
- •Беларуская літаратура
- •Агульныя заўвагі і метадычныя парады
- •Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні раздзелаў і тэм дысцыпліны
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Пазнаёмцеся з творамі ў жанры фантастыкі ў беларускай літаратуры
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Прыкладныя пытанні да курсавога экзамену па сусветнай літаратуры (раздзел “Беларуская літаратура”)
- •Віды творчых заданняў:
- •Прыкладная схема аналізу літаратурна-мастацкага твора
- •Рэкамендацыі па складанні анатацыі
- •План аналізу публічнага выступлення
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў
Прыкладныя пытанні да курсавога экзамену па сусветнай літаратуры (раздзел “Беларуская літаратура”)
Драматургічная спадчына Янкі Купалы. Актуальнасць п’есы “Тутэйшыя”.
Зварот Якуба Коласа да вопыту і традыцый народа ў зборніку “Казкі жыцця”.
Трылогія “На ростанях” Якуба Коласа. Месца і роля нацыянальнай інтэлігенцыі.
“Палеская хроніка” Івана Мележа – значная з’ява беларускай літаратуры.
Праблема выбару ў трылогіі “Палеская хроніка” Івана Мележа.
Праблема “народ і ўлада” ў трылогіі Івана Мележа “Палеская хроніка”
Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці Андрэя Макаёнка. Трагікамедыя “Трыбунал”.
Тэматычная разнастайнасць твораў пісьменнікаў “ваенна-вясковай” школы ў прозе (на прыкладзе 2-3 аўтараў).
Тэма вайны ў творчасці Івана Чыгрынава. Адлюстраванне пачатку вайны ў рамане “Плач перапёлкі”.
Асаблівасці творчасці Васіля Быкава. Тэматычная навізна аповесці “Пакахай мяне, салдацік”.
Аповесць Васіля Быкава “Аблава” ў кантэксце твораў пра калектывізацыю.
Франтавыя і партызанскія аповесці Васіля Быкава. Праблема выбару.
Іван Шамякін – адкрывальнік новых тэм і праблем у беларускай літаратуры. (аналіз аднаго з раманаў 60-70-х гг.)
Трагізм падзей і лёсаў у рамане Івана Шамякіна “Злая зорка”.
Адметнасці творчасці Янкі Брыля. Аповесць “Муштук і папка”.
Здабыткі Уладзіміра Караткевіча ў галіне паэзіі, прозы, драматургіі.
Гістарычная аснова рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Вобраз А.Загорскага як увасабленне лепшых рыс чалавека ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Тэматычная шматграннасць драматургіі Аляксея Дударава.
Творчая індывідуальнасць Ніла Гілевіча. Адметнасці рамана “Родныя дзеці”.
Сучасная беларуская проза. Агульная характарыстыка.
Гістарычнае мінулае ў творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Маральна-этычная праблема ў творах сучасных беларускіх празаікаў.
Мастацкія набыткі беларускай драматургіі на сучасным этапе.
Творчасць Алеся Петрашкевіча. П’еса “Дагарэла свечачка” як увасабленне трагічнага лёсу народа ў ХХ ст.
Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай беларускай драматургіі.
Дадатак 1
Віды творчых заданняў:
напісанне рэцэнзіі,
падрыхтоўка вуснай або пісьмовай анатацыі, рэкамендацыі на кнігу,
літаратурны агляд,
агляд творчасці пісьменніка ці пэўнага перыяду з падрыхтоўкай выставы,
завочная экскурсія,
літаратурная газета – прэзентацыя,
электронная выстава,
параўнанне з інтэрпрэтацыяй, ілюстраванне,
гісторыка-літаратурнае параўнанне з іншым (іншымі) творамі.
сінквейн:
першы радок заключае ў сабе адно слова, звычайна назоўнік ці займеннік, якое абазначае аб’ект або прадмет, аб якім пойдзе гаворка;
другі радок – два словы, часцей за ўсё прыметнік ці прыслоўе. Яны даюць апісанне прыкмет і якасцяў прадмета або аб’екта;
трэці радок утвараецца трыма дзеясловамі ці дзеепрыслоўямі, якія апісваюць пэўныя дзеянні аб’екта;
чацвёрты радок – фраза з чатырох слоў – выражае асабістыя адносіны да прадмета ці аб’екта;
пяты радок утрымлівае адно слова, якое характарызуе сутнасць прадмета ці аб’екта.
дыямант:
першы радок: тэма (назоўнік);
другі радок: азначэнне (два прыметнікі);
трэці радок: дзеянне (тры дзеепрыметнікі);
чацвёрты радок: асацыяцыі (чатыры назоўнікі);
пяты радок: дзеянне (тры дзеепрыметнікі);
шосты радок: азначэнне (два прыметнікі);
сёмы радок: тэма (назоўнік).
прэзентацыя зборніка (кароткія звесткі пра аўтара, найбольш вядомыя выданні, дэманстрацыя зборніка, кнігі, каму адрасавана; час, месца выдання, асаблівасці структуры: раздзелы, главы, наяўнасць уступу, прадмовы, фотаздымкаў, малюнкаў, інш.; цытаванне твораў або ўрыўкаў твораў, асабістае ўражанне)
Дадатак 2