Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па беларускай мове факультатыў.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.19 Mб
Скачать

Тэст №22

А1. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

  1. Азёры_вочы зямлі.

  2. Стваральнікамі цудоўных дэкаратыўных тканін: дываноў, абрусаў, посцілак, сурвэтак_з’яўляюцца беларускія сялянкі.

  3. А пад паветкаю прылады_вазок, калёсы і вулляў некалькі на пчолы.

  4. І трэба жыць_каб не журыцца.

А2. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Ды помню пажары_ды варожыя хмары, што навіслі над вёскай маёй.

  2. У продажы была толькі мінеральная_газаваная вада.

  3. Тут і розныя ўзоры_і скульптурныя фокусы, і арнаменты ўсіх народаў.

  4. Усё чулае і радаснае, задуменнае_сумнае трымала ў сабе тумановую сілу.

А3. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. І толькі вочы_насцярожаныя, чулыя, казалі, што робіцца ў яе душы.

  2. Сам маўклівы і пануры_Сідар не любіў гаваркіх людзей.

  3. Атрымаўшы адказ, Міканор пайшоў дахаты_засмучаны, пакрыўджаны.

  4. 4. Старыя пакручастыя _дрэвы сумна сустракалі падарожных.

А4. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Увечары Хведар_малодшы ў сям’і Ганны_вырашыў усё расказаць.

  2. Зміцер_па мянушцы Зыба_зноў загаласіў.

  3. Гарадзенскі стараста_Тызенгаўз вырашыў адкрыць медыцынскую акадэмію.

  4. Мясцовы дырэктар школы_ён карыстаўся агульнай павагай.

А5. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Ваенны не гаварыў, а_разышоўшыся_верашчаў на поўны голас.

  2. Вучыўся Кузьма_зор з неба не хапаючы.

  3. Яны доўга глядзелі адзін на аднаго_не міргаючы.

  4. Стаміўшыся за дарогу_Марыля цяжка прысела ля ганка.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. За возерам_каля лесу_бліснулі агні.

  2. Ля Старога маста_дзесьці пад абед_утварылася вялікая пробка.

  3. За высокім плотам_на лужайцы_дзеці ганялі мячык.

  4. На галоўнай арэне_на стадыёне_пачаўся футбольны матч.

А7. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Дзяўчаты_мабыць_дзесьці заблукалі ў лесе.

  2. Ты_можа_і добры чалавек, але не надта табе я веру.

  3. Вы, даражэнькія пра гэта і думаць_нават_не смейце.

  4. А напісаць скаргу вы_канешне_можаце.

А8. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

  1. Сем плюс чатыры_адзінаццаць.

  2. Пяць вёрст для хлопца_не дарога.

  3. Гэтыя дзеці, між іншым,_сапраўдныя гарэзы.

  4. Ранішняя прабежка_сапраўдны элексір для вашага здароўя.

А9. Вызначыць словазлучэнне(-і) з кіраваннем:

  1. Пільна глядзець.

  2. Цікавая стужка.

  3. Мыць бялізну.

  4. На трэцім паверсе.

А10. Вызначыць няпэўна-асабовы(-я) сказ(-ы):

  1. Да вечара моцна пахаладала.

  2. З’есці хоць бы кавалачак гэтага торта.

  3. Брудны посуд адносілі ў прыбіральню.

  4. Чытаючы кнігу, павольна паглыбляюся ў дзіўны свет казкі.

Тэст № 23

А1. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю прымыкання:

  1. ісці размаўляючы; 4) з’есці яблык;

  2. бацькаў наказ; 5) загад наступаць.

  3. ехаць дадому;

А2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

  1. смеяться над бездельником;

  2. рассуждать о будущем;

  3. поехать за дровами;

  4. перейти через дорогу;

  5. метрах в двадцати.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзейнік выражаны адным словам:

  1. Над галавой вісела высокае веснавое неба.

  2. Некалькі хат туліцца да хваёвай сцяны лесу.

  3. Міхал з Ксавэрам задуменна ішлі праз лес.

  4. Мы з вялікай радасцю пабачылі вызвалены Мінск.

  5. Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба.

А4. Выпішыце з аднасастаўных сказаў граматычныя асновы, вызначце віды аднасастаўных сказаў:

  1. Хораша на душы, лёгка, светла!

  2. Нечаканы і пералётны сонечны дождж. Лясное возера.

  3. Ноч была па-летняму цёплая, зорная.

  4. Што ж, запрашай, гаспадар! Дом табе ўдаўся на славу.

  5. За багацце розуму не купіш.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка:

  1. Пяцёра дзяцей стаялі побач.

  2. У нашым класе некалькі хлопцаў пісала вершы.

  3. Два камандзіры ехала наперадзе, за імі - салдаты.

  4. Частка крывічоў пабудавала свае гарадзішчы на берагах Дзвіны.

  5. Афіцэры і дробная шляхта глядзела тэатральную пастаноўку стоячы.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:

  1. Я __ не з баязлівага дзесятка.

  2. Без навукі, братка, чалавек __ што тое сляпое кацяня.

  3. Троіцкі касцёл у Клецку __ помнік са складанай і загадкавай гісторыяй.

  4. Маленства __ самы адказны момант жыцця чалавека.

  5. Вялікая сіла __ мара. Чалавек без яе нішто.

А7. Адзначце сказ(-ы) з некалькімі радамі аднародных членаў:

  1. Прайшла навальніца, але свежасці не прынесла.

  2. Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шасейныя дарогі.

  3. Камандзір сабраў усіх штабістаў і разведчыкаў, растлумачыў задачу.

  4. Зліццё чалавека і прыроды ў яго вершах вельмі ўжо непасрэднае.

  5. Глыбілася сінь неба, і раставалі ў ім напластаванні дыму.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) коска ставіцца на месцы кожнага пропуску:

  1. Гэтыя сцены памятаюць __ і першы крык немаўляткі __ і вясельныя песні __ і адпяванне нябожчыкаў.

  2. Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань __ і спеў драздоў __ і шум лясны.

  3. Самотна звінела сухая трава __ ці то зелле.

  4. Прыемна было выкупацца ў моры __ ды паляжаць на цёплай гальцы __ і пазагараць.

  5. Сям-там пападаюцца з дупламі __ ды з падсмаленымі бакамі клёны __ ды дубы.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пры абагульняльным слове трэба паставіць двукроп’е:

  1. Бацькі вучаць птушанят здабываць корм, хавацца ад шматлікіх ворагаў __ каршукоў, соў, катоў і нават гадзюк.

  2. Мораны дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы __ шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры.

  3. Яна ўбачыла новыя мясціны __ зялёны хвойнік, шэрае поле.

  4. Усё было ўслана лісцем __ і вуліца, і двары.

  5. Дрэвы, стагі, будынкі __ усё гэта злівалася з гарызонтам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]