Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
частка 1.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
321.79 Кб
Скачать
  • Ilpa 37 000 нямецкіх яўрэяў гл.: Evans r. J. The Third Reich in Power. P. 15. Гл. Такеама: Longerieh p. Politik der Vemichtung... S. 126.

ных сімпатызантаў, здолеў крыху палепшыць свой імідж і ўзяць яго пад уласны кантроль. У вачах многіх Сталін атрымаў прэзумпцыю невінаватасці, не зважаючы на практыкаваныя ім расстрэлы, дэпартацыі і галадамор. Гітлеру, у сваю чаргу, даводзілася лічыцца з міжнароднай думкай, якая ўключала галасы крытыкі і абурэння. У Нямеччыне пачатку 1933 г. было поўна замежных журналістаў і іншых прыезджых, а Гітлеру патрабавалася некалькі гадоў мірнага развіцця і спакойнага гандлю. 'Гаму, хоць яму і давялося выступіць з заклікам спыніць байкоты, ён скарыстаў нядобразычлівае стаўленне замежнай прзсы для абгрунтавання будучага пераходу да больш радыкальнай палітыкі. Нацысты сцвярджалі, што еўрапейскія і амерыканскія газеты кантралююцца яўрэямі, а любую замежную крытыку выстаўлялі часткай міжнароднай яўрэйскай змовы супраць нямецкага народа10.

Галоўны вынік красавіцкіх байкотаў 1933 г, палягаў, такім чынам, у сферы рыторыкі. Гітлер агучыў аргумент, ад якoгa пазней ужо ніколі не адмаўляўся — нават тады, калі ягоныя войскі захапілі большую частку Еўропы, а яго падначаленыя знішчылі мільёны яўрэяў. Што б ні рабіла Нямеччына і немцы, усё гэта дыктавалася неабходнасцю самаабароны перад сусветным яўрэйствам. Яўрэі заўсёды былі агрэсарамі, немцы — заўсёды ахвярамі.

Што да гітлераўскага антыкамунізму, то ён, у процілегласць антысемітызму, спачатку больш адносіўся да сферы ўнутранай палітыкі. Для апанавання кантролю над Нямеччынай Гітлер мусіў зламаць, супраціўленне камуністаў і сацыял-дэмакратаў. На працягу 1933 г. былі арыштаваныя каля двух­сот тысяч немцаў — перш за ўсё тыя, што лічыліся левымі апанентамі рэжыму, У 1933 г. тэрор Гітлера быў закліканы толькі запалохаць, а не знішчыць гэтых людзей: болыпасць з іх былі вызвалены пасля непрацяглага ўтрымання пад так званым „прэвентыўным арыштам”. Камуністычная партыя бы­ла пазбаўлена сваіх больш як васьмідзесяці дэпутацкіх мандатаў, заваяваных пад час выбараў, а неўзабаве да дзяржавы адышла і ўся яе маёмасць. Да ліпеня 1933 г. у Нямеччыне былі забаронены ўсе палітычныя партыі, акрамя нацысцкай.

Тамсама. С. 35.

У лістападзе ныцысты правялі новыя выбары ў Райхстаг, на якіх былі прадстаўлены і перамаглі толькі нацысцкія кандыдаты. Гітлер вельмі хугка ператварыў Нямеччыну ў аднапартыйную дзяржаву — і тэта, вядома, была зусім не такая аднапартыйнасць, якую мог бы вітаць Сталін. Камуністычная партыя Нямеччыны, якая праз доўгія гады была самай магутнай кампартыяй за межамі Савецкага Саюза, была зруйнавана за некалькі месяцаў. Яе разгром стаў сур’ёзным ударам па прэстыжы міжнароднага камуністычнага руху1.

Спачатку Сталін, відаць, спадзяваўся, што асаблівыя савецка-нямецкія ўзаемаадносіны можна будзе захаваць, нягледзячы на прыход да ўлады Гітлера. Пачынаючы з 1922 г. СССР і Нямеччыну яднала ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва, якое грунтавалася на падсвядомай зацікаўленасці абодвух бакоў у перадзеле Усходняй Еўропы за кошт Польшчыы. Рапальскі дагавор 1922 г. быў пацверджаны Берлінскім дагаворам аб ненападзе і нейтралітэце, падпісаным у 1926 г. і падоужаным на чарговы пяцігадовы перыяд у 1931-м. Найбольш выразнай прыкметай добрых стасункаў і агульных мэтаў былі нямецкія ваенныя вучэнні, якія праводзіліся на савецкай тэрыторыі. Усяму гэтаму прыйшоў канец; у верасні 1933 г. У студзені 1934 г. нацысцкая Нямеччына падпісала дагавор аб ненападзе з Польшчай. Гэты нечаканы ход сігналізаваў пра карэн- ныя змены ў нямецкай знешняй палітыцы. Выглядала, што на месца Масквы ў якасці прывілеяванага партнёра Берліна на ўсходзе прыйшла Варшава. Можа, немцы і палякі цяпер нават песцілі намеры разам напасці на Савецкі Саюз?

Пацяпленне ў нямецка-польскіх адносінах, відаць, турбавала Сталіна значна больш, чым рэпрэсіі супраць нямецкіх камуністаў. Сам Сталін заўсёды ажыццяўляў знешнюю палітыку на двух узроўнях — дыпламатычным і ідэалагічным. Першы быў разлічаны на дзяржаўныя структуры, другі — на грамадскую думку, у тым ліку ўнутры СССР. Для першага ў Сталіна быў наркам замежных спраў Максім Літвінаў, а для другога — Камуністычны Інтэрнацыянал. Відаць, Сталін меркаваў, што Гітлер у асноўным спавядае аналагічны падыход, а таму яго дэкларатыўны антыкамунізм не стане перашкодай для супрацоўніцтва паміж Берлінам і Масквой.

Аднак збліжэнне з Польшчай дадавала да антыкамуністычнай ідэалогіі нешта вельмі падобнае на антысавецкую дыпламатыю. Як слушна падазраваў Сталін, Гітлер спрабаваў ператварыць Польшчу ў свайго малодшага саюзніка ў будучым крыжовым паходзе супраць СССР. Пакуль папрыканцы 1933 г. ішлі нямецка-польскія перамовы, савецкія лідары не без падстаў асцерагаліся, што немцы спрабуюць „купіць” польскія землі на захадзе ўзамен за абяцанні пазней далучыць да Полышчы тэрыторыю Савецкай Украіны. Польшча, аднак, так і не праявіла ніякага інтарэсу да прапаноў Нямеччыны пашырыць дагавор апісаным чынам. Да пакта аб ненападзе паміж Нямеччынай і Польшчай у рэальнасці так і не быў далучаны сакрэтны пратакол аб ваеннай кааперацыі супраць СССР, нягледзячы на адваротныя сцверджанні савецкай разведкі і прапаганды. Тым не менш, Гітлер меў жаданне скарыстаць нямецка-польскі дагтавор як плацдарм для збліжэння з Варшавай, канчатковым вынікам якога мусіў стаць антысавецкі ваенны саюз. Увесну 1934 г. ён адкрыта пытаўся пра неабходныя стымулы для та­кого збліжэння1*.

У студзені 1934 г. Савецкі Саюз, здавалася, быў у адчайным становішчы. Яго ўнутраная палітыка прывяла да галоднай смерці мільёнаў уласных грамадзян. Яго здешняя налітыка паспрыяла ўзвышэнню антыкамуністычнага дыктатара Гітлера, які памірыўся з ранейшым агульным нямецка- савецкім ворагам — палякамі.

Сталін вырашыў пайсці на разварот у рыторыцы і ідэалогіі. На XVII з’ездзе ВКІІ(б), які прайшоў у студзені — лютым 1934 г. і атрымаў назву „з’езд пераможцаў Сталін заявіў, што другая рэвалюцыя ў Савецкім Саюзе завяршылася. Голад — падзея. якая найбольш уразіла савецкіх людзей. — застаўся незаўважаным. Ён растварыўся ў агульнай трыўмфальнай гісторыі пра тое, як Сталіну і яго верным паплечнікам удалося пераадолець супраціўленне ворагаў, што імкнуліся сарваць выкананне першай пяцігодкі. Лазар Кагановіч славіў свайго куміра як героя „найвялікшай рэвалюцыі ў гісторыі чалавецт-

n Roos Н. Polcn und Europa... S. 130-154; Коп О. Collective Security or Isolation... P. 94, 157; Kornat M. Polityka rownowagi... S. 32-33; Rossino A. 13. Hitler Strikes Poland... P. 2.

ва”. Узвышэнне Гітлера, нягледзячы на сваю яўную небяспеку, выдавалась за прадвесце будучага сусветнага трыумфу савецкай сістэмы. Жорсткасць нацыстаў нібита сведчыла, што капіталізм хутка рухне пад цяжарам унутраных супярэчнасцяў і што еўрапейская рэвалюцыя ўжо не за гарамі11.

Такая інтэрпрэтацыя магла быць пераканаўчай толькі для прыроджаных рэвалюцыянераў, для камуністаў, глыбока адданых свайму лідару верай і страхам. Патрабавалася адмысловае мысленне, каб верыць у тое, што чым горш выглядае стан рэчаў, тым лепшы ён иа самай справе. Такое мысленне яго носьбіты называлі дыялектыкай, але цяпер гзтае слова (нягледзячы на свае гордае старажытнагрэцкае і гегелеўска- марксісцкае паходжаннс) азначала ўсяго толькі крыху больш, чым разумовую здольнасдь узгадняць сваё светаўспрыманне са зменлівай воляй Сталіна.

У сваю чаргу. Сталін ведаў, што адной рыторыкі недастаткова. Нават абвясціўшы, што прыход фашызму азначае набліжэнне перамогі сацыялізму, Сталін паспяшаўся скарыктаваць савецкую ўнутраную палітыку. Ён не стаў больш душыць украінскае сялянства. Сяляне павінны былі жыць, уціхаміраныя і запалоханыя, і вырабляць неабходныя Савецкай дзяржаве прадукты харчавання. Больш за тое, ім нават дазволілі займець невялікі прысядзібны ўчастак, прадукты з якога яны маглі ўжываць на сваю патрэбу. Нормы хлебанарыхтовак і зкспартныя планы былі вернуты ў разумнае рэчышча. Пад канец 1934 г. голад у СССР быў пераадолены16.

Прыход да ўлады Гітлера сапраўды даў магчымасць прадставіць Савецкі Саюз абаронцам еўрапейскай цывілізацыі.

Больш чым праз год, у чэрвені 1934 г., Сталін нарэшце зразумеў гзта. Згодна з новай камінтэрнаўскай лініяй, папярэдні палітычны прынцып „клас супраць класа” скасоўваўся. Замест гэтага Савецкі Саюз і камуністычныя партыі ва ўсім свеце цяпер меліся аб’яднаць левыя сілы ў лагер „антыфашыстаў”. Замест удзелу ў непрымірымай класавай барацьбе камуністы ўзялі на яябе місію выратавання цывілізацыі ад фашысцкай навалы. Фашызм — тэрмін, папулярызаваны ў Італіі Мусаліні, — быў ска-

" Ці>гг. паводле: The Stalin-Kaganovich Correspondence... P. 33.

' Г.)та выдатна раокрываоцца ў: Kolakowski L. Main Currents of Marxism. Хорхе Семпрун успамінаў, як адзін стары ісамуністу капц- лпгеры Вухенвальд даў такое анекдатычнае азначзнне памянёнай .пшс: „O’cst, 1’art et la maniere de toujours retomber sur ces patles, mon vicux!" („Гота майстэрства за5^соды падаць па non, мой саколе!”).

(!t;i'/irtsi Л. The Soviet 1931-1933 Famines...

рыстаны Савецкім Саюзам для абазначэння крайняй ступені разлажэння позняга капіталізму. Хоць фашызм знаменаваў сабой канец старога капіталістычнага ладу, яго зацятая нянавісць да СССР, як сцвярджалася, апраўдвала кампрамісы Савецкай дзяржавы і камуністаў з астатнімі капіталістычнымі сіламі — у інтарэсах абароны Савецкага Саюза. Еўрапейскія камуністы цяпер чаплялі на сябс ярлык „антыфашыстауў і пачыналі супрацоўнічаць з сацыял-дэмакратамі ды іншымі левымі партыямі. ІІланавалася, што камуністы ў еўрапейскіх краінах будудь далучацца да так званых „народных франтоў” і перадвыбарных альянсаў з мэтай перамогі на выбарах разам з сацыял-дэмакратамі і прадстаўнікамі іншых левых партьтй. Адгэтуль камуністы мусілі працаваць у рамках дэматкратыі, а не на яе знішчэнне37.

Вядома. для нямецкіх камуністаў і сацыял-дэмакратаў бы­ло ўжо занадта позна. Але ва ўсіх астатніх краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы людзі, заклапочаныя тым, як спыніць экспансеію Гітлера і фашызму, віталі новы савецкі падыход. Паказваючы Савецкі Саюз радзімай антыфашызму, Сталін імкнуўся замацаваць за сабой манаполію па дабро. Ці ж не праўда, усе разумныя людзі хутчэй палічаць за лепшае заняць бок антыфашыстаў, а не фашыстаў? Адсюль вынікала, што кожны, хто выступае супраць Савецкага Саюза, — мабыць, фашыст, або, прынамсі, спачувае фашыстам. А тым ча­сам у перыяд дзейнасці „народных франтоў”, з чэрвеня 1934 да жніўня 1939 г. па загадзе Сталіна было расстраляна прыкладна 750 тыс. савецкіх грамадзян, яшчэ больш было кінута ў ГУЛаг. Большасць рэпрэсаваных складалі рабочыя і сяляне — людзі, якім нібыта і павінен быў служыць саведкі лад. Рэшта складалася з прадстаўнік оў нацыянальных меншасцяў. Гэтак жа, як прыход да ўлады Гітлера адсунуў у цень савецкі голад 1933 г., сталінская барацьба з фашызмам павінна была адцягнуць увагу ад Вялікага тэрору’*.

Найбольшыя шанцы на поспех ідэя Народнага фронту здабыла ў далёкіх ад Савецкага Саюза заходнееўрапейскіх дэмакратыях. Найвялікшы трыумф меў месца ў Парыжы дзе сфармаваны Народным фронтам урад у траўні 1936 г. сапраўды прыйшоў да ўлады. Левыя партыі (у тым ліку Рады-

кальная партыя Эрыо) перамаглі на выбарах, і сацыяліст Леон Блюм стаў прэм’ер-міністрам. Французскія камуністы якія ўваходзілі ў перадвыбарную кааліцыю, фармальна не трапілі ва ўрад, але затое атрымалі большасць у парламенце, а з ёю — і магчымасць уплываць на дзяржаўную палітыку. Можна было патрабавацъ правядзення рэформаў — хоць камуністы больш клапаціліся, каб знешняя палітыка Францыі была дружалюбнай да Савецкага Саюза. У Парыжы перамога Народнага фронту разглядалася як трыумф мясцовай левай традыцыі. Але многія, і не ў апошнюю чаргу палітэмігранты з нацысцкай Нямеччыны, бачылі ў гэтым савецкі поспех — і нават пацвярджэнне таго, што СССР цяпер выступае на баку дэмакратыі і свабоды. Для многіх выдатных еўрапейскіх інтэлектуалаў дзейнасць французскага Народнага фронту значна ўскладніла крытыку Савецкага Саюза19.

У Іспаніі кааліцыя партый таксама сфармавала Народ­ны фронт і перамагла на выбарах у лютым 1936 г. Аднак там падзеі пайшлі па-іншаму. У ліпеніі вайскоўцы пры падтрымцы ультраправых груповак паспрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот, каб скінуць новаабраны ўрад. Урад аказаў супраціўленне, і пачалася Грамадзянская вайна ў Іспаніі. Хоць для іспанцаў гзта быў выключна ўнутраны канфлікт, замежныя ідэалагічныя праціўнікі тут жа сталі падтрымліваць варожыя бакі. У кастрычніку 1936 г. Савецкі Саюз пачаў пастаўкі зброі прыхільнікам Іспанскай рэспублікі, а нацысцкая Нямеччына і фашысцкая Італія падтрымалі ультраправыя групоўкі на чале з генералам Франсіска Франка. Грамадзянская вай­на ў Іспаніі паспрыяла збліжэнню Берліна і Рыма, а таксама стала цэнтральным пунктам савецкай палітыкі ў Еўропе. Доўгія месяцы падзеі ў Іспаніі асвятляліся на першых палосах савецкіх цэнтральных газет20.

Іспанія зрабілася лозунгам для ўсіх еўрапейскіх сацыялістаў, многія з якіх асабіста прыехалі змагацца на баку атакаванай рэспублікі. Большасць з іх лічылі само сабой зра-

Пра неадна.іначнасць ійтарпрэтацый перамогі французскіх левых гл.: Burrin Ph. Fascism©, nazisme, autoritarisme. P. 202, 209. Агулам гл.: таксама: Weber E. The Hollow Years... llpa Блюма гл.: Judt T. The Burden of Responsibility...

Д: Ha slam J. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 120 121. Пра савецкую прэсу гл.: Sehlogel К. Terror und Traum... S. 136-137. Агулам гл.: таксама: Beevor A. The. Battle for Spain... У цэдым наконт і’этых падзей я падзяляю пазіцыі Франсуа Фюрэ: Furet F. Le passe d'une illusion...

зумелым, што Савецкі Саюз выступае на баку дэмакратыі. Аднаго з найбольш праніклівых еўрапейскіх сацыялістаў — англійскага пісьменніка Джорджа Оруэлла — шакіравала тое, з якой апантанасцю сталіністы ў Іспаніі прэтэндавалі па выключную кіроўную ролю сярод іспанскіх левых. Ен прыйшоў да высновы, што Савецкі Саюз такім чынам проста займаецца экспартам сваіх палітычных парадкаў. Сталінская падтрымка Іспанскай рэспублікі мела сваю цану — прысваенне Сталіным права кіраваць фракцыйнай барацьбой на тэрыторыі Іспаніі. Найбуйнейшы канкурэнт Сталіна Троцкі быў яшчэ жывы (ходь і знаходзіўся ў далёкім мексіканскім выгнанні), і многія іспанскія абаронцы Рэспублікі больш сімпатызавалі Троцкаму, чым сталінскаму Савецкаму Саюзу. Неўзабаве камуністычная прапаганда стала маляваць іспанскіх трацкістаў фашыстамі, а накіраваныя ў Іспанію агенты савецкага НКУС пачалі знішчаць іх за „здраду”38.

Ворагі ідэі Народнага фронту паказвалі яго як змову ка- мінтэрнаўцаў, нацэленую на сусветнае панаванне. ІІашырэнне Народнага фронту дало Японіі і Нямеччыне зручную нагоду для ўмацавання сваіх узаемаадносін. 25 лістапада 1936 г. гэтыя краіны падпісалі Антыкамінтэрнаўскі пакт, які абавязваў дагаворныя бакі кансультавадца адзін з адным у выпадку ўзнікнення „камуністычнай пагрозы”. Пагадненне паміж японскімі і нямецкімі спецслужбамі, заключапае 11 траўня 1937 г., прадугледжвала абмен разведвальнымі звесткамі адносна СССР і ўключала ў сябе планы выкарыстання нацыянальных рухаў у савецкіх рзспубліках у антысавецкіх мэтах2-.

3 савецкага пункту гледжання японская пагроза выглядала больш актуальная за нямецкую. У першай палове 1937 г. Нямеччына як імаверны праціўнік адыгрывала другарадную ролю пасля Японіі. У японскай палітыцы дамінавалі імперскія памкненні, скіраваныя як на поўдзень, так і на поўнач. Уплывовае крыло японскіх вайскоўцаў лічыла рэсурсы расійскага Далекага Усходу і Сібіры ключавым фактарам для будуча

- 2. Класавы тэрор

га эканамічнага развіцця краіны. Японская марыянетачная дзяржава Маньчжоу-го мела працяглую мяжу з савецкай Сібір’ю 1 і ўсё часцей разглядалася як плацдарм для атакі і Японцы песцілі ідэю абвяшчэння марыянетачнай украінскай дзяржавы на тэрыторыі савецкай Усходняй Сібіры, дзе у лагерах і спецпасяленнях жыло каля мільёна ўкраінцаў. Як лічылі ў Токіа, сасланыя ў ГУЛаг украінцы пры наяўнасці замежнай падтрымкі з радасцю высткпяць супраць савецкай улады. Польскія шпіёны, якія ведалі пра гэтую ідэю, называлі яе „Маньчжурыяй № 2”.

Доўгатэрміновыя інтарэсы Японіі ў Сібіры былі відавочныя Спецыяльная японская акадэмія ў Харбіне, які тады належаў марыянетачнай Маньчжурыі, ужо выпусціла першую порцыю маладых рускамоўных імперыялістаў — такіх, як Ціунэ Сугіхара. Ен удзельнічаў у перагаворах аб продажы Савецкім Саюзам Кітайска-Усходняй чыгункі, якія завяршыліся поспехам у 1935 г. Сугіхара таксама кіраваў знешнепалітычным ведамствам Маньчжоў-го. Ажаніўшыся з рускай жанчынай і перайшоўны ў праваслаўе, Сугіхара назваў сябе Сяргеем і большую частку часу праводзіў у рускім квартале Харбіна. Тут ён пасябраваў з шэрагам расійскіх эмігрантаў і вербаваў іх для разведвальных місій у СССР. Драма савецка-японскай дуэлі ва Усходняй Азіі прыцягнула ўвагу Гарэта Джонса, які ў тым жа 1935 г. падарожнічаў па Маньчжурыі. Валіец, які валодаў літаратурным інстынктам рэпарцёра, слушна лічыў гэты рэгіён ключавым у тагачаснай барацьбе паміж фашызмам і антыфашызмам. На жаль, пры нявысветленых абставінах ён быў выкрадзены бандытамі і забіты21.

Сталіна мусіла хваляваць не толькі магчымасць непасрэднага нападу Японіі на Сібір, але і ўмацаванне Японскай імперыі ва Усходняй Азіі. Маньчжоў-го было першай японскай калоніяй, створанай на кітайскіх землях, але не факт, што апошняй. Кітай меў найдаўжэйшую граніцу з Савецкім Саюзамі нестабільную палітычную сістэму. Нацыяналістычны урад Кітая Гаміньдан вёў працяглую грамадзянскую вайну з кітайскімі камуністамі і, здавалася, браў у ёй верх. У ходзе “Вялікага паходу” кітайскія камуністычныя атрады на чале з Маа Цзэдунам былі вымушаны адступіць на паўночныза-

I’чKuromiya Н.. Libera P. Notatka Wlodzimiorza P>a<'/U<>\vsl.и

S. 1 а таксама 119.

  1. H. In Search of Sugihara. P. I.4-89; Kuroiniv;i II.. IV|ibm. I >

  1. Mi(‘(l/y VVarszaw;\ a Tokio... S. lfi()--1.75; Colley M. S. < l.-m-i h .Ьмк

A M:i iicIhi k uo i пейіічіі.

хад краіны. Тым не менш, Гаміньдану так і не ўдалося дамагчыся манаполіі на ўладу ў Кітаі. Нават у тых раёнах, дзе нацыяыалісты пераважалі. яны вымушаны былі азірацца на мясцовыя партызанскія атрады. Для Сталіна ва ўсім гэтым, відадь, найбольш важным было тое, што нацыяналісты і камуністы не маглі аб’яднадца для процістаяння японская агрэсіі.

Саведкая знешняя палітыка была вымушаны балансаваць паміж падтрымкай братніх камуністычных партый (менш прыярытэтная задача) і гарантаваннем бяспекі Савецкай дзяржавы (больш прыярытэтная задача). Хоць у прынцыпе Камуністычны Інтэрнацыянал падтрымліваў кітайскіх камуністаў, Сталін узбройваў і фінансаваў Гаміньдан — спадзеючыся, што той здолее забяспечыць належную абарону сваіх межаў. У пераважна мусульманскай кітайскай правінцыі Сіньцзян, якая мела працяглую мяжу з Савецкім Казахстанам, Сталін спавядаў той самы прагматычны падыход. Ён падтрымліваў мясцовага ваеннага лідара Шэн Шыцая, пасылаючы ў Сіньцзян інжынераў і шахцёраў для дапамогі ў асваенні прыродных рэсурсаў, а таксама вайскоўцаў АДПУ для падтрымання бяспекі2Г).

Увогуле нямецка-японскае збліжэнне можна было разглядацъ як завяршальны этап фармавання антысавецкай кааліцыі ў складзе Яноніі, Нямеччыны і Польшчы. Гэтыя тры краіны былі найбольш уплывовымі суседзямі Савецкага Саюза; яны ж адносіліся да дзяржаў, якія ўжо перамагалі Савецкі Саюз (ці Расійскую імперыю) у войнах пры жыцці Сталіна. Хоць Нямеччына прайграла Першую сусветную вайну, яе войскі ў 1917 г, разграмілі расійскую армію на Усходнім фронце. Японія нанесла абразлівую паразу расійскай арміі і флоту ў вайне 1904-1905 г. Польшча ж разбіла Чырвоную Армію і зусім нядаўна — у 1920 г. Цяпер, пасля заключэння нямецка- польскага і нямецка-японскага дагавораў, гэтыя тры дзяржавы, як выглядала, зноў павярнуліся супраць, Савецкага Саю­за. Калі б Антыкамінтэрнаўскі пакт і нямецка-польскі дагавор аб ненападзе ўключалі ў сябе сакрэтныя пратаколы аб сумеснай атацы на Савецкі Саюз, то сталінскія падазрэнні наконт кааліцыі былі б слушнымі. На самай справе нічога такога не

2fi Джонатан Хаслам разглядае надзеі ў Кітаі ў рамках нара- дафронтаўекай праблематыкі: Haslam J, The Soviet Union and the Threat from the East. P. 64—70. ГГра Сіньцзян гл.: Millward J. A. Eurasian Crossroads... P. 206—207. Ilpa „вялікі ггаход’* кітайскіх камуніетаў гл.: Brown A. The Rise and Fall of Communism. P. 100.

было, i наступальны саюз паміж Токіа, Варшавай і Берлінам быў крайне малаверагодным, калі не немагчымым. Хоць паміж Польшчай і Японіяй склаліся добрыя стасункі, Варшава не хацела рабіць ніякіх крокаў, якія можена было б вытлумачыць як антысавецкія. Полыпча адмовілася ад прапановы далучыцца да Антыкамінтэрнаўскага пакта215.

Часткай палітычнага таленту Сталіна была яго здольнасць правесці знак роўнасці паміж знешнімі пагрозамі і няўдачамі ва ўнутранай палітыцы — пераканаць, што другія вынікаюць з першых і што ён асабіста не нясе ніякай адказнасці за правалы. Гэта вызваляла яго ад віны за палітычыня пралікі і дазваляла кваліфікаваць унутраных праціўнікаў як агентаў замежных дзяржаў. Яшчэ ў 1930 г., калі пачала буксаваць калектывізацыя, ён загаварыў пра міжнародныя змовы паміж трацкістамі і агентамі ўплыву буржуазных даяржаў. “Ці ж не відавочна, — заяўляў Сталін, — што пакуль існуе капіталістычнае акружэнне, будуць існаваць у нас шкоднікі і шпіёны, дыверсанты і забойцы <...>?” У любых цяжкасцях, што надараліся ў СССР, былі вінаваты рэакцыйныя дзяравы, якія марна намагаліся запаволіць хаду гісторыі. Любы зрыў пяцігодкі быў вынікам замежнага ўмяшання, таму здраднікі і заслугоўвалі самай суровай кары, а віна ўскладалася на Варшаву, Токіа, Берлін, Лондан ці Парыж27.

У гэтыя гады сталінізм, такім чынам, практыкаваў своеасаблівы двайны блеф. Поспех Народнага фронту залежў ад прагрэсу ў пабудове сацыялізму ў СССР, які ў значнай ступені быў справай прапаганды. У сваю чаргу. Апраўданне голаду і беднасці ўнутры краіны абапіралася на ідэю ўмяшання звонку, што было наогул бяздоказна. Трымаючы ў сваіх ках савецкі партыйны апарат і Камінтэрн, Сталін блефаваў адначасова на двух узроўнях. і ён ведаў, якую карціну трэба намаляваць, каб быць пераканаўчым, — карціну магчымай узброенай інтэрвенцыі з боку дзяржавы, дастаткова кемлівай, каб увайсці ў змову з савецкімі грамадзянамі, на нейкіх прычынах нездаволенымі савецкай палітыкай. Урэшце, небяспека спалу

чэння ваеннага канфлікту з падрыўной дзейнасцю ўнутранай апазіцыі была першым урокам савецкай гісторыі. Ленін пад час Першай сусветнай вайны сам быў сакрэтнай „зброяй” немцаў, бальшавіцкая рэвалюцыя сама была пабочным эфектам нямецкай знешняй палітыкі 1917 г. Праз дваццадь гадоў Сталін мусіў асцерагацца, што яго апаненты ў Савецкім Саюзе такса­ма скарыстаюць будучую вайну для звяржэння ўжо ягонага рэжыму. Троцкі знаходзіўся ў эміграцыі — гэтак жа як і Ленін у 1917-м. Пад час вайны Тродкі мог вярнуцца і павесці за сабой сваіх прыхільнікаў — як і зрабіў Ленін дваццаць гадоў таму:!Ч.

Да 1937 г. Сталіну ўнутры ВКП(б) не процістаяла ўжо аніякая апазіцыя, але гэта, відаць. толькі пераконвала яго ў тым, што ягоныя ворагі авалодалі майстэрствам палітычнай нябачнасці. Як і ў разгар голаду, у гэтым годзе ён зноў пачаў развіваць тэзіс, што самыя небяспечныя ворагі народа замаскаваліся і глыбока акапаліся ў савецкіх установах. 3 гэтага вынікала задача: усе ворагі, нават нябачныя, павіннны быць выкрыты і знішчаны. 7 лістапада 1937 г., у двадцатую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі (і пятую гадавіну самагубства яго жонкі). Сталін узняў тост: „Мы бязлітасна знішчым любога, хто сваімі справамі і думкамі — так, думкамі! — пагражае адзінству сацыялістычнай дзяржавы. За поўнае знішчэнне ўсіх ворагаў, іх саміх і іх роду!”-9.

У адрозненне ад Гітлера, Сталін меў у сваім распараджэнні інструмент для правядзення такой палітыкі — орган дзяржаўнай бяспекі, вядомы раней як ВЧК, АДПУ, а да таго часу перайменаваны ў НКУС. Гэты орган з’явіўся амаль адначасова з рэвалюцыяй пад назвай Надзвычайнай камісіі (ЧК). Яго місія з самага пачатку была больш палітычнай, чым праваахоўнай, і заключалась ў выяўленні і пакаранні праціўнікаў рэвалюцыі. Пасля ўтварэння СССР ВЧК (АДПУ, НКУС) ператварылася ў разгалінаваны орган, які сачыў за выкананнем савецкіх законаў. Пад час кампаній выключнай палітычнай важнасці — такіх, як калектывізацыя 1930 г., — дзеянне нармальных юрыдычных працэдур прыпынялася, а на супрацоўнікаў АДПУ (якія ўзначалілі так званыя „тройкі”) ускладаліся адразу ўсе следчыя, судовыя і карныя функцыі. Гэта было вяртаннем да рэвалюцыйных традыцый ВЧК, якое апраўдвалася надзвычайнымі ўмовамі — неабходнасцю но-

;!і! Khlevnyuk О. The Objectives of the Great Terror...: Kuromiya H. Stalin.

P. 118-119.

J- Цыт. паводле; Kuromiya H. Stalin. P. 1 ‘34, таксама 101.

вага рыўка да сацыялізму і адначасова пагрозай апошняму. У другой палове 1930-х г., каб зноў атрымацъ магчымасдь знішчаць ворагаў паводле свайго жадання, Сталіну было неабходна, каб НКУС прызнаў наяунасцъ у краіне чарговага вострага крызісу — такога, які вымагаў бы прыняцця падобных спецыяльных мераў30.