі.п111:і hi, 1П.1Х мопшасцяў у апараце НКУС прыводзіцца ніжэй v
і ігі.іім |іа.(4..:<‘.'іі‘.
яшчэ спрабавалі збіраць разведвальную інфармацыю. Але яны былі абаронены дыпламатычным імунітэтам, іх было мала, і да таго ж усе яны ўжо знаходзіліся пад савецкім назіраннем. Па большай частцы, у 1937 г. іх больш хвалявала не наладжванне кантактаў з савецкімі грамадзянамі (такія кантакты былі б пагібельныя для апошніх), а тое, як самім паводзіць сябе ў выпадку магчымага арышту, Яжоў казаў Сталіну, што галоўны „касцяк шпіёнаў і антысаветцкіх элементаў у СССР” утвараюць палітычныя эмігранты. Многія вядучыя польскія камуністы на той час ужо знаходзіліся ў СССР, і многія з іх былі ўжо мёртвыя. Са ста членаў ЦК Камуністычнай партыі Польшчы 69 былі расстраляны ў Савецкім Саюзе. Большасць астатніх сядзелі ў польскіх турмах, і да іх ніяк нельга было да- цягнуцца, У любым выпадку, польскіх камуністаў, якіх можна было абвінаваціць у шпіянажы, было занадта малаі3.
Акурат таму, што ніякай ольскай змовы не было, органам НКУС не заставалася нічога іншага, як пераследаваць савецкіх палякаў і іншых саветцкіх грамадзяй, звязаных з Польшчай, польскай культурай ці рыма-каталіцызмам. „Антыпольская аперацыя” на практыцы вельмі хутка набыла чыста этнічны характар а магчыма, такой яна і планавалася з самага пачатку. Ліст Яжова даручаў распачаць арышты нацыяналістычных элементаў і членаў ПАВ, але іх яшчэ трэба было выкрыць. Тым часам памянёныя катэгорыі былі настолькі расплывістыя, што супрацоўнікі НКУС маглі падагнаць пад іх любога, хто меў польскае паходжанне ці нейкую сувязт з Польшчай. Нкусаўцы, якія хацелі засведчыдь сваю стараннасць» і пільнасць, павінны былі адкінуць пераборлівасць у арыштах. Папярэднія захады Баліцкага супраць палякаў пакінулі кола падазроных, якога магло хапіць на некалькі чыстак, алс гэтага было яўна недастаткова. Ініцыятыву мусілі ўзяць на сябс мясцовыя супрацоўнікі НКУС -- і цяпср гэтая ініцыятыва заключалася не ў пералапачванні картатэк, як у ходзе „кулацкай аперацыі”, а ў фабрыкацыі новых дакументаў. Адзін з маскоўскіх начальнікаў НКУС зразумеў сутнасць новай аперацыі: на яго ведамства ўскладалася задача „цалкам
u Пра „шпіёнаў” гл.; Kuromiya Н. Stalin. P. 118. Пра паводзіны польских дыпламатаў гл.: Snyder Т. Sketches from a Secret War.., P. 121- 127. Пра лёс членаў ЦК КПП гл.: Kieszczyhski L. Kepresje wobec kadry kierowniezej KPP. S. 198. Вельмі каштоўная крыніца пра існа- ванне польскіх камуйістаў у СССР — - кніга Цзліны Будзыньскай: Budzynska С. Strz^py rodzinnej sagi.
Ддддддддддддддддддддддддддддд с.131
перагледжаныя іх падначаленымі. За адзін дзень яны маглі ўхваліць да дзвюх тысяч смяротных прысудаў. „Альбомны метад" ствараў бачнасць разгляду спраў вышэйшым савецкім кіраўніцтвам. На самай справе лёс кожнай ахвяры вырашаўся следчым, а потым больш ці менпт аўтаматычна зацвярджаўся16.
Біяграфічныя звесткі ператвараліся ў смяротныя прысуды, сувязь з польскай культурай і рыма-каталіцызмам рабілася доказам удзелу ў міжнародным шпіянажы. Людзі асуджаліся за самыя нязначныя праявы „злачынства’ — дзесяць гадоў у ГУЛагу за валоданые ружанцам, расстрэл за недавытворчасць цукру. Дробных дэталяў штодзённага жыцця было дастаткова для складання даведкі, унясення яе ў альбом, зацвярджэння подпісам, вынясення прысуду, пускання кулі ў патыліцу, пахавання ў брацкай магіле. Праз дваццадь дзён, г. зн. праз два „альбомныя цыулы”, Яжоў дакладваў Сталіну, што ў ходзе „польскай аперацыі” ўжо праведзена 23 216 арыштаў. У адказ Сталін выказваў свае захапленне: „Вельмі добра! Капайце і вычышчайце і надалей гэтую польска-шпіёнскую гразь. Знішчайце яе ў інтарэсах СССР’’17.
На ранніх этапах „польскай аперацыі” многія арышты рабіліся ў Ленінградзе, дзе НКУС мела разгалінаваную структуру і дзе ў абсягу дасягальнасці былі тысячы палякаў. Горад быў традыцыйным месцам пасялення палякаў з часоў Расійскай імперыі.
Гэтыя раннія арышты зруйнавалі жыцдё маладой ленінградкі польскага паходжання Яніны Юрэвіч. Наймаладзейшая з трох сясцёр, яна была вельмі прывязана да старэйшай сястры Марыі. Марыя закахалася ў маладога чалавека на імені Станіслаў Выганоўскі, і яны ўтраіх, разам з малой Янінай, хадзілі на шпацыр. У 1936 г. Марыя і Станіслаў узялі шлюб. Яны былі шчаслівай парай. Калі ў жніўні 1937 г. Марыю арыштавалі, яе муж, здавалася, ведаў, што гэта азначае. „Я cvстрэнуся з ёю пад зямлёй”, — сказаў ён. Станіслаў пайшоў у міліцыю, каб навесці даведкі, і быў арыштаваны сам. У верасні НКУС наведаў з вобыскам родны дом Юрэвічаў, канфіскаваў усе польскія кнігі і арыштаваў другую Янініну сястру Альжбэту. Яе, Марыю і Станіслава расстралялі стрэлам у патыліцу і пахавалі ў брацкай магіле. Калі маці Яніны звярнулася ў
1Й Петров П., Рогинский А. В. „Польская операция” НКВД 1937-
it. С. 28; Werth N. La terreur... P. 294.
17 Цыт. паводле: Наумов Л. Сталин и ІІКВД. С. 299-300. Канкрэтныя ирыклады рэпрэсій гл. у: Stronski Н. Represje stalinizmu wobec lud- nosci polskiej na Ukrainie... S. 223. 246.
міліцыю даведацца пра іх лёс, ёй далі тыповы адказ: яе дочкі і зяць атрымалі „дзесяць гадоў без права перапіскі”. Паколькі
такі прысуд сапраўды быў адным з двух магчымых варыянтаў, людзі верылі і спадзяваліся. Многія з іх песцілі гэтыя надзеі на працыягу дзесяцігоддзяў18.
Людзі накшталт Юрэвічаў, якія не мелі ніякага дачынення да польскага шпіянажу ў любой яго форме, былі „граззю”, пра якую гаварыў Сталін. Падобны лёс выпаў на долю маладога ленінградскага студэнта Ежы Макоўскага і яго сваякоў. Ежы і яго браты былі амбіцыйнымі маладымі людзьмі, якія хацелі
Зрабіць у Савецкім Саюзе кар’еру і спраўдзіць мару нтябожчыка- бацькі, які бачыў іх выдатнымі спецыялістамі ў сваёй справе. Ежы, наймаладзейшы з братоў, марыў стаць суднабудаўніком. Ён вучыўся разам са сваім братам Станіславам. Аднае раніцы іх пабудзілі нкусаўцы, якія прыехалі па Станіслава. Хоць Станіслаў спрабаваў супакоіць малодшага брата, ён так хваляваўся, што ніяк не мог завязаць шнуркі на чаравіках. Гэты быў апошні раз, калі Ежы бачыў свайго брата. Праз два дні арыштавалі другога брата Уладыслава. Неўзабаве Станіславаі Уладыслава Макоўскіх расстралялі. Яны былі двума з 6597 жыхароў Ленінградскай вобласці, якія сталі ахвярамі “польскай аперацыі”. Іх маці сказалі звычайную хлусню, маўляў, яе сыны адпраўлены ў ГУЛаг без права перапіскі. Трэці брат, Яўген, які хацеў быць спеваком, цяпер мусіў пайсці на завод, каб падтрымаць сям’ю. Праз нейкі час ён захварэў на сухоты і памёр.
Руская паэтка Ганна Ахматааа, якая тады жыла ў Ленінградзе, пад час вялікага тэрору страціла ў ГУЛагу свайго сына. Пазней яна напісала пра „бязвінную Русь”, якая курчылася “пад крывавымі ботамі катаў і пад шынамі чорньтх марусь”. “Бязвінная Русь” была шматнацыянальнай краін, Ленінград быў касмапалітычным горадам, аднак яго нацыянальныя мепшасці траплялі ў групу найвялікшай рызыкі. У 1937-1938 г. у Ленінградзе было арыштавана ў 34 разы болып палякаў, чым савецкіх грамадзян іншых нацыянальнасцяў. Амаль усім арыштаваным палякам выносіўся смяротны прысуд: 89%, асоб, асуджаных у Ленінградзе ў ходзе „польскай аперацыі”, былі расстраляны — як правіла, на працягу 10 дзён
ІІр.і ( ям’ю Юровічаў гл.: GlQbocki Н.. Pierwszy narod ukarany... :: п.;; 166.
С11 >. 11 * v I iv 11 j I) Млкоўскіхгл.: Gl^bocki H. Pierwszy narod ukarany... S. 1.66 -
. “ •'Ii<ih:i 6597 ахвяр іірыводзіцца у: Петров Н., Рогинский А. Б.
ь.'п.п.іііі операция” НКВД 1937—1938 гг. С. 168.
пасля арышту. Гэта было толькі крыху горш, чым становішча палякаў у іншых рэгіёнах Савецкага Саюза: у сярэднім па СССР былі расстраляны 78% арыштаваных пад час „польскай аперацыі’*. Астатнія. вядома, не вызваляліся, а адпраўляліся ў ГУЛаг на тэрмін ад васьмі да дзесяці гадоў'-11.
Ленінградцы і палякі ў той час нічога не ведалі пра гэтую статыстыку. Быў толькі страх перад ранішнім стукам у дзверы і выглядам турэмных фургонаў, якія называлі „чорнымі марусямі”, „душагубкамі” ці „чорнымі вараткамі”. Як успамінаў адзін паляк, людзі штоночы клаліся спаць, не ведаючы. прачнуцца яны заўтра ад сонечнага святла ді ад гуку чорнага варанка. Індустрыялізацыя і калектывізацыя расцерушыла палякаў па ўсім Савецкім Саюзе. Цяпер яны проста знікалі са сваіх заводаў, казармаў ці дамоў. Вось адзін прыклад з тысячы: у сціплым драўляным доме ў Кунцава — тады невялікім гарадку на захад ад Масквы — жылі некалькі кваліфікаваных рабочых, у тым ліку польскі механік і польскі металург. Першага ўзялі 18 студзеня, другога 2 лютага 1938 г., абодвух расстралялі. Трэцяя ахвяра „польскай аперацыі” ў Кунцве — Яўгенія Бабушкіна — не была нават полькай. Яна была таленавітым спецыялістам у галіпе арганічнай хіміі, не мела аніякай непрыхільнасці да савецкай улады. Але яе маці ў свой час працавала хатняй работніцай у кватэры польскіх дыпламатаў, таму Яўгенію таксама расстралялі21.
Большасць савецкіх палякаў, аднак, жылі не ў гарадах РСФСР, такіх, як Ленінград ці Кунцава, а на тэрыторыі Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны па землях, дзе гісторыя польскага насельніцтва налічвала сотні гадоў. У XVII-ст. гзтыя землі былі часткай Рэчы Паспалітай. У ХТХ ст., калі яны адышлі да Расійскай імперыі, палякі страцілі тут сваё прывілеяванае становішча і ў многіх выпадках былі асіміляваны навакольным украінскім і беларускім насельніцтвам. Часам, аднак, асіміляцыя ішла ў іншым кірунку — частка беларусаў і ўкраінцаў былі схільныя лічыць польскую мову мовай асветы і культуры і на гэтай падставе адносілі ся-
'м Ilic М. The Great Terror in Leningrad... P. 1522.
Пра боязь „чориых варанкоў” гл.: Glod i represje wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 236. Азначэнне „чорны варанок” ужывалася ў нольскаіі j. рускай мовах, „чорная маруся” — у руекай. Пра вьткарыстанне ў гзтым значэнні слова „душагубка”. якое пазней ужывалася ў дачыненні да нямецкіх „газвагенаў”, гл.: Schlogcl К. Terror und Traum... S. 615. Пра расстрелы у Кунцаве гл.: Вашлин А. Ю. Террор районного масштаба... С. 40, 44.
бе да палякаў. Першапачатковая савецкая нацыянальная палітыка 1920-х г. спрабавала зрабіць з такіх людзей „правільных” палякаў, навучаючы іх літаратурнай польскай мове ў польскамоўных школах. Цяпер. пад час Вялікага тэрору, савецкія органы ўлады яшчэ раз звярнулі ўвагу на гэтых людзей — але ўжо толькі для таго, каб прысудзіць іх да расстрэлу або зняволення ў ГУЛагу. Як і ў выпадку з яўрэямі ў нацысцкай Нямеччыне, пераслед таго ці іншага чалавека па нацыянальнай прыкмеце не меў ніякай сувязі з рэальным узроўнем нацыянальнай самасвядомасці гэтага чалавека22.
У Белаларускай ССР тэрор супаў з масавай чысткай рэс- публіканскага партыйнага кіраўніцтва. якая праводзілася новапрызначаным наркамам унутраных спраў БССР Барысам Берманам. Ён абвінаваціў мясцовых камуністаў у залішняй мяккасці і патуранні беларускаму нацыяналізму.
’З некаторым спазненнем адносна Украіны, але ў рэчышчы той жа самай логікі „Польская арганізацыя вайсковая” была выстаўлена ў якасці закуліснага натхняльніка беларускага антысаведкага руху. Жыхарам БССР прад’яўляліся два асноўныя абвінавачанні — у „беларускім нацыяналізме” і ў шпіянажы на карысць Польшчы (паасобку ці ў камбінацыі). Паколькі беларускія землі, як і ўкраінскія, былі падзелены паміж СССР і Польшчай, доказы такіх „грахоў” легка фабрыкаваліся. Сама сувязь з беларускай ці ўкраінскайкультурай ужо цягнула за сабой неабыякавасць да таго, што адбывалася па другі бок мяжы. Тэрор у БССР уключаў у сябе наўмыснае знішчэнне адукаваных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай культуры. Як пазней сказаў адзнз калег Бермана “ён вынічышыў увесь цвет беларускай інтэлігенцыі”. Былі забіты не менш як 218 беларускіх пісьменнікаў. Берман пераконваў сваіх падначаленых, што іх кар’ера залежыць ад як мага хутчэйшага выканання загаду № 00485: „Хуткасць і якасць па выяўленні і арышце польскіх шпіёнаў будзе галоўным рытэрыем ацэнкі кожнага кіраўніка”24.
111>;і рм.ініццё „пагранічнай’’ польскай ідэнтычнасці гл.: Snv-
Ь• r Т. The Reconstruction of Nations... Змопы ў самасвядомаеці . im ii.iax малякаў— цэнтралыіаятэма кпігі Кейт Враўн: Brown К. А r.Hij-raphy of No Place.
p.-i ницыниальную чыстку ў БССР гл.: Наумов JI. Сталин и НКВД. <’ :',(>2 2(56, дытата на с. 266. Словы калегі Бермана прыводзяц-
на подле: Michniuk W. Z historii reprcsji politycznych przeciwko I *<>1:1k<)in на Bialorusi w latach. trzydziostych. S. 115. Звесткі пра 'М.ч шсьмеішікаў гл. у: Mironowicz Е. Bialorus. S. 88—89. Гл. такса-
Берман і яго людзі імкнуліся зэканоміць высілкі за кошт маштабу, забіваючы людзей на адным з найбуйнейшых у СССР расстрэльных палігонаў. Расстрэлы адбываліся ў лесе ва ўрочышчы Курапаты за 12 км на поўнач ад Мінска. Гэтая мяс- ціна атрымала назву ад белых кветак кураслепу, на мясцовай гаворцы званых курапатамі. „Чорныя варанкі” прыязджалі ў Курапаты днём і ноччу ў такой колькасці, што вузкі праезд з насыпанага жвіру пад цяжарам грузавікоў ператварыўся ў са- праўдную дарогу, якую мясцовыя жыхары называлі .дарогай смерці”. У лесе былі высечаны 15 гектараў сасонніку і выка- паны сотні ям. Пасля таго як асуджаных савецкіх грамадзян завозілі за браму, два нкусаўцы вялі іх да краю ямы. Там ім стралялі ў патыліцу і штурхалі на дно магілы. Калі куляў не хапала, нкусаўцы прымушалі сваіх ахвяр станавіцца побач адзін з адным, так што адна куля праходзіла праз некалькі галоў. Трупы размяшчалі ў некалькі слаёў і засыпалі пяском-4.
3 19 931 чалавека, арыштаванага ў БССР у рамках „поль- скай аперацыі”, да смерці былі прыгавораны 17 772. Некато- рыя з гэтых людзей былі беларусамі, некаторыя яўрэямі. Але пераважную большасць складалі палякі. Палякаў у Беларусі арыштоўвалі і пад час „кулацкай аперацыі”, і ў ходзе іншых чы- стак. У канчатковым выніку колькасць польскага насельніцтва ў БССР за час Вялікага тэрору скарацілася больш як на 60 тыс. чалавек'“'\
3 найбольшым размахам „польская аперацыя” праводзілася ва Украінскай ССР, дзе жылі амаль 70% з 600 тыс. савецкіх палякаў. Тут у ходзе гэтай аперацыі былі арыштаваны 55 928 чалавек, з якіх 47 327 былі расстраляны. У 1937— 1938 г. для чалавека польскай нацыянальнасці імавернасць аказацца арыштаваным была ў 12 разоў вышэйшая, чым для іншых жыхароў Украіны. Такі размах тлумачыўся тым, што менавіта ў Савецкай Украіне пад час галадамору была пры- думана легенда пра „Польскую арганізацыю вайсковую”, тут Баліцкі на працягу некалькіх гадоў пераследаваў палякаў
ма: Юнге М., Бордюгов Г., Биннер Р. Вертикаль большого террора.
С. 624.
24 Падрабязией пра метады забойстка гл.: Goujon Л. Kurapaty...; Маг- plos S. Europatv... P. 513-517. Гл. таксама: Ziolkowska Е. Kurapaty.
S. 47-49.
'1П Лічба 17 772 расстраляных прыводзіцца ў: Петров Н., Рогйн-
ский А. В. .Дольская операция” НКВД 1937 1938 гг. С. 168. Наконт
агульнай колькастр ахвяр (61 501 чалавек) гл.: Morris J. The Polish Terror... P. 759.
і тут ягоны былы намеснік Ізраіль Ляплеўскі мусіў засвед- чыць сваю нільнасць пасля арышту свайго былога начальніка. Ляплеўскаму гэта не пайшло на карысць: у красавіку 1938 г. мго таксама арыштавалі і расстралялі яшчэ нават да таго, як „польская аперацыя” ва Украіне наблізілася да свайго завяр- шзння (у ягонага наступніка Успенскага хапіла розуму ўцячы ў верасні 1938 г. — незадоўга да арышту, — але праз некалькі месяцаў яго ўсё-такі знайшлі і расстралялі)26.
Адзін з намеснікаў Ляплеўскага Леў Райхман займаўся ка- тзгарызацыяй „кантынгенту”, які падлягаў арышту ў ходзе „польскай аперацыі”. Цікава, што адной з вылучаных ім падаз- роных груп былі савецкія палітычныя агенты, якія працавалі сярод палякаў. Тут зноў паўставала дылема пільнасці, якая да- лася ў знакі Баліцкаму, Ляплеўскаму і супрацоўнікам НКУС у цэлым. Паколькі „ўстанавілі”, што „Польская арганізацыя вай- сковая” была практычна ўсюдыіснай ва Украіне і досыць ма- гутнай у маштабе ўсяго Савецкага Саюза, заўсёды можна было абвінаваціць у гэтым тых ці іншых агентаў або інфарматараў, якія ў свой час не прадэманстравалі належнай пільнасці. Хоць многія з гэтых агентаў самі былі палякамі, некаторыя мелі і ўкраінскае, яўрэйскае або рускае паходжанне27.
У гэтую пастку трапіла, у прыватнасці, Ядвіга Машынская — нольская журналістка, якая працавала ў польскамоўнай га- зеце і даносіла ў НКУС на сваіх калег. Калі яе калег арыш- тавалі і абвінавацілі ў польскім шпіянажы, яна апынулася ў бязвыхадным становішчы. Чаму яна ў свой час не сказала, што кіраўніцтва ўсёй польскай дыяспары было гняздом ва- рожых агентаў? Такі ж лёс спасціг і Чаславу Ангельчык, су- працоўніцу НКУС польска-яўрэйскага паходжання, якая была інфарматарам у асяроддзі настаўнікаў польскай мовы. Калі „польская аперацыя” дасягнула свайго апагею і настаўнікі адзін за адным апынуліся пад арыштам, яе заканамерным чы- нам абвінавацілі ў сабатажы сваіх абавязкаў. Абедзвюх жан- чын расстралялі і пахавалі ў Быкаўні — вялікім кангламе- раце масавых пахаванняў, размешчаным на паўночны ўсход ад Кіева. Тут пад час Вялікага тэрору былі расстраляны сама меней 10 тыс. савецкіх грамадзян28.
Jansen М., Petrov N. Stalin's Loyal Executioner... P. 258. Пра Ускснскага nap.: Parris M. The Lesser Terror... P. 6, 11 i Kuromiya
Freedom and Terror... P. 240.
Worth N. La terreur... P. 292.
Ilpa Маттгынскую i Апгельчык гл.: Kuromiya H. The Voices of the
t-ad... P. 49-51, 221-223.
Ва ўкраінскай вёсды „польская аперацыя” была, бадай, яшчэ больш нястрымнай і лютай, чым у Кіеве і іншых гарадах. Як успаміналі тыя, што выжылі, „чорныя варанкі” ляталі з мя- стэчка ў мястэчка, з вёскі ў вёску, сеючы гора сярод палякаў. НКУС пасылаў у аддаленыя гарады спецыяльныя брыга- ды, спадзеючыся пакончыць там з арыштамі і расстрэламі палякаў за некалькі тыдняў ці нават дзён. У буйным чыгу- начным вузле Жмерынка нкусаўцы з’явіліся ў сакавіку 1938 г. Яны „ўзялі” некалькі сотняў палякаў і катавалі іх, пакуль тыя не далі патрэбных паказанняў. У Палонным „двойка” ў скла- дзе начальніка НКУС і пракурора размясцілася ў адабраным у вернікаў рымска-каталіцкім касцёле. Палякаў з Палоннага і навакольных вёсак арыштоўвалі і замыкалі ў касцельным склепе. Тут, проста ў касцёле, былі забіты 168 чалавек2'1.
У самых маленькіх паселішчах прадстаўнікі рэпрэсіўных органаў не абцяжарвалі сябе выкананнем нават найменшых юрыдычных фармальнасцяў. Нкусаўцы наязджалі знянацку, маючы пры сабе інструкцыі, колькі арыштаваць і колькі рас- страляць. Яны ўскладалі віну на ўсіх жыхароў вёскі, саўгаса ці калгаса, абкружалі паселішча ўначы, а потым катавалі муж- чын, пакуль не атрымлівалі патрэбных вынікаў. Тады яны праводзілі расстрэлы і ехалі далей. У многіх падобных выпад- ках ахвяры паспявалі памерці задоўга да таго, як альбомы з іх справамі траплялі на зацвярджэнне ў Маскву. У сельскай мясцовасці брыгады НКУС былі „эскадронамі смерці”. У вёсцы Чарнігаўка НКУС у 1937 г. пачакаў каталіцкіх Каляд, а потым арыштаваў усіх, хто прыйшоў у касцёл. Арыштаваныя зніклі без следу — „як камень у вадзе”, паводле ўспамінаў адной там- тэйшай жанчыны10.
Арыштоўвалі амаль заўсёды мужчын, і гэтыя арышты ставілі іх сем’і ў адчайнае становішча. Бацьку Зефярыны Ка- шэвіч арыштавалі на яе вачах проста ў полі і павезлі ў Па- лоннае на допыт; гэта быў апошні раз, калі яна яго бачыла. На развітанне ён толькі паспеў сказаць ёй: „Слухай сваю матку!” Але большасць матак былі амаль бездапаможныя. Ва ўкра- інскай глыбінцы, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, жонкам заста-
м Успаміны тых, хто выжыў, гл. v: Glod і represje wobec ludnosci pol- skiej na Ukrainie... S. 94. Ilpa падзсіўЖмсрыпцы гл.: Stronski Н. Represje stalmizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 225.
Цыт. паводле: Glod i represje wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 244. Гл. таксама: Stronski H. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 235: Iwanow M. Pierwszy narod ukarany... S. 153.
валася штодня рытуальна наведваць турмы, носячы перада- чы з ежай і чыстай бялізнай. Ахоўнікі наўзамен аддавалі ім брудную бялізну. Яе прымалі з радасцю, бо гэта было адзіным сведчаннем таго, што арыштаваныя яшчэ жывыя. Часам з гэ- тай бялізнай удавалася перадаць цыдулку на волю, як зрабіў адзін з вязняў, які напісаў: „Я пакутую тут, але я не вінаваты”. Бывала, жанчыны атрымлівалі акрываўленую бялізну. А на наступны дзень бялізны магло і не быць зусім, і тады гэта аз- начала, што іх мужоў больш няма11.
У кастрычніку — лістападзе 1937 г., калі лагеры і спец- пасяленні яшчэ не былі запоўнены дарэшты, жонак высылалі ў Казахстан, а іх мужоў расстрэльвалі. Пры гэтым дзяцей, ста- рэйшых за 10 гадоў, НКУС нярэдка забіраў з сем’яў і адпраўляў у дзіцячыя дамы. Тым самым яны ўжо, зразумела, не маглі вырасці свядомымі палякамі. Са снежня 1937 г., калі лагеры аказаліся перапоўненыя, жанчын, як правіла, не высылалі, а пакідалі на волі разам з дзецьмі. Людвіка Півінскага, на- нрыклад, арыштавалі, калі яго жонка нараджала сына. Ён пе мог сказаць ёй пра свой прысуд, бо не меў магчымасці су- стрэцца з ёю, дый сам даведаўся пра прыгавор — дзесяць гадоў на сібірскім лесапавале — толькі ў цягніку пад час этапу. Ен быў адным з тых шчасліўчыкаў — адносна рэдкім сярод рэпрэ- саваных палякаў, •— хто здолеў выжыць. На вачах у Элеано- ры Пашкевіч 19 снежня 1937 г. арыштавалі яе бацьку, а праз шэсць дзён, на Каляды, маці нарадзіла другое дзіця32.
„Польская аперацыя” была самай жорсткай ва Украіне, на тых самых землях, дзе мільёны чалавек былі забіты палітыкай наўмыснага голаду ўсяго некалькі гадоў таму. Шэраг польскіх сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій часоў Вялікага тэрору, пе- рад гэтым ужо прынеслі страшныя ахвяры голаду. На вачах у Ганны Сабалеўскай, напрыклад, ад голаду ў 1933 г. памерлі пнцёра братоў і сясцёр ды бацька. Гэта яе маленькі брат Юзік да самай смерці з надзеяй паўтараў: „Цяпер мы будзем жыць”. У 1938 г. „чорны варанок” забраў у яе адзінага брата, які быў жывы, і мужа. У сваіх успамінах пра Вялікі тэрор у польскіх вё-
II,м К'.ціі.ііііч, Гімлі.шу і цыдулку гл.: Glod і represje wobec. ludnosci (...! Li.-i п., Ukmiuie..! 8. 90, 101, 147.
j >. I іш.'міч моееі1 i 1937 г, i дліцячыя дамы гл.: Петров Я., Г. hi I г 11 -1 л 111 A. li. „Польская операция” НКВД 1937-1938 гг. С. 26; l.iipi I к г). I\)l;u:y na Ukrainie w latach 1921-1939. S. 327, 329; Jan-
и М., Г'ігну N. Stalin’s Loyal Executioner... P. 97. Пра Лівіпскага
М.ііпі.і'піч гл.: (Hod i represje wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... :: i.i, 11 is.
сках на Украіне яна малявала такую карціну: „Дзеці плачуць, жанчыны трываюць .
У верасні 1938 г. „польская аперацыя” з працэдурнага пункту гледжання была прыраўняна да кулацкай: органы НКУС атрымалі паўнамоцтвы выносіць прысуды, расстрэль- ваць і высылаць без афіцыйнага ўхвалення зверху. Альбом- ны метад, якім бы простым ён ні быў, зрабіўся занадта гру- васткім. Хоць альбомы падлягалі ў Маскве толькі самаму павярхоўнаму перагляду, усё ж яны паступалі хутчэй, чым маглі апрацоўвацца. Да верасня 1938 г. сваёй чаргі на раз- гляд чакалі болып як сто тысяч спраў. У выніку былі створа- ны асобыя тройкі, упаўнаважаныя разглядаць справы на месцах. Яны складаліся з сакратара абкама, рэгіянальнага начальніка НКУС і абласнога пракурора — як правіла, тых самых людзей, што займаліся і „кулацкай аперацыяй”. Перад імі цяпер была пастаўлена задача праглядаць альбомы ў сва- іх абласцях і выносіць прысуд па ўсіх справах. Паколькі но- выя „тройкі” зазвычай адпавядалі ранейшым „двойкам” з да- даткам прадстаўніка кампартыі, яны проста зацвярджалі свае я-с ранейшыя рэкамендацыі43.
Разглядаючы за дзень сотні спраў і імкнучыся нагнаць ад- ставанне ў шэсць тыдняў, асобыя тройкі вынеслі каля 72 тыс. смяротных прысудаў. Ва ўкраінскай вёсцы тройкі „змагаліся” з польскімі шпіёнамі гэтак жа, як раней з кулакамі, вынося- чы прысуды і расстрэльваючы людзей без разбору і ў гіганцкіх маштабах. У пагранічнай з Польшчай Жытомірскай вобласці тройка за адзін дзень 22 верасня 1938 г. асудзіла да вышэйшай меры аж 100 чалавек, на наступны дзень яшчэ 138, а 28 верас- ня — яшчэ 408 асоб:і'
„Польская аперацыя” была ў некаторых адносінах са- май крывавай старонкай Вялікага тэрору ў Савецкім Саюзе. Яна была не самай маштабнай, але другой па велічыні пас- ля „кулацкай аперацыі”. Яна не лідзіравала і па долі смя- ротных прысудаў, але была ў гэтым плане вельмі блізкай да максімуму. Іншыя супастаўныя па летальнасці аперацыі былі значна меншыя паводле сваіх маштабаў.
Са 143 810 асоб, арыштаваных па абвінавачанні ў шпія- пажы на карысць Полылчы, 111 091 чалавек быў расстраляны. Пераважную большасць з іх складалі палякі, хоць былі і прад- стаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Непрапарцыйна вялікай была доля палякаў і сярод ахвяр „кулацкай аперацыі”, асабліва ва Украінскай ССР. Калі ўзяць пад увагу колькасць смярот- ных прысудаў, долю такіх прысудаў сярод агульнай колькасці прыгавораў і рызыку быць арыштаваным, то трэба канстата- ваць, што палякі пад час Вялікага тэрору пацярпелі больш за любую іншую этнічную групу ў СССР. Паводле ўмеркаваных ацэнак, да 1937—1938 г. былі расстраляны каля 85 тыс. палякаў, што складала прыкладна 1/8 ад агульнай колькасці смяротных ахвяр Вялікага тэрору. Гэта вельмі вялікая доля, калі ўлічыць, што палякаў у СССР жыло зусім няшмат — менш за 0,4% ад усяго насельніцтва. Савецкія палякі мелі ў 40 разоў больш шанцаў загінуць пад час Вялікага тэрору, чым іншыя савецкія грамадзяне36.
„Польская аперацыя” паслужыла мадэллю для шэрагу іншых нацыянальных кампаній. Аб’ектамі ўсіх гэтых кам- паній былі прадстаўнікі пэўных, паводле новай сталінскай тэрміналогіі, „варожых народаў” — нацыянальных груп, „аб- цяжараных” рэальнымі або ўяўнымі сувязямі з замежнымі дзяржавамі. У ходзе „латышскай аперацыі” як меркава- ныя шпіёны Латвіі былі расстраляны 16 573 чалавекі. Яшчэ 7998 савецкіх грамадзян былі расстраляны за шпіянаж на карысць Эстоніі, 9078 — на карысць Фінляндыі. Усяго ў на- цыянальных аперацыях, уключаючы польскую, загінулі 247 157 чалавек. Гэтыя аперацыі былі накіраваныя супраць нацыянальных груп, якія, разам узятыя, складалі ўсяго 1,6% савецкага насельніцтва; тым не менш, пры гэтым яны далі не менш як 36% ахвяр Вялікага тэрору. Для прадстаўнікоў гэтых нацыянальных меншасцяў, такім чынам, шанцы загінуць у Вялікім тэроры былі ў 20 з лішнім разоў болыпыя, чым для ся- рэдняга савецкага чалавека. Апрача таго, сярод арыштаваных
“ Лічба 111 091 чалавек прыводзіцца ў: Петров Н., Рогннскнй А. В. „Польская операцня” НКВД 1937-1938 гг. С. 32. Агульныя ацэнкі на 85 тысяч ахвяр падаюць Пятроў і Рагінскі: Петров Н., Ро- гннскнй А. В. „Польская операцня” НКВД 1937-1938 гг. С. 171. Падобныя высновы змяшчаюцца і ў артыкуле Марка Янсена і Мікалая Пятрова: -Іапзеп М., Реігоу N. Зіаііп’з Ьоуаі Ехесііііопег... Р. 99. Леанід Навумаў ацэньвае колькасць ахвяр сярод палякаў як 95 тыс. чалавек: Наумов Л. Сталнн н НКВД. С. 299. Гл. таксама: ЗсЫо^еІ К. Теггог шкі Тгашп... 8. 636.
у ходзе нацыянальных аперацый была куды болыпай доля расстраляных: у „польскай аперацыі” яна складала 78%, а ва ўсіх нацыянальных аперацыях, разам узятых, — 74%. Не вы- ключана, што такое становішча тлумачылася не наўмысным жаданнем расстраляць як мага больш па этнічнай прыкме- це, а часавымі рамкамі гэтых кампаній: пік арыштаў у рам- ках „кулацкай аперацыі” меў месца раней, чым пік арыштаў пад час нацыянальных кампаній. А між тым, існавала закана- мернасць: чым на болып познім этапе Вялікага тэрору чалавек арыштоўваўся, тым больш у яго было шанцаў атрымаць смя- ротны прысуд — проста па той прычыне, што месцаў у ГУЛагу ўжо не было44.
Хоць Сталін, Яжоў, Баліцкі, Ляплеўскі, Берман і іншыя атаясамлівалі пераслед палякаў з мерамі, накіраванымі на павелічэнне бяспекі СССР, на самай справе „польская апера- цыя” ніяк не палепшыла міжнароднага становішча Савецкай дзяржавы. Пад час Вялікага тэрору „польскіх шпіёнаў” было арыштавана болып, чым нямецкіх і японскіх разам узятых, але толькі адзінкі з іх (у лепшым выпадку) на самай справе мелі дачыненне да шпіянажу на карысць Полыпчы. У 1937-1938 г. Варшава старанна праводзіла палітыку роўнай дыстанцыі ў дачыненні да нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза. Полыпча не песціла ніякіх агрэсіўных планаў супраць СССР45.
Але, магчыма, Сталін лічыў, што забойства палякаў у кожным разе не прынясе шкоды. Ён слушна меркаваў, што Полыпча ўсё роўна не будзе саюзнікам Савецкага Саюза ў будучай вайне супраць Нямеччыны. Знаходзячыся паміж на- цысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, Полыпча не маг- ла застацца і нейтральнай у гэтым канфлікце. Яна магла або выступіць супраць Нямеччыны і быць разгромленай ёю, або ўступіць з ёю ў альянс і ўзяць удзел у нападзе на СССР. У лю- бым выпадку масавае забойства палякаў, здавалася, не маг- ло нашкодзіць інтарэсам Савецкага Саюза — лішне казаць, што гэтыя інтарэсы не ўключалі ў сябе абарону жыцця і дабра- быту яго грамадзян. Але нават такія цынічныя развагі хавалі ў сабе памылку: як адзначалі ў той час агаломшаныя дыпла- маты і шпіёны, Вялікі тэрор забіраў шмат энергіі, якая магла б прынесці куды большую карысць у іншых справах. Сталін памылкова разумеў сітуацыю з бяспекай Савецкага Саюза; больш традыцыйны падыход да пытанняў разведкі ў канцы 1930-х г. мог быць куды болып плённым.
У 1937 г. непасрэдная пагроза, як выглядала, зыходзіла ад Японіі. Японская актыўнасць ва Усходняй Азіі паслужы- ла апраўданнем „кулацкай аперацыі”. Яна ж была падставай рэпрэсій супраць кітайскай дыяспары ў СССР і супраць савец- кіх чыгуначнікаў, якія вярнуліся з Маньчжурыі. Апроч таго, японскі шпіянаж быў абгрунтаваннем для дэпартацыі ўсёй ка- рэйскай дыяспары з Далёкага Усходу ў Казахстан. Сама Ка- рэя ў гэты час знаходзілася пад японскай акупацыяй, а таму савецкія карэйцы „за кампанію” лічыліся нядобранадзейны- мі. Сталінскі кліент Шэн Шыцай, які панаваў у заходняй кі- тайскай правінцыі Сіньцзян, сам ажыццяўляў тэрор, ахвя- рамі якога сталі тысячы людзей. Мангольская Народная Рэспубліка на поўначы ад Кітая з моманту свайго абвяшчэння ў 1924 г. была савецкім сатэлітам. У 1937 г. на тэрыторыю са- юзнай Манголіі ўвайшлі савецкія войскі, а мангольскія ўлады распачалі ўласны тэрор, у ходзе якога былі расстраляны 20 474 чалавекі. Усё гэта мела антыяпонскую накіраванасць39.
Аднак усе гэтыя забойствы зусім не спрыялі дасягнен- ню якіх-небудзь стратэгічных мэтаў. Японскае кіраўніцтва абрала паўднёвую стратэгію, накіраваную на авалоданне Кітаем і Ціхім акіянам. У ліпені 1937 г., адразу пасля пачатку Вялікага тэрору, Японія напала на Кітай і потым планамер- на прасоўвалася выключна на поўдзень. Такім чынам, спробы абгрунтаваць „кулацкую аперацыю” і тэрор у далёкаўсходніх сатэлітах СССР японскай агрэсіяй выглядалі фальшыва. Вядо- ма, Сталін баяўся Японіі і меў усе падставы для гэтага. Япон- ская палітыка ў 1930-я г. вызначалася яўным мілітарызмам, і пытанне было толькі ў выбары напрамку экспансіі — на поўнач або на поўдзень. Японскі ўрад тут не меў выразных прыярытэтаў і мог нечакана змяніць свой выбар. Але як бы там
15 На Каўказе, апроч таго, меншыя групы насельніцтва прымусова перамяшчаліся; гл.: ВаЬегоуувкі «I. „Бег Реіпсі ізі йЬегаІІ...”. 8. 771— 772. Пра забойства 20 474 чалавек гл.: Кідготіуа Н., Матоііііа С. Апіі-Кддвзіап апй Апіі-Зоуіеі ЗііЬуегвіоп... Р. 13. Гл. таксама: ОеІЬ М. Ап Еагіу 8оуіе1 ЕШпіс Верогіаііоп.
ні было, масавыя рэпрэсіі не маглі засцерагчы Савецкі Саюз ад нападу, які так і не адбыўся.
Магчыма, як і ў выпадку з палякамі, Сталін палічыў, што ад прэвентыўных масавых рэпрэсій у кожным разе не будзе шкоды. Калі Японія наважыцца на вайну, яна знойдзе менш падтрымкі ўнутры СССР. Калі ж не, то забойствы і дэпартацыі ўсё роўна не нанясуць шкоды савецкім інтарэсам. Зноў жа, такія развагі лагічныя толькі тады, калі інтарэсамі Савецкай дзяржавы не лічыць жыццё і дабрабыт яе насельніцтва. Да таго ж, як адзначалася раней, трата сілаў НКУС на знішчэнне ўнутраных ворагаў (а таксама на самазнішчэнне) замінала больш сістэматычнай падрыхтоўцы да адбіцця рэальнай па- грозы, якая пагражала Савецкаму Саюзу, — нападу Нямеччы- ны без японскай ці польскай падтрымкі, а таксама без апоры на ўнутраных праціўнікаў савецкай улады.
Нямеччына, у адрозненне ад Японіі і Польшчы, на самай справе планавала агрэсіўную вайну супраць Савецкай дзяржа- вы. У верасні 1936 г. Гітлер даў зразумець сваім паплечнікам, што галоўная мэта яго знешняй палітыкі — знішчэнне Савец- кага Саюза. „Сутнасць і мэта балыпавізму, — заявіў ён, — за- ключаецца ў знішчэнні тых слаёў чалавецтва, якія дагэтуль складалі яго кіроўную эліту, і замену іх сусветным яўрэйствам”. Паводле планаў Гітлера, Нямеччына павінна была падрыхта- вацца да вайны за чатыры гады. Так, Герман Герынг у 1936 г. распачаў рэалізацыю чатырохгадовага плана, закліканага перавесці дзяржаўны і прыватны сектары нямецкай эканомікі на ваенныя рэйкі. Гітлер уяўляў сабой рэальную пагрозу для Савецкага Саюза, але Сталін, відаць, не пакідаў надзей на тое, што савецка-нямецкія стасункі можна палепшыць. Магчы- ма, акурат з гэтай прычыны рэпрэсіі супраць савецкіх немцаў былі мякчэйшыя, чым супраць палякаў. У ходзе „нямецкай аперацыі” расстралялі 41 989 чалавек, але большасць з іх не былі немцамі40.
У гэтыя гады папулярнасці Народнага фронту савецкія забойствы і дэпартацыі прайшлі незаўважанымі ў Еўропе. 3 усяго Вялікага тэрору ўвага была звернута хіба на паказаль- ныя працэсы і чысткі ў партыі ды войску. Але гэтыя падзеі, ад- значаныя тагачаснымі спецыялістамі і журналістамі, не былі
10 Цыт. паводле: Еуап.ч К. Л. ТЬе ТЬтІ КеісЬ іп Рошег. Р. 357. Наконт „нямецкай аперацыі” гл. загад № 00439 (55 005 прысудаў, у тым ліку 41 989 смяротных прысудаў). Гл. таксама: ЗсЫбцеІ К. Теггог ііп(і Тгашп... 8. 628.
сутнасцю Вялікага тэрору. Яго сутнасцю былі „кулацкая” і на- цыянальныя аперацыі. 3 681 692 чалавек, прыгавораных у 1937—1938 г. да смерці па палітычных артыкулах, колькасць асуджаных у рамках „кулацкай” і нацыянальных аперацый склала 625 483 чалавекі. „Кулацкая” і нацыянальныя аперацыі далі больш як 90% смяротных прысудаў і % прысудаў, звяза- ных з адпраўкай у ГУЛаг46.
Вялікі тэрор, такім чынам, зводзіўся пераважна да „кулац- кай аперацыі”, якая наймацней ударыла па Украіне, і шэрагу нацыянальных аперацый, найбуйнейшай з якіх была польская, дзе Украіна зноў выступала ў якасці найбольш пацярпелага рэгіёна. 3 681 692 дакументаваных смяротных прысудаў часоў Вялікага тэрору 123 421 меў месца ва Украінскай ССР — і гэтая лічба не ўключае ў сябе выхадцаў з Украіны, расстраляных у ГУЛагу. Доля рэпрэсаваных жыхароў Украіны была непрапар- цыйна вялікай у Савецкім Саюзе, а ў самой Украінскай ССР была непрапарцыйна вялікай доля рэпрэсаваных палякаў47.
Вялікі тэрор быў трэцяй савецкай рэвалюцыяй. Калі Кас- трычніцкая рэвалюцыя 1917 г. змяніла палітычны рэжым, а калектывізацыя пачатку 1930-х г. — эканамічную сістэму, то Вялікі тэрор 1937-1938 г. перавярнуў светаўспрыманне савец- кіх грамадзян. Сталін здолеў укараніць як аксіёму ўласную тэорыю, што ворага можна выкрыць толькі на допыце. Яго каз- кі пра замежных агентаў і ўнутраных змоўшчыкаў расказва- ліся ў падвалах НКУС і запісваліся ў пратаколах допытаў. Наколькі можна гаварыць пра ўдзел савецкіх грамадзян у са- вецкай палітыцы ў канцы 1930-х г., гэты ўдзел зводзіўся да таго, каб быць інструментамі пашырэння сталінскай карціны свету. Але для таго, каб жыла далей вялікая гісторыя Сталіна, іх уласныя гісторыі часам мусілі абарвацца.
Аднак ператварэнне сотняў тысяч жывых людзей у слупкі лічбаў у статыстыцы карных органаў, здаецца, палепшыла настрой Сталіна, а ход Вялікага тэрору яўна ўмацаваў яго становішча ў савецкім апараце. У лістападзе 1938 г. Сталін загадаў спыніць масавыя аперацыі і яшчэ раз памяняў кіраўніцтва НКУС. На месца Яжова, якога пазней расстралялі, стаў Лаўрэнцій Берыя. Следам за Яжовым расстралялі і вялікую частку ягоных кадраў, якіх абвінавацілі ў так зва- ных перагібах, што на самай справе былі сутнасцю сталінскай палітыкі. Здолеўшы змяніць Ягоду Яжовым, а потым Яжова Бе- рыем, Сталін засведчыў сваё паноўнае становішча ў савецкім вышэйшым кіраўніцтве. Здолеўшы скарыстаць НКУС у ба- рацьбе супраць партыі і адначасова партыю ў барацьбе супраць НКУС, ён праявіў сябе як бясспрэчны лідар Савецкага Саюза. Савецкі Саюз канчаткова ператварыўся ў тыранію, дзе ўлада тырана праяўлялася праз майстэрства кіраваць інтрыгамі ся- род сваіх прыдворных48.
Савецкі Саюз быў шматнацыянальнай дзяржавай. Яго кар- ны апарат, які выкарыстоўваўся для правядзення рэпрэсіўных кампаній па этнічнай прыкмеце, быў таксама шматнацыя- нальны. У той час, калі НКУС знішчаў прадстаўнікоў нацы- янальных меншасцяў, болыпасць яго кіраўнікоў самі былі прадстаўнікамі гэтых меншасцяў. У 1937—1938 г. супрацоўнікі НКУС, многія з якіх мелі яўрэйскае, латышскае, польскае або нямецкае паходжанне, праводзілі ў жыццё палітыку этнічных рэпрэсій, якая перавышала ўсе ранейшыя дасягненні Гітлера і яго эсэсаўцаў. Ведучы гэтыя этнічныя чысткі, што было, зра- зумела, непазбежна, калі яны хацелі захаваць свае пасады і жыццё, яны мусілі сяк-так сумяшчаць гэта ў сваёй свядомасці з этыкай інтэрнацыяналізму, якая працягвала заставацца важнай для некаторых з іх. Па меры разгортвання тэрору яны самі рана ці позна траплялі пад яго вал, а на іх месца, як правіла, прыходзілі рускія.
Нкусаўцы яўрэйскага паходжання, якія кіравалі ажыццяў- леннем „польскай аперацыі” ва Украіне і Беларусі, — Ізраіль Ляплеўскі, Леў Райхман, Барыс Берман — самі былі арыш- таваны і расстраляны. Гэта стала часткай болып агульнай заканамернасці. Калі пачаліся масавыя аперацыі Вялікага тэрору, яўрэямі былі каля 1/3 высокапастаўленых супрацоўні- каў НКУС. Да 17 лістапада 1938 г., калі Сталін загадаў спы- ніць тэрор, гэты паказчык не перавышаў 20%. Праз год ён стаў ніжэйшы за 4%. Звонку справа выглядала так, нібыта акурат яўрэі былі вінаваты ў Вялікім тэроры, і многія з іх сапраўды былі абвінавачаны ў гэтым. У гэтым і заключалася хітрасць Сталіна: ён, вядома, разумеў, што супрацоўнікі НКУС яўрэйскага паходжання будуць зручным казлом адпушчэн- ня за нацыянальныя аперацыі — асабліва пасля таго, як бу- дуць знішчаны і нацыянальныя эліты, і іх яўрэйскія карнікі. Так ці інакш, інстытуцыйнымі бенефіцыярамі Вялікага тэрору аказаліся не яўрэі, ці іншыя „нацмены”, а рускія, многія з якіх зрабілі імклівую кар’еру. Да 1939 г. рускія, доля якіх у началь- ніцкім складзе НКУС павысілася да 2/3, замянілі яўрэяў на ўсіх ключавых пасадах, і з той пары такое становішча стала пастаянным. Рускія зрабіліся паноўнай нацыянальнай групай сярод супрацоўнікаў НКУС, іх доля ў вышэйшым начальніцкім складзе гэтай структуры была большай, чым доля рускіх у на- сельніцтве СССР. Адзінай нацыянальнай меншасцю, якая ў канцы Вялікага тэрору заставалася шырока прадстаўленай у НКУС, былі грузіны — з якіх, як вядома, паходзіў і сам Сталін49.
Гэтая трэцяя рэвалюцыя на самай справе была контррэва- люцыяй, якая ўскосна засведчыла правал марксізму-ленінізму. На пятнаццатым годзе свайго існавання Савецкі Саюз шмат чаго дамогся для тых сваіх грамадзян, якія заставаліся ў жы- вых: напрыклад, у разгар Вялікага тэрору былі ўведзены дзяржаўныя пенсіі. Аднак некаторыя прынцыповыя палажэнні рэвалюцыйнай дактрыны былі адкінуты. Быццё, як казалі марксісты, больш не вызначала свядомасці. Людзі падпадалі пад рэпрэсіі не з-за свайго становішча ў вытворчых адносінах, а па прычыне прыпісаных ім асабістых перакананняў ці куль- турных сувязяў. Палітыка ўжо не вымяралася ў ісатэгорыях класавай барацьбы. Калі тыя ці іншыя народы Савецкага Са- юза абвяшчаліся варожымі, то не па прычыне сваёй адданасці ранейшым эканамічным парадкам, а з-за сваёй уяўнай сувязі з замежнымі дзяржавамі50.
Сувязь паміж лаяльнасцю і нацыянальнасцю лічылася ў Еўропе 1938 г. аксіёмай. Гітлер у той самы час скарыстаў той самы аргумент, заявіўшы, што тром мільёнам немцаў Чэ- хаславакіі ў месцах іх кампактнага пражывання павінна быць дадзена магчымасць далучыцца да Нямеччыны. У верасні 1938 г. на канферэнцыі ў Мюнхене Вялікабрытанія, Фран- цыя і Італія падпісалі пагадненне, якое ўхваляла далучэнне да Нямеччыны Судэцкай вобласці на ўсходзе Чэхаславакіі, дзе пражывалі болыпасць гэтых немцаў. Брытанскі прэм’ер- міністр Нэвіл Чэмберлен заявіў, што пагадненне прынесла „мір нашаму пакаленню”. Французскі прэм’ер-міністр Эдуар Даладзье не меў такой перакананасці, але дазволіў француз- скаму народу паверыць у гэтую легенду. Чэхаславацкая дэле- гацыя нават не была дапушчана на канферэнцыю; чакалася, што яна проста прыме яе рашэнне. Мюнхенскае пагадненне пазбавіла Чэхаславакію натуральнай абароны ў выглядзе гор- нага ланцуга і размешчаных у гарах умацаванняў, зрабіўшы краіну прыступнай перад будучым нападам з боку Нямеч- чыны. Сталін пасля гэтых падзей прыйшоў да высновы, што заходнія дзяржавы вырашылі пайсці на саступкі Гітлеру, з тым, каб нацэліць яго агрэсію на ўсход51.
У 1938 г. савецкае кіраўніцтва імкнулася паказаць сваю нацыянальную палітыку поўнай процілегласцю расізму на- цысцкай Нямеччыны. Для гэтага была праведзена спецы- яльная кампанія, якая ўключала публікацыю шэрагу твораў для дзяцей, адзін з якіх называўся „Казка пра лічбы”. 3 гэ- тай казкі савецкія дзеці маглі дазнацца, што нацысты, для таго каб вызначыць нацыянальнасць жыхароў Нямеччыны, „корпаліся ва ўсялякіх старых паперах”. Гэта, вядома, было праўдай. Прынятыя ў Нямеччыне ў 1935 г. Нюрнбергскія ра- савыя законы забаранялі яўрэям браць удзел у палітычным жыцці Райха і ўтрымлівалі прадпісанні наконт таго, як вызна- чадь прыналежнасць да яўрэяў. Нямецкія чыноўнікі сапраўды выкарыстоўвалі запісы з сінагог, каб высветліць, ці не былі продкі таго ці іншага „падазронага” грамадзяніна яўрэямі. Але ў Савецкім Саюзе становішча не было кардынальна іншым. Савецкія ўнутраныя пашпарты мелі графу „нацыянальнасць”, а таму ніводзін савецкі яўрэй, паляк і наогул ніводзін савецкі грамадзянін не мог пазбегнуць дакументальнай фіксацыі сваёй нацыянальнай прыналежнасці. У прынцыпе, савецкія грамадзяне маглі самастойна выбіраць сваю нацыянальную прыналежнасць, але на практыцы так было не заўсёды. У красавіку 1938 г. НКУС запатрабаваў у пэўных выпадках указ- ваць звесткі пра нацыянальнасць бацькоў. Паводле таго ж за- гаду, палякам і іншым „нацменам” яўным чынам забараняла- ся мяняць сваю нацыянальнасць. Адно што НКУСу не было патрэбы „корпацца ў старых паперах”, паколькі ў яго хапала сваіх уласных47.
Прыгнёт яўрэяў у Нямеччыне ў 1938 г. меў куды большы розгалас, чым нацыянальныя аперацыі ў СССР, хоць маш- таб першага быў намнога меншы. Нацысцкі рэжым распачаў праграму „арыізацыі”, якая мела на мэце пазбавіць яўрэяў іх маёмасці. Ей спадарожнічала больш гучная і стыхійная хваля грабяжоў і насілля, якая пракацілася пасля аншлюсу Аўстрыі, праведзенага ў тым жа месяцы. У лютым Гітлер прад’явіў ультыматум аўстрыйскаму канцлеру Курту фон Шушнігу, за- патрабаваўшы ад яго ператварыць Аўстрыю ў сатэліт Нямеч- чыны. Шушніг спачатку прыняў прад’яўленыя яму ўмовы, а потым вярнуўся ў Аўстрыю і кінуў выклік Гітлеру, абвясціўшы аб правядзенні рэферэндуму пра захаванне незалежнасці. 12 сакавіка нямецкія войскі ўвайшлі ў Аўстрыю, на наступны дзень Аўстрыя перастала існаваць. Летам і восенню таго ж года ў Вену былі дэпартаваны каля дзесяці тысяч аўстрыйскіх яўрэяў. Дзякуючы энергічным намаганням Адольфа Эйхмана яны разам з многімі іншымі аўстрыйскімі яўрэямі на працягу бліжэйшых месяцаў былі высланы з краіны48.
У кастрычніку 1938 г. Нямеччына выслала ў Польшчу 70 тыс. яўрэяў, якія мелі польскае грамадзянства. Іх арыш- тавалі ўначы, кінулі ў цягнікі і бесцырымонна вывезлі за польскую мяжу. Яўрэйскі юнак, які ў гэты час жыў у Пары- жы і чые бацькі таксама апынуліся сярод выгнанцаў, вы- рашыў адпомсціць. Ен забіў нямецкага дыпламата — што было трагічна само па сабе і асабліва трагічна праз дату, калі гэта адбылося: стрэл прагрымеў 7 лістапада, у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, а яго ахвяра сканала на наступ- ны дзень, у гадавіну гітлераўскага „Піўнога путчу” 1923 г. Забойства дало нямецкім уладам падставы для правядзен- ня „Крыштальнай ночы” — першага вялікага адкрытага яўрэйскага пагрому ў нацысцкай Нямеччыне. Антыяўрэйскія выступленні разгарнуліся па ўсім Райху, асабліва ў Вене, дзе і ў папярэднія тыдні штодня адзначалася прынамсі па адным нападзе на яўрэйскую маёмасць. 3 9 да 11 лістапада 1938 г. былі забіты сотні яўрэяў (паводле афіцыйных звестак 91), знішчаны тысячы магазінаў і сотні сінагог. Пераважнай часткай еўрапейскай грамадскасці, за выключэннем тых, хто сімпатызаваў нацыстам, гэта было ўспрынята як праява вар- варства49.
Савецкі Саюз выйграваў ад адкрытага насілля ў нацысц- кай Нямеччыне. У такой атмасферы прыхільнікам Народнага фронту даводзілася разлічваць на Савецкі Саюз як абаронцу Еўропы ад вэрхалу этнічных чыстак. Але ў Савецкім Саю- зе акурат у гэты час ішлі свае ўласныя этнічныя чысткі знач- на болыпага маштабу. Праўда, слушным будзе сказаць, што ніхто за межамі СССР нават не падазраваў аб гэтым. Праз тыдзень пасля „Крыштальнай ночы” скончыўся Вялікі тэрор, пад час якога ў рамках нацыянальных аперацый былі рас- страляны 247 157 савецкіх грамадзян. Паводле стану на ка- нец 1938 г. у СССР па нацыянальнай прыкмеце было забіта прыкладна ў тысячу разоў болып чалавек, чым у нацысцкай Нямеччыне. Калі на тое пайшло, нават яўрэяў у СССР на той момант загінула болып, чым ад рук нацыстаў. Пры тым што не праводзілася ніякай „яўрэйскай аперацыі”, многія тысячы яўрэяў загінулі ў Вялікім тэроры — а яшчэ раней у ходзе гала- дамору ва Украіне. Яны памерлі не таму, што былі яўрэямі, а проста з той прычыны, што былі падданымі самага крывавага з тагачасных рэжымаў.
У Вялікім тэроры савецкае кіраўніцтва забіла ўдвая болып савецкіх грамадзян, чым складала ўсё яўрэйскае насельніцтва Нямеччыны; але ніхто за межамі Савецкага Саюза, уключна з Гітлерам, здавалася, яшчэ не ўяўляў сабе, што масавыя расстрэлы такога маштабу магчымыя. Вядома,
Пра высылку яўрэяў гл.: Тотазгетозкі Л. Ргеііісішт Ха^іасіу... 8. 5,
139 і ніжэй. Гл. таксама: Ьоп^егісЬ Р. РоІіЬік йег УегпісЬіші^...
8. 193-204; КегзЬа^ I. НШег: А ВіодгарЬу. Р. 459, 472.
нічога падобнага да вайны не было і ў Нямеччыне. ІІасля „Крыштальнай ночы” яўрэі ўпершыню ў вялікай колькасці трапілі ў нямецкія канцлагеры. Гітлер у гэты час хацеў за- палохаць нямецкіх яўрэяў і тым самым вымусіць іх пакінуць краіну; пераважная большасць з 26 тыс. яўрэяў, змешчаных у канцэнтрацыйныя лагеры. гэтым разам былі неўзабаве вызвалены з іх. У канцы 1938-1939 г. Нямеччыну пакінулі болып за сто тысяч яўрэяў50.
Пагромы і дэпартацыі прымусілі нацыстаў больш глабаль- на задумацца пра далейшы лёс еўрапейскіх яўрэяў. Праз некалькі дзён пасля „Крыштальнай ночы”, 12 лістапада 1938 г., Гітлер і яго бліжэйшы паплечнік Герман Герынг прапанавалі план па перасяленні еўрапейскіх яўрэяў: прадугледжвала- ся караблямі вывезці іх на востраў Мадагаскар у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна, непадалёк ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Хоць Гітлер і Герынг, несумненна, рады былі б ужо цяпер адправіць нямецкіх яўрэяў на востраў, дзе тыя працавалі б да смерці ў нейкай разнавіднасці эсэсаўскіх рэзервацый, такія маштабныя творчыя планы на самай спра- ве адносіліся да нейкага будучага сцэнарыя, у якім Нямеччы- на кантралявала куды болыпую яўрэйскую супольнасць. 3 ма- дагаскарскай схемай трэба было пачакаць да таго часу, калі ў распараджэнні Нямеччыны апынецца вялікая колькасць яўрэяў. Між тым, пакуль што яўрэі складалі не болып за 1% нямецкага насельніцтва, і нават гэтая доля была падточана эміграцыяй. У Нямеччыне ніколі не было занадта шмат яўрэяў, але калі ўжо яны расцэньваліся як „праблема”, то рашэнне хутка было знойдзена: экспрапрыяцыя маёмасці, запалохван- не і прымус да эміграцыі (нямецкія яўрэі мусілі ўцякаць без увагі на тое, што Вялікабрытанія так і не ўхваліла іх масавага ўезду ў Палесціну, а ЗША не спяшаліся павялічыць — ці хоць бы выканаць ужо зацверджаныя — іміграцыйныя квоты. На Эвіянскай канферэнцыі ў ліпені 1938 г. толькі Дамініканская рэспубліка пагадзілася павялічыць прыём яўрэйскіх бежанцаў з Нямеччыны)01.
Мадагаскар, іншымі словамі, быў „вырашэннем” яўрэй- скай „праблемы”, якая яшчэ фактычна не паўстала. Праўда, у 1938 г. гэтая схема мела нейкі сэнс у святле таго, што галоўныя нацысты яшчэ цешылі сябе надзеямі на Поль-
" ОоевсЬеІ С., М'аеЬвтапп N. ТЬе Ыагі Сопсепігаііоп Сатрз... Р. 24. ІІра падзеі пасля 12 лістапада 1938 г. гл.: Роііап Р. Наііе сіег Ноіо- слііні ЬеіпаЬе піеМ 8(.аМ§еГшісІеп? 8. 4.
шчу, якая зможа стаць нямецкім сатэлітам і далучыцца да ўварвання ў Савецкі Саюз. У Польшчы пражывалі больш як тры мільёны яўрэяў, і польскія ўлады таксама разглядалі Мадагаскар у якасці месца іх будучага рассялення. Хоць польскае кіраўніцтва не праводзіла ў дачыненні да сва- іх нацыянальных меншасцяў (пяці мільёнаў украінцаў, трох мільёнаў яўрэяў і мільёна беларусаў) такой палітыкі, якая хоць бы крыху нагадвала савецкую рэальнасць або на- цысцкія планы, яно было не супраць зменшыць памер яўрэй- скай дыяспары за кошт добраахвотнай эміграцыі. Пасля смерці ў 1935 г. польскага дыктатара Юзафа Пілсудскага яго пераемнікі ў гэтым і іншым пытаннях трымаліся на- цыяналістычных пазіцый; была створана кіроўная партыя, адкрытая толькі для этнічных палякаў. У канцы 1930-х г. польская дзяржава падтрымлівала правых („рэвізіянісцкіх”) сіяністаў, якія хацелі стварыць велізарную дзяржаву Ізраіль пад брытанскім мандатам у Палесціне — калі спатрэбіцца, то і шляхам гвалту52.
Такім чынам, пакуль Варшава і Берлін думалі ў катэго- рыях яўрэйскай „праблемы” і яе магчымага эміграцыйнага вырашэння, пакуль Нямеччына па-ранейшаму спадзява- лася залучыць Полыпчу ў той ці іншы ўсходні альянс, нем- цы маглі строіць планы дэпартацыі еўрапейскіх яўрэяў з апорай на польскую падтрымку і інфраструктуру. Але саюз з Полыпчай так і не склаўся, і сумесным нямецка-польскім планам па абыходжанні з яўрэямі не наканавана было з’явіцца. Наступнікі Пілсудскага ў гэтых адносінах трымаліся лініі свайго папярэдніка, якая заключалася ў правядзенні палітыкі роўнай дыстанцыі да Берліна і Масквы, захаванні пактаў аб ненападзе і з Нямеччынай, і з Савецкім Саюзам пры пазбяганні саюзаў з кім бы там ні было. 26 студзеня 1939 г. палякі ў апошні раз адхілілі прапановы міністра за- межных спраў Нямеччыны Еахіма фон Рыбентропа, які зна- ходзіўся з візітам у Варшаве. За пяць гадоў спробаў немцы так і не змаглі пераканаць палякаў, што ўступленне ў вайну супраць СССР — а таксама перадача Нямеччыне польскаіі тэрыторыі і ператварэнне ў нямецкага сатэліта — адпавядае іх інтарэсам. Гэта азначала, што сваю будучую вайну Нямеч
52 Пра Мадагаскар гл.: Роііап Р. НаЦе сіег Ноіосаызі ЬеіпаЬо пісііі зіаЦ§ейіпсІеп? 8. 4, 8. Пра „рэвізіяністаў” гл.: Агепз М. 'ГЬе Лсмуі:;іі МіШагу Ог^апігаііоп... Р. 205; 8рек(ог 8г. 2усІ2І адоіупксу \\> Гпімгс ті^сігучуоіеппеі... 8. 539.
пачне не разам з Польшчай, а супраць Полынчы — і сумраць польскіх яўрэяў53.
Хоць мадагаскарскі план не быў адкінуты, Гітлер, здавалася, палічыў болып рэалістычным стварэнне яўрэйскіх рэзервацый у заваяванай Полыпчы. Калі Полыпча не хацела быць саюзнікам у будучай вайне і дэпартацыях, то яна сама мусіла стаць калоніяй, дзе можна было сабраць еўрапейскіх яўрэяў — праынамсі да таго моманту, пакуль не складуцца ўмовы для іх канчатковага перасялення. Акурат пасля вяртання Рыбентропа з Варшавы, калі Гітлер зразумеў, што вайну давядзецца пачаць, з нападу на Полыпчу, ён выступіў з праграмнай прамовай наконт яўрэйскага пытання. У студзені 1939 г. Гітлер заявіў у Рэйхстагу, што ён знішчыць яўрэяў, калі яны ўцягнуць Ня- мі-ічыну ў новую сусветную вайну: „I сёння я зноў буду прарокам: калі міжнародныя яўрэйскія фінансісты ў Еўропе і па-за ёй здолеюць яшчэ раз уцягнуць народы ў сусветную вайну, то вынікам яе будзе не бальшавізацыя планеты і тым самым перамога яўрэйства, а знішчэнне яўрэйскай расы ў Еўропе”. У той час: калі Гітлер гаварыў гэтыя словы, каля 98% усіх яўрэяў Еўропы жылі за межамі Нямеччыны — пераважна ў Польшчы і і еўрапейскай частцы Савецкага Саюза. Якім чынам іх можна і знішчыць, было невядома, але вайна яўна мусіла быць першым крокам да гэтага54.
На начатку 1939 г. Гітлер дасягнуў зеніту сваіх поспехаў. Яго палітыка ўз’яднання ўсіх немцаў у адной дзяржаве прывяла да паспяховага вырашэння спраў у Чэхаславакіі і Аўстрыі. Праўда, не ўдалося залучыць Польшчу ў саюзнікі на усходнім напрамку. Але ж затое Гітлер пераўзброіў Нямеч- чыну і максімальна пашырыў яе межы, наколькі гэта было магчыма без вайны. Аншлюс Аўстрыі даў шасцімільённую прыбаўку насельніцтва і вялікія запасы цвёрдай валюты. Дзякуючы Мюнхенскаму пагадненню Гітлер атрымаў не толькі тры мільёны падданых, але і частку чэхаславацкай ваеннай прамысловасці — магчыма, найлепшай у свеце на той момант. У сакавіку 1939 г. Гітлер расчляніў Чэхаславакію, тым самым разбурыўшыапошнія ілюзіі, што яго цікавяць толькі тэрыторі, населеныя этнічнымі немцамі. Чэшскія землі ўвайшлі у склад Райха на правах „пратэктарата”, Славакія
стала фармальна незалежнай дзяржавай пад нацысцкім апя- кунствам. 21 сакавіка немцы паспрабавалі выкруціць рукі па- лякам, але гэта ў чарговы раз не ўдалося. 25 сакавіка Гітлер даў Вермахту ўказанні рыхтавацца да вайны з Польшчай65.
Па меры таго як расла сіла Гітлера, мяняўся характар ста- лінскай дыпламатыі. Слабасць Народнага фронту ў барацьбе супраць фашызму была відавочнай. Мюнхенская змова азна- чала канец чэхаславацкай дэмакратыі, дружалюбна настрое- най да Савецкага Саюза, а ў сакавіку 1939 г. была ліквідавана і сама Чэхаславакія. У красавіку 1939 г. рэакцыянеры на чале з Франсіска Франка перамаглі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Паспеў адысці ў мінулае і ўрад Народнага фронту ў Францыі. Узаемаадносіны паміж Масквой і еўрапейскімі вялікімі дзяржавамі маглі накіроўвацца толькі ваеннымі і дыпламатычнымі сродкамі, паколькі Сталіну не хапала па- літычных рычагоў, каб паўплываць на іх паводзіны знутры.
Увесну 1939 г. Сталін зрабіў нечаканы жэст у бок свайго найвялікшага ідэалагічнага праціўніка Гітлера. Гітлер у свой час паабяцаў не заключаць міру з яўрэйскімі камуністамі; нацысцкая прапаганда падкрэслена называла савецка- га народнага камісара замежных спраў Максіма Літвінава Фінкелыптэйнам. Літвінаў сапраўды быў яўрэем — яго- ны брат быў равінам. Сталін паспрабаваў дагадзіць Гітлеру, 3 траўня 1939 г. вызваліўшы Літвінава ад пасады наркама. Яго месца заняў бліжэйшы паплечнік Сталіна Молатаў, які быў рускім. Саступка Гітлеру была не такой дзіўнай справай, як можна было падумаць. Сталінская ідэалогія досыць воль- на магла мяняць свае ўстаноўкі ў адпаведнасці з патрэбамі бягучага моманту. У чэрвені 1934 г. Народны фронт за адзін дзень ператварыў сацыял-дэмакратаў з „сацыял-фашыстаў” у саюзнікаў. Калі сябрамі Савецкага Саюза маглі быць „сацы- ял-фашысты”, то чаму не самі фашысты? Урэшце, фашызм, паводле савецкай дактрыны, быў не чым іншым, як дэфарма- цыяй капіталізму, а Савецкі Саюз у 1922-1933 г. меў добрыя стасункі з капіталістычнай Нямеччынай5(і.
3 чыста палітычнага пункту гледжання дагавор з Нямеч- чынай меў пэўную логіку. Альтэрнатыва такому павароту — альянс з Вялікабрытаніяй і Францыяй — здавалася ў той час малапрадуктыўнай. Лондан і Парыж у сакавіку 1939 г., спрабу- ючы стрымаць нямецкую агрэсію, далі гарантыі бяспекі Поль- шчы і таму былі зацікаўлены ў тым, каб залучыць Савецкі Саюз у нейкую разнавіднасць абарончай кааліцыі. Але Сталін добра ведаў, што ні Лондан, ні Парыж не стануць, хутчэй за ўсё, умешвацца ў падзеі ва Усходняй Еўропе, калі Гітлер на- падзе на Полыпчу або на Савецкі Саюз. Здавалася мудрым за- ключыць дагавор з немцамі, а потым збоку назіраць за грыз- нёй капіталістаў у Заходняй Еўропе. „Няхай нашы ворагі знішчаць сябе сваімі ж рукамі, а мы застанёмся моцнымі да канца вайны”, — такім быў план Сталіна57.
Сталін мог бачыць, што яго і Гітлера яднае, як ён потым выказваўся, „агульнае жаданне змяніць старую раўнавагу ў Еўропе”. У жніўні 1939 г. Гітлер адказаў на жэсты Сталіна. Гітлер хацеў пачаць сваю вайну да канца гэтага года і гато- вы быў праявіць куды большую гнуткасць у пытанні выбару магчымых саюзнікаў, чым у пытанні тэрмінаў. Калі палякі не хочуць далучыцца да яго ў вайне супраць СССР, то, магчыма, Саветы далучацца ў вайне супраць Полыпчы? 3 гітлераўскага пункту гледжання, дагавор з Масквой прадухіляў небяспе- ку вайны на два фронты ў тым выпадку, калі Брытанія і Францыя вырашаць аб’явіць вайну Нямеччыне пасля яе бу- дучай атакі на Польшчу. 20 жніўня 1939 г. Гітлер накіраваў асабістае пасланне Сталіну, папрасіўшы яго прыняць Рыбен- тропа не пазней як 23 жніўня. Рыбентроп прыбыў у Маскву; прычым, як не прамінулі заўважыць Оруэл і Кёстлер, аэра- дром сталіцы радзімы сацыялізму перад прылётам высокага госця быў упрыгожаны сцягамі з фашысцкай свастыкай. Гэты апошні ідэалагічны шок, які адвярнуў Кёстлера ад камунізму, на самай справе быў прыкметай таго, што Савецкі Саюз ужо не з’яўляўся ідэалагічнай дзяржавай58.
Два рэжымы вельмі хутка знайшлі агульную мову ў сваім супольным памкненні пакончыць з Полыпчай. Як толькі Гітлер пакінуў надзею схіліць Полынчу да сумеснага напа- ду на Савецкі Саюз, нацысцкую і савецкую рыторыку аднос- на ІІолыпчы стала цяжка адрозніць. Гітлер называў Польшчу
„нежыццяздольным параджэннем” Версальскага дагавору, а Молатаў — яго „выродлівым дзецішчам”. Фармальна дага- вор, падпісаны ў Маскве 23 жніўня 1939 г., быў усяго толькі пактам аб ненападзе. На самай справе Рыбентроп і Молатаў падпісалі таксама сакрэтны пратакол, які акрэсліваў сферы ўплыву нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза ва Усход- няй Еўропе, дзе ўсё яшчэ існавалі незалежныя Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Полыпча і Румынія. Іронія заключа- лася ў тым, што Сталін зусім нядаўна абгрунтоўваў забойства болып як ста тысяч савецкіх грамадзян тым, што Польшча з Нямеччынай нібыта падпісалі такі самы сакрэтны пратакол пад прыкрыццём свайго пакта аб ненападзе. „Польская апера- цыя” падавалася тады як падрыхтоўчая мера перад абліччам сумеснай нямецка-польскай атакі, а цяпер сам Савецкі Саюз дамаўляўся напасці на Полыпчу разам з Нямеччынай69.