Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ян Станкевіч - Хрышчоныя ймёны вялікалітоускія...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
42.38 Кб
Скачать

Хормы звычаиныя, памяншальныя, любосныя а павялічальнапаважальныя хрышчоных іменаў вялікалітоускіх

У мове вялікалітоўскай, як i ў іншых мовах славянскіх, а ў некаторых i неславянскіх, ёсьць у спакменьнікаў, апрача хормаў звычайных, яшчэ хормы памяншальныя й любосныя, а рэдчас i павялічальныя. Хормаю звычайнай завем спакмень звычайнае велічыні, ня выказуючы нашага пачуцьця да яго. Хормаю памяншальнай наказуем меншую меру спакменя. Хормаю любоснай зазначаем свае пачуцьці да спакменя, наймя, што ён любы, прыемны. Памяншальныя хормы могуць быць заразом i любоснымі, а любосныя могуць памяншацца. Такім парадкам маем яшчэ хормы памяншальна-любосныя i любосна-памяншальныя. Прыклады: брат - хорма звычайная; браток - хорма памяншальна-любосная. Міл жа мне, дзевачкі, ды мой родны брахнейка; брату хна, братуля; Не давай ты, брацітка, усяму гору гараваць; брацейка - хормы любосныя. Браталька - хорма любосна-памяншальная.

Дзед - хорма звычайная; дзядок, дзедка (Папаўся, дзедку, у клетку) - хормы памяншальныя. Дзядуля, я гатоў з табою плысьці; Звару сала, сьпяку блін, каб мой дзедзька дома быў,- хормы любосныя. Ой ты, дзедзечка, глянь на палічку - хорма любосна-памяншальная.

Рыба - хорма звычайная; рыбка, рыбачка - хормы памяншальныя; Рыбуля - хорма любосная. А мая-ж ты рыбулька - любоснапамяншальная.

Сястра - хорма звычайная. Дадушы, мая сястрыца, праўда! - памяншальная. Разлучылася я із сваею сёстранькаю, сяструхна сяструля - хормы любосныя. Сяструлька мая, жыва ты будзеш - любосна-памяншальная.

Шмат радзей пашырыўшыся хормы павялічальныя. Павялічальныя на -ішча (дамішча) рэдка сустракаюцца. Шмат часьцей ужываюць хормаў на -юга (па зацьвярдзелых -уга) з грэблівым адценьням: дамюга, зладзюга, ваўчуга, п'янчуга; ад гэтых творацца й хормы памяншальныя - зладзюжка, п'янчужка. Цікавыя хормы павялічальна-паважальныя, але яны яшчэ не дасьледаваны.

Калі спакменьнікі наагул, у тым ліку асабовыя, маюць менаваныя хормы, то ня могуць ня мець ix хрышчоныя ймёны, бо яны такоама спакменьнікі. I яны маюць. Кажная з хормаў хрышчоных імёнаў добрая на сваім месцу. Хормаю звычайнай або поўнай імені ня выказуем ніякага пачуцьця, гэта толькі імя людзіны, падобна да агульных назоваў людзёў, жывёлы, рэчаў. Дзеля таго звычайнай хормаю імені завем звычайна людзёў вырослых, сталых, а ў дакумэнтах i ўсіх чыста. Таксама звычайнай хормаю імені завуць сьвятых. Хормаю памяншальнай імені наказуем, што людзіна яшчэ малая, зн. дзяцё, хлапец, дзяўчо. Любосная хорма выказуе любосьць, што нам хтось падабаецца, яна выказуе зычлівыя, прыязныя пачуцьці да кагось. Дзеля таго любоснай завем усіх, як малых, так i вырослых, сталых, але тады, калі Ў нас да ix блізкія асабістыя дачыненьні.

Нельга тут не зьвярнуць увагі, што колькі «неабмыльных ведамцаў» у чужой ІМ галіне веды пашыраюць у нас ужываньне хормаў любосных замест звычайных. Зьява гэтая вельмі шкодная, бо аддаляюць хормы звычайныя хрышчоных імёнаў; ужываючы-ж замест звычайных хормаў любосных, аддаляюць i ix як любосных. Значыцца, страта падвойная. Мова-ж із нацыянальнае стаець радзімнай (сямейнай). Гэтым шкода не канчаецца. Любосныя хормы патрэбныя. Калі-ж любосных хормаў вялікалітоўскіх (беларускіх) ужываюць як звычайных, дык, замест вялікалітоўскіх хормаў любосных, пачынаюць людзі балей а балей ужываць любосных хормаў расійскіх. Калі «Пятрусь» хорма поўная, звычайная, дык любоснай ё расійскі «Пеця»; калі «Міхась» хорма звычайная, дык за любосную бяруць расійскага «Мішу», «Мішку»; калі «Алесь», «Алеся», «Марыля» хормы звычайныя, дык любоснымі ё «Саша», «Шура», «Маша» i г. д. Дык трэба з гэтай дурнотаю скончыць.

Абмыльнаму ўжываньню любосных хормаў прыяе тое, што бацьки, дый часта чужыя, завуць звычайна малыя дзеці памяншальными й любоснымі хормамі хрышчоных імёнаў. Тое-ж бывае памеж самых дзяцей. А калі прывыкнуць, дык завуць так ужо й вырослых, сталых i старых. Дык можа здавацца, што хорма памяншальная i асабліва любосная ё хормаю звычайнай [2]. Дзеля таго трэба навуковая помач адрозьневаць розныя хормы хрышчоных імёнаў. Патрэбны таксама вялікалітоўскі (беларускі) меньнік (слоўнік хрышчоных імёнаў).

Мававеды могуць добра скумаць, арыентавацца ў хормах імёнаў подле нарасьняў (суфіксаў).

У поўных або звычайных хормах хрышчоных імёнаў нарасьняў (з гледзішча мовы вялікалітоўскае) няма.

Нарасьні памяншальныя

А. У ймёнаў мужчынскіх: -ік, -ык: Паўлік, Гаўр-ык; -ут -а, -ют -а: Як-ут-а, Макс-ют-а, Паўл-ют-а; -ёк, -ок: Васіл-ёк, Зьмітр-ок; -ец: Іван-ец; -чык: Іван-чык; -ук, -юк: Яз-ўк, Міхал-юк; к-а: Юр-к-а, Міхал-к-а.

Б. У ймёнаў жаноцкіх: -к-а: Гап-к-а, Юль-к-а, Язэп-к-а, Тацян-к-а.

Нарасьні любосныя

А. У ймёнаў мужчынскіх: -сь, -усь: Адась, Анто-сь, Але-сь, Вінц-усь; -ль, -уль, -ул-я, -юль: Ігна-ль, Вінц-уль, Ян-ул-я, Міс-юль; -ьк-а: Лявон-ьк-а, Дзямідз-ьк-а.

Б. У ймёнаў жаноцкіх: -с-я, -ус-я, юс-я: Ка-с-я, Але-с-я, Карус-я, Такл-юс-я; -л-я, -ул-я: Анто-л-я, Ган-ул-я, Наст-ул-я.

Нарасьні павялічальна-паважальныя

ёсьць у ймёнаў мужчынскіх. Нарасьцень у ix -ш, адзін або зь пярэднім сугукам: Адаш, Багуш, Януш, Іваш.

Іншыя нарасьні павялічальна-паважальных хормаў недасьледаваны. (...)

№1-1993. С.76-82.

РАЗГЛЯД КОЛЬКІХ ІМЕНАЎ

Зяслаў (а не Ізяслаў), бо першая часьць яго пачыналася прыймём-прыросткам jьz-, каторы ў мове вялікалітоўскай перайшоў у з (зь лесу, з дому), у расійскай-жа а баўгарскай - у из (из лесу, из дому). Ад «Зяслаў» над уплывам прыймені «за» паўстаў назоў местачка «Заслаўе».

Іван а Ян. Абедзьве гэтыя хормы таго самага імені ўзьніклі з гэбрэйскага імені «Еганан», відавочна, перанятага пераз мову старабаўгарскую. З прычыны аканьня вялікалітоўская вымова баўгарскае хормы «Иоаннъ» гэтага імені мусіла быць «Яан» (Иаан), каторае, сьцягненьням двух аа ў вадно а, дало Ян. Што да двух ни, дык, па шчэзьненьню канцавога ъ, замест нн падвойнага ў «Иоанн» вымаўлялі н адно; два нн тут былі толькі правапісным адбіцьцём хормы гэбрэйскае. Іншае зьясьненьне паўстаньня хормы «Ян» мусіць быць у мовах, каторыя ня знаюць аканьня.

Другая хорма (Іван) магла гэтак узьнікці. И ў Иоанн некаторыя абмыльна вымаўлялі як i складатворнае, ды, стараючыся, заразом вымаўлялі ненацісьненае о ў ім як о, перад каторым, як перад кажным о на пачатку складу, мусіла ў мове нашай узьнікці прыстаўное в (Івоан). Ненацісьненае о, адылі, было штучным у мове акаючай, не магла такая вымова ўдзяржацца, i яго пачалі вымаўляць як а (Іваан), што, сьцягненьням двух аа ў вадно, дало Іван.

Таксама ўзьнікла Івона замест i побач ізь Ена.

Абедзьвіх хормаў (Ян а Іван) гэтага імені ў нас ужывалі незалежна ад абраду. Прывяду колькі прыкладаў ужываньня ix належачымі да абраду ўсходняга. У летапісу захаваліся ймёны наступных гэрояў часу Валадзімеравага (X- XI стг.): Яна Усмовіча... Апрача братоў Вышацічаў - Яна а Пуцяты, з мужоў Сьвятаполкавых... мянуюць Васіля, Славуту, Іванку. (Дзьве гэтыя цытаты прыведзены ў перакладзе.) Пад 1106 г. у кіеўскім летапісе чытаем: «Преставися Ян, старец добрый». «Янь же поиде самъ оружья». Жаноцкая хорма Янка.

Прыходзіла гэтае імя да нас i пераз мову лацінскую, зн. ад лацінскае хормы Johannes; праз гэга сьветча жаноцка-любосная хорма яго «Югася». Ю ў гэтай хорме, відавочна, дзеля таго, што стараліся вымаўляіц» ё, бо ў мове вялікалітоўскай, калі стараюцца вымавіць ненацісьненае о (або ё), дык адзержуюць у (або ю). (...)

Кастанцін, Касьцянцін (бяз н па Ка-). Дзеля таго, што ў імені «Канстанцін» было аж тры н, чаго ня бывае ў словах сваіх мовы вялікалітоўскае, дык сталася распадабненьне, першае н выпала.