
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
Паўночная вайна ў Беларусі (1700-1721 гг.) вялася кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаў – Расіяй, Саксоніяй, Даніяй супраць Швецыі. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора. Кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II разлічваў далучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю і тым самым умацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай. Ваенныя дзеянні сіламі Саксоніі распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію каб знянацку захапіць Рыгу, але гэтыя разлікі не спраўдзіліся. Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Тэрыторыя Беларусі часта станавілася полем баёў. Першае сутыкненне адбылося ў пачатку 1706 г. каля Гародні, дзе шведы блакіравалі і ледзь не знішчылі 60-тысячную расійскую армію фельдмаршала Г. Агільві. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Аўгуста II разбураліся і спусташаліся.У канцы сакавіка 1706 г. расійская армія пакінула Гародню і пачала адыходзіць да Берасця, а потым па поўначы Украіны да Кіева. Каб адрэзаць шляхі адыходу Агільві, шведскі кароль з асноўнымі сіламі рушыў праз Палессе ў напрамку да Пінска. Не здолеўшы знішчыць расійскую армію, Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага і ад саюзу з Расіяй.
У 1708 г., на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя сілы расійскай арміі. 3 захаду ў Беларусь увайшлі шведскія войскі. 14 ліпеня 1708 г. каля м. Галаўчын на Магілёўшчыне адбылася бітва, у якой шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне з Расіяй. 18 ліпеня 1708 г. шведы занялі Магілёў. Шведскі кароль спадзяваўся сустрэць корпус Левенгаўпта, які рухаўся з Ліфляндыі з вялікім абозам, і тым самым значна папоўніць свае сілы перад будучым наступленнем. 21 верасня 1708 г. шведская армія выйшла да межаў Расіі. Аднак для паспяховага наступлення далей у Карла XII не было дастаткова сіл. Шведскі кароль заручыўся падтрымкай украінскага гетмана І. Мазепы і ў канцы верасня павярнуў на Украіну. Услед за шведамі рушыла і расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала Б. Шарамецьева. На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад, які ўзначаліў Пётр I. Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной. Шведы пацярпелі паражэнне. Бітва пры Лясной аказала істотны ўплыў на далейшы ход вайны. У значнай ступені дзякуючы поспеху на беларускай зямлі расійская армія змагла перамагчы шведаў і ў рашаючай бітве пад Палтавай 8 ліпеня 1709 г.Пасля Палтавы і капітуляцыі галоўных шведскіх сіл каля Перавалочны 11 ліпеня 1709 г. Паўночная вайна праходзіла пры поўнай перавазе Расіі. Ляшчынскі пакінуў краіну і ўцёк у Памеранію, куды адыходзілі рэшткі шведскай арміі.У канцы жніўня 1709 г. у Варшаву вярнуўся Аўгуст II. 3 гэтага часу Рэч Паспалітая фактычна не прымала ўдзелу ў Паўночнай вайне, яе працягваў Аўгуст II сіламі адной Саксоніі. Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. Утрыманне шматтысячных армій Расіі і Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт пабораў з мясцовага насельніцтва.