Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.

Месца царквы ў BKJI доўгі час вызначалася існаваннем дзвюх канфесій (веравызнанняў) хрысціянства. Праваслаўнай веры прытрымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага насельніцтва (беларусы, украінцы). У канцы XV - пачатку XVI ст. на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ існавала Кіеўска-Галіцкая праваслаўная мітраполія, якая падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху. У канцы XV - пачатку XVI ст. важнай справай для праваслаўнай царквы ў ВКЛ было умацаванне арганізацыйных структур і ўрэгуляванне адносін паміж свецкай і духоўнай уладамі. Канец XV - пачатак XVI ст. былі спрыяльнымі для умацавання і развіцця арганізацыйных стуктур праваслаўнай царквы. Звязана гэта было з тым, што ўладары Вялікага княства Літоўскага Аляксандр Ягелончык (1492 - 1506) і Жыгімонт I (1506 - 1548) праводзілі спрыяльную палітыку ў адносінах да праваслаў'я Важным момантам ва ўмацаванні праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ў ВКЛ былі праведзеныя пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа II у Вільні ў 1509 і 1514 гадах саборы царквы. Сабор 1509 года 25 снежня. 10 студзеня 1510 года Сабор прыняў 15 правілаў адносна парадку назначэння на царкоўныя пасады, царкоўнай дысцыпліны, адносін паміж царквой і свецкімі асобамі. Аб саборы 1514 года звестак вельмі мала. Вядома, што ён хутчэй за ўсё адбыўся ў Вільні і займаўся вырашэннем пытання аб устанаўленні свята ў гонар архімандрыта Елісея Лаўрышаўскага.

Каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія апекаваліся (падтрымлівалі) каталіцтвам. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча на Беларусі. Яна ў той час вельмі павольна ўспрымала перамены, якія адбываліся ў свеце. Так, напрыклад, мовай пропаведзяў заставалася незразумелая для большасці вернікаў царкоўнаславянская.

У канцы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Пас- палітай узніклі брацтвы — нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы, адкрыцці друкарань і кнігадрукаванні. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы. 3 другой паловы XVI ст. найболыную актыўнасць у асветніцкай дзейнасці ў ВКЛ сталі выяўляць езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Заснаваныя імі школы, якія ператварыліся ў калегіумы ў такіх гарадах, як Полацк, Гародня, Менск, давалі высокі ўзровень адукацыі (у калегіумах ён амаль універсітэцкі) у параўнанні з пачатковымі школамі пры праваслаўных брацтвах. Шляхта імкнулася да атрымання вышэйшай адукацыі ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, адкуль пачалі пранікаць на беларускія землі ў сярэдзійе XVI ст. ідэі Рэфармацыі.

  1. Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.

Рэфармацыя — шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталіцкай царквы. Прыхільнікі Рэфармацыі выступалі зарэфармаванне каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за богаслужэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў (адсюль і назва - пратэстантызм), адмаўлялі неабходнасць царквы як пасрэдніка паміж Богам і людзьмі.

У адрозненне ад Заходняй Еўропырэфармацыйны рух не стаў у BKJI народным, а ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства. Такія магнацкія сямействы, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншыя, далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам. У перыяд да заключення Люблінскай уніі яны жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Шляхта і гараджане, якія падтрымалі Рэфармацыю, выступалі з патрабаваннямі памяншэння платы за правядзенне царкоўных абрадаў і да т. гі.

Найбольш адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху на Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў Мікалай Радзівіл Чорны (1515— 1565; яго мянушка «Чорны» азначала колер валасоў у адрозненне ад яго брата Мікалая Радзівіла Рудога). Мікалай Радзівіл Чорны, займаючы пасаду канцлера ВКЛ, імкнуўся яшчэ да падпісання Люблінскай уніі, якую лічыў адмоўнай з’явай, узмацніць палітычную ролю ВКЛ. Для гэтага ён выкарыстаў абставіны, звязаныя з каханнем будучага вялікага князя літоўскага і караля Полыйчы Жыгімонта II Аугуста (1548—1572) да сваёй стрыечнай сястры Барбары (1520—1551). Мікалай Радзівіл Чорны настаяў на шлюбе сваёй сястры з Жыгімонтам II, які неўзабаве пасля смерці свайго бацькі Жыгімогіта I Старога атрымаў велікакняжацкую і каралеўскуго пасады, а Барбара была абвешчана каралевай і каранавана. Гэта ўзмацніла пазіцыі шляхты ВКЛ, аднак прыйшлося не даспадобы маці Жыгімонта II — прадстаўніцы знакамітага ў |таліі міланскага роду Медычы Боны Сфорцы.

Аўтарытэт Мікалая Радзівіла Чорнага спрыяў масаваму пераходу шляхты ў пратэстантызм. Свае творы яму прысвяціў адзін з заснавальнікаў рэфармацыйнага руху ў Заходняй Еўропе — Жан Кальвін. У ВКЛ у XVI ст. з усіх пратэстанцкіх плыней найбольшае распаўсюджанне атрымаў кальвінізм. Яго прыхільнікі ўзялі за аснову ідэю пачынальніка Рэфармацыі ў Заходняй Еўропе Марціна Лютэра аб тым, што чалавека нельга прымусіць верыць у што-небудзь, што кожны чалавек валодае правам на свабоду сумлення (свабоду веры). Кальвіністы лічылі, што ваўзаемаадносінах паміж Богам і чалавекам апошні выратуе сябе ад пекла толькі праз веру, а не праз царкву. Упершыню за ўвесь час існавання хрысціянства кальвіністы разглядалі працу як доўг чалавека перад Богам і падтрымлівалі прынцып «Хто не працуе, той не есць».

Мікалай Радзівіл Чорны садзейнічаў заснаванню друкарні ў Нясвіжы. Тут царкоўны дзеяч катэхізіст (пратэстанцкі настаўнік) і вучоны-асветнік Сымон Будны (каля 1530—1593) выдаў у 1562 г. хрысціянскую кнігу ў форме пытанняў і адказаў «Катэхізіс» (сімвал веры). Сымон Будны лічыў, што ў адносінах паміж вернікам і Богам не павінна стаяць царква, а галоўным для вернікаў з’яўляецца вера ў Бога, а не пакланенне яму ў касцёле. Ён адмаўляў агульнапрынятае ў тыя часы ўяўленне людзей аб жыцці душы пасля смерці, не прызнаваў бязгрэшнага зачацця дзевы Марыі, ад якога нарадзіўся сын Божы — Ісус Хрыстос.