
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
Прычыны падзёлаў Рэчы Паспалітай заключалі- ся перш за ўсё ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяр- жавы. Яно характарызавалася яіспалітычны крызіс, або бяз- ладдзе. Гэты стан быў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета» (ад лацінскага «не дазваляю»). Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. Аднагалоссе было галоўнай умовай прыняц ця пастановы сойма. У выніку абсалютная большасць соймаў была сарвана. Такім чынам, бязладдзю ў Рэчы Паспалітай спрыяла тое, што значная частка шляхты лічыла права «ліберум вета» сведчаннем сваёй шляхецкай вольнасці і выкарыстоўвала яго на практыцы для адхілення (непрыняцця) непажаданых пастаноў. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795). Фактычна некаранаваным каралём на тэрыторыі BKJI з’яўляўся нясвіжскі магнат Кароль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку, які заяўляў у адрас Станіслава Аўгуста: «Я — такі пан, табе ж яшчэ трэба такім стаць». Унутрыпалітычнае становішчаўскладнялася знешнепалі- тычнымі абставінамі,звязанымі ў пачатку XVIII ст. з баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны. Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе) унутры краіны, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля (яго пасада была выбар- най і цалкам залежала ад вольнасцей магнатаў і шляхты), а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытарыяльных падзелаў Рэчы Паспалітай.
3 другой паловы XVIII ст. быў здзейснены цэлы шэраг рэформаў, накіраваных на ўзмацненне Рэчы Паспалітай. У эканамічнай галіне пэўны поспех мелі рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім пачала замацоўвацца такая форма прамысловай вытворчасці, як мануфактура. У галіне асветы пачаткам рэформы стала дзейнасць Адукацыйнай камісіі, арганізаванай у 1773 г., па адкрыцці школ сярэдияй ступені. У палітычнай галіне права «ліберум вета» было часткова аб- межавана (канчаткова адменена толькі ў 1791 г.). Спробы абмежаваць уладу магнатаў прывялі да праяў не- здаволенасці з іх боку. Міжусобная барацьба магнатаў ускладнілася незадаволенасцю шматлікай шляхты каталіцкага веравызнання, якая была ўраўнавана ў правах з некатолікамі — праваслаўнымі і пратэстантамі, якіх называлі дысідэнтамі. Супярэчнасці паміж католікамі і некатолікамі выкарысталі суседнія дзяржавы.
У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Гэта падзея стала вынікам абсалютнай слабасці цэнтральнай улады і палітычнай анархіі, пры якой рашэнне сойма магло непрымацца, калі супярэчыла інтарэсам мясцовай шляхты і магнатаў. Спробай выратаваць,дзяржавы ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай — другой у свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г. і першай у Еўропе. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо страчаны.