Мужчынскія ймёны на -pa, -ла
Мужчынскія ймёны, як i спакменьнікі наагул, з р, л на канцу із сугукам або паўсамагукам й, ў перад імі адзяржалі канчатак -о, каторае, з прычыны аканьня, перайшло ў мове літаратурнай i на каля 9/10 прасьцягу мовы народнае ў -а, i самыя такія спакменьнікі перайшлі з -о асноваў (з такіх, як стол, хвалько) да а-асноваў (такіх, як Мікіта, вайвода): Аляксандра, Габра, Гаўра, Зьмітра, Лаўра, Шкандра, Петра, Сыльвэстра, Паула, Саўла, Мануйла, Міхайла. Дык із старабаўг. «Самуил» будзе Самуила, праз што сьветча прз. Самуйлёнак, а таксама «Шмуйла», жыдоўская хорма гэтага імені ў Вялікай Літве. Але ё хорма й «Самойла», i можна думаць, што й яна правільная. Што у ў нашай мове можа ў перанятых імёнах рэдчас пераходзіць у о, сьветча о ў Анопрый, Зыгмон.
Такія-ж, як у менаваных хрышчоных імёнаў, ё хормы па р, л зь пярэднім сугукам альбо паўсамагукам у спакменьнікаў агульных: зубра, сябра, швагра, тыгра i інш.
Марка. Зь іншае прычыны ё -а ў «Марка». Гэта імя з устаўным ерам (ъ), з каторага, прыкл., у мове польскай ё -э - (Марэк), i сваёй хормаю яно памяншальнае, а таКІЯ памяншальныя маюць у нас хорму на -ка (Саўка, Грышка).
Гэбрэйскія складаныя ймёны з -эль у другой часьці, калі перайшлі да мовы вялікалітоўскае пераз мову лацінскую зь ненацісьненым э ў эль, дык, з прычыны аканьня, -эперайшло ў -а-, i паўстала хорма з -аль: Міхаэль>Міхааль> >Міхаль (сьцягненьнем двух аа ў вадно), або з -ал: Міхал, Рахвал (л, а ня ль, відавочна, дзеля таго, што перанятыя былі дарогаю пісомай, зн., пішучы, лац. 1 перадалі кірылічным л).
Тыя-ж імёны гэбрэйскія, калі перайшлі да мовы вялікалітоўскае з мовы грэцкае пераз старабаўгарскую, дык маюць хорму на -йла - Мануйла, Міхайла, або на -ла - Гаўрыла, Даніла. Лучылі таксама хормы із захаванай бязь зьмены другой часьцяй імені гэбрэйскага - Данель; відаць, у такім прылучаю, пераймаючы, вымаўлялі з націскам на э.
Канцавыя вуснавыя адпалі па сугуках
У мове вялікалітоўскай канцавыя вуснавыя сугукі па вуснавых-жа або па л, р, рэдчас па сугуках іншых, адпадаюць або дастаюць на канцу -а: Адоль, Арэхва, Харлам, Хрысан, Карпа, Палікар (з Адольф, Ареф, Харламп, каторае з Харлампий, Хрисанф, Карп, Поликарп). Таксама ё ў спакменьнікаў агульных - жандар із жандарм. Калі-ж вуснавы сугук апынецца памеж сугукаў, дык ён выпадае - Алімка (Ар.), памяншальнае ад Алімпа.
Хормы на «а» мужчынскіх імёнаў
Апрача хормаў на -а ў імёнаў на -р, -л зь пярэднім сугукам альбо паўсамагукам ё яшчэ гэткія хормы на -а (замест на сугук): Алёйза, Алёкса, Лёкса, Анта, Хота, Клямэнта, Лічарда, Сьпірыда, Тарэнта, Валента, Вікента.
Да памяншальных хормаў мужчынскіх
Памяншальныя хормы ад складаных ІЗ -слаў або -мер у другой часьці творацца ад часьці першае складанага імені: Божка (ад Багуслаў), ведамнае цяпер як прозьвішча, Болька (ад Баляслаў), -чка (ад Вячаслаў), Валодзька (ад Валадзімер), Казюк (ад Казімер).
Памяншальныя днуа трыскладовыя николі ня маюць у мове вялікалітоўскай хормы на -ак або на -эк, -ек (Пранак, Юрак, Болек, Міхалак). Рэдчас чутыя такія хормы ё чыстым полёнізмам. Замест такіх хормаў ё звычайна вялікалітоўскія хормы на -ка: Бонька, Цішка, Полька, Хомка, Клімка, Міхалка, Сымонка. Зь няймёнаў «маршалак» - полёнізм (пол. маршалэк), павяліт. маршалка. I «маршала» ў мове натай нямашака.
Памяншальныя двускладовыя на -ка - Янка, Яцка, Болька, Глебка, Ходзька, Родзька, Вячка, Юрка - у ладнай меры страцілі значэньне памяншальнасьці i хіба могуць быць ужываны ў значэньню імёнаў поўных. Прыклад: А маршалкаваў на сойме наш Ліцьвін, князь Болька Сьвірскі. Адылі страцілі ня сусім, i, прыкладам, сьвятых нельга было-б зваць гэтымі хормамі. З ужываньня ў значэньню ймёнаў звычайных маюць быць сусім чыста вылучаны любосна-памяншальныя з сь перад -ка (Яська, Стаська i інш.), бо ix любосна-памяншальнае значэньне выразьліва чуецца.
