Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.

Становішча гарадоў у XIV—XV стст. вызначалася тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. шаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных і гаспадарскіх (дзяржаўных) гарадоў імкнулася і пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага го- рада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат, а таксама суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб’яднанні

Магістрат з’яўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Ён складаўся з гарадской рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах. Гэтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ёй. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (сучасны Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г. Побач з гарадамі існавалі мястэчкі — невялікія паселішчы гарадскога тыпу.

Рост абмену прадуктамі паміж горадам і вёскай, пашырэнне таварна-грашовых адносін прывялі ў XVI ст. да колькаснага росту гарадоў і гарадскога насельніцтва ў ВКЛ. У большасці тагачасных гарадоў пражывала ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцтвам болыш за 10 тыс. жыхароў былі Берасце (сучасны Брэст), Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ў XVI — першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае права. Адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіравання — магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік — войт, старшыня гарадской рады — бурмістр і інш.) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскім правам таксама карысталіся некаторыя мястэчкі - населеныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Іх колькасць пастаянна павялічвалася.

У XVI ст. у беларускіх гарадах, дзе ад 25 да 50% насельніцтва займалася рамяством, узнікалі цэхі — арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не ўваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку стаць яго вучнем, потым падмайстрам, здаць экзамен на званне майстра — вырабіць шэдэўр (арыгінальную рэч, якую называлі «штукай»).

Замацаванне ў сельскай гаспадарцы фальваркаў, прадукцыя якіх прызначалася на продаж, садзейнічала развіццю гандлю. У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы — адна-, двухдзённыя таргі. Буйныя гарады з’яўляліся гандлёвымі цэнтрамі.