Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМД дзённае 2013.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
124.44 Кб
Скачать
  1. Вывучыце лекцыйны матэрыял па тэме.

  2. Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:

  1. Дайце агульную характарыстыку перыяду Адраджэння ў Еўрапейскіх краінах.

  2. Якія гістарычныя ўмовы склаліся на беларускіх землях?

  3. Што вы ведаеце аб дзейнасці і поглядах Ф.Скарыны? Якое месца вобраз асветніка займае ў новай літаратуры?

  4. Узгадайце аб гісторыі стварэння “Песні пра зубра” (1523) М.Гусоўскага. У чым ідэйны змест твора?

  5. Што такое Рэфармацыя? З якімі ідэямі звязана ўзнікненне гэтага руху?

  6. Якія чынам праявіліся скарынінскія традыцыі ў культурна-асветніцкай дзейнасці С.Буднага і В.Цяпінскага?

  7. Што такое Контрэфармацыя? Якая жанравая сістэма склалася ў беларускай літаратуры гэтага перыяду?

  8. У чым прычыны зараджэння і развіцця рэлігійна-палемічнай літаратуры. Назавіце прадстаўнікоў.

  9. У чым трагізм лёсу і значэнне дзейнасці А.Філіповіча?

  10. Назавіце прадстаўнікоў гісторыка-мемуарнай прозы.

  11. У чым адметнасці развіцця беларускай літаратуры ў ХVІІ- ХVІІІ стст.?

  12. У чым адметнасць развіцця драматычных жанраў у канцы ХVІ-ХVІІІстст.? Што такое інтэрмедыя, батлейка?

Індывідуальныя заданні:

  1. Падрыхтуйце паведамленне аб дзейнасці Ф.Скарыны.

  2. Падрыхтуйце паведамленне аб дзейнасці А.Філіповіча.

  3. Падрыхтуйце паведамленне аб дзейнасці Яна Вісліцкага і яго літаратурнай спадчыне.

  4. Падрыхтуйце паведамленне “Узнікненне інтэрмедыі і беларускай батлейкі”.

  5. Складзіце віктарыну паводле жыцця і дзейнасці Ф.Скарыны.

Літаратура:

  1. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік / У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С.48-71

  2. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1997.

Дадатковая лiтаратура:

  1. Александровiч, С. Францыск, Скарынiн сын з Полацка // С. Александровiч. – Мінск, 1985.

  2. Бабкова, В., Лойка А. Васiль Цяпiнскi // Крынiца. – 1995. -- № 4. – С.2-18.

  3. Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск, 1994.

  4. Калеснiк, У. Пчала Скарыны // Полымя. – 1979. -- № 9. – С. 219-240.

  5. Прыгодзiч, М. Сымон Будны i яго “Катэхiзiс” // Роднае слова. – 1994. -- № 3. – С.23-27.

  6. Прыгодзiч, М. Васiль Цяпiнскi i яго “Евангелле” // Роднае слова. – 1995. -- № 10. – С. 46-50.

  7. Парэцкi, Я. “Сармацкi паэт” Ян Вiслiцкi // Беларусь. – 1990. -- № 12. – С. 16-17.

  8. Саверчанка, I.В. Андрэй Рымша. З паэтычнай спадчыны // Шляхам гадоў. Гiст.-лiт. зборнiк. – Мінск, 1990. – С. 282-284.

Раздзел 2. Літаратура XIX ст.

Польска-беларускія пісьменнікі.

  1. Вывучыце лекцыйны матэрыял.

  2. Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні:

  1. Грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў ХІХ ст.

  2. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры ХІХ ст., перыяды станаўлення новай беларускай літаратуры ў ХІХ ст.

  3. Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі. Таварыства філаматаў. Рэалізм

  4. Складзіце табліцу па творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча (1807–1884) (твор, час напісання, жанр, тэма, ідэя): “Сялянка”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Гапон”, “Пінская шляхта” і “Залёты”, інш.

Індывідуальныя заданні:

  1. Падрыхтуйцеся адказваць па творчасці аднаго з польска-беларускіх пісьменнікаў (складзіце паведамленні (электронныя прэзентацыі), літаратурныя газеты:

А) Ян Чачот (“Да мілых мужычкоў”, “На прыезд Адама Міцкевіча”, балады “Свіцязь”, “Наваградскі замак”). Значэнне творчасці пісьменніка.

Б) Адам Міцкевіч (1798–1855). “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея.

В) Ян Баршчэўскі (1792/94) – 1851). Творчасць пісьменніка (апрацоўка беларускіх легенд і паданняў: балады “Русалка-спакусніца”, “Дзве бярозы”, “Зарослае возера” і інш.).

Тэма Бацькаўшчыны, паказ трагічных чалавечых лёсаў у кнізе ”Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (час напісання, гісторыя напісання, мова твора, роля фальклору, два планы твора, міфалагічныя вобразы, праблемы твора).

  1. Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Культурнае становішча Беларусі ў ХІХ ст.”, скарыстаўшы наступныя пытанні:

Калі і на якой аснове праходзіла станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы?

Як развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва Беларусі ў 1772—1860 гг.?

Якія жанры вызначылі развіццё жывапісу Беларусі к. XVІII — Іп. XIX ст.? Назавіце найбольш вядомых мастакоў гэтага перыяду.

Якія перыядычныя выданні выходзілі ў Беларусі ў к. XVIII — Іп. XIX ст.?

Літаратура:

  1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. ХІХ – пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1998.

  2. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: у дзвюх частках. - Мінск,1988-1989. - ч. І -299с, ч. ІІ - 437 с.

  3. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік / У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С. 73-110

Зараджэнне рэалістычнай плыні

А) Драматызм жыццёвага лёсу Ф.Савіча(1815–1845).

Б) Публіцыстычная дзейнасць К.Каліноўскага (1838–1864).

В) Творчы шлях Францішка Багушэвіча (1840–1900).Зборнікі “Дудка беларуская” (1892) (“Мая дудка”, “Бог нярўна дзеле”, (“У судзе”, “Хрэсьбіны Мацюка”, “У астрозе”, “Кепска будзе!” і інш.), “Смык беларускі” (1894) (“Смык”, “Не цурайся”). Прадмовы да зборнікаў. Байкі і проза Ф.Багушэвіча.

Г) Сучаснікі і паслядоўнікі Ф.Багушэвіча:

Паэтычная творчасць Я.Лучыны(1851–1897) (“Родная старонка”, “Што думае Янка, везучы дровы ў горад”, “Сівер”, “Вясна”, “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”);

А.Гурыновіча(1869–1894), (“Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”, “Перш душылі паны…”, “Бор” і інш.).

Літаратура:

  1. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: у дзвюх частках. - Мінск,1988-1989. - ч. І -299с, ч. ІІ - 437 с.

  2. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. ХІХ – пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1998.

  3. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік / У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С.97-123.

Раздзел 3. Літаратура ХХ ст.

Літаратура пачатку XX ст.

Вывучыце лекцыйны матэрыял, падрыхтуйцеся да абмеркавання на пытаннях:

  1. Чаму пачатак ХХ ст. стаў спрыяльным для развіцця беларускай нацыянальнай культуры і літаратуры? Якая забарона была знята пад уплывам падзей 1905 года?

  2. Якія газеты пачалі выходзіць з 1906 года?

  3. Як называецца перыяд, калі выходзіла газета “Наша ніва”?

  4. Якія пытанні, праблемы закраналіся на стронках “Нашай нівы”?

  5. Хто з пісьменнікаў быў звязаны з дзейнасцю газеты?

  6. Якія выдавецтвы распачалі дзейнасць ў п.ХХ ст?

  7. Чаму Браніслава Эпімах-Шыпілу называюць патрыярхам беларускага адраджэння?

  8. Раскажыце аб дзейнасці акадэміка Я.Карскага. У чым значэнне працы “Беларусы”?

  9. Чаму пачатак ХХ ст. называюць перыядам нацыянальнага адраджэння?

  10. Якія палітычныя ўмовы склаліся ў Беларуссі пасля 1917 года?

  11. Чаму 20-я гг ХХ ст. называюць другой хваляй нацыянальнага адраджэння?

  12. Якія літаратурныя аб’яднані дзейнічалі ў гэты перыяд?

  13. Творы якіх жанраў з’явіліся ў беларускай літаратуры п.ХХ ст?

Індывідуальныя заданні:

Падрыхтуйце паведамленне (электронную або вусную прэзентацыю, літаратурную газету, агляд, рэкамендацыю, выставу) аб творчасці беларускіх пісьменнікаў пачатку ХХ ст. (на выбар)

Літаратура:

  1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. ХІХ – пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1998.

  2. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік/ У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С. 125-136; 203-305.

Дадатковая лiтаратура:

  1. Грынчык, М. Максім Багдановіч і народная паэзія. – Мінск,1963. – 211 с.

  2. Казбярук, У.М. Рамантычны пошук. Назіранні над беларускім рамантызмам пач. XX ст. – Мінск,1983. – 184 с.

  3. Конан, У. М. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. – Мінск, 1991. – 207 с.

  4. Лойка, А. А. Беларуская паэзія пач. XX ст. – Мінск,1972. – 240 с.

  5. Лойка, А. А. Максім Багдановіч. – Мінск,1966. – 335 с.

  6. Янушкевіч, Я. Апякун і настаўнік. Браніслаў Эпімах-Шыпіла // Язэп Янушкевіч. За архіўным парогам. Беларуская літаратура XIX-XX стагоддзяў у святле архіўных пошукаў. Мінск, 2002. С. 177-183.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882–1956)

  1. Паўтарыце матэрыял аб жыццёвым шляху Я.Коласа. Узгадайце творы, якія вывучаліся ў школьным курсе літаратуры.

  2. З якіх раманаў складаецца трылогія “На ростанях”? Чаму гэты твор лічыцца аўтабіяграфічным?

  3. Прачытайце аповесць “У палескай глушы”. Занатуйце ў канспект кароткі змест твора.

Ахарактарызуйце вобраз Андрэя Лабановіча (асаблівасці характару, мары; стаўленне да справы, вучняў; адносіны да палешукоў; неабходнасці адукацыі; узаемаадносіны з панямонскай інтэлігенцыяй, Турсевічам; узаемаадносіны з дзяўчатамі). Падрыхтуйцеся зачытаць асобныя моманты.

  1. Прачытайце творы са зборніка “Казкі жыцця”, вызначце іх ідэю (зачытайце):

“Супраць вады”, “Крыніца”, “Гусі”, “Тры браты”, “Жывая вада”, “На балоце”, “Адзінокае дрэва”, “Хмарка”, інш.).

Індывідуальныя заданні:

  1. Падрыхтуйце кароткае паведамленне аб жыццёвым лёсе, грамадскай, навуковай дзейнасці пісьменніка (эл.прэзентацыя, выстава, паведамленне, літ.газета)

  2. Падрыхтуйце паведамленне паводле паэтычнай спадчыны Я.Коласа.

Ранні перыяд творчасці. Зборнік “Песні жальбы”. Асэнсаванне Я.Коласам падзей вайны і рэвалюцыі. Паглыбленне грамадзянскіх матываў у зборніку “Водгулле” (1922). Тэматыка паэм “Новая зямля” (1923) і “Сымон-музыка” (1925).

  1. Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Тэматычныя і жанравыя адметнасці зборніка Я.Коласа “Казкі жыцця”.

  2. Падрыхтуйце чытанне на памяць любімых твораў Я.Коласа.

Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882–1942)

  1. Паўтарыце матэрыял аб жыццёвым шляху Я.Купалы. Узгадайце творы, якія вывучаліся ў школьным курсе літаратуры.

  2. Прачытайце п’есу “Тутэйшыя”, занатуйце кароткі змест твора. Акрэсліце шлях п’есы да чытача і гледача.

  3. Адзначце час, асноўныя падзеі. Пералічыце дзейных асоб твора. Каго з іх можна назваць героямі-маскамі?

  4. Ахарактарызуйце вобраз Мікіты Зносака (паходжанне, прозвішчы, пасады, прафесіі, погляды (як мяняліся ад польскай, нямецкай, рускай прыхільнасці да беларускай партыі), якая жыццёвая філасофія героя (зачытайце), светапогляд (зачытайце), стаўленне да мовы, маральныя якасці (чым гатовы паступіцца дзеля асабістай свабоды?), якое значэнне мае прозвішча героя?).

  5. Ахарактарызуйце вобраз Янкі Здольніка (светапогляд героя (уласнае “я”), як адносіцца да бальшавісцкай рэвалюцыі? Ці можа звязаць свае нацыянальныя перакананні з гістарычным ходам гісторыі? Як Лявон Гарошка ставіцца да пераканання Янкі? У чым праяўляецца абмежаванасць поглядаў Янкі да нацыянальнага?). Якім бачыцца Янку Купалу ўзровень нацыянальнага ўсведамлення Здольніка і Аленкі?

  6. У чым значэнне вобразаў Заходняга і Усходняга вучоных?

  7. Патлумачце сэнс слова “тутэйшыя”. Вызначце сэнс назвы твора.

  8. Назавіце тэму, ідэю твора. Супраць чаго выступае ў ім аўтар?

Індывідуальныя заданні:

  1. Падрыхтуйце кароткае паведамленне аб жыццёвым лёсе, грамадскай, перакладчыцкай дзейнасці Я.Купалы.

  2. Падрыхтуйце паведамленне “Паэтычная спадчыны Я.Купалы”.

Зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”. Зборнік “Спадчына”, яго праблематыка, агульны пафас. Асаблівасці твораў канца 1920 – пачатку 1930-х гг. (“Сыходзіш, вёска, з яснай явы”, “Дзе крыўда адвечная спела…” і інш.).

  1. Работа ў групах:

А) прачытайце паэмы “Зімою”, “Адплата кахання”, “Нікому”, “У піліпаўку”;

падрыхтуйце паведамленне (у які парыяд былі напісаны паэмы; якія падзеі ляжаць у аснове сюжэтаў твораў; асноўны лейтматыў на прыкладзе лёсаў галоўных герояў);

Б) прачытайце паэмы “Адвечная песня”, “Курган”, “Сон на кургане”, “На куццю”;

падрыхтуйце паведамленне (у які парыяд былі напісаны паэмы; якія падзеі ляжаць у аснове сюжэтаў твораў; асноўны лейтматыў на прыкладзе лёсаў галоўных герояў);

В) прачытайце паэмы “Безназоўнае”, “Над ракое Арэсай”;

падрыхтуйце паведамленне (у які парыяд былі напісаны паэмы; якія падзеі ляжаць у аснове сюжэтаў твораў; асноўная ідэя);

  1. Падрыхтуйце паведамленне па тэме “Драматургічная спадчына Я.Купалы” (“Прымакі”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”).

  2. Падрыхтуйце чытанне на памяць любімых твораў Я.Коласа.

Літаратура:

  1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. ХІХ – пачатак ХХ ст. /Пад рэд. М.А.Лазарука i А.А.Семяновiча. – Мінск, 1998.

  2. Навумовіч, У.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік / У.А.Навумовіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – С. 125-136; 203-305.

Дадатковая лiтаратура:

  1. Васючэнка, П. Драматургічная спадчына Я.Купалы / П.Васючэнка. – Мінск, 1994.

  2. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала: новы погляд. – Мінск, 1995. – 176 с.

  3. Колас, Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. – Мінск,1998. – 346 с.

  4. Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1986.

  5. Янка Купала і Якуб Колас у літаратурным працэсе Беларусі. — Мінск, 1993.

  6. Купала Янка // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск: БелЭн, 1992—1995., Т. 3.

  7. Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс. — Мінск, 2003.

  8. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур. — Мінск, 2002.

Літаратура 1930-х гг.