Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМД дзённае 2013.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
124 Кб
Скачать
☆

Агульныя заўвагі і метадычныя парады

Вучэбна-метадычны дапаможнік уключае рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай падрыхтоўкі па беларускай літаратуры ад старажытнасці да сучаснасці. Беларуская літаратура з’яўляецца часткай сусветнай літаратуры і яе вывучэнне ў кантэксце сусветнай – патрэба часу, бо гэта пашырае магчымасці ў пазнанні шляхоў развіцця нацыянальнай літаратуры, спрыяе спасціжэнню эстэтычных асаблівасцяў беларускага мастацкага слова.

Мэты курса – пазнаёміць з літаратурным працэсам; даць уяўленне пра агульныя напрамкі развіцця літаратуры, змены ў ёй мастацка-светапоглядных сістэм, эвалюцыю метадаў, стыляў, жанравых форм; прааналізаваць жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, змест іх твораў, месца і ролю ў літаратурным працэсе.

Дысцыпліна належыць да прафесійнага цыклу вычэбнага плана спецыяльнасці, таму павінна спрыяць фарміраванню і развіццю прафесійных кампетэнцый у галіне бібліятэчнай справы.

На сучасным этапе працягваецца пераасэнсаванне мастацкіх з’яў, у разгляд уключаны многія невядомыя раней творы, выпрацоўваюцца новыя крытэрыі ацэнкі.

Задачы курса: даць навучэнцам рознабаковыя веды па дысцыпліне, навучыць арыентавацца ў свеце мастацкіх з’яў, выпрацаваць навыкі аналізу літаратурнага твора, выхаваць патрыятычныя пачуцці, эстэтычны густ.

Патрабаванні да агульнапрафесійных ведаў і ўменняў.

Спецыяліст павінен у галіне беларускай літаратуры

ведаць на ўзроўні ўяўлення:

  • важнейшыя этапы і накірункі ў гісторыі беларускай літаратуры;

  • месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры, перыядызацыю літаратурнага працэсу.

ведаць на ўзроўні разумення:

  • заканамернасці і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры;

  • сюжэт і кампазіцыю, асноўную тэматыку, праблематыку, мастацкую каштоўнасць вядомых літаратурных твораў;

  • жанравыя асаблівасці, аўтарскую пазіцыю ў мастацкіх творах;

  • асаблівасці стылю, наватарства, сацыяльную накіраванасць, нацыянальную самабытнасць твораў;

  • прафесійную тэрміналогію і спецыяльную літаратуру.

Важнае значэнне ў развіцці прафесійных кампетэнцый мае ўменне самастойнай арганізацыі вучэбнай дзейнасці. На гэта і скіроўвае дапаможнік.

Курс дысцыпліны разлічаны на 82 гадзіны, прадугледжана адна абавязковая кантрольная работа. Веды ацэньваюцца па крытэрыях ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў (дадатак 5). Па выніках выстаўляюцца адзнакі за 5 і 6 семестры, за курс дысцыпліны прадугледжаны экзамен.

Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні раздзелаў і тэм дысцыпліны

Раздзел 1. Уводзіны. Старажытная літаратура

  1. Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.

  2. Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:

  1. Назавіце вытокі станаўлення славянскай, а потым беларускай літаратуры.

  2. Што паўплывала на ўзнікненне літаратуры ўсходніх славян?

  3. На якія перыяды падзяляецца гісторыя беларускай літаратуры паводле агульнага характару, асаблівасцяў эстэтычнай сістэмы?

  4. На якія перыяды падзяляецца старажытная літаратура? У чым адметнасці сярэднявечча?

  5. Дайце кароткую характарыстыку перыядам.

  6. Назавіце асноўныя жанры перакладной літаратуры. Дайце ім кароткую характарыстыку.

  7. Назавіце асноўныя жанры арыгінальнай літаратуры. Дайце ім кароткую характарыстыку.

  8. Якія творы жыційнай літаратуры вы ведаеце? Спыніцеся на змесце аднаго з іх. Назавіце адметнасці жыційнага твора.

  9. Хто з’яўляецца перакладчыкам “Слова..”

  10. Што такое летапіс? Пералічыце летапісы ХІ-п. ХVІ стст.

Індывідуальныя заданні:

  1. Падрыхтуйце паведамленне аб дзейнасці К.Тураўскага.

  2. Падрыхтуйце паведамленне аб дзейнасці Е.Полацкай, яе асобе ў сучасным мастацтве і літаратуры.

  3. Падрыхтуйце паведамленне аб “Слове пра паход Ігаравы” (аўтар, чаму прысвечаны, асноўны пафас, ідэя).

  4. Падрыхтуйце рэферат па тэме “Выкарыстанне летапісных сюжэтаў у літаратуры XIX–XX стст. (А.Міцкевіч, Ю.Нямцэвіч, Я.Купала, Ул.Караткевіч, А.Дудараў, В.Іпатава, А.Петрашкевіч і інш.)”.

  5. Падрыхтуйце літаратурную газету, прысвечаную вядомым особам старажытнасці.

Літаратура:

  1. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік / У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С.24-44.

  2. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1997.

Лiтаратура (тэксты)

  1. Бацькаўшчына. Зборнiк гiстарычнай лiтаратуры. – Мінск, 1997 (Пераклад М.Багдановiча i Р.Барадулiна).

  2. Старажытная беларуская лiтаратура: зборнiк / Уклад. Л.С.Курбека. – Мінск, 1990. – (Шк. б-ка).

Дадатковая лiтаратура:

  1. Беларускiя летапiсы i хронiкi / Уклад. Ул.Арлоў. – Мінск, 1997.

  2. Каяла, Ул. Агiяграфiчная лiтаратура. “Жыцiе Еўфрасiннi Полацкай” – першае жыцiе старабеларускай лiтаратуры // Беларуская мова i лiтаратура. – 1996. – Вып. 2. – С. 15-21.

  3. Каяла, У.І. Біблія як помнік сусветнай літаратуры // Беларуская мова і літаратура. – 1998. – Вып 3. – С. 63-72.

  4. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 1995. – С.29-32.

  5. Сто пытанняў i адказаў з гiсторыi Беларусi. – Мн., 1994. – С.19-21. (К.Смаляцiч, К.Тураўскi).

Літаратура Адраджэння і Рэфармацыі