Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па беларускай мове факультатыў.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.19 Mб
Скачать

Частка в

В1. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у кіраванні. Запішыце правільны варыянт:

  1. падрыхтавацца да свята; 4) за пяць крокаў адсюль;

  2. смяяцца з сябра; 5) аддзячыць сяброўку.

  3. меркаваць па вынікам;

В2. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны памылкі ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

  1. Непадалёк чуліся выбухі, звон разбітага шкла, крыкі і енк людзей.

  2. З таго часу мінула пяць заснежаных зім.

  3. Адкрыла канферэнцыю вядомы прафесар Галіна Малажай.

  4. На носе чоўна ляжыць зялёная вязка свежай травы і ёмкі сноп пышнага чароту.

  5. Тут было ўжо безліч народу.

В3. Выпішыце граматычныя асновы з аднасастаўных сказаў. Вызначце тыпы аднасастаўных сказаў:

  1. Дом здалі якраз пад Новы год.

  2. Ноч. Зоры на цёмным небе.

  3. Не саромся, беларус, гаварыць на роднай мове.

  4. Вечарэла. На вуліцы было цёмна.

  5. За грошы розуму не купіш.

Тэст № 11 Частка а

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

  1. песенька; 4) збіраешся;

  2. летчык; 5) без перамогі.

  3. на кветцы;

А2. Адзначце радок(-і), дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

  1. грамадзянін, фартух; 4) крыху, балаўнік;

  2. названы, сівы; 5) пасланец, жалюзі.

  3. заўжды, гліняны;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

  1. прынт__р; 4) гард__роб;

  2. с__кратар; 5) д__лікатны.

  3. ас__нсаваць;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

  1. на__огул; 4) не мог __лгаць;

  2. __астравы; 5) рэйкі пачалі __ржавець.

  3. трэба __мшыць хату;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

  1. флора і фа__на; 4) а__дыторыя;

  2. агрэсі__ны; 5) тры__мф.

  3. а__кцыён;

А6. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

  1. параходства; 4) адвакатскі;

  2. міласэрдны; 5) птаства.

  3. агенцтва;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

  1. клятва (Г, г)іпакрата;

  2. (С, с)карынаўскі праспект;

  3. Усяслаў (Ч, ч)арадзей;

  4. (П, п)алескія вёскі;

  5. (М, м)ішавы сябры.

А8. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) правільна вызначаны род назоўнікаў:

  1. вялікая ахапка; 4) шэры шчаня;

  2. вопытнае ранцье; 5) круглы сірата Алесь.

  3. сонечны Баку;

А9. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) назоўнікі маюць канчатак –у (-ю):

  1. палеткі аўс__; 4) у адрыўным календар__;

  2. дабрацца да кантынент__; 5) майму сябру Пец__.

  3. удзельнікі канфлікт__;

А10. Адзначце слова(-ы), якія пішуцца праз злучок:

  1. (каротка) хвосты; 4) (аграрна) прамысловы;

  2. (аўдыё) сістэма; 5) (жыцця) радасны.

  3. (шэра) бурыя палосы;

А11. Адзначце сказ(-ы) з няправільным ужываннем дзеепрыслоўяў:

  1. Усю дарогу, едучы дадому, чорныя думкі не давалі Сабаневічу спакою.

  2. П’ючы гарбату, іх гутарка цярпела ад нязвязнасці, часта пераходзіла з тэмы на тэму.

  3. Вецер, прасушваючы каляіны на дарозе, шуршэў леташнім быльнягом.

  4. Не даязджаючы да Яневіцкіх хутароў, з лесу – шусь на дарогу пяцёра з аўтаматамі.

  5. Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо, засцілаючы яго дно галінкамі.

А12. Адзначце словазлучэнне(-і), дзе прыслоўі і блізказначныя ім словы пішуцца разам:

  1. разбураны да__рэшты; 4) за__доўга да экзамену;

  2. выцерці на__суха; 5) трымаць за__пазухай.

  3. за__вочы гаварыць;

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю кіравання:

  1. ехаць па дровы; 4) схілілася над крыніцай;

  2. думка пераначаваць; 5) надыход свята.

  3. выдатны дзеяч;

А14. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам трэба паставіць працяжнік:

  1. Факты, як вядома, __ рэч упартая.

  2. Мы __ людзі свабодныя, вольныя птахі.

  3. Час __ непадкупны і справядлівы суддзя.

  4. Песні, легенды, паданні, найменні паселішчаў __ жывая памяць зямлі.

  5. Сяброў у Кузьміча __ хоць гаць гаці.

А15. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Хадзіў Лабановіч, хадзілі з ім __ і думкі яго __ і мары __ і ўспаміны.

  2. Возьме наш хлопец жалеза кавалак __ ды, кінуўшы ў горан, нагрэе ўдала.

  3. Мне не забыцца дзён агністых __ ні страт цяжкіх __ ні горкіх ран.

  4. У хаце цесна __ затое весела.

  5. У момант вялікіх душэўных зрухаў __ або напружанай змены падзей __ ці жыццёвых акалічнасцей і старыя людзі часам робяцца, як дзеці.

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) азначэнні аднародныя і раздзяляюцца коскамі:

  1. Нерухома сядзіць зімародак. Кароткія __ чырвоныя ножкі яго моцна ўчапіліся ў кару сука.

  2. Дождж, халодны __ асенні, не пераставаў цэлы тыдзень.

  3. Празрыстае __ ранішняе марыва плыло над ракой.

  4. Бруснічнік рос у лагчынах, на купінах, на старых __ аброслых мохам пнях.

  5. На захадзе бліснула журботная __ ласкавая ўсмешка сонца.

А17. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

  1. Усё: і хмурнае неба, і мёрзлая чорная зямля было ахоплена нечым сумным, халодным і грозным.

  2. Вецер, хоць і нямоцны, але халодны.

  3. Раса была на доўгім кавылі, і на пушыстым мятліку, і на пунсовых кубачках маку.

  4. Цікавы чалавек – гэты Нупрэй.

  5. Сонца, вецер, лясы, прасторы – уся прыгажосць зямлі з яе раніцамі і вечарамі, росамі і дажджамі скрозь на тваім вяку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]