Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.

У канцы ХVпачатку ХVІ стст. асноўнымі вытворчымі адзінкамі былі сялянскія гаспадаркі – «дымы», маёнткі феадалаў – двары, а таксама фальваркі. Аснову гаспадаркі складала зямляробства. Сялянскае землекарыстанне было надзельным і абшчынным. Важнай урадавай пастановай была «Устава на валокі» 1557 г. Усе землі прызнаваліся ўласнасцю дзяржавы або феадала, у тым ліку і тыя, якія належалі сялянам па звычаёваму праву «отчыны», «дзедзіны» і інш. Статут 1566 г. пацвердзіў новае палажэнне і, акрамя таго, забараніў сялянам яе куплю-продаж. Такім чынам, усе сяляне пазбаўляліся зямельнай уласнасці, а ў выніку «валочнай памеры» атрымалі надзелы у карыстанне разам з комплексам абавязковых павіннасцяў. Дробная шляхта абавязана была даказаць сваю прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. Пры адсутнасці дакументаў яна пазбаўляліся правоў на зямлю і разглядалася як яе арандатар або пераводзілася ў разрад падатковага насельніцтва. У некаторых выпадках дробнаму шляхцічу ўзамен ранейшага ўладання выдзяляўся іншы ўчастак, горшай якасці і за межамі зноў створаных фальваркаў – «за сцяной», і такіх уладальнікаў сталі называць засцянковай шляхтай.

Аграрная рэформа, распачатая Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1557 г. завяршылася каля 1570 г., а ва Ўсходняй Беларусі нават пазней. Разам з панскім дваром пашырыліся фальваркі, зарыентаваныя на вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў на продаж. Замацаванне за кожнай фальваркавай валокай 7 сялянскіх забяспечвала высокую даходнасць гаспадарак. За карыстанне зямлёй для сялян усталёўваліся тыя павіннасці, якія больш адпавядалі эканамічным інтарэсам іх гаспадароў. У сваёй большасці від гэтых павіннасцяў абумовіў падзел сялянства на цяглых і асадных. Паводле Статутаў 1566 і 1588 гг. пражыванне «пахожых» у аднаго гаспадара на працягу 10 гадоў ператварала іх у прыгонных, а час пошуку ўцекачоў павялічваўся з 10 да 20 год. На ўсходзе краіны, дзе аграрная рэформа завяршылася пазней, фальваркавапаншчынная сістэма не зрабілася дамінуючай. Таму тут асноўнымі павіннасцямі сялян заставаліся грашовая (чынш) і прадуктовая рэнта. Тут жа захавалася абшчыннае землекарыстанне

Аграрная рэформа, у цэлым, выклікала нездавальненне сялян. Але сістэма дзяржаўнага кіравання і феадальнага гаспадарання ў РП была дастаткова моцнай, каб прымусіць насельніцтва выконваць павіннасці на карысць уладальнікаў зямлі. У выніку «валочнай памеры», удасканалення арганізацыі вытворчасці, упарадкавання сістэмы падаткаабкладання і інш. мерапрыемстваў адбылося пашырэнне плошчы ворных зямель і росту прадукцыйнасці працы. У сельскай гаспадарцы стаў назірацца пэўны ўздым. Фальваркі, створаныя на захадзе і ў цэнтры краіны, давалі ўстойлівы прыбытак.

Такім чынам, у выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. у сельскагаспадарчым сектары, папершае, адбылося ўсталяванне фальваркавапаншчыннай сістэмы. Падругое, змянілася сістэма падаткаабкладання: замест падворнага (дым, служба) прынцыпу ўводзіўся пазямельны (ад валокі). Патрэцяе, укаранілася тэхналогія трохпольнага севазвароту, у выніку чаго павысілася прадукцыйнасць працы, даходнасць гаспадарак істотна ўзрасла, узмацнілася іх сувязь з рынкам. Пачацвёртае, на захадзе і ў цэнтры Беларусі назіраліся разбурэнне сялянскага абшчыннага і пераход да падворнага землекарыстання. Папятае, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялянства.