Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па беларускай мове факультатыў.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.19 Mб
Скачать

Тэст №20

А1 Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:

а) лес; г) роўны;

б) слуп; д) зуб.

в) спіна;

А2. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць падваенне зычных:

а) печчу; г) падзея;

б) памежжа; д) аддышка.

в) бетонны;

А3. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца э:

а) канц_лярыя; г) ш_рсцяны;

б) др_зіна; д) т_рмометр.

в) ад_калон;

А4. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца я:

а) с_ржант; г) бал_рына;

б) арх_олаг; д) сув_зь.

в) кал_ндар;

А5. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца і:

а) за_нтрыгаваць; г) пады_сці;

б) абы_сці; д) між_нстытуцкі.

в) аб_мшыць;

А6. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ў:

а) слова_тварэнне; г) ва_ладзіміра;

б) каля _рны; д) а_л.

в) а_дыенцыя;

А7. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ь:

а) камус_ці; г) бракан_ер;

б) Кандрац_еў; д) ін_екцыя.

в) салаў_і;

А8. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

а) (Г,г)родзенскія музеі; г) (М,м)іншчына;

б) (Б,б)рылёўскія краявіды; д) (М,м)іністр аховы здароўя.

в) (М,м)іністэрства транспарту;

А9. Вызначыць слова(-ы), утворанае(-ыя) прыставачным спосабам:

а) доўга; г) прапанова;

б) задума; д) пралёт.

в) казытаць;

А10. Вызначыць назоўнік(-і) з канчаткам –е ў месным склоне:

1) засуха, 2) песня, 3) дзень, 4) сын, 5) мёд, 6) сціпласць,

7) печ, 8) Гродна, 9) бацька, 10) грэлка, 11) паліто, 12) лось.

Тэст №21

А1. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:

а) позні; г) народ;

б) у рэчцы; д) схітрыць.

в) баішся;

А2. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць падаўжэнне зычных:

а) задуменны; г) калоссе;

б) збожжа; д) вагонны.

в) раззлавацца;

А3. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ы:

а) д_рыжор; г) бр_зент;

б) д_рэктар; д) мат_матыка.

в) пат_фон;

А4. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца я:

а) земл_робчы; г) м_тро;

б) ма_тнік; д) кал_іна.

в) вас_мнаццаць;

А5. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца а:

а) м_таспорт; г) адажы_;

б) Токі_; д) св_еасаблівы.

в) п_ўнагрузны;

А6. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

а) пос_ны; г) выяз_жаць;

б) кампос_ны; д) Бран_т.

в) мяк_і;

А7. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

а) круп_е; г) калос_е;

б) здароў_е; д) монпанс_е.

в) пад_езд;

А8. Вызначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

а) (Б,б)рэсцкія маставыя; г) Кацярына (Д,д)ругая;

б) (К,к)ошкіна міска; д) (С,с)орасаўская прэмія.

в) (Г,г)арадскі універсам;

А9. Вызначыць слова(-ы), утворанае(-ыя) прыставачна-суфіксальным спосабам:

а) адмарожанне; г) паважаць;

б) змесціва; д) паштэт.

в) каварны;

А10. Вызначыць назоўнікі з канчаткамі –у, -ю ў родным склоне:

1) Сямён, 2) настрой, 3) інстытут, 4) Ульяна,

5) пабег, 6) агарод, 7) універсітэт, 8) гоман.

А11. Вызначыць слова(-ы), якое(-ія) пішуцца разам:

а) мала_душны; г) глыбока_пасаджаны;

б) контр_удар; д) хіміка_тэхналагічны.

в) паў_горада;

А12. Адзначыць сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:

а) На стол не паставілі дзвюх талерак з супам.

б) Брэх вялікай сабакі перапалохаў хлопцаў.

в) Барыс не мог заснуць, бо моцны боль у назе не сціхаў.

г) Румяная з марозу, нібы яблыка, дзяўчына хутка ўбегла ў кухню.

А13. Адзначыць няправільна ўжыты(-я) дзеепрыметнік(-і):

а) развіты хлопчык;

б) разгубіўшыйся вучань;

в) неразведзенная фарба;

г) адпрасаваная бялізна;

д) сплючая бабулька.

А14. Адзначыць сказ(-ы) з недакладным ужываннем дзеепрыслоўяў:

а) Перачытваючы доўгачаканы ліст, з твара не сыходзіла ўсмешка.

б) Паснедаўшы, браты не спяшаліся выходзіць з дому.

в) Паглядзеўшы тую рэкламу, у маці ўзнікла думка набыць новую мэблю.

г) Дзед, не марудзячы, дастае люльку і курыць.

А15. Адзначыць слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

а) уцякаць (без) аглядкі;

б) пахаладала (у) начы;

в) дапамагчы (па) сяброўску;

г) сена мокрае (з) нізу;

д) глядзець (у) бок лесу.

А16. Адзначыць сказ(-ы) са словамі, дзе НЕ пішацца асобна:

а) Быць чалавекам – ці ж гэта (не) шчасце?

б) Настаўніца жыла (не) далёка ад школы.

в) (Не) адпраўлены ўчора ліст ляжаў на стале.

г) Воўк (не) пастух, а свіння (не) агародніца.

д) (Не) пакоіцца не трэба, усё добра.

А17. Вызначыць лічбы, на месцы якіх пішацца НІ:

І дзе б ты н_1 круціўся па свеце, каго б н_2 сустракаў, н_3колі н_4 забудзеш н_5 родных мясцін, н_6 адданых сяброў.

А18. Вызначыць слова(-ы) з марфалагічным прынцыпам правапісу:

а) каўказскі; г) рассыпаць;

б) дзень; д) сяржант.

в) падтрымка;

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]