
- •Тэматычныя тэсты Тэст № 1
- •Тэст № 2
- •Тэст № 3
- •Тэст № 4
- •Тэст № 5
- •Тэст № 6
- •Тэст №7
- •Тэст №8
- •Тэст №9
- •Тэст № 10
- •Тэст № 11
- •Тэст № 12
- •Тэст № 13
- •Тэст 14
- •Тэст № 15
- •Тэст № 16
- •Тэст № 17 Частка а
- •Частка в
- •Тэст №18
- •Тэст № 19
- •Тэст №20
- •Тэст №21
- •Тэст №22
- •Тэст № 23
- •Тэст № 24
- •Тэст № 25
- •Тэст № 26
- •Тэст № 27 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 28 Частка а
- •Частка в
- •Тэст №29 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 30 Частка а
- •Частка в
- •Тэст №31
- •Тэст № 32
- •Кантрольныя тэсты тэст № 1 Частка а
- •А2. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара -э-:
- •А7. Адзначыць выпадкі, калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка ад-
- •А22. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) не (ня) пішацца асобна:
- •А33. Вызначыць, якая з пералічаных ніжэй памылак дапушчана ў сказе.
- •А34. Адзначыць сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:
- •А35. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:
- •Тэст №6
- •Тэст №7
- •Тэст №8
- •Тэст №9
- •Тэст № 10 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 11 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 12 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 13 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 14 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 15 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 16 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 17 Частка а
- •Частка в
- •Тэст № 18 Частка а
- •Частка в
- •Для заметак Для заметак
Тэст № 25
А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:
Пасля пажару ліпа была чорная, абвугленая.
Гадоў трыста ён яшчэ прастаіць здаровы, поўны сіл.
На дне крыніцы заблішчаў пясочак, а сцены зруба мокрыя і чыстыя пачалі ўжо высыхаць.
Думкі мае акрыленыя ўспамінамі імчаць да празрыстых вод Палаты.
Прывабленыя пахам мёду пчолы звінелі над сталом.
А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
Першымі ўрокамі паэзіі былі для яго песні маці разумнай і з добрым сэрцам беларускай сялянкі.
Андрэй старэйшы Платонаў сын служыў у арміі.
Дырэктар дома адпачынку Явар сустрэў мяне прыхільна.
Першыя вестуны вясны вераб’і пачалі вясёлую валтузню.
Бывалы паляўнічы наш дзед ведаў шмат розных гісторый.
А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска(-і):
Крыжадзюб __ або паўночны пугач __ выводзіць птушанят зімой.
Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей __ многія з валуноў трапілі ў спіс помнікаў Беларусі.
Васіль __ як таленавіты музыка __ адразу пачуў фальш у гэтым гранні.
Яська __ па прозвішчы Даўгавязы __ дзьмуў з усёй сілы ў трубу.
Як будаўнічы матэрыял __ камяні у наш час шырока выкарыстоўваюцца.
А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
Тут ля возера яго душа нібы выпроствалася і наструнена замірала.
Вясной танцуюць падскокваючы ў паветра жураўлі.
Дробная шляхта і афіцэры глядзелі тэатральную пастаноўку стоячы.
Лось не спяшаючыся падаўся ў хмызняк.
На высокіх соснах пагойдваўся падпяваючы самому сабе вецер.
А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:
На крутым беразе рэчкі раслі каржакаватыя дубы, раскінуўшы свае галіны __ і ўтвараючы своеасаблівыя шатры.
Хлопцы спыніліся, узняўшыся на невялікі ўзгорак __ і ўбачылі перад сабой вёску.
Ён ішоў __ маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі.
Палессе – самабытны край, а __ пазнаёміўшыся з ім, яго нельга не любіць.
Зноў нялёгкім выдалася дзяжурства, і __ выйшаўшы з бальніцы, Зоя стомлена накіравалася дадому.
А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:
Апрача аднастайнага шуму сосен у лесе нічога не чуваць.
Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас.
Раптам зусім блізка пачулася лёгкае плюханне.
Акрамя кучаравых бярозак на ўзгорку расла высокая сухаверхая хвоя.
Неўзабаве на дарозе мы ўбачылі двух ваўкоў.
А7. Вызначце, дзе на месцы пропуску трэба паставіць коскі:
Купцы расказвалі князю пра далёкую __ 1 небяспечную дарогу __ 2 пра санны шлях па засыпаным снегам __ 3 Дняпры __ 4 пра грозныя пушчы__5непраходныя для чалавека__ 6 пра зледзянелыя зоркі ў чорным небе.
Тэст № 26
А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:
Клён поўны нязвыклага хвалявання баяўся нават шапацець лістотаю.
Вёслы ўдарылі па вадзе ружовай ад святла бліскавіцы.
На Палессе насоўвалася зацятая ў сваёй маўклівасці ноч.
Засцігнутыя знянацку нямецкія роты не маглі аказаць сур’ёзнага супраціўлення.
Дзядзька Юстын у палінялай ад сонца ваеннай гімнасцёрцы, у ботах, у чорнай шапцы варухнуў плячом.
А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
Выводзіць свае трэлі сціплы начны спявак салавей.
Касцы ваякі мірнай працы выходзяць з косамі на пляцы.
Надыходзіла парная майская ноч прадвеснік адлігі.
Яна дарослая дзяўчына агледзела Андрэя калючым позіркам.
Традыцыі Сыракомлі працягваў бліжэйшы памочнік, вучань і асабісты сакратар Каратынскі.
А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска(-і):
Сцёпа __ як самы вышэйшы ростам __ заняў першае месца на правым флангу.
Поўдзень __ або Палессе __ дарэмна лічыць адной суцэльнай нізінай.
Дзед гаварыў з унукам амаль __ як з дарослым.
Усе звалі яго дзядзькам Раманам __ ці проста садоўнікам.
Зіна __ як старэйшая дачка __ засталася дома за гаспадыню.
А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
Над усёй нашай краінай наставіўшы белыя ветразі крылаў планіруюць буслы.
Хлопчык сядзеў над ракою забыўшыся пра ўсё на свеце.
Лясніцкі пайшоў хутка і не азіраючыся.
Дзесьці там каля вёскі чуліся галасы людзей.
Пайшоў Амелька нос павесіўшы.
А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:
Хлопцы сядзелі на беразе рэчкі, думаючы пра свае планы __ і маўчалі.
Толькі скінуўшы кальчугу __ і на хвіліну прысеўшы, князь адчуў, як гудуць ад стомы рукі, як ные параненая нага.
Цётка чэрпала вядром і падавала яго мне, а я толькі выліваў ваду __ адышоўшы далей ад крыніцы.
Сонца садзілася на хвалі чырвоным кругам, а __ сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму.
Раман __ стоячы __ весела пасмейваўся.
А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:
Кожны пісьменнік акрамя таленту павінен яшчэ мець права пісаць.
На Беларусі асабліва на Случчыне здаўна развіта ткацкае мастацтва.
Неўзабаве мы пад’ехалі да зубрынай паляны.
Усе палешукі ў тым ліку і стараста пісаць не ўмелі.
Замест чамадана лепш узяць дарожную сумку.
А7. Вызначце, дзе на месцы пропуску трэба паставіць коскі:
Калі з нешырокага шляху __ 1 раз’езджанага коламі, дзе __2 нягледзячы на восень__ 3 у мяккім __4 цёплым пыле тонуць босыя ногі, ступіш на бойкую __ 5 вытаптаную за лета __ 6 сцяжынку, адразу адчуеш, як холадна зрабілася падэшвам.