
Станіслаў I прозьвішчы ад гэтага імені
Надзвычайна тэндэнцыйны да Вялікаліцьвіноў (Беларусаў) гісторык польскі Г. Лаўмянскі (Lowmianski) даводзіў у вадным із сваіх артыкулаў, што радзімы, каторых прозьвішчы могуць быць выводжаны ад розных хормаў імені «Станіслаў» - жмуйдзкага (а не вялікалітоўскага) паходжаньня. Ішло яму праз тое, каб паменшыць колькасьць Вялікаліцьвіноў, запісаных у сьпісаньню 1529 г. войска Вялікага Княства Літоўскага. Як аргумэнт Лаўмянскі прыводзе тое, што па хрысту Жмуйдзі, у канцу XIV i пачатку IV стг., была пастаўлена ў Вільні каталіцкая катадра пад імям сьв. Станіслава. Вось-жа, піша ён, Жмуйдзіны (завець ix Ліцьвінамі), як каталікі, пад уплывам назову катадры, пачалі даваць сваім сыном а дачкам імя «Станіслаў». Адгэтуль, выводзе ён, усі прозьвішчы, паўсталыя ад гэтага імені, жмуйдзкія i нашэньнікі гэтых прозьвішчаў - Жмуйдзіны.
Я прывяду некаторыя факты й довады, каторыя пярэчаць такому пагляду.
Фонэтыка слова «Станіслаў» такая, што яно можа быць імям у кажнага народу славянскае мовы. Дыкжэ ў Вялікай Літве (Беларусі) i ў суседніх краёх, на'т у Суздальшчыне, як найраней звалася Маскоўшчына, былі свае Станіславы за доўга да віленскае катадры. Як сьветчаць летапісы, князям у крывіцкім Смаленску быў у XI стг. Станіслаў, сын Валадзімера Сьвятаславіча, князя кіеўскага.
У дваннаццатым стагодзьдзю ў Пераяслаўлю Северскім быў Станіслаў Тукіевіч. Ен, разам із тысячнікам Раціборам, мяняў уставу праз працэнты.
У 1148 г. на Севершчыне ў бітве Імсьціслава Зяславіча кіеўскага з Глебам Юравічам «Станислава ту яша и казниша казнью злою».
У часе Ліпецкае бітвы 1216 г. Крывічоў (Смальнян а Псковічаў) i Наўгарадцаў, на чале із тарапецка-смаленскім князям Імсьціславам Удалым (меў удзел у Тарапцу), І з Суздалцамі, у войску суздальскім быў баярын Андрэй Станіслававіч.
У 1321 г., калі Гэдымін, вялікі князь літоўскі, пайшоў з войскам на Кіеў, дзяржаў яго нейкі князь Станіслаў.
Дзеля таго што ніводзін Станіслаў ня быў прызнаны праваслаўнай царквою за сьвятога, то пасьлей у Маскоўшчыне гэтага імені не давалі дзяцём. Але ў Вялікай Літве (Беларусі) гэта пераказаю ня было, i імя «Станіслаў» было пашырыўшыся сярод вернікаў розных цэркваў. Вось, прыкладам, блізкім супрацаўнём Б. Хмяльніцкага быў праваслаўны Вялікаліцьвін, палкоўнік Міхайла Станіслаў Крычэўскі.
Забраўшы Вялікую Літву, Масква русыфікавала ў ёй праваслаўную царкву i ўсё мяняла ў ёй на свой капыл. Тады i ў нас, як у Маскоўшчыне, праваслаўныя сьвятары пачалі ў рэлігійным жыцьцю што раз болей дзяржацца літары чымся зьместу, i ўзглядам імёнаў вымагалі, каб дзецяняці на хрысьце давалі імя таго сьвятога, катоpara дня яно радзілася. У нас, адылі, гэта ў поўнай меры ніколі ня было праведзена. На гэта можна прывесьці шмат фактаў. Прыкладам, у вялікім царкоўным сяле Гародзькі Валожынскага пав. усі праваслаўныя i блізу ўсі Станкевічы, каторыя дзеляцца на тры групы, зь ix адна - Станіслаўчыкі. Паколькі тут прозьвішча «Станкевіч» можа быць старшага паходжаньня, то мянушка «Станіслаўчык» мусіць быць сусім сьвежая. У сяле Арлянятах Ашмянскага пав. было шэсьць радзімаў праваслаўных. З дазволам, у 1905 г., пераходзіць із праваслаўя на іншую веру ўсі яны, з выняткам аднаго Габрэля Оганкевіча, перайшлі ў каталіцтва, а гэты адзін, што застаўся праваслаўным, меў сына Станіслава.
Лаўмянскі зігнораваў факт, што яшчэ да прыйма хрысьцянства Жмуйдзяй, сярод Вялікаліцьвіноў былі каталікі-лаціньнікі. Колькасыць ix шмат павялічылася ў часе хрысту Жмуйдзі, калі й дынастыя з праваслаўнае сталася каталіцкай, а вялікі князь Ягайла на'т абавязаўся навярнуць усіх на каталіцтва. Дыкжэ тады i з часьці Вялікаліцьвіноў адныя зьмянілі свой усходні абрад на заходні, другія перайшлі з праваслаўя на каталіцтва. Праўда, i просьле гэтага колькасьць каталікоў-лаціньнікаў у Вялікаліцьвіноў, раўнуючы зь вернікамі «грэцкае веры» сярод ix, была невялічкая; але, раўнуючы із Жмуйдзінамі, ня была такая малая. У тым, адылі, часе колькасьць каталіцкіх Вялікаліцьвіноў ня мела значэньня дзеля пашырэньня імені «Станіслаў», бо да гэтага імені тады аднолькава ставіліся ўсі ў Вялікай Літве, бяз розьніцы веры.
Што да самае катадры сьв. Станіслава ў Вільні, дык значэньне яе дзеля пашырэньня імені «Станіслаў» Лаўмянскі вельмі перацэнуе. Яна i ў малой часыц ня мела таго значэньня, якое меў субор сьв. Сохвіі ў Полацку або суборная царква ў Пскове. У ix суборныя цэрквы былі патранальнымі цэрквамі краю. Палачане на'т у бітву йшлі з крыкам «За сьвятую Сохвію». Віленская-ж катадра ня толькi ня была патронам краю, але на'т ня была патронам Віленшчыны ў найвужшым значэньню слова.
Нельга не зьвярнуць увагі, што назоў віленскае каталіцкае катадры надзвычайна мала ведамы Ў Віленшчыне. Гэтак цяпер, i няма ніякае прычыны думаць, што Ў мінуласьці было накш.
Калі віленская катадра сьв. Станіслава й мела якое-колечы значэньне дзеля пашырэньня імені «Станіслаў», дык магла мець яго толькі ў Вільні. А Вільня на этнографічнай тэрыторыі вялікалітоўскай, i ніякага там жыцьця жмуйдзкага ня было чуваць. Ня толькі Вільня была сталіцаю нашага гаспадарства i цэнтрам палітычным яго, але культурным i гаспадарскім цэнтрам вялікалітоўскім.
Наапошку, калі-б прозьвішчы, выводжаныя ад розных хормаў імені «Станіслаў» належылі Жмуйдзіном, дык тыя хормы, ад каторых гэтыя прозьвішчы паўсталі, мусілі-б быць хормамі жмуйдзкімі. Прымеж таго ня толькі такія прозьвішчы ўзьніклі суфіксамі вялікалітоўскімі (найчасьцей -іч, -овіч), але й хормы, ад каторых тварыліся гэтыя прозьвішчы, маюць суфіксы вялікалітоўскія, ё хормамі вялікалітоўскімі. Прозьвішча
«Станкевіч» узьнікла ад «Станка», Станевіч - ад Стань, Станькевіч - ад Станька, Станулевіч - ад Стануль, Стаськевіч - ад Стаська, Стасюлевіч - ад Стасюль, Станюковіч - ад Станюк, Стасюкевіч - ад Стасюк i інш.
Можна думаць, што сваё пашырэньне імя «Станіслаў» заўдзячуе свайму этымолёгічнаму значэньню. Хто ня зычыў, каб дзяцё ягонае стала слаўным? Гэтае значэньне было зразумелым Вялікаліцьвіном, а Жмуйдзіном слова «Станіслаў» нічога не казала. Другой прычынаю пашырэньня ягонага магла быць множасьць памяншальных, любосных а павялічальна-паважальных хормаў яго, хормаў, як зацемлена, вялікалітоўскіх, Жмуйдзіном чужых, незразумелых.
ЗАЦЕМЫ ДА НЕКАТОРЫХ ХОРМАЎ
Імёны мужчынскія без канчатку ў наз. адз. л.
Грэцкі канчатак -іос, лацінскі -іус, каторыя ў мове старабаўгарскай а расійскай перадаюць пераз -ий, у мове вялікалітоўскай адпаў. Е гэта ў поўных хормах імёнаў мужчынскіх (Парфеній - Пархвен). Адныя сугукі перад гэтым адпалым канчаткам бываюць цьвярдыя, другія - мяккія.
Цьвярдым ё р, бо яно ў мове вялікалітоўскай ё толькі цьвярдое: Алізар, Захар, Ліцэр, Назар, Нектар, Палінар, Пархвір, Рыгор, Савер, Валер i інш.
Цьвярдымі ё вуснавыя б, м, п, бо яны ў мове вялікалітоўскай зацьвярдзелі на канцу слова i перад сугукам: Агап, Арцём, Астап, Аўрагам, Пахом, Версаноп i інш. А в на канцу слова пераходзе ў ў - Зяноў.
Цьвярдымі ё д, т, з, с, н, бо, зьмякчаючыся, яны ў мове вялікалітоўскай пераходзяць у сярэднеязычныя dź, ć, ź, ś, ń [3].
Дзеля таго што ў мове вялікалітоўскай мяккіх д, т, з, с, н няма, дык чужыя сярэднія (паўмяккія) д, т, з, с, н бліжшыя да вялікалітоўскіх д, т, з, с, н цьвярдых, чымся да сярэднеязычных dź, ć, ź, ś, ń, дык i пераняты яны да мовы нашае як цьвярдыя на канцу слова, а д, т, з, с у кажным месцу. Прыклады: Аркад, Аўстрат, Баніхват, Ганнад, Ігнат, Іпат, Матод, Махтод, Кандрат, Мяхед, Мяхвод, Мялет, Палад, Пашсрат, Сават i інш. Адхінаў ад гэтага мала ды ўсім ім ё паралельныя хормы з д, т. Гэтак ё «Аркадзь», «Гянадзь» побач «Аркад», «Ганнад». Дзеля таго гэтыя адхіны надабе ўважаць за паўсталыя толькі ў некаторых мясцох пад уплывам расійскім, дзе ё д, т мяккія (Аркадий, Геннадий, Мелетий). Алёз, Амброз, Амброс, Аніс, Апанас, Панас, Хванас, Хадос, Хвядос, Тадос, Дзяніс, Настаз, Паіс, Пратаз, Пратас, Улас i інш. Адхінаў няма.
Анан, Арсен, Яўген, Яўмен, Пархвен, Сапрон, Супрон i інш. Е колькі з -нь на канцу - Яўмень, Арсень, але тыя-ж імёны ё з н цьвярдым. Дык i тут гэтыя адхіны трэба ўважаць за паўсталыя пад уплывам расійскім.
л перад адпалым канчаткам -нр ё толькі мяккое: Анатоль, Аўрэль, Базыль, Васіль, Савель, Віталь, Ювеналь i інш.