Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі ўскладнены ў сярэдзіне XVII—XVIII ст. шматлікімі войнамі. Беларускае насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялялася ў Расійскую дзяржаву. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі звя- заны таксама з узмацненнем працэсу акаталічвання. Шляхта ВКЛ, што імкнулася да «залатых шляхецкіх вольнасцей» поль- скай шляхты, усё часцей схілялася да каталіцызму, што далу- чала яе да польскай культуры і мовы. У XVII—XVIII стст. у ВКЛ гаспадарыла цалкам апалячаная беларуская шляхта. У 1696 г. дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі абве- шчаны толькі польская і лацінская. Беларуская мовастраціла статус мовы афіцыйнага справаводства. Беларускамоўнай за- ставалася пераважна народная культура.

У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адука- ваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўчых навуках і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. Пачала дзейнічаць медыцынская акадэмія (школа) у Гародні, пры якой былі створаны агітэка, анатамічны музей, батанічны сад, бібліятэка. Падобных школ не было ў той час ні ў Рэчы ГІаспалітай, ні ў Расійскай імперыі. 3 сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст., на працягу якога колькасць друкарань павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі — «Газэта Гродзеньска» (на польскай мове). Кнігавыдавецтвам у Амстэрдаме (Галандыя) заняўся ўраджэнец Мсціслаў- шчыны Ілья Капіевіч. Сярод вядомых вучоных другой паловы XVII—XVIII ст. — Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», Марцін Пачобут- Ляпніцкі — вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларус, рэктар Галоўнай школы ВКЛ. Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі.

У XVIII ст. цэнтрамі развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў — у Ружанах, Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў — у Гродне і інш. У канцы XVIII ст. быў пабудаваны палац М. Румянцава ў Гомелі. Паводле праектаў лепшых еўрапейскіх архітэктараў узводзяцца і перабудоўваюцца палацава-замкавыя комплексы. 3 XVI ст. вызначальным стылем у архітэктуры з’яўлялася барока, якому былі ўласцівы мапументаль- насць (выявілася ў павелічэнні маш- табу будынкаў адносна асяроддзя), раскоша ва ўбранстве будынкаў. Быў перабудаваны ў стылі так званага віленскага барока уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку. Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. У XVIII ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах магнатаў. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўра- пейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва належаць вырабы мануфактур. Урэцкая шкляная мануфактура выпускала люстэркі. Сусветную славу мела Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. Яшчэ адна ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для абіўкі сцен, абрусаў, бязворсавых дываноў існавала ў Карэлічах Тут мясцовымі майстрамі была выткана серыя шпалер з сюжэтамі на гістарычныя тэмы.