Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.

У XII - першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці.Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войска ў феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. Нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі,

Полацкая зямля ў пачатку ХП ст - была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Узніклі асобныя княствы з цэнтрамі ў Менску, Друцку, Віцебску, Лагойску, Заслаўі, Вільні, Кукейносе, Герсіке і інш.Полацк па-ранейшаму лічыўся "старэйшым" горадам. На першае месца ў пачатку XII ст. пачало вылучацца Менскае княства - зямля, дзе кіраваў Глеб Усяславіч. Гэты князь уступіў ў зацятую барацьбу з Уладзімірам Манамахам за самастойнасць паўночных дрыгавіцкіх зямель, імкнуўся падпарадкаваць сабе земгалаў.

Раздробленасць перажывалі і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая стала самастойнай пры Юрыі Яраславічы, падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш. У гэтых княствах сядзелі нашчадкі Юрыя. Сярод іншых вылучаецца Пінскае княства, дзе ў канцы XII ст. сядзяць князі Яраслаў і Яраполк, а ў 1204 г. прыгадваецца князь Уладзімір. Паступова княствы Тураўскай зямлі падпадаюць пад уплыў Кіева і Галіцка-Валынскай Русі. У Тураўскім княстве меліся ўнікальныя асаблівасці грамадска-палітычнага ладу. Пад 1146 г. той жа Іпацьеўскі летапіс апавядае аб наяўнасці ў горадзе і князя і пасадніка.

Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваградскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася ў XI ст. Пад 1116 г. летапісы апавядаюць, што князь гарадзенскі Усевалад Давыдавіч узяў шлюб з дачкой Уладзіміра Манамаха Агафіяй. Гэты шлюб - сведчанне значнай ролі Гарадзенскага княства ў палітычных адносінах Усходняй Еўропы.. Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Наваградскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а ў 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб'ядноўваліся многія беларускія землі.

Акрамя вышэй згаданых самастойнымі дзяржаўна-палітычнымі ўтварэннямі былі Слонімскае і Ваўкавыскае княствы, вядомыя з 1252 г. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Час феадальнай раздробленнасці на Беларусі быў заканамерным этапам пераходу ад пачатковай дзяржаўнасці Полацкай і Тураўскай зямель да больш высокага ўзроўню кансалідацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.