
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся.У 1527 г. войсками ВКЛ было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Масквой. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г.Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512-22 у 1514 капітуляваў Смаленск, а пасля адбылася Аршанская бітва 1514, у ходзе якой 80-тысячнае маскоўскае войска было разгромлена ўтрая меншым войскам гетмана Астрожскага. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.
Імкнучыся атрымаць выйсце да Балтыйскага мора, Маскоўская дзяржава ў 1558 г. развязала Лівонскую вайну напаўшы на Лівонію - канфедэрацыю з пяці княстваў, заснаваных у Прыбалтыцы рыцарамі. Войскі цара Івана IV захапілі Нарву і Дорпат (Тарту). Шукаючы падтрымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам ВКЛ. Ліцвінскія палкі гетмана Ралзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. На пачатку зімы 1563 г. асноўныя сілы маскавітаў на чале з самім царом узялі ў аблогу Полацак. Ліцвінскія трымаліся 16 дзён. Пасля сёмага варожага прыступу Давойна папрасіў літасці, і 15 лютага Полацак быў захоплены непрыяцелем. Страта Полацка выклікала вялікую трывогу ў Вільні. Мірная місія вялікакняскіх паслоў у Масковію не прынесла плёну. Іван IV не хацеў вяртаць Полаччыны, а Вялікае Княства не згаджалася ад яе адмовіцца. У студзені 1564 г. вайна разгарэлася з новай сілай. Гэтым разам маскоўскае войска нацэльвалася на Менск і Наваградак. Каля вёскі Іванск на беразе ракі Вулы харугвы гетмана Мікалая Радзівіла разбілі 24-тысячную армію ваяводы Пятра Шуйскага. Пасля гэтай перамогі пачалася пазіцыйная вайна з лакальнымі сутычкамі. У той драматычнай для ВКЛ сітуацыі яно вымушанае было пайсці на дзяржаўную унію з Польшчай. Каранаваўшыся, новы вялікі князь і кароль Сцяпан Батура з 40-тысячнай арміяй рушыў на Полацак. Пасля трох тыдняў неверагодна цяжкай аблогі ў жніўні горад быў вызвалены. Далейшыя наступальныя дзеянні Батуры былі спыненыя пад Псковам. Не здолеўшы ўзяць яго, кароль пайшоў на перамовы з Масквой. У 1582 г. бакі падпісалі мір, паводле якога мяжа Вялікага Княства і Масковіі практычна не мянялася.
Лівонская вайна мела для ВКЛ надзвычай цяжкія вынікі. Па-першае, яна сталася прычынай вымушанай вуніі з Польшчай, што несла небяспеку страты суверэнітэту. Па-другое, з гэтай вайны пачаўся доўгі перыяд ваеннага ліхалецця, падрывалася палітычная і эканамічная стабільнасць дзяржавы.