- •Беларуская літаратура
- •Агульныя заўвагі і метадычныя парады
- •Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні раздзелаў і тэм дысцыпліны
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Пазнаёмцеся з творамі ў жанры фантастыкі ў беларускай літаратуры
- •Вывучыце лекцыйны матэрыял.
- •Прыкладныя пытанні да курсавога экзамену па сусветнай літаратуры (раздзел “Беларуская літаратура”)
- •Віды творчых заданняў:
- •Прыкладная схема аналізу літаратурна-мастацкага твора
- •Рэкамендацыі па складанні анатацыі
- •План аналізу публічнага выступлення
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў
Вывучыце лекцыйны матэрыял.
Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
Чаму к.20-х – п.30-х гг. ХХ ст. называюць перыядам змяркання?
У чым адметнасці літаратурнага напрамку “сацыялістычны рэалізм”?
Якія тэмы прэвалююць у літаратуры, а якія знаходзяцца пад забаронай?
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце паведамленне (электронную або вусную прэзентацыю, літаратурную газету, агляд, рэкамендацыю, выставу) аб творчасці беларускіх пісьменнікаў 30-х гг. ХХ ст. (на выбар).
Літаратура:
Бугаёў, Д. Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т.Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мнінск: БелСЭ, 1971. — С. 374.
Галавач Платон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск: БелЭн, 1992—1995. Т.2.
Жылка Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл.
Завадская, І. Яму не было замены… : Пра Уладзіслава Галубка / Ірына Завадская // Роднае слова. — 2002. — № 5. — С. 72 — 76.
Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. – Мінск, 1986. – 239 с.
Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мінск, 2003.
Літаратура Заходняй Беларусі,
перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
Вывучыце лекцыйны матэрыял.
Падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:
Што стала вынікам падпісання Рыжскага дагавора?
На якіх умовах беларускія землі перайшлі да Польшчы? Ці выконваліся падпісаныя дамоўленасці?
Як развіваўся перыядычны друк у заходніх абласцях?
Якія пісьменнікі дзейнічалі ў заходнебеларускай літаратуры?
Якія тэмы найбольш хвалявалі творчую інтэлігенцыю?
Якая грамадска-палітычная, сацыяльная сітуацыя склалася ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе?
У якіх умовах апынулася творчая інтэлігенцыя ў гэты перыяд? У чым сутнасць “тэорыі” бесканфліктнасці?
Што сталася з пісьменніцкай арганізацыяй Беларусі?
У чым заключаюцца адметнасці ў адлюстраванні ваенных і сучасных падзей у літаратуры гэтага перыяду?
Індывідуальныя заданні:
Падрыхтуйце паведамленне (электронную або вусную прэзентацыю, літаратурную газету, агляд, рэкамендацыю, выставу) аб творчасці пісьменнікаў Заходняй Беларусі (на выбар).
Падрыхтуйце паведамленне аб працэсе беларусізацыі ў заходніх абласцях Беларусі.
Падрыхтуйце паведамленне аб творчасці Францішка Аляхновіча, значэнні аповесці “У кіпцюрах ГПУ”.
Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю па творах перыяду ВАв (Друк ў гады вайны. Асноўная праблематыка і жанравая спецыфіка літаратуры гэтага часу. Героіка-патрыятычныя творы М.Сурначова, З.Астапенкі, А.Жаўрука, А.Ушакова, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі і інш.)
Літаратура:
Багдановіч, І. Арсеннева Наталля // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мінск, 1993.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск,1999—2003.
Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 513—518.
Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мінск, 2003.
Туронак, Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мінск, 2002.
Беларуская літаратура другой паловы 50-х – першай паловы 80-х гг.
