
- •Беларуская літаратура
- •Агульныя заўвагі і метадычныя парады
- •Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні раздзелаў і тэм дысцыпліны
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Пазнаёмцеся з творамі ў жанры фантастыкі ў беларускай літаратуры
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Прыкладныя пытанні да курсавога экзамену па сусветнай літаратуры (раздзел “Беларуская літаратура”)
- •Віды творчых заданняў:
- •Прыкладная схема аналізу літаратурна-мастацкага твора
- •Рэкамендацыі па складанні анатацыі
- •План аналізу публічнага выступлення
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў
Вывучыце лекцыйны матэрыял.
Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
Паўтарыце лекцыйны матэрыял па аглядавых тэмах, пачынаючы з пачатку ХХ ст., вызначце найбольш важныя моманты, якія, на вашу думку, з’яўляюцца адметнымі, характэрнымі для пэўнага перыяду (тэзісна).
Якія захады для актывізацыі творчай дзейнасці былі прыняты ў другой палове 50-х гг.?
Як камандна-адміністрацыйны стыль кіраўніцтва ўплываў на развіццё культуры і літаратуры ў другой палове 60-х гг?
Як складаўся творчы лёс лепшых беларускіх пісьменнікаў?
У чым праяўлялася неадназначнасць ва ўзаемаадносінах паміж уладай прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі?
Да якіх тэм звярнуліся празаікі ў канцы 50-х - І палове 80-х гг.?
У чым выявіліся жанравыя і тэматычныя адметнасці паэзіі гэтага перыяду?
У чым адметнасць развіцця беларускай драматургіі?
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т.3 – Мінск: Белар.навука, 2002.
Бельскі, А.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А.Бельскі. – Мінск, 2005.
Максім Танк (Яўген Скурко, 1912—1995)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную гасціную, прысвечаную М.Танку.
Некаторыя рэкамендацыі па падрыхтоўцы мерапрыемства (дадаткі 1-4):
Пазнаёмцеся з літаратурай, прысвечанай творчасці паэта.
Узгадайце творы М.Танка, разгледжаныя ў курсе школьнай праграмы.
Падрыхтуйце для чытання вершы паэта (у тым ліку са зборнікаў «Мой каўчэг» (1994), «Errata» (1996).
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную М.Танку.
Адлюструйце грамадска-культурная дзейнасць М.Танка ў 60—80-я гг.,“Дзённік”.
Літаратура:
Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі.-Мінск,1984
Бугаёў, Д. Паэзія М.Танка. – Мінск, Бел.навука, 2003. – 311 с.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т.3 – Мн.: Белар.навука, 2002, – С.- 312-349.
Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У.Гніламёдаў – Мінск, Маст.літ., 2001.-246 с.
Мікуліч, М. Паэзія рэчаіснасці: У свеце Максіма Танка – Мінск, Маст.літ., 2001. –126 с.
Аркадзь Куляшоў (1914—1978)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную гасціную, прысвечаную М.Танку.
Некаторыя рэкамендацыі па падрыхтоўцы мерапрыемства (дадаткі 1-4):
Пазнаёмцеся з літаратурай, прысвечанай творчасці паэта.
Узгадайце творы А.Куляшова, разгледжаныя ў курсе школьнай праграмы.
Падрыхтуйце агляд творчасці А.Куляшова (паэт, перакладчык класічных твораў сусветнай літаратуры (“Энеіда” І.Катлярэўскага, “Спеў аб Гаяваце” Г.Лангфэла).
Спыніцеся на паэтычным эпасе А.Куляшова (філасофская паэма «Цунамі», апавядальна-эпічная«Далёка да акіяна», лірычная «Варшаўскі шлях», драматычная «Хамуціус»); вызначце тэмы.
Прачытайце вершы на памяць, урыўкі з вершаў: “Адвечны час з нябачных нам дарог…”, “Ты згасіш сонца, час, але не згіне…”, “Сама Зямля не вечна – час даводзіць…”, “Парушыўшы законы прыцягнення…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю…”, “Мне кожны год, нібы жыццём другім…”, “Сасна і бяроза”, “Пра вечнае пяро”, “Апошняя кніга”, “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, “Я музу параўнаў бы з роднай маці…”, “Пастух” і інш.
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную А.Куляшову.
Літаратура:
Бечык, В. Шлях да акіяна: Кніга пра паэзію А.Куляшова. - Мінск,1981.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У.Гніламёдаў – Мінск, Маст.літ., 2001.-246 с.
Куляшоў, А. Дарогі: Вершы, паэмы/ Аркадзь Куляшоў; Уклад. В.Куляшовай.- Мн.: Маст.літ., 2003.-318 с. (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
Пімен Панчанка (1917 – 1995)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную гасціную, прысвечаную М.Танку.
Некаторыя рэкамендацыі па падрыхтоўцы мерапрыемства (дадаткі 1-4):
Узгадайце творы П.Панчанкі, разгледжаныя ў курсе школьнай праграмы.
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную П.Панчанку.
Прачытайце вершы на памяць, урыўкі з вершаў: «Паэма сораму i гневу», «Арыфметыка», «Абрыдла мне дзяржаўная палітыка», “У стылі рок”, “Не сярдуйце, не крыўдуйце…”, “Я цяжка захварэў: і грып, і запаленне…” і інш.; “Чорныя дзіркі”, “Не раз мы пад крывавымі сцягамі…”, «Ратуйце нашы душы», «Раўнавага» і інш.; “Беларуская мова”, «Не адцураюся, не адракуся», «Развітанне», “Зямля ў мяне адна” і інш.
Індывідуальнае заданне:
Складзіце табліцу (верш, тэма, асноўная думкка), прааналізаваўшы не менш чым 5-6 вершаў са зборнікаў «I вера, i вернасць, i вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988), «Высокі бераг» (1993), «Зямля ў мяне адна» (1996).
Літаратура:
Бугаёў, Д. Пра чалавечнасць П.Панчанкі / Роднае слова. - 2005. - №11. - С.77-80.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У.Гніламёдаў, - Мінск, Маст.літ., 2001.-246 с.
Іван Мележ (1921—1976)
Прачытайце раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі. Снежань”, запішыце кароткі змест твораў.
Якім чынам вырашаецца праблема выбару ў раманах (уступленне ў калгас, асабістае шчасце Ганны, Васіля, Яўхіма, Хадоські, інш.)
Якім чынам вырашаецца праблема “народ і ўлада” ў раманах.
Параўнайце вобразы Апейкі, Міканора, Башлыкова (паходжанне, стаўленне да сялян, да выканання абавязкаў, паводзіны пад час партыйнай чысткі, разуменне зместу артыкула Сталіна ў газеце).
Якім чынам І.Мележ ставіўся да калектывізацыі? Праз вобраз якога героя выяўляецца аўтарскае разуменне падзей?
У чым трагізм лёсу Халімона Глушака? Параўнайце вобразы Васіля і Халімона. Ці ёсць падобныя прадстаўнікі ў творах іншых аўтараў?
Якім чынам выявілася псіхалагічнае майстэрства пісьменніка?
Якім чынам выявілася тэматычнае, праблемнае, жанравае наватарства раманаў “Палескай хронікі”?
Індывідуальныя заданні:
Паглядзіце мастацкі кінафільм па рамане “Людзі на балоце”, параўнайце са зместам рамана.
Складзіце сінквейны, дыяманты (дадатак 1).
Падрыхтуйцеся да напісання праверачнай работы па творчасці пісьменніка:
А. Адкажыце на пытанні.
Назавіце зборнікі (творы), выдадзеныя І.Мележам на пачатку літаратурнай дзейнасці.
Які раман быў напісаны пісьменнікам у 1952 годзе? Вызначце яго тэму, адметнасці.
З якіх раманаў складаецца “Палеская хроніка”, калі яны былі выдадзены?
Назавіце асноўную тэму трылогіі, праз якія падзеі яна знайшла адлюстраванне?
Назавіце праблемы раманаў. Праз якіх герояў, падзеі выяўляецца адна з іх?
Якое ўвасабленне атрымала першапачатковая задума аўтара аб стварэнні аповесці пра меліярацыю ў “Палескай хроніцы”?
У чым наватарства І.Мележа – стваральніка “Палескай хронікі”?
Назавіце прадстаўнікоў улады і вызначце стыль кіраўніцтва кожнага (дэмакратычны, аўтарытарны).
Якім падзеям прысвечаны раман “Людзі на балоце”? Пералічыце.
Чаму падзеі рамана “Подых навальніцы” выходзяць па-за межы Куранёў, Юравіцкага сельсавета?
У чым сэнс назвы рамана “Завеі, снежань”?
Якія раманы пісьменніка былі экранізаваны?
Б. Напішыце сачыненне – разважанне па адной з тэм.
Драматызм лёсу Ганны?
(Асаблівасці характару гераіні, стаўленне аўтара, адносіны да родных; чаму не злюбілася, а ў хуткім часе не сцярпелася Ганне за Яўхімам; чым прывабіла Ганна Башлыкова; чаму захапленне Башлыкова ўспрымае як дарунак лёсу; які далейшы шлях чакае гераіню трылогіі.)
Ці можна прыняць жыццёвы выбар Васіля?
(Цяжкасць лёсу, станаўленне гаспадара; перад якім выбарам знаходзіцца герой; хто ці што паўплывала на канчатковае рашэнне; што чакае Васіля ў будучым.)
Апейка як прадстаўнік дэмакратычнага тыпу кіраўніка.
(Паходжанне, стаўленне да людзей; ці вольны герой ад аўтарытарызму; погляды на калектывізацыю, літаратуру; меркаванне пра беднякоў і беднасць; якія перспектывы развіцця, выказаныя ў артыкуле Сталіна, выклікаюць непаразуменне кіраўніка; як дапаўняюць Апейку Гайліс і Чарвякоў.)
У чым трагізм лёсу Халімона Глушака?
(Знешнасць, жыццёвы шлях, адносіны да працы, сям’і, аднавяскоўцаў, новай улады, калектывізацыі. Якія праблемы вырашае аўтар праз гэты вобраз? Прывядзіце прыклады іншых трагічных сялянскіх вобразаў-тыпаў у беларускай літаратуры.)
У чым адметнасць вобразу Башлыкова як кіраўніка новага тыпу?
(Паходжанне; чаму ў цэнтры рамана “Завеі, снежань” пісьменнік паставіў сакратара Юравіцкага райкама КП(б)Б? Стаўленне да людзей; родных; якія рысы характару падкрэсліваюць іншыя кіраўнікі (Апейка, Міканор, Гайліс); Якое значэнне ў раскрыцці характару Башлыкова мае Ганна?)
Шлях Міканора ад селяніна да кіраўніка
(Чаму Міканор імкнецца да ўлады? Як ставіцца да вяскоўцаў, а потым да калгаснікаў, маці. Хто даў права ўладарыць у Куранях, як гэта паўплывала на яго асобу?)
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Гніламёдаў, Ул. Іван Мележ. Нарыс жыцця і творчасці. — Мінск, 1984.
Локун, В. Вялікі свет маленькіх Куранёў: Да праблемы зямлі, чалавека і ўлады ў "Палескай хроніцы" І.Мележа // Полымя. — 1994. — № 3. — с.225-237.
Андрэй Макаёнак (1920—1982)
Карыстаючыся літаратуразнаўчым слоўнікам паўтарыце, што такое драматургія, жанры драматургіі (камедыя, трагедыя, драма).
Пад час лекцыі запоўніце табліцу “Тэматычная і жанравая разнастайнасць твораў А.Макаёнка”. Вывучыце матэрыял.
Прачытайце п’есу “Трыбунал”,
Да якой тэмы звярнуўся аўтар у гэтым творы?
Да якога жанру належыць твор? Як сам аўтар вызначыў жанр? У чым жанрава-тэматычная своеасаблівасць п’есы?
Якія трагічныя ваенныя эпізоды ўзгаданы аўтарам? Зачытайце ўрыўкі.
Ахарактарызуйце вобраз Калабка (знешнасць, былы занятак, паводзіны, узаемаадносіны з роднымі).
Якія камедыйныя сродкі скарыстаў аўтар для раскрыцця тэмы і вобразу Калабка?
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Асаблівасці п’есы “Зацюканы апостал” (тэма, праблемы, ідэя, героі твора, іх погляды, сэнс назвы).
Прачытайце п’есу на выбар. Вызначце тэму, ідэю.
Падрыхтуйце інсцэніроўку эпізодаў з твораў.
Падрыхтуйцеся да напісання творчай работы (сачыненне-разважанне, сінквейн, анатацыя) па адным з твораў драматурга.
Літаратура:
Васючэнка, П.Сучасная беларуская драматургія.- Мн., 2000.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мн.,1999—2003.
Колас, Г. А.Макаёнак — вядомы і невядомы // Лім. — 1990. — 24.8.— с.8-9. — 31.8. с.13-15.
Маляўка, П. П’еса “Трыбунал” А.Макаёнка // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1990. — № 11. — с.25.
Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік/ У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С. 456-467.
Усікаў, Я. А.Макаёнак. Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
Беларуская “ваенна-вясковая” школа ў прозе
Прачытайце творы пісьменнікаў, вызначце тэмы, праблемы, падрыхтуйце радкі для прачытання на занятку, якія найбольш закранулі вас.
Янка Сіпакоў. Цыкл апавяданняў “Жанчына сярод мужчын” (“Маўклівыя людзі”, “Госць пад час сенакосу”, інш.). Інтэлектуалізацыя прозы пісьменніка, зварот да маральна-этычных праблем, філасофскі змест.
Анатоль Кудравец. Зборнікі “Дзень перад святам”, “Зімы і вёсны”: творы “На балоце скрыпелі драчы”, “Другі варыянт”, “Мікола вярнуўся”, “Бацька і сын”, “Дзяўчыны з чорнымі вачанятамі”, “Елачка”, “Гэлька”, “Холад на пачатку вясны”, “Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі”. “Смерць нацыяналіста”.
Маральна–этычная праблематыка аповесцяў “Двое за нізкім столікам”, “Пахахуцікі”.
Алесь Адамовіч. Дакументалізм “Хатынскай аповесці” (1972). Вобразы Флёры Гайшуна, Касача. Імкненне да праўдзівасці ў паказе трагедыі беларусаў ў гады вайны.
Іван Пташнікаў Апавяданне “Львы” – яркае ўвасабленне наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Творы 90-х гг. “Францужанкі”, “Тры пуды жыта”, “Пагоня” і інш.). Аўтабіяграфізм твораў. Трагізм сюжэтаў, узнаўленне старонак гісторыі, звязаных з рэпрэсіямі.
Індывідуальныя заданні (дадатак 1):
1. Падрыхтуйце выставу па творчасці пісьменнікаў “ваенна-вясковай школы”. Акрэсліце тэмы, якія найбольш хвалявалі аўтараў.
2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Алесь Адамовіч - празаік, крытык, літаратуразнаўца, кінадраматург, публіцыст, грамадскі дзеяч”.
3. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Ваенная тэма ў творчасці А.Адамовіча” (мастацкія і дакументальныя творы).
4. Тэматыка твораў І.Пташнікава другой паловы 60– 80-х гг. (“Тартак”, “Мсціжы”, “Найдорф”, інш.).
5. Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Тэматычная разнастайнасць творчасці І.Навуменкі (трылогія “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”. Аповесць “Інтэрнат на Нямізе”).
6. Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Тэматычная разнастайнасць творчасці В.Казько (аповесць “Суд у Слабадзе”, раманы “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, раман “Бунт незапатрабаванага праху”).
7. Падрыхтуйце прэзентацыю творчасці М.Стральцова. (Зборнікі прозы “Блакітны вецер”, “Сена на асфальце”. Паэтычныя кнігі “Ядлоўцавы куст”, “Цень ад вясла”, “Мой свеце ясны”).
Літаратура:
Андраюк С. Вайна жыве ў сэрцы (аповесці І. Пташнікава) // Андраюк С. Чалавек на зямлі. — Мінск, 1988 — с.88-146.
Бугаёў Дз. Пра А.Адамовіча // Полымя. — 1997. — № 9. — с.264-287.
Васючэнка П. Пошукі страчанага дзяцінства. — Мінск, 1995.
Васючэнка П. Крыж пакутаў і памяці: творчы партрэт В.Казько // Полымя. — 1997. — № 2. — с.271-286.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Іван Чыгрынаў (1934—1996)
Прачытайце раман «Плач перапёлкі», складзіце план зместу твора.
Аб падзеях якога перыяду вайны распавядае раман? У чым сэнс назвы?
Твор напісаны на тэму вайны. Якое месца ваенныя падзеі прадстаўлены ў рамане? У чым адметнасць структурнай будовы твора?
Назавіце галоўных герояў, вакол якіх разгортваецца дзеянне.
Які сэнс мае аповяд пра ласіную сям’ю?
Якія праблемы закрануў пісьменнік ў рамане?
Перад якім жыццёвым выбарам знаходзяцца героі твора?
Назавіце вясковых мужыкоў, якія выявілі рознае стаўленне да сітуацыі, але не палічылі магчымым дапамагаць ворагу (Ігнат Прыбыткоў, Сідар Раўнягін, Парфён Вяршкоў, Іван Падзерын).
Хто з герояў не вытрымаў выпрабавання на чалавечнасць? Чаму?
Ці паўплывалі падзеі 30-х гадоў на паводзіны людзей на пачатку вайны? У якіх эпізодах гэта праявілася?
Якія чуткі пра вайну і генералаў хадзілі ў пачатку вайны?
Якое пытанне увесь час хвалюе чырвонаармейца Халадзілава? Ці звязана яно з падзеямі 30-х гадоў?
Чаму фашысты імкнуліся захаваць усталяваны парадак? Як паводзіць сябе нямецкі камендант Адольф Гуфельд?
Ахарактарызуйце вобраз Дзяніса Зазыбы:
паходжанне, занятак да вайны, адносіны да людзей (у 30-я гады пад час стварэння калгаса, на пачатку вайны), адносіны да савецкай улады, трагічныя старонкі біяграфіі героя;
што лічыць галоўным у дачыненні да чалавека?
з кім адбылася сустрэча ў Сідаравай хаце, якое заданне атрымаў Зазыба?
у чым сэнс прытчы бацькі Зазыбы пра боты?
Ахарактарызуйце вобраз Радзівона Чубара: паходжанне (ч.10), стаўленне да вяскоўцаў, савецкай улады, справы, вайны;
як паводзіць сябе, калі разам з чырвонаармейцамі забірае снапы? Аб чым сведчыць такое стаўленне?
Узгадайце сустрэчу з палкавым камісарам. Якое заданне атрымаў Чубар? Чаму не ўпэўнены ў магчымасці выканання?
Ці ўразіў аповяд доктара Скварцова? Чаму Чубар палічыў правільным забіць чалавека?
У чым трагізм лёсу жанчын (Марфы Зазыбы, Сахвеі Меляшонкавай, Ганны Карпілавай, Васілёвай Палагі і інш.)? У чым сэнс сцэны наведвання парадзіхі?
Індывідуальнае заданне:
Падрыхтуйце паведамленне аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Чаму І.Чыгрынава называюць “аўтарам ваеннай тэмы”?
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці / А.Марціновіч. – Мінск, 1998.
Васіль Быкаў (1924 - 2003)
Прачытайце наступныя творы: адну з франтавых аповесцяў 60-70-х гг, “Пакахай мяне, салдацік”, адну з партызанскіх аповесцяў, “Сваякі”, “Аблава” (запішыце короткі змест).
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце кароткае паведамленне пра жыццёвы шлях В.Быкава (ваенная «адысея», уплыў “лейтэнанцкай прозы” на будучага пісьменніка, погляд на мінулую вайну як народную трагедыю, экранізацыя твораў, пераклады на замежныя мовы).
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Праблемная навізна аповесці “Жураўліны крык” (аснова сюжэта, кароткая характарыстыка вобразаў).
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Тэматычная навізна твораў ваеннай тэматыкі 90-х гг. (апавяданні “Палкаводзец”, “Палітрук Каламіец”, “Кацюша”, “Пагорак” і інш.)”.
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную творчасці В.Быкава.
Падрыхтуйце агляд кнігі ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”.
Падрыхтуйце анатацыю на твор “На Чорных лядах”.
Літаратура:
Афанасьеў, І. Апостальскі час: В.Быкаў у еўрапейскім кантэксце / І.Афанасьеў. – Мінск, 2001. (Полымя, 1999, №1)
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Бугаёў, Д. Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці. - Мінск, 1987.
Быкаў, В. Доўгая дарога дадому. – Мінск, 2002.
Верціхоўская, М. Жанрава-тэматычна-выяўленчыя адметнасці твораў В.Быкава 90-х гадоў // Роднае слова. – 2006. - №1. – С. 37-41.
Тычына, М. Апошнія творы В.Быкава // Роднае слова. – 2005. - №14. – С. 23-27.
Іван Шамякін (1921 – 2004)
Прачытайце раман “Вазьму твой боль”, запішыце кароткі змест. Вызначце тэму, праблемы твора. Прасачыце лёс Івана Батрака. Вызначце сэнс назвы твора (зачытайце ўрывак з рамана). Ці згодны вы з аўтарам?
Паглядзіце кінафільм па рамане “Вазьму твой боль”, параўнайце са зместам рамана. Наколькі рэжысёру ўдалося ўвасобіць задуму аўтара?
Прачытайце раман “Злая зорка”, запішыце кароткі змест.
Вызначце тэмы, праблемы твора.
У чым трагізм лёсаў герояў твора? (трагізм лёсу жанчын (Вольга Андрэеўна, Ірына, Ліза Пустаход).
У чым неадназначнасць вобразу Барыса Пыльчанкі?
Як вырашаецца праблема “народ і ўлада” ў рамане (вобразы кіраўнікоў: Пыльчанка, Пустаход, Сінякоў і яго стрыечны брат Лявонцій Мікалаевіч, Плечка).
Вызначце сэнс назвы твора, назавіце сімвалы.
Зачытайце радкі, якія найбольш закранулі вас.
Прачытайце аповесці пісьменніка 80-90-х гадоў (1-2 на выбар), падрыхтуйце рэкамендацыю на выбраны твор.
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную І.Шамякіну.
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Адметнасці рамана “Сэрца на далоні” (гісторыя напісання, тэма, праблемы, асаблівасці кампазіцыі, сэнс назвы).
Творы для чытання: “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Зеніт”, “Гандлярка і паэт”. “Шлюбная ноч”, “Ахвяры”; “Злая зорка”, “Драма”, “Адна на падмостках”, “Сатанінскі тур”, “Падзенне”, “Палеская мадонна”, “Вялікая княгіня” і інш.
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Каваленка, В. Іван Шамякін: Нарыс жыцця і творчасці.— Мінск 1980.
Рагуля, А. Грані ваеннай тэмы / Рагуля А. Пафас станаўлення.— Мінск, 1991.— С. 156—167.
Янка Брыль (1917 - 2006)
Літаратурны калейдаскоп: прачытайце апавяданні пісьменніка (зборнікі на выбар). Падрыхтуйце анатацыю. Выкажыце асабістае ўражанне.
Прачытайце аповесць “Муштук і папка”.
Дакажыце, што твор аўтабіяграфічны.
Як праз лёс некалькіх чалавек аўтар паказаў трагедыю цэлага народа?
Як аўтар ацэньвае паводзіны брата Уладзіміра? За што вініць сябе?
Патлумачце сэнс назвы твора.
Індывідуальнае заданне:
Падрыхтуйце агляд творчасці пісьменніка.
Літаратура:
Бугаёў, Д. Шматфарбны паэтычны свет (апавяданні Я.Брыля) // Бугаёў Д. Шматграннасць. — Мінск, 1970. — С.186-220.
Калеснік, У. Янка Брыль. Нарыс жыцця і творчасці. — Мінск, 1990. – 254 с.
Шупенька, Г. Апафеоз прыгожага (апавяданні, мініяцюры Я.Брыля) // Полымя. — 1989. — № 2. — С.207-209.
Уладзімір Караткевіч (1930—1984)
Прачытайце вершы са зборніка “Быў. Ёсць.Буду.”, складзіце табліцу (твор, асноўная думка): “Быў. Ёсць. Буду”, “На Беларусі Бог жыве”, “Паэт”, “Вуліцы”, “Кнігі”, “Мова”, інш.
Прачытайце п’есу “Кастусь Каліноўскі” (занатуйце кароткі змест твора, вызначце тэму, праблемы, ахарактарызуйце вобразы Зарубы, К.Каліноўскага, Вітаўта, Мураўёва).
Вывучыце лекцыйны матэрыял: творчая гісторыя рамана, гістарычная аснова, тэма, праблемы; сімвалы ў творы, сэнс назваў раманаў.
Прачытайце раман “Каласы пад сярпом тваім”.
Якім паказана становішча народа ў рамане (бунт у Півошчах, расправа Кроера з Корчакам, стаўленне шляхты да сялян). Аўтарскія адносіны да народа.
Ахарактарызуйце вобраз А.Загорскага. Адкажыце на пытанні, падрыхтуйцеся зачытаць урыўкі з твора:
Які ён?
Што дало Алесю дзядзькаванне? Якія маральныя прынцыпы сфарміраваліся?
Якія прынцыпы маральнага кодэксу прагучалі на адрас Алеся пад час пострыгу?
У чым сімвалізм эпізоду наведвання магіл?
Якія ўзаемаадносіны склаліся паміж Алесем і дзедам?
Якую ролю ў жыцці Алеся грае сустрэча з К.Каліноўскім?
Які прыём скарыстаў аўтар для аповяду аб гэтым герою?
Якім было стаўленне Алеся да народа?
Што хвалюе Алеся пад час вучобы ў Віленскай гімназіі?
Аб чым сведчыць выступленне Алеся на Дваранскім сходзе?
Чым займаўся Алесь час вучобы ў Пецярбургу?
Як паўплывала пачуццё кахання на станаўленне характару Алеся?
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную У. Караткевічу.
Падрыхтуйце прэзентацыю “Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці У.Караткевіча”.
Падрыхтуйце творчае чытанне на памяць аднаго з вершаў.
Падрыхтуйце інсцэніроўку апошняй дзеі П’есы “Кастусь Каліноўскі”.
Падрыхтуйце творчае чытанне на памяць урыўка з лірычнага адступлення пра мора (раман “Каласы пад сярпом тваім”).
Падрыхтуйце вусную (пісьмовую) анатацыю на адзін з твораў пісьменніка.
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: Жыццё і творчасць. – 2-е выд., дапрац. і выпраўл. - Мінск, 2005.
Караткевіч,У. Быў.Ёсць.Буду. – Мінск, 2000. – 157 с.
Караткевіч,У. Каласы пад сярпом тваім. - Мінск, 2001. – 702 с.
Аляксей Дудараў (1950 г.)
Узгадайце змест твораў А.Дударава, якія былі прачытаны ў школе.
Прачытайце адзін з твораў (на выбар), запішыце кароткі змест. Вызначце тэму, праблемы, падрыхтуйце характарыстыку вобразаў, патлумачце сэнс назвы.
“Выбар”
Вызначце праблему твора.
Пры якіх абставінах адбываецца трагедыя?
У якіх двух планах разгортваецца дзеянне ў творы?
Чаму такое рашэнне прыняў Шабуня? Як аднесліся члены экіпажу? Зачытайце (дзея ІІ)
Праз якую гісторыю вяртае нас аўтар у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Чаму Дробаву “страшна зазірнуць у сваю душу і ўбачыць там бездань”?
“Парог”
Перадайце кароткі змест твора. У чым прычына п’янстваАндрэя Буслая?
Чаму максім Пакутовіч так і не з’явіўся на сцэне?
Чаму Андрэй Буслай не змог вярнуцца да нармальнага жыцця?
“Вечар”
Акрэсліце сюжэтную аснову твора.
Раскажыце пра лёс герояў твора.
Чаму аўтар лічыць, што на сённяшні дзень п’еса стала насіць больш актуальны характар? Пры адказе прааналізуйце праблемы твора. Чаму Гастрыт лічыць, што жыў напалову?
“Радавыя”
Якія словы скарыстаў аўтар у якасці эпіграфа да твора?
Калі і дзе адбываюцца падзеі.
Колькі галоўных герояў мае твор? Назавіце.
Узгадайце лёс кожнага.
Якія праблемы выяўляе аўтар у творы?
Праз якія словы Дзерваеда выяўляецца ідэя твора?
Творчае заданне:
Падрыхтуйце інсцэніраванне часткі твора (на выбар).
Спіс твораў: “Радавыя”, “Парог”, “Выбар”, “Злом”, “Вечар”, “Кім”, “Купала”, “Чорная панна Нясвяжа”, “Адцуранне” і інш.
Літаратура:
Аляксей Дудараў // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск, БелЭн, 1992—1995.
Бур’ян, Б. Почарк Аляксея Дударава // Полымя. 2006. № 6. С. 171.
Дудараў, А. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мінск, Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1–4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Ніл Гілевіч (нар. у 1931 г.)
Прачытайце раман у вершах «Родныя дзеці». Пісьмова пазначце наступнае:
час напісання твора; жанравая, кампазіцыйная адметнасць рамана (запеўка, дапеўка, лірычныя адступленні (іх назвы, тэмы);
сюжэтная лінія твора, вобраз Сцяпана Вячоркі;
узгадайце пра блізкіх Сцяпана;
як вырашаюцца ў творы праблемы гістарычнай памяці, адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго прызвання, ўзаемаадносінаў мастакоў і крытыкаў, сям’і і быту, бездухоўнасці ў грамадстве, экалогіі (зачытайце радкі з твора)?
Знайдзіце словы пра «Тэстамент...» дзеда Тодара, прачытайце яго. З якой праблемай звязана ўзгадка пра твор?
У якіх словах заключаецца ідэя твора? Зачытайце.
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце кароткае паведамленне пра творчую дзейнасць Н.Гілевіча (паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнаўца, крытык, драматург).
Падрыхтуйце прэзентацыю зборніка “Любоў прасветлая”.
Складзіце табліцу “Эстэтычныя погляды пісьменніка” (“Аб рыфмах i хлебе надзённым”, “Збітыя рыфмы”, “Паэт i фізік-атамнік”, “Парада маладым чытачам”, “Выпадковы госць” i інш.
Вершы |
Тэма |
Асноўная думка |
“Аб рыфмах і хлебе надзённым” |
|
|
... |
|
|
Групавыя заданні:
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю “Вайна ў творах паэта” (“Гарыць, гарыць мая Лагойшчына”, “А раніцы ўжо не было” i інш.)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю “Н.Гілевіч - сатырык” (Зб. “Кантора”, “Дыялог на бягу”, інш.).
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Конан, У. Ніл Гілевіч – пісьменнік універсальнага таленту // Роднае слова. – 2006. - №8. – С.84-86.
Гілевіч, Н. Родныя дзеці; Паэмы/ Ніл Гілевіч; мастак Г. Грак, – Мінск, 2001. – 448 с.: іл.
Рыгор Барадулін (нар. у 1935 г.)
Групавыя заданні:
Разгледзьце творчасць Р.Барадуліна 80 — 90-х гг.
Прааналізуйце зборнікі, прывядзіце прыклады твораў на наступныя тэмы: савецкая рэчаіснасць, гісторыя; філасофская; чарнобыльская; кахання; мова, Бог, традыцыі, паганства.
Падрыхтуйце творчае прачытанне вершаў (па 2 ад групы).
Гр. 1 – .“Евангелле ад мамы”, гр. 2 – . “Міласэрнасць плахі”, гр. 3 – “Самота паломніцтва”.
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце персанальную выставу, прысвечаную Р.Барадуліну (паэт. зборнікі, ліра-эпас: паэмы “Блакада”, “Балада Брэсцкай крэпасці”, “Смаргонская акадэмія”, Р.Барадулін — перакладчык «Слова пра паход Iгарaў», твораў еўрапейскіх аўтараў; Р.Барадулін — сатырык).
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Вобразы знакамітых людзей у творчасці Р.Барадуліна” (паэма “Самота паломніцтва”, вершы “Аплакалі вырай совы”, “Адаму Міцкевічу”, “Сакольнік” і інш.)
Падрыхтуйце прэзентацыю зборніка “Ксты”.
Літаратура:
Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск: БелЭн, 1992—1995. — Т.1. — С. 210—235
Гарэлік, Л. Зямля дала мне права: Станаўленне творчай індывідуальнасці Р. Барадуліна. - Мінск, 1983.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Алесь Разанаў (нар. у 1947 г.)
Групавыя заданні:
Пазнаёмцеся з творамі аўтара, акрэсліце іх тэматычную разнастайнасць:
А) гістарычны лёс краіны (творы “Радзіма”, “Госці”, “Кладкі”, зномы з кнігі “Паляванне ў райскай даліне”);
Б) вобраз паэта як носьбіта роднай мовы (творы “Адно сказаць”, “Госць”, зномы з кнігі “Паляванне ў райскай даліне”);
В) філасофскае асэнсаванне жыцця (творы “Мы, людзі”, “На гэтай зямлі”, “Свечка”, “Прымаю тое”, “Зацменне”, зномы з кнігі “Паляванне ў райскай даліне”);
Г) духоўная спадчына беларускага народа (творы “Хлеб”, “Нерат”, “Багна”, “Дрэва”, інш.).
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “А.Разанаў - станаўленне творчай індывідуальнасці”.
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “А.Разанаў – эксперыментатар” (узбагачэнне беларускай паэзіі новымі жанравымі формамі (квантэмы, вершаказы, версэты, зномы, інш.).
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “А.Разанаў - перакладчык” (пераклады са шматлікіх моў свету; “Кніга ўзнаўленняў” як паэтычнае пераўвасабленне тэкстаў старажытнай літаратуры).
Пазнаёмцеся са значэннямі архетыпаў сусветнай культуры, як спосабам адлюстравання сувязі з гісторыяй і традыцыямі народаў:
А) гліна (творы “Гліна”, “Чырвоная гліна”, “Гліняныя чалавечкі”);
Б) імя (твор “Імя”);
В) дом (твор “Гняздо”);
Г) парог (твор “Парог”);
Д) камень (твор “Камень”), інш.
Літаратура:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.
Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці / Г.Кісліцына. – Мінск, 1997.
Івашчынка, А. Медытація як творчы метод: жанровыя асаблівасць і эвалюцыя пункціраў: Анатоль Івашчанка // Роднае слова. - 2004. - №3. - С. 10-12.
Лазарук, М.А., Ленсу, А.Я. Слоўнік літаратуразнаучых термінаў. – Мінск, Народная асвета,1996.- С.176.
Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск, Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл.
Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. Мінск, 1995. С. 126—129.
Разанаў, А. Вастрыё стралы : версэты, паэтычныя мініяцюры. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1988.-159 с. : іл.
Разанаў, А. Назаўжды: вершы і паэма / А. Разанаў . – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974.
Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне: версэты, паэмы, пункціры.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1995.
Разанаў, А. Танец з вужакамі: выбранае.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1999
Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / М.А.Тычына;[і інш]; навук.рэд М.А.Тычына;Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,іт-т мовы і літ.імя Я.Коласа і Я. Купалы.-Мінск: Беларус. Навука, 2010.-с. 377-401.
Раздзел 4. Беларуская літаратура на сучасным этапе
Вывучыце лекцыйны матэрыял. Асноўныя палажэнні:
Агульная характарыстыка сацыяльна-грамадскіх абставін. Пераацэнка i пераасэнсаванне падзей савецкай гісторыі. Вяртанне забароненых імёнаў i твораў, зварот літаратуры да так званых белых плямаў нядаўняга мінулага.
Распад СССР. Аб'яўленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай. Рэферэндум 1995 года па пытаннях нацыянальнай сімволікі i дзяржаўнай мовы.
Сучасны этап літаратурнага развіцця. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры.
Падрыхтуйце паведамленні пра дзейнасць літаратурных аб’яднанняў, сучасныя выданні (“Тутэйшыя”, “ТВЛ”, “Бум-Бам-Літ”, “Шмэрцвэрк” і інш., новых літаратурна-філасофскіх выданняў “Крыніца”, “Зно”, “Дзеяслоў”, “Arche”, “Наша Ніва” і інш.).
Літаратура:
Арочка, М.М. На парозе 90-х: літ.агдяд /М.М.Арочка, П.К.Дзюбайла, С.С.Лаўшук. – Мінск, 1993.
Бельскі, А.І. Краса і смутак. – Мінск, 2000.
Бельскі, А.І. Класікі і сучаснікі ў школе / А.Бельскі. – Мінск, 2005.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мн.,1999—2003.
Ламека, Л. Сучасная беларуская літаратура / Л.Ламека, Н.Ламека. – Мінск, 2003.
Паэзія
Прыміце ўдзел ў конкурсе!
Падрыхтуйце творчае чытанне верша сучаснага беларускага паэта на памяць.
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце прэзентацыю зборніка паэта:
Людмілы Рублеўскай “Замак месячнага сяйва”;
Леаніда Дранько-Майсюка “Стомленасць Парыжам”;
Леаніда Пранчака “Біблія для каханай”;
Галіны Булыка “Сінтэз” або “Турмалін”;
Адама Глобуса “Парк”;
Людмілы Рублеўскай “Шыпшына для пані”;
Віктара Шніпа “Проза і паэзія агню”, інш.
Групавыя заданні:
Падрыхтуйце літаратурную кампазіцыю на тэму “Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі” (творы Т.Бондар, В.Аксак, І.Багдановіч, В.Шніпа “Страла кахання, любові крыж”, Г.Тварановіч, Алег Мінкін “Расколіна”, А.Сыс (1959 - 2005) “Пан Лес”, “Лён”, А.Дэбіш, С.Грахоўскі в. “Малітва”, Л. Хейдарава в. “Малітва”, В.Шніп в. “Крыжы памяці”, “Там”, “На рэштках храма”, С.Панізнік в. “Я люблю!”, В.Зуёнак в. “Ойча наш…”, “Светлая памяць асенняя”(Полымя, 1995,№5, Маладосць, 1995, 6), А.Сыс “Песня пра каханне” (ЛіМ, 1995, 29 снежня), Э.Акулін зб. “Крыло анёла”, Д.Бічэль зб. “Снапок”, нізка вершаў “У вострай браме”, І.Багдановіч кн. “Вялікдзень”, В.Аксак кн. “Цвінтар”, Л.Неўдах зб. “Чорнае святло”, І.Пракаповіч в. “Душа мая, чаму ты спіш…”, “Я перад вамі вінаваты”, “Памяць”, “Настальгія” і інш., Г.Тварыновіч-Сеўрук кн. “Ускраек тысячагоддзя”, Р.Барадулін “Веды”, А.Мінкін зб. “Пэнаты”).
Падрыхтуйце літаратурную кампазіцыю на тэму “Біблейскія традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі” (А.Сыс зб. “Пан Лес”, А.Русецкі “Праметэй”, “Язычнік”, В.Шніп в. “Воўчы вецер”, Л.Рублеўская “Рыцарскія хронікі”, А. і В.Дэбішы “Калядная вячэра”, “Дзіў”, “Чарнабог” і інш, І.Снарская кн. “Лясная панна”, Г.Каржанеўская “Давай агародзім кавалачак раю…” (Полымя, 1996, №2), А.Разанаў “Маланка”, “Змеі”, “Танец з вужакамі”. “Багна”, “Дрэва” і інш.).
Падрыхтуйце літаратурную кампазіцыю на тэму “Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае” (балады і вершы М.Арочкі, А.Лойкі, Т.Бондар (паэма “Рагнеда”), А.Пісьмянкова “Я не памру, пакуль люблю” і інш.)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю на тэму “Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе, паэзіі”. (зборнікі «Зорка Палын» (1993), «Прайсці праз зону», паэмы ў прозе Я.Сіпакова “Одзіум”, У.Някляева “Зона”, С.Законнікава “Чорная быль” і інш.)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю па творчасці беларускіх жанчын-паэтэс (Д.Бічэль “Даўняе сонца” або “А на Палессі”, Я.Янішчыц, Р.Баравіковай “Люстэрка для самотнай”, С.Шах, Т.Мушынскай, Н.Мацяш “Паміж усмешкай і слязой” і інш.)
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю на тэму “Каханне ў вершах беларускіх паэтаў”.
Літаратура:
Бондарава, Л.С. Прэзентацыя кнігі Віктара Шніпа “Страла кахання, любові крыж” / Л.С.Бондарава // Бібліятэка прапануе. – 2008. - № 5. – С. 2-4.
Васільева, Л. Падарожжа па кнігах Анатоля Зэкава / Л.Васільева // Бібліятэка прапануе. – 2005. – № 2. – С. 25-27.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мн.,1999—2003.
Падліпская, З. Духоўны свет лірычнай гераіні Р.Баравіковай // Роднае слова.-2003.-№12. - С.11–13.
Падліпская, З. Духоўны свет лірычнай гераіні Я.Янішчыц // Роднае слова.-2003.-№11. -С.7–11.
Прайсці праз зону: проза, паэзія, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1996.
Хмель, Л. Чарнобыль у беларускай паэзіі: [сцэнарый вечарыны] // Л.Хмель // Бібліятэка прапануе. – 2003. - № 2. – С. 20-25.
Яфімава, М. Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады!:[да 55-годдзя Яўгеніі Янішчыц] / Маргарыта Яфімава // Бібліятэка прапануе. – 2003. - № 6. – С. 14-17.
Проза